nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Перадвыбарны маніфест Уладзіміра Букоўскага: РАСЕЯ НА ЧЭКІСЦКІМ КРУЧКУ (частка 1)

10 лістапада, 2007 | Няма каментараў

��ко��к�.JPG

Мы лічым гэты матэрыял надзвычай каштоўным з пазіцый дастаткова дакладнага тлумачэньня мінулага, сёньняшняга стану і магчымай будучыні расейскай імперыі – нашай галоўнай небясьпекі на ўсходзе. Шмат думак паважанага Ўладзіміра Букоўскага могуць быць выкарыстаны і для фармаваньня Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы (паволе http://blogsnews.ru/doc_17193/).

Рэдакцыя.

Гэты вобраз, які быў запрапанаваны адным з ідэолагаў цяперашняй чэкісцкай улады, насуперак яго намеру на рэдкасьць дакладна адлюстроўвае стан краіны ў апошняе дзесяцігоддзе.

Так, Расея папалася на чэкісцкі кручок і завісла на ім нібы на сярэднявечнай дыбе, катуемая і абіраемая сваімі катамі-кіраўнікамі. Як бы ні спрабавалі цяпер чэкісцкія ідэолагі й іхныя палітсантэхнікі патлумачыць адбылае, факты неаспрачальныя – улада ў краіне цалкам і поўнасьцю ўзурпаваная чэкістамі, якія нібы Бурбоны перад Рэстаўрацыяй, нічога не зразумелі і нічаму не навучыліся. Яны аб’явілі крушэньне СССР “катастрофай”, яны планамерна і ўпарта рэстаўруюць савецкі рэжым.

– Сістэматычна зьнішчаюцца інстытуцыі дэмакратыі, выбары становяцца фармальнасьцю, апазіцыі не пакінута месца ў палітыцы, свабода прэсы, свабода сходаў і дэманстрацый – уціскаецца паліцэйскімі мерамі.

– Парушаная легальная аснова расейскай дзяржаўнасьці – суверэнітэт суб’ектаў Федэрацыі.

– Дзеля самазацьверджаньня чэкісцкай улады зьнішчаецца маленькая каўказская нацыя, што прывяло да распаўсюджаньня вайны на ўвесь Паўночны Каўказ [гэта добра; яшчэ лепш, каб за генацыд яшчэ аднаго народу вайна распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю паганай імперыі! – Рэд.]. Запланаваная чэкістамі як “маленькая пераможная вайна”, як сродак для ўзурпацыі ўлады ў Расеі, яна пераўтварылася ў гнойную рану на целе краіны.

– Шляхам шантажу і пагроз, а то і праз прамое ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы суседніх дзяржаў аднаўляецца былая “сьфера савецкага ўплыву”. Нафтавыя і газавыя багацьці краіны выкарыстоўваюцца як стратэгічная зброя ў барацьбе за сусьветнае панаваньне замест таго, каб служыць крыніцай дабрабыту народу.

– Зноў зьявілася “варожае атачэньне”, імкненьне накінуць Захаду гонку ўзбаеньняў, якая аднойчы ўжо прывяла да банкруцтва нашай краіны. Упарта насаджаецца ксенафобія, шпіёнаманія, заахвочваюцца ўльтра-нацыяналістычныя і проста фашыстоўскія рухі.

– Зноў зьявіліся палітвязьні, што для Расеі, зь яе гісторыяй, раўнавартасна сімптомам сьмяротнай хваробы. Задыхаецца ў сваёй камеры астматык Міхаіл Трапашкін. Этапаваны ў лагер скалечаны Барыс Стамахін. Асуджаны цэлы шэраг навукоўцаў, уся віна якіх заключалася ў кантактах з заходнімі калегамі. Некаторыя бізнесмэны сасланыя на катаргу.

– Палітычныя забойствы сталі нормай.

– Вяртаецца ваенна-патрыятычнае выхаваньне ў школах. Зноў наноў перапісваецца расейская гісторыя, зь якой загадана выдаліць любыя ўзгадваньні пра злачынствы савецкага рэжыму, а кат нашага народу, які зьністожыў дзясяткі мільёнаў нашых суайчыньнікаў, завецца “мудрым кіраўніком”.

