Алесь Астроўскі
2.7. Каштоўнасьці чалавека з пазіцый ідэялёгіі соцыяканструктывізму (альбо Пра паўнавартаснае людскае жыцьцё)
2.7.1. Сістэма індывідуальных каштоўнасьцяў чалавека.
У папярэдніх раздзелах было больш увагі нададзена разнастайным сацыяльным групам, грамадству ў цэлым і ўсяму чалавецтву. А што асобны чалавек? Няўжо ён апынаецца па-за ўвагай ідэалогіі соцыяканструктывізму?
Канешне ж, не. Кожны асобны чалавек – гэта базавы, падмуркавы элемент агульналюдскай цывілізацыі, яе зыходная, базавая каштоўнасьць. Таму да праблемаў асобнага чалавека, да яго аб’ектыўных каштоўнасьцяў патрэбна свая доля ўвагі.
Індывідуальных каштоўнасьцяў чалавека шмат. Усе іх на пачатак варта падзяліць на дзьве групы: каштоўнасьці чыста індывідуальныя (накіраваныя толькі на сябе і для сябе) і пажаданьні чалавека адносна той грамадскай групы, якую ён успрымае сваёй. Вядома, што без рэалізацыі другой групы каштоўнасьцяў людзі, як правіла, не адчуваюць сябе шчаслівымі (нават калі ў іх асабіста ўсё о’кей). Таму гэтую групу каштоўнасьцяў таксама можна разглядаць і як індывідуальныя, зыходзячы зь інтарэсаў асобнага чалавека (хаця грамадскае значэньне такіх каштоўнасьцяў іншае – яно істотна больш стваральнае).
Каштоўнасьці чалавека абедзьвюх груп для лепшага аналізу можна размясьціць на розныя ўзроўні адпаведнай шкалы (гл. малюнкі 2.19 і 2.20). На гэтых малюнках выключна асабістыя і арыентаваныя на грамадства каштоўнасьці чалавека пададзены ў адпаведнасьці зь гіерархічнай шкалой нашай рэчаіснасьці, якая пазначана зьлева; справа паказана фармалізаваная сістэма-піраміда узаемадзеяньня розных каштоўнасьцяў “у душы чалавека”.
Мал. 2.19. Шкала і шматузроўневая сістэма індывідуальных каштоўнасьцей чалавека, накіраваных на яго ж самаго.
Мал. 2.20. Сістэма каштоўнасьцяў чалавека, накіраваных на іншых людзей, якіх ён успрымае сваімі.
Дадзеныя сьхемы ня цалкам адпавядаюць той гіерархіі індывідуальных каштоўнасьцяў, якія найбольш распаўсюджаныя на цяперашнім “ліберальным” Захадзе. Там цяпер прынята лічыць (так адмыслова распрапагандавана) вышэйшай людскай каштоўнасьцю індывідуальную свабоду чалавека і яго правы, заснаваныя на гэтай свабодзе.
Трэба адзначыць, што ў межах ідэялёгіі, якая намі ствараецца, свабоду, як індывідуальную каштоўнасьць чалавека, сапраўды трэба размясьціць вельмі высока. Але вышэйшай індывідуальнай каштоўнасьцю чалавека (вышэй за свабоду) трэба прызнаць магчымасьць максімальнага раскрыцьця ім свайго жыцьцёвага патэнцыялу (сінонімы, рэялізацыя жыцьцёвага прызначэньня, дасягненьне мэты жыцьця, наданьне жыцьцю сэнса).
З пазіцый дадзеных каштоўнасьцяў свабода – гэта ўмова, неабходная для зьдзяйсьненьня такой магчымасьці. Без індывідуальнай свабоды (як і без чыстага сумленьня) ніякага ўласнага жыцьцёвага патэнцыялу не раскрыеш, да жыцьцёвых, сапраўды людскіх мэтаў не наблізішся. Аднак бачыць свабоду як вышэйшую каштоўнасьць чалавека – гэта раўназначна абмежаваньню індывідуальных каштоўнасьцяў чалавека, як мінімум, на адзін-два ўзроўні.
Такім чынам, наш падыход не абмяжоўвае правы і свабоды чалавека, а дадае да іх яшчэ адзін больш высокі ўзровень.
Дарэчы, у сучасных гуманістычных філасофіях вышэйшай каштоўнасьцю чалавека таксама лічыцца максімальнае раскрыцьцё ім свайго жыцьцёвага патэнцыялу. А калі так, дык давайце прааналізуем стратэгію дасягненьня гэтай каштоўнасьці.
