nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Масква – вітрына Расеі (гісторыя жыцьцёвага досьведу)

10 лістапада, 2007 | Няма каментараў

�а�ква �ап�а�дна�.JPG

Прапагандысцкая машына расейскай імперыякратыі малюе нам вобраз “Расеі”, як “вялікай, магутнай, персьпектыўнай дзяржавы, дзе будуць справядліва ўладкаваныя інтарэсы ўсіх людзей”. Калі сёньня яна яшчэ не такая (і ніколі не была), дык, маўляў, хутка будзе такой. Чакайце… Гэты вобраз, якім стала напампоўваюць галовы тых, на каго распаўсюджвае свой уплыў прапагандыская машына імперыі (а на тэрыторыю нашай Беларусі гэты ўплыў усё яшчэ распаўсюджвацца), і ёсьць галоўная прылада паразітнай імперыякратыі! З дапамогай гэтага вобразу яна пераўтварае патэнцыйна свабодных і маральных людзей ў… салдат і рабоў імперыі – у злачынцаў супраць сябе ды іншых. Жахлівае пераўтварэньне, сатанінскае. Таму адна з задачаў, якую ставіць наша рэдакцыя – даць людзям праўдзівыя зьвесткі аб рэальным стане спраў. Артыкул звычайнага амерыканца (чалавека ідэалагічна абсалютна незаангажаванага), які паспрабаваў рэальна пажыць нават у расейскай вітрыне – Маскве, і ня вытрымаў, кінуў усё, уцёк – яшчэ адно папярэджаньне тым беларусам, якія падпалі пад прапагандыскі ўплыў расейскай імперыякратыі (паводле http://fishki.net/comment.php?id=27859)

Рэдакцыя.

Паквапіўшыся на вялікую зарпалату, я паехаў працаваць у офіс адной амерыканскай фірмы ў Маскве. Утрымацца было цяжка. Зарплата – каля 5.000 $ у месяц + 90 $ сутачных кожны дзень + бесплатнае жыльлё. Прыехаў. Праца была “ня бей ляжачага”, як кажуць – сінекура. І тым ня менш, адпрацаваўшы няпоўны год, я сабраўся, парваў кантакт і вярнуўся ў ЗША (як, між іншым, і яшчэ 8 супрацоўнікаў фірмы так зрабілі).

Чаму? А вось чаму:

Па-першае, жахлівая экалогія. Бруднае паветра, брудная вада. Улетку дыхаць проста немагчыма з-за таго, што маскоўскія ўлады не падумалі аснасьціць машыны каталітычнымі канвертарамі, якія ўбіраюць вялікую колькасьць шкодных рэчываў з выхлапаў аўтамабіляў. У асноўным у Расеі бензін, як кажуць, “палёны” – г.зн. прысутнічае сьвінец ды іншыя цяжкія металы. Паветра бруднае, загазованае, так што ў параўнаньні з маскоўскім нават у Ню-Ёрку паветра – проста бальзам.

Па-другое, паўсюдныя крадзяжы. Купіў бутэльку мінеральнай вады – яна фальшывая. Купіў бутэльку віна – яно падробнае. Адзін раз атруціўся маслам, адзін-адзіны раз купіў маленькую бутэльку водкі (я яе п’ю рэдка, але тут трэба было) – тры дні ляжаў з атручаньнем.

Па-трэцяе. Паўсюль бруд і поўнае бескультур’е. Я спрабаваў езьдзіць на працу на машыне. З-за пробак і бруду плюнуў і пачаў езьдзіць на метро. Яно таксама кепскае, але ўсё ж лепей, чым аўтадарогі. Дзяўчына едзе на “крутым” джыпе і лічыць, што правілы дарожнага руху не для яе напісаныя – ледзь увярнуўся. І такіх выпадкаў было шмат. Такое ўражаньне, што на дарогах людзі робяцца зьвярыма…

Чацьвертае. Бязьмежная карупцыя. Кожны, хто бачыць амерыканскі пашпарт, імкнецца альбо “разьвесьці”, альбо садраць утрыдорага. Маскоўскія гаішнікі – гэта асобная гісторыя. Я адразу пачаў выкарыстоўваць прынцып – гэтым гадам – ні капейкі. У выніку, колькі разоў мне даводзілася прастойваць па гадзіне, пакуль гаішнік спрабаваў садраць зь мяне грошы за нейкае “парушэньне” і толькі званок у консульства ЗША з просьбай даслаць консула на месца “падзеі” супакойваў марадзёра. Гэта ня тое што краіна трэцяга сьвету, а хутчэй за ўсё нават чацьвёртага.

Акрамя гаішнікаў цалкам антыкварная, феадальная сістэма рэгістрацыі альбо прапіскі. Я здымаў кватэру ў Падмаскоўі (там паветра чысьцейшае), а рэгістравацца мне даводзілася ў Маскве. Колькі ж мне давялося нацярпецца, колькі было хаджэньняў па ўсялякіх бюракратычных інстанцыях (у меня з пункту гледжаньня мясцовых уладаў была “ліпавая” рэгістрацыя ў Маскве).

Пятае. Бясьпека. На жаль, узровень бясьпекі скрайне нізкі, ва ўсялякім разе ўсе мае знаёмыя калегі-амерыканцы імкнуліся вечарам без асаблівай патрэбы на вуліцу не выходзіць. У нашай кампаніі быў нават адмысловы “дах” – ахоўнае агенцтва, куды трэба было тэлефанаваць, калі папаў у бяду. Звычайна “бяда” – гэта значыць міліцыя.

Я ні разу да іх у лапы не пападаў, але пара маіх знаёмых папалі і званілі “даху” з просьбай пра дапамогу. Праўда, “дах” працаваў нават лепш, чым амерыканскае консульства – міліцыянеры пасьля размовы зь ім страчвалі ўсялякі інтарэс да затрыманага і чамусьці адразу яго адпускалі. За гэты “дах” кампанія плаціла вельмі вялікія грошы.

Шостае. Хамства. Як правіла, у грамадскім жыцьці абслугоўваючы персанал крамаў, гандлёвых кропак і г.д. паводзіць сябе проста непрыстойна па сусьветных мерках. Ёсьць, канешне, выключэньні, я сустракаўся і зь ветлівым стаўленьнем, але, як правіла, хамства – гэта норма жыцьця. Хамства плюс крадзеж. Вы сабе не ўяўляеце, колькі разоў мне даводзілася сутыкацца з махлярствам пад выглядам “аблікаў”.

Я мог бы працягваць і працягваць. Шмат хто скажа, што я “лью бруд”. Хутчэй за ўсё мой ліст раскрытыкуюць і скажуць, што я не правы. Але паглядзіце самі: з нашага персаналу амаль кожны месяц нехта звальняўся і фірме даводзілася прыймаць на працу новых супрацоўнікаў. Той жа абутак – гэта проста ганьба: каштуе шмат грошаў, а якасьць не вышэй за амерыканскі «Wall-Mart» – як толькі я стаў зьбірацца, адразу выкінуў увесь гэты жах.

Вынік: больш ні за якія грошы туды не паеду, бо якасьць жыцьця ў разрэкламаванай Маскве нулявая і нармальны чалавек будзе імкнуцца вырвацца адтуль за любы кошт. Там у нечым стала нават горш, чым у савецкія часы – тады, прынамсі, быў хоць які парадак.

Спадзяюся, што мой досьвед прымусіць прызадумацца многіх, перш чым пераязджаць у гэты сапраўды негасьцінны горад.


P.S. Ня так даўно чытаў пра падарожніка, які аб’ехаў больш за 100 краін сьвету. Дык вось, Маскву ён назваў “самым негасьцінным горадам на планеце”. Я думаю, што ён правы. Калі адкінуць усе маскоўскія “панты” і паглядзець на рэчаіснасьць не праз ружовыя акуляры, а наўпрасткі, вы пераканаецеся, што яно так і ёсьць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы