nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Апазіцыйнае шоў: КВЗ – 2007

15 лістапада, 2007 | Каментары (1)

���а�ка.JPG

Сваё крытычнае стаўленьне да “аб’яднанай апазіцыі” выказвае наш ужо сталы аўтар, былы сябра БНФ, палітычны ўцякач у Нямеччыне Яўген Мурашка. Як і раней, робіць ён гэта ў свореасаблівай публістычна-мастацкай манеры.

Рэдакцыя.

На пачатку лістапада 2007 года ў канцэртнай залі Менску праходзіла паўфінальная сустрэча ў Клюбе вясёлых і знаходлівых (КВЗ) на прыз прызідэнта РБ паміж дзьвюма камандамі – Эўрапейскага Маршу (ЭМ; капітан В.Івашкевіч) і камандай Сацыяльнага Маршу (СМ; капітан В.Ухналёў).

Заля была перапоўненая. На сцэне, упрыгожаннай усялякімі сымбалямі ад чырвоных і сініх да бел-чырвона-белых, вядучы КВЗ, знакаміты Ляксандр Масьлякоў. У складзе журы масьцітыя прадстаўнікі культуры зь Расеі: Л.Ярмольнік, А.Макарэвіч, Ю. Гусман, Канстанцін Эрнст, іншыя.

Пачынае Маслякоў:

– Дамы и господа! Уважаемые члены жюри, телезрители, Господин Президент! Я очень взволнован оттого, что мне посчастливилось вести эту передачу со сцены вашего концертного зала. Хочу отметить, что помимо приза президента победителя ждет путевка на отборочный матч в Габрово (Болгария), где ежегодно проводится праздник смеха, а это, я вам скажу, очень престижный конкурс. Сегодня мы ожидаем новый десант. Впервые в истории Беларуси мы увидим финальную встречу КВН между двумя камандами – ЭМ и СМ. Итак, на сцену, согласно очерёдности, вызывается команда ЭМ для приветствия, встречайте!

Для прывітаньня выбягае каманда ЭМ (Эўрапейскага Маршу) на чале са сваім капітанам Віктарам Івашкевічам. Гэта сталая каманда, якая удзельнічае ў КВЗ ўжо 13 гадоў, ўсе апранутыя ў сінюю вопратку з зоркамі па колу, у руках у кожнага па кейсу дзе буйнымі літарамі пазначана “У Эўропу”. У яе складзе А.Лябедзька, А.Мілінкевіч, В.Вячорка, А.Саннікаў, М.Марыніч, іншыя.

Спыніўшыся пасярод сцэны, яны пачынаюць спяваць:

Мы не сеем и не пашем,

А валяем дурака –

С Бангалора флагом машем

Разгоняем облака

…дождик, дождик, дождик.

Пачынаецца вітаньне. 1-ы ўдзельнік, сьпявае:

По Европе немало хаживал

Был в Брюсселе, Берлине, Москве

Сколько маек я там пораздаривал:

Но в итоге облом вышел мне.

Тут ўжо 2-і падхоплівае:

Эўрапейскім дэпутатам

Дасылаў я трактаты:

“Прыязджайце к нам на “Марш”,

А ня то з нас будзе “фарш.

4-ы ўдзельнік:

Писал Тимошенко:

“Приезжай скоренько”.

Ну, а эта Юля

Показала дулю.

5-ы:

З Натальляй быў ў “Эль-памидоро”,

Меркаваў – згаворымся.

Прасадзіў там грошай мора,

Так і не дамовіўся.

6-ы:

Ходил и я в министрах,

Того не забываю.

Теперь я в ОГПистах

На хлеб там добываю.

Сьпяваюць хорам:

За працу за гэту існуюць аплаты,

Бо заўтра, канешне, мы ўсе ў дэпутаты.

А вязьні сумленьня? Да іх няма справы,

Яны ж не “бамжы”, ў іх дах ад Управы.

Першая частка “прывітаньне” закончылася, каманда трушком пабегла за кулісы.

Вядучы:

-Уважаемые члены жюри, прошу выставить оценки каманде ЭМ за приветствие:

Падняліся лічбы: 5-4-5-5-5.

Адзін зь сяброў журы, які паставіў адзнаку “5”, так яе патлумчыў:

– Меня очень впечатлили последние четыре строчки, как это там? За працу за гэту э..э..иснуюць аплаты. А вязьні…э..сумленьня? потом… да іх нам няма справы. Как точно замечено! Как в песне “Отряд не заметил потери бойца”. Чудесно!

Заля дружна запляскала ў ладкі. У Лукашэнкі завільгацелі вочы, ён прыкрыў іх хусткай.

Сустрэча працягвалася.

На сцэну ланцужком выбягае каманда СМ. Каманда складзена У.Ухналёў, В.Фралоў, Ю.Хадыка ,С.Калякін, А.Бухвостаў, іншыя. Разнастайна апранутая, яна, так бы мовіць, сымбалізавала ўсе пласты грамадства. Нехта ў чырвонаармейскім мундзіры са стрэльбай за плячыма – відаць, ўдзельнік ВАВ; другі ў адгазьніку – напэўна, ліквідатар; следам чалавек ў вазочку – ясна, інвалід; хтосьці зь вялікім шпрыцом – донар; падручнік і кавалак чорнага хлеба без слоў казалі, што гэта студэнт. Наперадзе, з чырвоным сьцягам, сярпом і молатам, У.Ухналёў, капітан. Калі сталі ў шэраг і павярнуліся спіной, можна было прачытаць “Сацыяльныя ільготы”

Пачалі сьпяваць:

Я сижу на дне окопа

И имею бледный вид,

У меня промокла жопа

Потому-что мороси.и.ит…

Дождик..дождик…дожди.и.и.к..!

1-ы удзельнік, з падручнікам:

Бразды пушистые вздымая

Летит студент быстрей трамвая,

А на локте его давно

В Европу продрано окно.

2-гі ўдзельнік, ў адгазьніку:

Если вас ограбят,

Вы, конечно, вскрикните.

Раз ограбят, два ограбят,

А потом привыкните.

3-ці, у вайсковым мундзіры:

Пики, к бою ю ю!

Шашки во о о н!

За льгота а а ми!

Марррш, маррш!

4-ы, са шпрыцам:

Доход с котелком, куда ты шагаешь?

Я в РЭП за пайком, разве ты не знаешь!

5-ы, седзячы ў вазку, пакаціўся па сцэне, дапамагаючы сабе рукамі:

Говорила баба деду:

Ты купил бы мне «Победу»,

А не купишь мне «Победу»

Я уйду к другому деду!

Заканчваючы выступ, сьпяваюць:

Смело мы в бой пойдём

И мы за вами!

И как один умрём

Ай! Сірожа! Мы не туда попали!

Скончыўшы выступ, каманда зьнікла. Вядучы запрашае ставіць адзнакі за выступ “приветствие”. Зноў падняліся лічбы: 5-4-5-5-5.

Кажа сябра журы:

– С удовольствием отмечаю слова: «пики к бою, шашки вон», военного видно сразу, это именно то, чего вашему обществу не хватает!

Вядучы аб’яўляе конкурс капітанаў. На сцэну выходзяць капітаны ЭМ і СМ. Масьлякоў ставіць задачу:

– Уважаемые капитаны, сейчас мы проведём музыкальный конкурс капитанов, в свободном стиле (фристайл). Начинает капитан ЭМ.

В. Івашкевіч, дэкламуе:

Осень настала, грачи в даль подались,

А на душе такая благодать.

Стаи воробышек мимо промчались.

Видно, дерьмо полетели клевать (не інакш – на Бангалор – Я.М.)

Гучыць матыў “ Цыганочки”, Ухналёў пайшоў ўпрысядку:

Ты – цыган и я цыган, оба мы цыгане.

Ты воруешь лошадей, я ворую сани!

Эх! Раз, Еще рааз, Еще много много рааз.

Лучше сорак раз по-раз, чем ни разу в сорок раз!

Заля, падхопліваючы матыў, пляскае ў далоні. Рытм паскараецца, заля таньчыць, танцор зняможана апускаецца на падлогу, гучаць авацыі. Івашкевіч, параіўшыся зь вядучым, знікае за кулісамі. Хутка мяняюць дэкарацыі, цяпер мы бачым Кастрычніцкую плошчу, пад музыку Арама Хачатурана “Танец з шаблямі” на сцэну імкліва, нягледзячы на свае габарыты, урываецца Івашкевіч. У руках ён трымае два сьцягі – бел-чырвона-белы і сьцяг Эўразьвязу. Пачынае віпісваць нагамі нешта неверагоднае, гучаць словы:

Дзе радзікалы? Дзе радзікалы? Дзе?!

Заля ходзіць хадуном, журы, негледзячы на статус, падскоквае разам з танцорам. Музыка нечакана спыняецца, усталяваная цішыня цісьне на вушы. Танцор прамовіў:

– Ўсё!

У залі авацыі:

Брава! Біс! Ведай нашых!

Капітан СМ, абдымаючы каптана ЭМ, дэкламуе ў залю:

Ну что сказать, мой старый друг?

Мы в этом сами виноваты,

Что много есть людей вокруг,

А мы с тобою не поняты.

Надеялись они на нас,

Но мы и выборы прос*али,

Спустили снова свой аванс,

Теперь и тут нас все поняли.

В.Івашкевіч ў адказ:

Таварыш, вер, прыйдзе яна,

На нашу дзейнасьць ёсьць цана.

Рабы паўстануць, нас падымуць,

Забудуць зьдек, як родных прымуць

Ну, а дакладней:

Скажу табе я, па сакрэту:

Мне скора сьвецяць эпалеты.

Згодна новага праекту

З табой сьпяем мы апэрэты.

(Трохі каментару. Нечаканае з’яўленьне кандыдатуры В.Івашкевіча на пасаду старшыні БНФ, магчыма, інсьпіраванае зьнешнімі ў адносінах да палітычных партый суб’ектамі, якія займаюцца “каардынацыяй” і “перафармаваньнем” палітычнага поля. Таму ў яго з’явілася ўпэўненасьць і шмат амбіцый. Сёньня мы бачым, як яго пачалі раскручваць ў СМІ. Хто за ім стаіць – пакажа час).

