З нагоды Дзядоў паведамляем, што ў беларускай інтэрнэт-прасторы існуе сайт арганізацыі “Мартыралог Беларусі”. Асноўная заслуга тых, хто робіць гэты сайт – складаньне сьпісаў і, па магчымасьці, кароткіх біяграфіяў тых жыхароў Беларусі, хто быў сярод ахвяраў камуна-фашыстоўскага тэрору, і тых, хто быў катам. Многія сябры Эксьпертнай рады, якая падае адпаведныя матэрыялы, вядомыя нам, як вельмі прыстойныя людзі (але, на жаль, ня ўсе…). Усім, хто цікавіцца тэмай рэпрэсіяў супраць беларускага народу, раім ведаць пра існаваньне гэтага сайта і наведаць яго.
Рэдакцыя.
Pavažanaja Redakcyja!
Dziakuj Vam za vialikuju pracu pa ušanavanniu pamiaci belarusau-achviarau kamuna-fašystouskaha teroru.
Tolki z “Martyralohu Belarusi” ja davedausia pra trahičny lios Akuneviča Jazepa Jazepaviča,brata majho dziaduli.
Ab jaho liose i ab martyraliohu raspaviadaju šmatlikim rodzicham i znajomym. Nekatoryja skardziacca na toe, što sait ne adkryvaecca.Pasprabavau im dapamahchy i sam perakanausia u tym, sto sait stau nedastupny. U čym sprava? Škada,što novyja liudzi ne mohuc’ dalučycca da navedvalnikau saitau https://www.nashaziamlia.org i http://www.svaboda.org.
Jašče raz ščyrae dziakuj. Pospechau Vam