У гэтым годзе 4 лістапада, калі ў Менску адбываўся г.зв. “Сацыяльны марш”, у Маскве адбываўся ўжо традыцыйны г.зв. “Рускі марш”. Маштаб яго на гэты раз быў значна меншы, чым летась (тым часам, як летась адзін з арганізатараў абяцаў “мільён чалавек на вуліцах” у 2007 годзе; больш цьвярозыя разлічвалі сабраць 10 тысяч; па зьвестках саміх арганізатараў прыйшло каля 2 тысячаў чалавек). У гэтай тэндэнцыі, у іншых падзеях мы ўбачылі шмат павучальнага для нас. Аналіз зьместу валтузьні, якая мае месца ў шэрагах апазіцыі й вакол яе ў Беларусі, на Расеі, ва Украіне, а таксама ў польскай, прыбалтыйскай ды іншых палітычных прасторах, дазваляе ўсё сьмялей казаць пра агульныя заканамернасьці, універсальныя механізмы.
Адна з прычынаў правалу “Рускага марша” ў Маскве ў гэтым годзе (хаця ён у адрозьненьне ад леташняга быў дазволены і не суправаджаўся ніякімі мерамі застрашэньня з боку ўладаў) заключаецца ў тым, што было аб’яўлена пра правядзеньне двух “РМ”: адзін пад кіраўніцтвам лідара “Народнага саюзу” Бабурына і дэпутата ДД РФ Кур’яновіча адбываўся на Славянскай плошчы, другі, большы – пад кіраўніцтвам лідара РСНІ (рус. ДПНИ) Бялова – на набярэжнай Тараса Шаўчэнкі. Другая магчымая прычына заняпаду “РМ” у гэтым годзе – заява прадстаўнікоў СПС, праваабаронцаў, а найбольш, Еўразійскага саюзу моладзі аб жаданьні сарваць марш (дарэчы, ЕСМ быў сярод арганізатараў маршу ў тым годзе). Трэцяя нам падаецца найбольш істотнай. Яна заключалася ў тым, што частка аўтарытэтных ідэалогаў “рускага нацыяналізму” выказалася супраць падтрымкі маршу (летась яны заклікалі да супрацьлеглага – “няма іншых варыянтаў, акрамя як ісьці на Марш”, гл. http://nashaziamlia.org/2006/10/31/370; наш аналіз вынікаў леташняга “рускага маршу” гл. тут https://nashaziamlia.org/2006/11/05/380). Атрымліваецца, яны зрабілі тое ж, што і мы ў адносінах да “Еўрапейскага маршу”. Гэтае няўзгодненае падабенства нашых рэакцый сімптаматычнае і выклікае дадатковую цікавасьць да аргументаў “рускіх нацыяналістаў”. Ніжэй мы падаем артыкулы, дзе патлумачана іх пазіцыя. Фотакалаж уверсе ўзяты з рускай часткі Інтэрнэту.
Рэдакцыя.
ІСЬЦІ альбо НЕ ІСЬЦІ НА МЕРАПРЫЕМСТВА 4 лістапада?
(Паводле http://ariru.info/doc/?id=2983 ад 2007-10-27)
Цытата: Аргкамітэтам Рускага Марша ў Мэрыі Масквы атрымана ўзгадненьне на час і маршрут. Дазвол атрыманы ПЗРК “Русь” (Юры Горскі). Рускі Марш пройдзе 4 лістапада з 12.00 па набярэжнай Тараса Шаўчэнкі, прама насупраць будынку Ўраду РФ “Белага дома”. Шэсьце завяршыцца мітынгам. Адначасова ў мэрыі Масквы адбываецца ўзгадненьне перадвыбарчага мітынгу партыі Бабурына. На выбар запрапанавана два варыянты: альбо шэсьце і мітынг з 16 да 18 гадзінаў па набярэжнай Шэўчэнкі, альбо толькі мітынг у 12.00 на Славянскай плошчы. Бабурынцы пакуль не прынялі канчатковага рашэньня. Аляксандр Бялоў заявіў, што прапануе бабурынцам прайсьці на Рускі Марш у 12.00 каб рускія прайшлі адзінай калонай, пасьля чаго яны змогуць правесьці сваё партыйнае мерапрыемства (канец цытаты).
Напярэдадні 4-га літапада ў адрас АРІ пачынае паступаць усё больш і больш пісьмаў, дзе паплечнікі задаюць дзіўнае на першы погляд пытаньне: ісьці альбо не ісьці на Марш? Дзіўнае яно ў тым сэнсе, што з пытаньнем ісьці альбо не ісьці мы вызначыліся яшчэ год таму, прапануючы рускім прыняць удзел у мітынгу любым магчымым чынам. Дый без нашых парадаў людзі тады неяк правільна вызначыліся: пра Марш казалі на форумах і на рабоце, у спартовых залях і ў чэргах у ДАІ. Паўсюль казалі. А тут тэма неяк заглохла. Больш за тое, паплечнікі нават пачынаюць пытацца адзін у аднаго: ісьці альбо не?
Сумненьні зразумелыя: мерапрыемствам запраўляе нейкі незразумелы аргкамітэт на чале зь яшчэ менш зразумелым спадаром Поткіным. Пра багатую гісторыю пана Поткіна мы, ды й ня толькі мы ўжо неаднаразова казалі, вітаючы, вядома ж, удзел людзей зь яго нацыянальнасьцю ў нашым Руху, але зьдзіўляючыся – а што гэтыя людзі робяць у Руху на кіраўнічых пасадах? Вядома ж правіла: калі хочаш што-небудзь зьнічтожыць – гэта трэба ўзначаліць. Далей усё па сьхеме: альбо завесьці наканаваны рух кудысьці не туды, альбо зрабіць зь яго пасьмешышча. Не сумняемся, сп-р Поткін, асіліць абодвы варыянты.
Варыянт першы, г.зн. шлях у нікуды ўжо відавочны з базавай канцэпцыі РСНІ (рус. ДПНИ) – барацьба з нелегальнымі мігрантамі. Мы ўжо расказвалі, як у Сочы менты павязалі нашага рускага госьця зь Кіева – так сказаць “нелегальнага мігранта”. Па ўсіх параметрах “нелегал”. У той жа час мільёнаў пяць кітайцаў ды карэйцаў на Далёкім Усходзе, якія здолелі набыць расіянскія пашпарты, у якасьці нелегалаў РСНІ не разглядаюцца. Пра “расеянаў” з адэскай Малдаванкі мы ўвогуле маўчым, яны такія легальныя, што нават самаму РСНІ, відаць, даюць парады і каманды…
Варыянт другі добра можа праілюстраваць гісторыя з ЛДПР, якая ў былыя гады цалкам магла пракаціць за апазіцыйную партыю і зьбірала немалую колькасьць прыхільнікаў. Памятаем мы Ўладзіміра Вольфавіча зь яго тэзай пра “чамадан, аэрапорт, Ізраіль”. Шмат каму тады і тэза спадабалася, і Ўладзімір Вольфавіч. Але калі прыйшоў час Ўладзіміра Вольфавіча зьліваць, Ўладзіміра Вольфавіча ўспомніў пра свайго тату, які жыве ў гэтым самым Ізраілі. Як гэта выглядала?.. Вось менавіта…
Уяўляем сабе фізіяноміі фройлін і камрадаў у РСНІ, калі прыйдзе час зьліваць і РСНІ – цырк будзе яшчэ той! І зноў рускіх выставяць ідыётамі, а наш рускі нацыянальны Рух – пасьмешышчам.
Нядобрая гісторыя была зь леташнім Маршам, калі пан Поткін навошта зьбіраўся сагнаць усіх у метро. На шчасьце, мы своечасова ўмяшаліся, але адказаў што да метро сп-р Поткін так нікому і ня даў. Навошта метро? Ня даў пан Поткін і адказаў што да мэтаў і задачаў, якія ставіць перад сабой яго арганізацыя. То яны супрацоўнічаюць з расеянскімі ўладамі, то тут жа, бачыце вы, Поткін стаіць на бГаневіку і заклікае на бітву. Так у рэале не бывае.
У той жа час, за РСНІ акрамя крыкаў ды правакацый нічога ня лічыцца. Напрыклад, у Кандопазе РСНІ складаў сьпіс ветэранаў Чачні, якія жадаюць актыўна паспрыяць выезду з гораду некаторых грамадзянаў. Ну, і дзе гэты сьпіс? Ну, і дзе гэтыя ветэраны? Бабло зноў-такі незразумелае круціцца ў канторы – не адзін жа Поткін адмініструе сваю арганізацыю? Ёсьць там, так сказаць, і парфесійныя праграмісты, і прафесійныя рэвалюцыянеры. Альбо нехта хоча сказаць, што прыходзіць у 20.00 з працы – і бяжыць працаваць у офіс РСНІ? Напэўна ўсё-ткі людзям нехта плоціць зарплату за працу, хаця яны гэта і не афішуюць перад паплечнікамі. Для функцыянаваньня такой структуры як РСНІ тутака не аднаго чалавека трэба вызваліць ад клопату пра хлеб надзённы. З прыймальнай для маскоўскіх цэнаў зарплатай, з правайдэрамі, фламасьцерамі, білетамі на паездкі і гатэлі. Ды яшчэ офісы на месцах. У год гэта мінімум трыста тысяч зялёных амерыканскіх, а можа і еўрапейскіх рублёў. Калі ёсьць спонсары, гэта ўсё вельмі добра, але што хочуць гэтыя спонсары? Выпрасіць, каб было абмежаваньне нелегальнай міграцыі?
А вось мы жадаем, каб у нас была руская дзяржава, і нічога ні ў каго не выпрошваць!
Цяпер пра саму ідэалогію. Хто прывядзе ў прыклад хоць адзін праграмны, ідэалагічны альбо аналітычны матэрыял за аўтарствам РСНІ? Няма такіх матэрыялаў [ах, як падобна дадзенае пытаньне на тое, што наша рэдакцыя ўвесь час задае ў адрас нашых аб’яднанацаў! – Рэд.]. Няма, паколькі сказаць рускім пану Поткіну няма чаго. У сэнсе ідізе за мной, і ўсё! Іншае, таямніца [пазнаёце? як падобна ўсё на нашу сітуацыю! – Рэд.]. Кажучы інакш, хочуць паспрабаваць улезьці на верхавіну рускага руху, адціснуць усіх і выкарыстаць для нейкіх сваіх прыватных мэтаў нібы прыладу [а гэта ўвогуле ўжо – нашыя словы! – Рэд.]. Усё гэта мы ўжо праходзілі. Таму дапамагаць сп-ру Поткіну і яго фундатарам зусім ня хочацца.
Больш за тое, тут раптам высьвятляецца, што сам пан Лужкоў дае дабро на Марш – кажа, прама перад Белым Домам можаце стаяць. Мэтэарыт яму на кепку ўпаў, ці што? Можа ён сам стане ў шэрагі рускіх нацыяналістаў? Альбо ў Расеяніі ўжо дэмакратыя наступіла? Калі дэмакратыя, дык рускім трэба не перад Парламентам стаяць, а сідзець там! Сядзяць жа паплечнікі ў асноўным у іншых месцах…
Нават так званы аргкамітэт Марша “прыватызавалі” нейкія дзеячы з акружэньня Поткіна. Ці шмат там аўтарытэтных фігур? Каго запрасілі? Нікога. Мачыма, за гэта Поткіна цяпер запросяць за ордэнам да сп-ра Суркова. Трэба прызнаць, што заданьне па развале Рускага марша выкана бліскуча.
Усе, што выкладзена вышэй – прызнаем з найвялікім шкадаваньнем – робіць для нас трэці Марш мерапрыемствам вельмі сумніўным. Гэта ўжо ня Марш. Гэта марш імя Лужкова-Поткіна, дзе нейкія наіўныя людзі ў моцным адрэналінавым хваляваньні будуць рабіць выгляд, што яны натоўп, які пляскае ў ладкі. Але пры чым тут руская ідэя? [у нас сьпісалі, ці што? – Рэд.]
Мы ж не выяўляем да падзеі роўна ніякай цікаваўнасьці. Думаем, тую ж выснову зрабіла і большасьць рускіх патрыётаў, бо ня проста так людзі пытаюцца – ісьці альбо не ісьці. Канешне ж, не ісьці!
Ісьці можа пан Поткін, прычым, ня робячы непатрэбны крук на марш, а адразу на х*й.
P.S.
Супраць рускага абуджэньня працуе хітры і дасьведчаны вораг. Таму раз за разам ідэю, якая па-суці павінна ахапіць і павесьці за сабой мільёны, пачынае “пазначаць-ачольваць” купка сумніўных “правадыроў”, здольных толькі адштурхнуць гэтыя мільёны – правадыроў, у якіх чамусьці апынаюцца ўсе прапагандысцкія, фінансавыя і адміністратыўныя магчымасьці. Але гэта ня значыць, што мы ў канчатковым тупіку. Гэта значыць, што наш час яшчэ не прыйшоў і мы, рускі рух, пакуль яшчэ не гатовыя.