2.7.2. Інтарэсы чалавека і розных узроўняў сацыяльнага.
Дасягненьне галоўнай жыцьцёвай мэты чалавека магчыма толькі з улікам ведаў пра мэты існаваньня розных узроўняў грамадскай арганізацыі (гл. малюнак 2.18).
Калі чалавек жадае пражыць жыцьцё не ўпустую, а найбольш зьмястоўна, яму варта рэалізаваць ня толькі свае выключна эгаістычныя мэты, але і прыглядзецца, як ён можа паспрыяць дасягненьню мэтаў сваёй сямьі, сваёй сацыяльнай групы, свайго народу, нацыі-дзяржавы, а затым, калі хопіць духу, і свайго чалавецтва.
Мне неаднаразова даводзілася бачыць, як людзі, ідучы за сваімі эгаістычнымі інстынктамі, робяць тое, што ім хочацца, а не тое, што трэба. У выніку яны часьцяком не дасягаюць ні таго, што хочацца, ні таго, што трэба. Гэта ўвесь час зьдзіўляе, таму што рашэньне наўпрасткі рэалізоўваць свае жаданьні вельмі часта ёсьць рашэньнем неканструктыўным. Гэта ісьціна асвоена на значна больш нізкіх узроўнях арганізацыі матэрыі, чым той, на якім знаходзіцца чалавек.
Так, у лісьце расьліны, калі фатон сонечнага сьвятла выбівае электрон са сваёй арбіты, той імкнецца зноў наблізіцца да якога-небудзь свабоднага пратона. Калі б такое сваё “жаданьне” электрон рэалізоўваў наўпрасткі, выдзялялася б цеплавая энэргія і ўсё. Але ў лісьце працэс набліжэньня пратона і электрона арганізаваны так, што значная частка энэргіі “жаданьня” электрона ідзе на рэакцыі сінтэза арганічных малекул. У выніку, электрон зьдзяйсьняе і сваё “энэргічнае імкненьне” – злучаецца з пратонам, і сваю патэнцыйную магчымасьць больш высокага ўзроўню – рэалізуе сябе, як адна з галоўных дзеючых асобаў у фотасінтэзе. Дарэчы, дзякуючы апошняму мы маем гонар жыць на Зямлі ў такім прыгожым і багатым сьвеце, у якім мы – людзі – зьявіліся, жывем і толькі і можам жыць.
Чым больш чалавек зможа зрабіць дзеля зьдзяйсьненьня сапраўдных мэтаў вышэйшых узроўняў арганізацыі агульналюдскай цывілізацыі (складовай часткай якіх ён зьяўляецца), тым больш поўна ён зможа раскрыць, зрэалізаваць сябе. Як і наадварот, чым больш нізкія мэты будзе ставіць чалавек перад сабой (ці нехта будзе прымушаць яго так рабіць), тым менш вынікова ён пражыве, тым лягчэй яго, нібы нейкі несамастойны аб’ект, будуць выкарыстоўваць розныя сацыяльныя паразіты насуперак яго ўласным інтарэсам.
Зьвярніце ўвагу, той, хто імкнецца прынізіць мэты чалавека да ніжэйшых узроўняў (“Сыты? Апрануты? Ня змучаны? Ёсьць дзе жыць? серыялы па тэлевізары глядзіш? Дык, чаго табе яшчэ трэба?”), па сутнасьці імкнецца апусьціць чалавека да ўзроўню жывёлы, пазбаваць яго магчымасьці рэалізаваць свой сапраўдны людскі патэнцыял.
Для ацэнкі таго, якога ўзроўню грамадскія задачы ставіць перад сабой чалавек, якія ўяўленьні мае пра сваё ўласнае грамадскае значэньне, – ёсьць вядомы псіхалягічны тэст.
Чалавеку задаюць пытаньне: “Хто ты?” І калі ён адказвае, нарыклад: “Чалавек”, – пытаньне паўтараюць: “Хто ты?”. Ён далей адказвае, напрыклад: “Мужчына”. Тады яго пытаюцца трэці раз: “Хто ты?”. І так разоў 10. А затым яму прапануюць усе гэтыя 10 адказаў паставіць у пасьлядоўнасьці ад найбольшага па значэньні (для яго) да найменьшага.
У выніку могуць атрымацца, напрыклад, такія ланцужкі адказаў (у 4 асоб):
1. Чалавек, жанчына, маці чатырох дзяцей, дачка сваіх бацькоў, жонка, хатняя гаспадыня, фермерка, беларуска, грамадзянка Беларусі, праваслаўная.
2. Чалавек, рабочы (прадстаўнік рабочага класа), слесар, сябра свабоднага прафсаюзу, сябра сваіх сяброў, бацька трох дзяцей, грамадзянін РБ, беларус, рыбак (як хобьбі).
3. Чалавек, грамадзянін сьвету (касмапаліт), піяніст.
4. Проста “чалавек” – 10 разоў.
З пералічаных адказаў паўстаюць вобразы людзей. Самая горшая сітуацыя ў 4-га нумара. Ён увогуле не ўяўляе свайго месца ў сацыяльнай прасторы. Як жа тады ён можа арганізоўваць сваё жыцьцё?..
Чалавек нумар 3 поўнасьцю адарваўся ад рэчаіснасьці, забыў, хто ён, адкуль. Гэта своеасаблівая форма “пустога месца з надутымі шчочкамі”. Хутчэй за ўсё, Сьвет для яго толькі асяродзьдзе для існаваньня, а сам ён – выразны эгаіст…
Значна лепшая сітуацыя ў чалавека пад нумарам 2. Але і ў яго сьветагляд трохі скажоны ў бок сацыяльна-клясавай часткі нашай рэчаіснасьці.
Затое чалавек нумар 1 (калі пісала праўду) – узорная беларуская жанчына і хутчэй за ўсё вельмі шчаслівая…
Задача сапраўдных кіраўнікоў сацыяльных сістэм ня толькі не дазваляць выкарыстоўваць людзей, навязваючы ім прымітыўныя ці скасабочаныя сьветагляды, а наадварот, дапамагаць чалавеку сфармаваць уласны гарманічны светагляд, дакладна вызначыць свае жыцьцёвыя мэты.
Нават з гуманістычных пазіцый сапраўднае дзяржаўнае кіраўніцтва не павінна дапускаць, каб жыцьцё людзей выглядала прыкладна так, як апісвае сваё жыцьцё адзін з маіх бліжэйшых суродзічаў: “Гадаваўся. Рос без маці. Перажыў вайну. Пасьля вайны 7 гадоў служыў у войску. Затым усё жыцьцё цяжка працаваў. Усё жыцьцё асаблівага дастатку ня меў. Нідзе ня быў, нічога ня бачыў. Жыцьцё заканчваецца. Навошта жыў?”
А між тым прыблізна так маглі б апісаць сваё жыцьцё мільёны беларусаў, і ня толькі ў сёньняшнім пакаленьні, а і ў дзясятках папярэдніх, пачынаючы з ХVІ ст. – з той пары, калі расейскай імперскай бюракратыі захацелася палепшыць уласнае жыцьцё за кошт нашых продкаў.
2.7.3. Не «свабода», а «самастойнасьць».
Ёсьць і другі асьпект праблемы свабоды. Ён зьвязаны ня толькі з узроўнем яе разьмяшчэньня ў іерархіі індывідуальных каштоўнасьцяў, а і з часам, калі і ў якіх абставінах чалавек можа атрымаць у карыстаньне дадзеную каштоўнасьць (напрыклад, абмежаваньне бацькамі свабоды дзяцей у пачатку іх жыцьця – гэта ж натуральная і неабходная зьява). Бо няправільнае разьмяшчэньне свабоды ў ланцугу іншых каштоўнасьцяў можа выканаць ролю няправільна пастаўленай коскі ў выразе “Пакараць сьмерцю нельга памілаваць”.
Адказнае карыстаньне свабодай магчыма пасьля таго, як чалавек будзе добра паінфармаваны адносна рэчаіснасьці, у якой ён знаходзіцца (будзе мець дастатковую сьведамасьць – будзе “зь ведамі”, дзе ён ёсьць), і будзе паінфармаваны пра адказнасьць за той ці іншы свой выбар.
Таму, “здаровая” пасьлядоўнасьць атрыманьня свабоды бачыцца такой: спачатку сьведамасьць – затым адказнасьць – затым свабода. На выхадзе ў такога ланцугу атрымліваецца самастойнасьць.
Формула: Сьведамасьць + адказнасьць + свабода = самастойнасьць.
У такой пасьлядоўнасьці свабода ёсьць частка, адна з умоў сапраўднай самастойнасьці. А таму штучная падмена самастойнасьці чалавека яго індывідуальнай, неабмежаванай, безадказнай свабодай (калі свабода падаецца не ў спалучэньні са сьведамасьцю і адказнасьцю) – гэта прычына шматлікіх гузоў і пакутаў самаго чалавека, а таксама адзін са спосабаў разбуральнага ўзьдзеяньня на грамадства. Чалавек, якому замест самастойнасьці далі свабоду, можа стаць салдатам маральнага тэрору, сапраўдным дэструктарам у адносінах да канструктыўна арыентаванага грамадства…
2.7.4. Кірункі апазіцыйнасьці да анамальнай рэчаіснасьці.
Для таго, каб лепш асэнсаваць патэнцыйныя суадносіны чалавека і рэчаіснасьці, прапануецца разгледзець прынцыповую сьхему, пададзеную на малюнку 2.21.
Мал. 2.21. Формы адносін паміж чалавекам і грамадскай рэчаіснасьцю. Апошяя прадстаўлена ў каардынатах, якія адлюстроўваюць ступень стваральнасьці й ступень суб’ектнасьці. Стаўленьне чалавека да грамадскай рэчаіснасьці (адносна сярэдняга значэньня ў ёй) можна ахарактарызаваць па чатырох кірунках (пазначаны лічбамі 1, 2, 3, 4) і па ступенях павелічэньня апазіцыйнасьці да «агульнапрынятых нормаў» (літарай “б” пазначана крытычнае стаўленьне ў межах “агульнапрынятых нормаў” , літарай “а” – апазіцыйнае).
Найбольш прынцыповую рысу, якая характарызуе адносіны чалавека і рэчаіснасьці, можна апісаць такімі паняцьцямі, як канструктывізм і дэструктывізм.
Канструктыўны чалавек – гэта той, хто вывучае, стварае, будуе, канструюе грамадскую рэчаіснасьць, дадае да яе. Канструктывіст – гэта той, хто абмяжоўвае дэструктараў (дэструкцыя дэструктараў – форма канструктыўнай дзейнасьці). Канструктывіст – гэта той, хто больш дае грамадству, чым зь яго бярэ (у суме, па жыцьцю дадае да грамадскай рэчаіснасьці). Дэструктыўны чалавек (альтэрнатыўны канструктыўнаму), наадварот, адымае ад грамадства, разбурае яго. А дакладней, больш бярэ з грамадства, чым прыўносіць у яго.
Тут трэба дадаць, што сярэдняе людскае грамадства, як правіла, не зьяўляецца натуральнай гаспадаркай (у якой колькі вырабляюць, столькі ж спажываюць). Людская цывілізацыя (а ў выніку, і сярэднестатыстычнае грамадства) за ўсю сваю гісторыю ў цэлым больш вырабляла, чым спажывала. З-за гэтага і адбываўся гістарычны прагрэс чалавецтва. Адсюль атрымліваецца, што сярэдняе грамадства ніколі не было натуральным. Мала таго. У апошнія стагодзьдзі з-за навукова-тэхналагічнага прагрэсу рэзка павялічваюцца тэмпы росту агульнай вытворчасьці, стваральная эфектыўнасьці грамадства. Улічваючы гэта на сьхеме (мал. 2.21), сярэдняе значэньне канструктывізму грамадства паказана вышэйшым за нуль (які ў сваю чаргу сімвалізуе пераход паміж абсалютнымі значэньнямі канструктывізму і дэструктывізму. Нуль – гэта колькі ствараю, столькі ж і спажываю).
Дарэчы, адваротным бокам агульнай канструктыўнасьці людскай цывілізацыі й яе ўзрастаньня зьяўляецца рост агульнага аб’ёму таго, адносна чаго можна праяўляць сябе паразітам-дэструктарам – расьце патэнцыяльная база для дэструктывізму-паразітызму з усімы вынікаючымі адсюль наступствамі для будучыні людскай цывілізацыі…
Другая важнейшая рыса, якая характарызуе адносіны чалавека і рэчаіснасьці – гэта суб’ектнасьць-аб’ектнасьць.
Суб’ектнасьць (ня блытаць з суб’ектывізмам) – гэта ня проста людская актыўнасьць, імкненьне самастойна вызначаць свой лёс, кіраваць сабой і іншымі. Гэта – актыўная пазіцыя чалавека, якая нібы на пэўныя апоры абапіраецца на ўласныя веды, жыцьцёвы досьвед, маральныя прынцыпы, пэўную высокую мэту. Такія апоры найчасьцей могуць прысутнічаць у чалавека, які практычна пазнаў сапраўдную рэчаіснасьць, які самастойна ідзе па жыцьці, з самага нізу… Адсюль суб’ектнасьць – гэта пазіцыя актыўнага кіраўніка, перакананага ў сваёй праваце. Аб’ектнасьць – гэта нешта супрацьлеглае, гэта імкненьне быць кіруемым, чаканьне сігналаў для выкананьня, жаданьне быць у падпарадкаваным стане.
Крыніца кіраўнічых сігналаў для дзейнасьці ў чалавека-суб’екта фармуеца ўнутры яго, у чалавека-аб’екта – звонку, у грамадстве.
Нашыя грамадствы яшчэ сёньня пабудаваны так, што тых, хто гатовы ў іх выступаць у ролі аб’ектаў (гатовыя падпарадкоўвацца), значна больш, чым самастойных суб’ектаў (гл. малюнак 2.22). У сувязі з гэтым сярэдняе значэньне суб’ектнасьці-аб’ектнасьці грамадства зрушана ад нулявога значэньня ў бок аб’ектнасьці (малюнак 2.21). Гістарычны прагрэс агульналюдскай цывілізацыі праяўляецца, у прыватнасьці, і ў тым, што адбываецца памяньшэньне агульнай аб’ектнасьці грамадства. Мы ўсё далей адыходзім ад рабства, феадалізму і характэрных для іх сьветглядаў. Праўда, усё гэта адбываецца надзвычай марудна…
У цэлым прагрэсіўны рух людскай цывілізацыі ў сістэме каардынат канструктывізм-суб’ектнасьць адбываецца ўверх і ўправа (стрэлка на малюнку 2.21).
Мал. 2.22. З-за таго, што доля людзей у грамадстве, якія гатовыя выступаць у ролі аб’ектаў грамадскай рэчаіснасьці, больш, чым тых, хто гатовы быць суб’ектамі ў адносінах да яе, агульны паказчык суб’ектнасьці-аб’ектнасьці сёньняшняга грамадства застаецца зрушаным у бок аб’ектнасьці. Пазначана: L1 – узровень суб’ектнасьці чалавека (колькі разоў ён выступае ў ролі суб’екта адносна рэчаіснасьці – ён спрабуе кіраваць), L2 – узровень аб’ектнасьці чалавека (як часта кіруюць ім); S1 і S2 колькасьці людзей у грамадстве. Пры гэтым, S1 = S2, а L1 = L2.
У адпаведнасьці з асаблівасьцямі псіхічнай арганізацыі чалавека («не хачу мець дадатковых клапотаў на сваю галаву»), большасьць людзей звычайна імкнецца альбо ўхіліцца ад праблем грамадскай рэчаіснасьці, праігнараваць іх, альбо, у крайнім выпадку, калі «грамадства патрабуе пэўных форм паводзін», зьліцца зь ім – г.зн. адшукаць і заняць найбольш «сярэдняе, стандартнае значэньне» ў рэчаіснасьці, каб падладзіцца пад яе «агульнапрынятыя нормы» і стаць падобным на яе, нябачным на яе фоне (на мал. 2.21 пазначаны, як «межы звычайнай грамадскай рэчаіснасьць»). Такую людскую ўласьцівасьць завуць канфармізмам, а ідэяльнае месца для абсалютнага канфарміста – цэнтральная кропка ў грамадстве (малое цэнтральнае кола на мал. 2.21).
Чалавек можа быць адносна сярэдніх грамадскіх паказчыкай канструктывістам і дэструктывістам, суб’ектам і аб’ектам, але, застаючысь у межах агульнапрынятых норм, ён будзе заставацца адносным канфармістам (на мал. 2.21 пазначаны, як 1б, 2б, 3б, 4б, што знаходзяцца ў межах велькага кола).
Калі ж крытычнае стаўленьне да рэчаіснасьці перакрочыць пэўную мяжу, можа ўзьнікнуць жаданьне перайсьці «мяжу дазволенага» і пачаць адкрыта дэманстраваць сваю апазіцыйнасьць рэчаіснасьці (апазіцыйнасьць – крытычнае стаўленьне да тых ці іншых бакоў грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, зыходзячы са сваіх суб’ектыўных пазіцый). Людзей, якія пачынаюць сябе так паводзіць, завуць нонканфармістамі.
Аднак трэба ўлічваць, што апошнія бываюць рознымі. Усё залежыць ад кірунку апазіцыйнасьці.
Так, калі нонканфарміст ідзе ў жыцьці па шляху 1 (мал. 2.21), ён сваімі актыўнымі паводзінамі разбурае грамадства. Адносна тых магчымасьцяў, якія мае чалавек, ён, ідучы па такім шляху, нібы імкнецца стаць не чалавекам, а чарвячком-паразітам. У гэтага чарвячка ёсьць дзьве дзірачкі. Праз адну ўвесь час нешта ўваходзіць (тое, што ён актыўна захоплівае), а праз другую – нешта іншае выходзіць. І такі актыўны чарвячок бачыць сэнс свайго жыцьця ў тым, каб праз названыя адтуліны ўваходзіла і выходзіла як мага больш. А калі яму і гэта надакучыць, ён хоча, каб прыз першую дзірачку пачало ўваходзіць нейкімі фінтамі. І тады ў гэтым бачыць новы, больш высокі сэнс свайго існаваньня… Праўда, ёсьць два недахопы ў такім шляху. Першы – гэта адмаўленьне ад рэалізацыі свайго сапраўды людскага, стваральнага патэнцыялу, а другі – гэта барацьба, якая чакае такога чалавека-чарвячка са стваральнымі сіламі (ня будуць жа тыя, хто стварае, проста глядзець, як нехта разбурае створанае імі). Памятаеце? Дэструкцыя дэструктараў ёсьць форма стваральнай дзейнасьці. І першае, і другое – гэты формы адказнасьці, якія чакаюць чалавека, які абраў 1-ы шлях.
Калі чалавек абірае шлях №2, ён таксама абірае пасіўна-дэструктыўны шлях цыніка. Пад яго адмоўным узьдзеяньнем ня толькі падае агульная суб’ектнасьць рэчаіснасьці (бо рэчаіснасьць аказваецца актыўней за яго), але і памяньшаецца яе структураванасьць. Праўда, памяньшаецца мала, таму што пазіцыя малаактыўная… Калі чалавек абірае такі шлях, ён становіцца падобным нібы на чарвячка, але такога, які ўяўляе сябе матыльком. Сядзіць дзе-небудзь ціха такі чалавек-чарвячок з надзьмутымі шчочкамі і ўяўляе, што ён лётае па-над усім сьветам, а на справе, толькі гэта ўяўляе…
Калі чалавек пойдзе па шляху № 3 (шлях пасіўнага, ідэялістычнага канструяваньня, шлях манаха), ад яго ўзьдзеяньня структураванасьць рэчаіснасьці падвышаецца, але толькі віртуальная. Рэчаіснасьць кіруе такім чалавекам. А ён ад яе здольны толькі ўцякаць (нягледзячы на тое, што ён канструктыўней за рэчаіснасьць)… у мары і мроі. Гэта жыцьцёвы шлях матылька, які лётае высока ў аблоках, далей ад небясьпекі, і ні шкоды, ні карысьці ад яго няма. Што ён (матылёк) пакіне пасьля сябе?… Шкада людзей, калі ў жыцьці яны ідуць па шляху №3. Іх жыцьцёвыя страты – гэта іх нерэалізаваныя магчымасьці. У такой форме праяўляе сябе адказнасьць за абраньне дадзенага шляху…
Годны чалавека толькі 4-ы шлях. Гэта шлях канструктыўнага суб’екта, шлях стваральніка і гаспадара свайго лёсу. Шлях наперад і ўверх. У бясконцасьць… Але і ён ня просты. Таму, хто яго абярэ, давядзецца ня толькі цягнуць за сабой увесь людскі сьвет, ня толькі адчуць наступствы зайздрасьці, але пры гэтым яшчэ змагацца з паразітамі-дэструктурамі, ласымі да чужога. У гэтым – адказнасьць абраньня 4-га шляху. Але зноў жа, толькі перад сапраўдным чалавекам адкрыецца шанец зрабіць нешта сваё ў будынку вечнасьці. Ні ў матылька, ні ў чарвячка такой магчымасьці няма…