– Эканоміка, падзеленая чэкісцкімі мафіямі, пазбаўлена магчымасьці разьвівацца. Фактычна адбылася рэ-нацыяналізацыя найбольш важных галінаў прамысловасьці. Дробны і сярэдні бізнэс здушаны паборамі.

– Сёньня, калі кожны грамадзянін Расеі ў любы момант можа адвольна падпасьці пад перасьлед, стаць ахвярай “заказной справы” альбо нават апынуцца ў псіхіятрычным шпіталі без усялякіх на тое медыцынскіх падставаў, калі нават па апытаньнях да 4% грамадзянаў у год падпадаюць пад катаваньні альбо жорсткае абыходжаньне з боку праваахоўных органаў, а суды перасталі выконваць сваю функцыю бесстаронных і аб’ектыўных ахоўнікаў законнасьці, нармальны палітычны працэс стаў проста немагчымым. У краіне пануе свавольства такога маштабу, што ніводны чалавек ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы. У выніку сотні тысячаў нашых суайчыньнікаў штогод “галасуюць нагамі” – бягуць з краіны ў пошуках больш прыстойнага жыцьця.

– У Расеі зноў няма ўраду, а ёсьць Ўлада. Няма грамадзян, а ёсьць падданыя. Грамадскае жыцьцё як такое закончылася, засталіся склокі паміж рознымі кланамі чэкістаў. Па сутнасьці нават гэтыя падданыя, якія засталіся, ім не надта патрэбныя, ну, бадай што мільёнаў 15-20, каб абслугоўваць трубу ды іх уласныя патрэбы. Астатнія – чым хутчэй перамруць, тым лепш для ўлады. Менш праблем.

Такія вынікі 8 гадоў кіраваньня чэкісцкай карпарацыі.

І гэта тая “стабільнасьць”, якой так ганарацца ў Крамлі? Няцяжка здагадацца, што адбудзецца зь ёй, як толькі ўпадуць кошты на нафту – краіна расколецца на дзясяткі фрагментаў. Гэта “Вялікая Дзяржава”, якой нам усім прадпісана ганарыцца? “Нас зноў баяцца ў сьвеце!” – радасна паведамляюць крамлёўскія палітсантэхнікі. Дык і вар’ятаў таксама баяцца, чаму ж тут радавацца?

ХТО ВІНАВАТЫ?

Вынікі гэтыя былі цалкам прадказальныя 15 гадоў таму (прынамсі я іх прадказваю з 1993 года).

Груба кажучы, у палітыцы – як на вайне: калі няма мужнасьці (альбо рэсурсаў) наступаць, дык непазьбежнае адступленьне. Я страціў шмат гадзінаў у 1991 годзе, угаворваючы ельцынскае кіраўіцтва арганізаваць суд над камуністычным рэжымам, пажадана па Нюрнбергскім статутам. Ну, добра, калі ня суд (ідэя суду ім не падабалася), дык хаця б міжнародную камісію гісторыкаў. Але адкрыта, пад тэлевізінымі камерамі, і з ускрыцьцём усіх злачынстваў рэжыма. Угаварыў усіх (нават Бакаціна – тагачаснага галаву КГБ), але ўпёрся Ельцын. Ці то ён баяўся за сваё становішча (усё ж былы кандыдат у члены Палітбюро), ці то сапраўды не хацеў “раскачваць лодку” (як ён сказаў памочнікам), але справа была заблакаваная. І я паехаў, выдатна разумеючы, што наступае рэстаўрацыя савецкага рэжыму.

Праз год Ельцын ужо абараняўся (і я нават паехаў дапамагчы яму ў Канстутыцыйным судзе), а праз пару гадоў сдаў усё – і сваю каманду, і сваю палітыку. Я больш ня ездзіў – не было моцы глядзець на ўсю гэтую брыдоту. А хутка мне і забаранілі ўезд – перасталі даваць візу. Пасьля 1993 года ён быў ужо не гаспадар, апынуўшыся закладнікам “сілавікоў”, і мне там не было чаго рабіць.

Рэстаўрацыя была непазьбежная. Аднак, я далёкі ад думкі вініць аднаго Ельцына. Бо і расейскае грамадства вельмі рашуча выступала тады супраць такога суду, і Захад усяляк блакаваў нашы высілкі, інтэрпэтуючы іх “як паляваньне на ведзьмаў”. Што ж, вось ведзьмы і ажылі, будуць цяпер паляваць на нас. Ды й Захаду мала не падасца…

Без сумневу, пачні мы тады, у 1991-м, працэс дэ-камунізацыі, правядзі мы свой Нюрнберг – ніяк не здолелі б чэкісты настолькі хутка аправіцца і захапіць уладу. Бо для таго, каб злапаць краіну на кручок, спатрэбілася б ім доўга і ўпарта зноў укараняць у сьвядомасьць людзей некалькі міфаў, якраз і разьлічаных на неразуменьне сутнасьці камуністычнай сістэмы.

Міф першы: “дэмакраты разбурылі Савецкі Саюз і ўсім стала вельмі кепска”.

У адной гэтай фразе заключаецца столькі хлусьні, што і некалькіх тамоў не хопіць, каб гэты міф разьвеяць. Па-першае, Савецкі Саюз разваліўся сам, пад цяжарам уласнага глупства. Хутчэй зьдзіўляцца трэба таму, як доўга ён праіснаваў са сваім ідыёцкім “будаўніцтвам камунізму”, Дзяржпланам, сацыялістычнымі спаборніцтвамі, калгасамі й палітычнымі заняткамі. Ён з самага пачатку быў асуджаны, паколькі зыходна ствараўся ня як нармальная дзяржава, а як плацдарм для будучай сусьветнай рэвалюцыі. І як толькі высьветлілася, што гэтай рэвалюцыі ня будзе, Савецкі Саюз быў асуджаны на паміраньне. Ленін гэта зразумеў і тэрмінова ўвёў НЭП. Сталін паспрабаваў фарсаваць сусьветную рэвалюцыю – прынёс яе ў Еўропу на штыхах Чырвонай арміі.

Усе наступныя кіраўнікі адчайна спрабавалі неяк уратаваць сваю нежыцьцяздольную сістэму шляхам рэформаў. Толькі апошні зь іх – Гарбачоў – зразумеў, што сістэма нерэфармуемая, і толькі пад канец свайго кіраваньня. Тым ня менш, усе яны працягвалі весьці сваю “класавую барацьбу” са “сьветам капітала” да самага канца, што ў апошнія гады выявілася з аднаго боку – у гонцы ўзбраеньняў, а з другога – у стварэньні й падтрымцы бандаў галаварэзаў па ўсім сьвеце (“вызвольныя рухі”).

І тое, й іншае патрабавала каласальных выдаткаў. Дадайце сюды “кошт імперыі” – г.зн. утрыманьне такіх жа нежыцьцяздольных “сацыяльністычных краін”, якія сам жа Савсаюз і напладзіў па ўсім сьвеце, і стане зразумелым, што крах быў непазьбежны. Прасьцей кажучы, СССР абанкроціўся, надарваўся, паколькі яго эканамічная база была занадта малая для яго глабальных амбіцый. Гарбачоўская перабудова толькі паскорыла крах, але не была яго прычынай, якія б легенды цяпер не складалі пра яго “здраду”.

Тым больш абсурдна прыпісваць гэтую падзею злой воле так званых “дэмакратаў”, г.зн. адміністрацыі Ельцына. Так, краіна перажывала найглыбейшы крызіс, усім стала вельмі кепска. Але чаму ў гэтым абвінавачваюць людзей, якія толькі што прыйшлі да ўлады, а ня тых, хто вёў краіну да гэтага крызісу 73 гады?

Дэмакраты толькі спадкавалі практычна разбураную камуністычным кіраваньнем краіну. Не яны зьністожылі 40 мільёнаў сваіх суайчыньнікаў, колер расейскага грамадства [ня толькі расейскага – невыбачальная памылка! – Рэд.]. Не яны зьністожылі 10 мільёнаў лепшых сялянаў, не яны прыдумалі калгасы. Не яны разьвязалі Другую сусьветную зь яе гіганцкімі разбурэньнямі [і людскімі стратамі. –Рэд.]. Не яны зьнясільвалі і абяскроўлівалі сваю краіну ў імя “сусьветнай рэвалюцыі”, не яны прыдумалі гонку ўзбраеньняў. Ці ж гэта іх віна, што 73 гады марксізму-ленінізму давялі расейскіх мужыкоў да павальнага п’янства, крадзяжоў, адвучылі працаваць?

Так, гэта яны распусьцілі СССР. І правільна зрабілі… Паглядзіце, вось ужо 8 гадоў Расея ніяк ня можа адолець Чачню, якую і на мапе не разглядзіш. А што б мы рабілі, калі б такіх чачней аказалася 15, прычым некаторыя зь іх былі б велічынёй з Украіну ці Казахстан?

Трэба прызнаць просты факт: у 1991 годзе імперыя ўжо распалася, а Белавескія пагадненьні ўсяго толькі юрыдычна аформілі гэты факт.

Міф другі, які выцякае зь першага: Расеі дэмакратыя не падыходзіць.

Вось паспрабавалі, і бачыце, што выйшла… Ды няпраўда гэта. Не спрабавалі яшчэ ў Расеі ніякай дэмакратыі. Толькі пачалі, дый і тое нясьмела і непасьлядоўна.

І дэмакратаў яшчэ не было ва ўладзе. Тыя, каго называлі гэтым словам у пачатку 1990-х, амаль усе былі былымі камуністамі. Праўда, у камунізьме яны ўжо расчараваліся і я веру, што цалкам шчыра, але гэта не зрабіла іх дэмакратамі. Тым больш нічога не разумелі яны ў рынкавай эканоміцы.

Ну скажыце, якім чынам, напрыклад, Ягор Гайдар, які ўсё сваё жыцьцё праседеў ці то ў часопісе “Камуніст”, ці то ў эканамічным аддзеле газеты “Праўда”, апынуўся раптам эканамістам-рыначнікам і дэмакратам? Ахвотна веру, што ён чытаў нейкія кніжкі пра рынак (употай ад свайго партыйнага начальства), але ён ніколі ня жыў у краіне з рынкавай эканомікай і паняцьця ня меў, як гэта ўсё працуе. Адсюль яго пачварныя “рынкавыя рэформы”, яго ваўчарная “прыватызацыя”, якая вырадзілася ў простае жульніцтва. У выніку, за якія-небудзь два гады такія вось “дэмакраты” ўмудрыліся дыскрэдытаваць тое, за што мы [аўтар мае на ўвазе дысідэнтаў савецкіх часоў. – Рэд.] змагаліся 30 гадоў.

Дзеля справядлівасьці трэба нагадаць, што яны не былі вольныя ў сваіх дзеяньнях. Тагачасны заканадаўчы орган – Вярхоўны Савет – кантраляваўся камуністамі, блакаваў амаль усе іх пачынаньні і, такім чынам, павінен падзяліць зь імі адказнасьць за тое, што адбылося, у роўнай меры.

Гэтага, аднак, ніхто ўспамінаць не жадае. Так і засталася ў Расеі легенда пра кепскіх дэмакратаў, якія абвалілі краіну. Дый, нарэшце, і працягваўся гэты эксперымент усяго пару гадоў.

Вось дык загадка: камунізм у нас панаваў 73 гады, а вельмі спрэчны і адносны эксперымент з дэмакратыяй усяго два, але затое мы цьвёрда вырашылі, што дэмакратыя нам не падыходзіць, а пра камунізм дык неяк нічога і не вырашылі.

Міф трэці: з-за дэмакратаў Расея абвалілася ў бездаць і загінула б там, але знайшліся чэсныя, мужныя людзі, дзяржаўныя мужы, якія ўсё сваё жыцьцё аддана служылі Радзіме – чэкісты, якія здолелі выратаваць краіну на мяжы пагібелі.

Здавалася б, у Расеі, дзе і сям’і такой няма, у якой бы нехта не пакутаваў ад рук дзяржбясьпекі, падобная заява павінна была б выклікаць сьмех, а то і выбух незадаволенасьці.

Хлусяць чэкісты ды іхныя палітсантэхнікі: не Радзіме яны служылі, а Партыі. І створаныя яны былі, па выразе Леніна, як “узброены атрад Партыі”. І задача ім была пастаўленая – абараніць Партыю ад народу, падтрымаць яе ўладу над ім!

Менавіта яны катавалі і расстрэльвалі мільёны нашых суайчыньнікаў па загадзе Партыі. Яны ж і раскулачвалі, зганялі мужыкоў у калгасы ды ў ГУЛАГі.

Нават у параўнальна вегетарыянскія часы пасьля сьмерці Сталіна чым займаліся чэкісты?

На жаль, знайшлося шмат людзей, на якіх танная чэкісцкая агітка “17 імгненьняў вясны” зрабіла моцнае ўражаньне. Але мы, жывучы на Захадзе, выдатна ведаем гэтых шцірліцаў, якія, хаваючыся пад дахамі амбасадаў і абсалютна нічым не рызыкуючы, сьпекулявалі водкай, ікрой і цыгарэтамі, а ў “Цэнтар” паведамлялі зьмест мясцовых газетаў.

Такім чынам, трэба адзначыць, што карпарацыя чэкістаў, якая цяпер робіць выгляд, што яны выратавальнікі Расеі, якраз больш за ўсіх і паспрыяла яе абрынаньню ў якасьці ахоўных сабакаў савецкага рэжыму.

Адзіны раз, калі яны не выканалі сваю функцыю, быў у жніўні 1991 года. Рызыкаваць сваёй скурай дзеля ратаваньня прагнілага камуністычнага рэжыму зь іх не рашыўся ніхто. Нават за Фелікса не заступіліся.

Цяпер іх палітсантэхнолагі спрабуюць падаць справу так, быццам бы Расея “загінула” ў 1990-я гады без усялякага ўдзелу чэкістаў, а пасьля 2000 года “адрадзілася” пад іх мудрым кіраўніцтвам. У рэальнасьці усе 1990-я гады карпарацыя чэкістаў рыхтавалася да захопу ўлады, прасоўваючы сваіх людзей і ў адміністрацыю, і ў Думу, і ў буйны бізнэс, і нават у арганізаваную злачыннасьць [апошнюю тэзу мы спадзяемся пацьвердзіць адпаведным матэрыялам. – Рэд.].

Ці не яны арганізоўвалі першыя банды, якія рэкетавалі бізнесоўцаў дзеля таго, каб гэтыя апошнія зьвярнуліся да іх за “абаронай”? Ці не яны арганізоўвалі ў Вярхоўным Савеце (а потым у Думе) сабатаж дэмакратычных рэформаў? Ці не іх стаўленікі зрабіліся тымі самымі “алігархамі”, зь якімі яны потым так мужна расправіліся? Ці не яны справакавалі абедзьве вайны ў Чачні, каб ізноў стаць патрэбнымі?

Адным словам, калі перайначыць фразу Леніна, яны падтрымалі Расею, якая падае, як вяроўка падтрымлівае павешанага.

Будзем прама называць рэчы іх імёнамі: чэкісцкая карпарацыя, якая глыбока заканспіравалася, падрыхтавала і зьдзейсьніла дзяржаўны пераварот. А прыйшоўшы да ўлады, вярнулася да свайго традыцыйнага занятку: цягнуць і не пушчаць.

Лепшым для краіны яны лічаць рэстаўрацыю савецкага рэжыму, пры якім ім так добра жылося.

Не зразумеўшы, што крах савецкай сістэмы быў непазьбежны, яны зараз напінаюцца яе імітаваць, як унутры краіны, так і звонку. Няцяжка прадказаць, што скончаць яны так сама, як і іх папярэднікі – прывядуць краіну да катастрофы, а самі ізноў пазьбягуць адказнасьці. Так што, калі цяпер трэба ратаваць краіну – дык менавіта ад чэкісцкага кручка.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы