(паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2007/10/30/54053.shtml)
ФСБ РФ у апошнія гады становіцца галоўным “дахам” для буйнога і сярэдняга расейскага бізнесу. Пра гэта піша “Новая газета” ў артыкуле пра структуры, якія штогод забясьпечваюць бясьпечную працу фірмаў, банкаў, рынкаў, іншых кампаній і дробных гандляроў.
Так, эпоха “бандыцкіх” дахаў, якімі запраўлялі крымінальныя аўтарытэты, завяршылася ў сярэдзіне 1990-х гадоў. У гэты час сумніўны бізнэс перахапілі ў іх рознага ўзроўню ўпраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю – РУБОПы, УБОПы і ЦРУБОПы. Паміж сабой бандыты называлі іх “шабалаўскімі” (па месцы дыслакацыі – будынак РУБОПа знаходзіўся на Шабалаўцы). Нязгодныя з новымі парадкамі аўтарытэты разьвітваліся з жыцьцём.
“Новая газета” зьвязвае актыўнасьць міліцыянераў з усемагутнасьцю тагачаснага міністра МУС Уладзіміра Рушайла. У гэты час калегі міліцыянераў з ФСБ глядзелі на іх з зайдрасьцю і зьбіралі кампрамат. З прыходам у Крэмль піцерскіх чэкістаў кампрамат прыдаўся – Рушайла накіравалі ў ганаровую ссылку ў Раду бясьпекі, а цэлыя ўпраўленьні былі расфармаваныя ў кароткія тэрміны. Спынілася і міліцэйскае “дахаваньне”.
“Галоўдахам” сталі лубянскія, піша выданьне. Да чэкістаў пацягнуліся бізнэсоўцы, у тым ліку скардзіцца на міліцыянераў. Па гэтай версіі, “справа ваўкалакаў у пагонах” пачалася пасьля візіту бізнэсоўца Вадзіма Рэшэтнікава ва УФСБ па Маскве. Ён распавёў, што яго “кашмараць” (рознымі вымагальніцкімі спосабамі перашкаджаюць нармальнай працы) – генерал Ганееў і група сілавой падтрымкі з МУРа. “Чэкісты” нібыта актыўна схапіліся за гэтую справу, жадаючы расправіцца з канкуруючай элітай.
Па іншай версіі, “справа ваўкалакаў” – звычайнае перабіваньне “даха”. Блізкія арыштаваных расказваюць, што ў былых мураўскіх фірмах цяпер негалосна гаспадараць чэкісты. Большасьць ранейшых “дахаўнікоў” Масквы і Падмаскоўя вымушаны былі “легчы” пад чэкістаў.
У той жа час гучныя “разборкі” сярод сілавікоў цяпер здараюцца скрайне рэдка, паколькі ўсе сьферы ўплыву ўжо даўно падзеленыя. Нафтавая і газаздабывальная галіны, банкі ды іншы буйны бізнэс – пад чэкістамі.
У адпаведнасьці з выкладзенай “Новай газетай” сьхемай, у праўленьне банка альбо буйнога канцэрна ўводзіцца блізкі суродзіч высокапастаўленага чэкіста. Камерсантам і банкірам гэта выгадна. Па-першае, прадпрыемства ў бясьпецы (напрыклад, у Зьнешэкномбанку працуе супруга дырэктара ФСБ Елена Патрушава – “наехаць” ніхто ня здолее), а па-другое, праз гэтага крэўнага заўсёды можна атрымаць патрэбную інфармацыю пра канкурэнтаў. Сутычкі паміж сілавікамі сустракаюцца хутчэй па недарэчнасьці.
“Дахаваньне” ў апонія гады набыло цывілізаваыя формы, піша “Новая”. Камерцыйныя палаткі, выздны гандаль альбо бабулькі з кропам – гэта ўзровень дэжурнай часткі РАУС і экіпажаў патрульна-паставой службы (ППС). Гэта іх зямля, і яны сочаць, каб міліцыянеры-чужакі не “нагрэлі” іхных гандляроў. За гэта штодзённа атрымліваюць 500 рублёў з палаткі, 100-150 рублёў у бабулек. Акрамя таго, у гандляроў заўсёды можна “пазычыць” ад 100 да 1000 рублёў альбо папрасіць пару арбузаў. Калі гандляр будзе супраціўляцца – у яго пачнуцца праблемы.
Істотны даход экіпажам ППС і дэжуркам прыносяць “незаконныя мігранты” і нецьвярозыя грамадзяне. На грошы незарэгістраваных і падгулялых масквічоў харчуецца ўся дэжурная зьмена.
Акрамя таго, дэжурныя экіпажы нясуць ахову “кропак” з прастытуткамі і пад пагрозай затрыманьня вымагаюць грошы з кліентаў. З “кропкі” экіпажу належыць 1500 рублёў за ноч. Плюс прыкладна 500 рублёў паступае ад кожнага перапужанага кліента. Начальнік аддзяленьня альбо “гаспадар” путан з РАУС мае ад 5 да 10 тысяч долараў у месяц з “кропкі”.
Крамы, сярэднія фірмы, кафэ і невялікія рэстараны ў сваёй большасьці “ляжаць” пад мясцовымі операмі са службы крымінальнай міліцыі, – працягвае “Новая газета”. Даведацца, каго “дахуюць” оперы, прасьцей простага: трэба зазірнуць у рэстаран у дзень нараджэньня начальніка крымінальнага вышуку і паглядзець на прысутных гасьцей. Напэўна можна ўбачыць гаспадара мясцовай аўтамайстэрні, аўтамойкі і некалькіх дырэктараў невялікіх фірмай і крамаў.
Кантрафактная прадукцыя (дыскі), палёная водка альбо кітайскія падробкі ў зоне пільнай увагі “ваўкалакаў” з АБЭЗаў . У многіх абэзаўцаў па ўсёй Маскве ёсьць свае палаткі па продажы відэафільмаў, у тым ліку парнаграфічных.
Буйныя гандлёвыя цэнтры, склады і раскручаныя фірмы – гэта ўжо ўзровень кіраўніўцтва РАУС і (зрэдку) МУС. Усемагчымыя будаўнічыя і прадуктовыя рынкі накшталт Савелаўскага альбо Чаркізаўскага – вотчына МУС.
Чамаданы грошаў з рынку ўжо ніхто не прывозіць – сумы пералічваюцца на рахункі фірмаў далёкіх крэўных альбо сяброў “дахаўнікоў”. Бывае, што камерсанты дараць ім іншамаркі, кватэры альбо зямельныя ўчасткі. Жонак альбо дзяцей высокапастаўленых міліцыянераў нярэдка можна сустрэць сярод кіраўніцтва ўсё тых жа рынкаў.
Сярод такіх “дахаўнікоў” бываюць канфлікты: напрыклад, на плошчы Трох вакзалаў за грубыя парушэньні былі звольнены двое операў з ЛУВД (чыгуначная міліцыя). Праз месяц звольненыя як ні ў чым не бывала прыйшлі зьбіраць даніну з уладальнікаў павільёнаў і палатак. А тыя ўжо сталі плаціць новым куратарам. Вынікам стала “разборка”.