Такім чынам, нонканфарміст можа быць: «чарвячком-паразітам» (пазначаны 1а) – такім, які, не хаваючысь, адкрыта ігнаруе і рабуе грамадства; «чарвячком-цынікам» (пазначаны 2а), які дэструктыўна крытыкуе грамадскую рэчаіснасьць, але нічога не робіць і не прапануе рабіць узамен; «матыльком-манахам» (пазначаны 3а), які аддаляецца ад «кепскага» грамадства ў завоблачныя вышыні манастырскіх засьценкаў, але нічога ня робіць для паляпшэньня гэтага грамадства; і, нарэшце, «сапраўдным чалавекам» (4а), які прапануе грамадству канструктыўную праграму і актыўна зьдзяйсьняе яе…
Варта таксама падкрэсьліць, што ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе пра «агульнае стаўленьне» да грамадскай рэчаіснасьці, маецца на ўвазе не фармальны статус чалавека (прафесія, заняткі, нават, погляды), а рэальны ЎКЛАД (станоўчы ці адмоўны) ці НЕ ўклад у грамадскі прагрэс. Так, напрыклад, Чарльз Дарвін доўга вучыўся на сьвятара і заставаўся ў значнай ступені веруючым чалавекам адносна тых ведаў пра сусьвет, якія ён не вывучаў. У той жа час адносна таго, што ён вывучаў, яго прагрэсіўная заслуга як галоўнага стваральніка эвалюцыйнай тэорыя не выклікае сумненьняў. Аўстрыец Грэгар Мендэль быў нават манахам, але быў і назаўсёды застанецца заснавальнікам класічнай генетыкі – навукі, ад разьвіцьця якой у найбольшай ступені залежыць прагрэс біятэхналёгіі й медыцыны. Фармальна абодвух трэба было б аднесьці да групы «3а», але па–сутнасьці яны – яскравыя прадстаўнікі групы актыўных стваральнікаў (група 4а).
Паколькі ўсе апазіцыянеры-нонканфармісты выдзяляюцца з шэрай грамадскай масы, апошняя падазрона ставіцца да іх, асабліва ў стабільных умовах. Грамадства баіцца рэзкіх рэвалюцыйных зрухаў, баіцца парушэньня стабільнасьці (таму, у стабільных абставінах перад ім, верагодна, лепш выглядаць, як чалавек групы «4б»). Затое ў крытычныя моманты (калі грамадская маса знаходзіцца ў стрэсе) сапраўдны прагрэсіўны нонканфарміст (тып «4а») ці яго імітатар можа быць для яе самым падыходзячым варыянтам.
Прадстаўнікі групы 4а – гэта славутыя навукоўцы, выбітныя нацыянальныя, грамадскія, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы, выдатныя менеджэры, вынаходнікі і г.д. Але, напэўна, ня меньшае прагрэсіўнае значэньне для грамадства мае сумарны ўплыў тых, каго грамадства ведае мала, але хто належыць да групы 4б! Таму і ім – невядомым стваральнікам – трэба аддаць належнае.
2.7.5. Дадатковыя каштоўнасьці жыцьця чалавека.
Вышэй апісаны галоўныя крытэры выбару чалавекам прынцыпаў сапраўды «людскага» жыцьця. Больш поўны набор крытэраў (дадаткова да пералічаных стваральнасьці, суб’ектнасьці) уключае маштаб дзейнасьці, ўзровень пастаўленай мэты, а таксама выніковасьць, эстэтызм, ананімнасьць, альтруістычнасьць, іншае.
2.7.6. Пра сэнс жыцьця чалавека.
Вельмі важна, каб выбар чалавекам кірунку і спосабаў яго жыцьця дадаткова быў асьвечаны сэнсам. А такая якасьць можа ўзьнікнуць найперш тады, калі такі выбар будзе зьвязаны зь нечым, што зьяўляецца патэнцыйна неўміручым (патэнцыйна вечным) і, адначасова, дастаткова блізкім самому чалавеку.
Такім аб’ектам рэчаіснасьці, які адпавядае двум пералічаным вышэй крытэрам (блізкасьць і патэнцыйная неўміручасьць), адпавядае толькі адзін аб’ект – гэта народ, да якога належыць чалавек. Чалавек сваёй стваральнай дзейнасьцю нібы нясе эстафету жыцьця, стварэньня, разьвіцьця ня толькі для сябе, але і для свайго народа. Дзякуючы гэтаму ён уносіць уклад у… вечнасьць і… становіцца бессьмяротным.
Так універсальная нацыянальная ідэалёгія зьвязвае інтарэсы народа, чалавецтва і асобнага чалавека.
Пра рэлігійнае значэньне апісанага пачуцьця («маё жыцьцё зьвязана з нечым родным мне, істотна большым за мяне і патэнцыйна вечным») ужо гаварылася вышэй.
2.7.7. Заключэньне.
Такім чынам, вышэйшай індывідуальнай каштоўнасьцю чалавека зьяўляецца раскрыцьцё яго жыцьцёвага патэнцыялу.
Свабода (а дакладней самастойнасьць) ёсьць каштоўнасьць больш нізкага ўзроўню. Яна ёсьць умовай рэалізацыі вышэйшай каштоўнасьці чалавека.
Адна са стратэгій фармаваньня сьведамасьці чалавека зьвязана з разьвіцьцём яго здольнасьці ўяўляць рэчаіснасьць, нібы раскладзеную па восях: канструктыўнасьці й суб’ектнасьці. Адносна такой “прасторы” найбольш паўнавартасна жыве той чалавек, які арыентаваны канструктыўна і суб’ектна. Стратэгія фармаваньня пачуцьця адказнасьці зьвязана ў тым ліку з ведамі пра наступствы сваёй дзейнасьці ў кожным з 4 кірункаў, якія магчымыя ў такой “прасторы”.
Чалавек як аснова ўсяго чалавецтва, мае найбольшыя шанцы на максімальнае раскрыцьцё свайго жыцьцёвага патэнцыялу толькі тады, калі будзе ўспрымаць мэты больш высокіх ўзроўняў сацыяльнага, як свае ўласныя, і будзе імкнуцца спрыяць іх рэалізацыі.
Сэнс жыцьця чалавека немагчыма сфармуляваць у адрыве ад мэтаў існаваньня як мінімум яго народа.
2.8. Палітычныя абмежаваньні ў рэалізацыі любой ідэялёгіі, у тым ліку нашай
Перад тым, як перайсьці да аналіза палітычнай практыкі, варта ўзгадаць адну прынцыповую розніцу паміж ідэялёгіяй і палітыкай.
Наша ідэялёгія, як навуковая тэорыя, мае права браць да разгляду любыя праблемы, якія неабходны для яе дасканаленьня, і навукова, з пазіцый прызнаньня толькі аб’ектыўных фактаў, іх аналізаваць. Пры такім падыходзе хавацца, баяцца, мяцца, нечага недагаворваць няма ніякай неабходнасьці. З гэтых жа пазіцый ніякія іншыя ідэалогіі нам не падыходзяць. Ва ўсіх іх ёсьць істотныя недахопы.
Такі падыход адпавядае вядомаму прынцыпу, што ў навуцы няма нічога вышэйшага за аб’ектыўную навуковую праўду…
Аднак у палітычнай практыцы іншы Бог – гэта практычны палітычны вынік.
Для таго, каб яго мець, аб’ектыўна трэба парушаць шэраг прынцыпаў, якія былі сфармуляваныя вышэй і зьяўляюцца характэрнымі, як для добра ідэалогіі, так і для добрага ідэолага…
Так, перш-наперш немагчыма, каб навокал было шмат непрыяцеляў. Палітычная практыка патрабуе абраць аднаго, галоўнага ворага, і спачатку разабрацца зь ім. Галоўным ворагам беларускага грамадства сёньня зьяўляецца расейская імпэрская бюракратыя. Зь ёй трэба разабрацца ў першую чаргу. Таму ўсіх іншых, хто не зьяўляецца прадстаўніком расейскай імпербюракратыі, з палітычнага пункт гледжаньня трэба ўспрымаць як патэнцыяльных саюзьнікаў (у тым ліку звычайных жыхароў Расеі). А калі гэта не атрымаецца, дык па меньшай меры, як НЕ ворагаў…
Толькі так, крок за крокам, можна практычна ісьці па шляху, які тэарэтычна апісвае наша ідэялёгія…
[тут варта адзначыць, што за апошнія 5 гадоў у дадзеным падыходзе адбыліся зьмены; на сёньня мы вымушаны “дазволіць сабе” мець двух ворагаў (і тое толькі таму, што яны аб’ектыўна ёсьць ворагамі беларускага і многіх іншых народаў): гэта расейская імперыякратыя (і зьвязаная зь ёй мясцовая кампарадорская бюакратыя – цяперцы), а таксама глабаліская сіянакратыя. – Рэд.]