Дзейства працягваеца.

Абодвы капітаны атрымоўваюць аднолькавыя адзнакі: 4-4-4-4-4.

Па завяршэньні конкурсаў каманды выклікаюцца для ўзнагароды.

Вядучы аб’яўляе вынікі:

– Согласно подсчёту голосов, обе команды получили одинаковое количество баллов: по 66 очков, и поэтому они разделяют первое место и получают путёвки в Габрово на ежегодный конкурс смеха. Конечно, им предстоит нелегкая задача, победить такие серьёзные каманды, как Мнъянмы, Украины, Грузии, которым сегодня не до смеху, но мне кажется, что они справятся. Для вручения приза слово предоставляется президенту.

– Дорогие товаришчы! Скажу сразу, уж очэнь вы меня порадовали, очань. Сняли камень с души. Пусть теперь США или Брюссель мне скажет, что я зажимаю тут кой-кому. Какой руководитель государства похвастается такой оппозицией. Простите, оговорился – ничего, это со мной бывает. Я хотел сказать композицией. Да с такими ребятами я не только просижу до седых волос, но и, даст Бог, и сынок подтянется. Спасибо, расстрогали до слёз своего батьку.

Вядучы, да Лукашэнкі:

– Господин Президент! В России Вас знают как знатока культуры, всем известно, сколько средств Вы угробили…, простите, вложили и в Славянские базары и в Дожинки, а о Вашей начитанности ходят целые легенды. Нет ни одной отрасли, куда бы Вы не всунули свой…, простите, внесли свой вклад. Всем известно, как Вы заботитесь о сельском хозяйстве. Что стоит пример посевной, когда Вы помогали колхозникам перебирать картофель… Все помнят: большая, маленькая, большая… Изумительно! У Вас очень сильная и хорошая команда КВН, очень остроумные ребята. Много шуток, глупости, смеха, иногда в Ваш адрес. Как Вы к этому относитесь?

– Спасибо, тёзка! Ну, я бы не сказал, что они уж очэнь в мой адрес сильно шутят. Я очань пристально за этим наблюдал… Что касается КэВээНшчыкав, так они должны мне быть благодарны за спасение!? Скажу по секрету, я тоже очэнь люблю юмор и сатиру. Вот уже 13 лет я то и делаю, что смешу. Не все, конечно, понимают мои шутки. Вот недавно пошутил, так Израиль, бац, мне ноту. И если бы не заступился Павел, не знаю, чем всё это закончилось. І что за народ пошел. В морду плюнешь, драться лезут, шуток не понимают. Тем не менее, я надеюсь видеть сегодняшних победителей и дальше на мировой сцене, скажем, на карнавале в Рио-де-Жанейро. Засиделись они дома, засиделись, в зону их…хм…, простите, на простор, как гаворят, морской волны. И я бы с ними, да грехи не пускают. Не знаю как они там без майго батькова вока. Ведь они у меня, как малые дети. Чуть что бегут ко мне: Разреши погулять, да разреши. Ну, как их одних, без спецназа пустишь, ведь могут и под машину попасть. Разрешаю, конечно, идите, говорю, только по тротуару, неравён час, в СІЗО …. простите, в ДТП попадёте. Мне потом перед миром отвечать, не уберёг… Вот и приходится иной раз самых шустрых вместо прогулки – на нары.., простите, в пансионат на Акрестина. А так очень они у меня послушные, не такие, как у Саакашвили или, скажем, у Ющенко. Ну, что ж, дети мои, успехов вам. Извините, государственные дела, мне из Совбеза докладывали, что яйцы пропали. Недоглядел.

– Ой! Ваши? – вядучы перапалохана войкнуў – Как же Вы теперь без них?

– Да не маи, меня вон сколько мордоворотов охраняет, не дай Бог пропадут. В Гомеле пропали. Надо принимать меры.

Гучыць дзяржаўны гімн. Усе ўстаюць. Пад яго акампанімент Лукашэнка сыходіць.

Восень-2007 скончылася.

Перазімуем?! А, можа, зімы і ня будзе, бо Сярожа кажа, што 17-га сьнежня Беларусь накрые цунамі зь 1,5 тысяч пікетаў. Навукоўцы кажуць – парніковы перыяд. Патоп, не інакш, будзе. Перапалоханая ўлада ужо на Гомельскім сударамонтным заводзе будуе Лукоўеў каўчэг, туды будуць браць – кожнай твары па пары…

Што ж, пажывем, пабачым.

Яўген Мурашка.

8.11.2007г

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Прапаную тэму: набыццё “нашай дзяржмаёмасці” расейцамі, расейскім капіталам з якім прыходзіць крымінал – рэальная
    пагроза нашай Краіне. А адкрытая канкурэнцыя ўнутры БНФ не ёсць падстава для кпінаў, бо гэта нармальна.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы