Гэты дзень пакуль ня стаў міжнародным, але ён ужо сьвяткуецца ў многіх краінах сьвету ў розныя дні (у абсалютнай большасьці – у другую нядзелю траўня!). У сувязі з гэтым мы ня ведаем, калі канкрэтна ў будучай беларускай дзяржаве будзе адзначацца гэты дзень, але тое, што ён абавязкова будзе адзначацца як дзяржаўнае сьвята (у адрозьненьне ад недарэчнага “Міжнароднага жаночага дню – 8 Сакавіка”), у гэтым у нас няма ніякага сумневу (Д пр-п 77). Самае галоўнае, каб у нас як мага хутчэй была сапраўды Незалежная Дэмакратычная Беларуская Дзяржава – агульная Радзіма-Маці ўсіх беларускіх дзяцей…