nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ізраільскае лобі й вонкавая палітыка ЗША (частка 2)

20 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Сьцівен Уолт, Джон Міршаймер (паводле http://meast.ru/?p=313)

 

Прычыны варта шукаць у велізарным уплыве ізраільскага лобі.

Мы выкарыстоўваем слова “Лобі” [заўвага перакладчыка: тут і далей слова “лобі” азначае кангламерат праізраільскіх арганізацый і пішацца зь вялікай літары] у якасьці тэрміну, які азначае шырокую кааліцыю асобаў і арганізацый, якія актыўна працуюць над фармаваньнем праізраільскага вектара вонкавай палітыкі ЗША. Мы далёкія ад меркаваньня, што “Лобі” зьяўляецца маналітнай структурай з цэнтралізаваным кіраўніцтвам [значыць, вы кепска дасьледвалі свой прадмет. – Рэд.], а асобныя яго прадстаўнікі ня маюць рознагалосьсяў па некаторых пытаньнях. Ня ўсе амерыканцы габрэйскага паходжаньня ўваходзяць у гэтае Лобі, паколькі многія зь іх ня маюць заклапочанасьці ў сувязі са становішчам Ізраіля. Так, па даных праведзенага ў 2004 г. дасьледаваньня, каля 36% амерыканскіх габрэеў заявілі, што “ня моцна” альбо “ўвогуле не” адчуваюць якой-небудзь эмацыйнай сувязі зь Ізраілем.

Амерыканскія габрэі таксама маюць розныя погляды па асобных пытаньнях ізраільскай палітыкі. Многія з ключавых арганізацый Лобі, такія як Амерыкана-Ізраільскі камітэт грамадскіх сувязяў (АЙПАК) і Канферэнцыя прэзідэнтаў галоўных габрэйскіх арганізацый, узначальваюцца прыхільнікамі жорсткага курсу, якія падтрымліваюць экспансіянісцкую палітыку партыі “Лікуд” і падзяляюць яе варожае стаўленьне да мірных пагадненьняў у Осла. Тым ня менш, асноўная маса амерыканскіх габрэяў з большым энтузіязмам ставяцца да саступкаў палестынцам, а некаторыя групы, такія як Габрэйскі голас за мір, актыўна падтрымліваюць падобныя меры. Нягледзячы на дадзеныя рознагалосьсі, і прыхільнікі жорсткай лініі, і прадстаўнікі памяркоўнага крыла выступаюць за ўсямернае садзеяньне Ізраілю [вось гэта і ёсьць цэнтралізацыя. – Рэд.].

Ня дзіўна, што лідэры амерыканскага габрэйства часта праводзяць кансультацыі зь ізраільскімі афіцыйнымі асобамі, каб пераканацца, што іх уласныя дзеяньні ідуць на крысьць Ізраілю. Як напісаў актывіст адной буйной габрэйскай арганізацыі: “Мы звычайна кажам так: гэта наша палітыка па пэўным пытаньні, але мы павінны зьвяраць гадзіньнік з тым, што думаюць у Ізраілі. І наша грамада робіць гэта стала”. Крытыка палітыкі Ізраіля лічыцца забабонам, а ціск на гэтую краіну – увогуле ўспрымаецца, як нешта выключнае.

Эдгар Бронфман – прэзідэнт Сусьветнага габрэйскага кангрэсу, быў абвінавачаны ў “здрадзе” пасьля таго, як у сярэдзіне 2003 г. напісаў пасланьне Джорджу Бушу, у якім заклікаў яго пераканаць Ізраіль спыніць пабудову “сьцяны бясьпекі”. Крытыкі Бронфмана заявілі, што “гэта агідна, калі прэзідэнт Сусьветнага габрэйскага кангрэсу раіць прэзідэнту Злучаных Штатаў ісьці наперакор палітыцы ўрада Ізраіля” [а вось і метады дзейнасьці, скіраваныя на дасягненьне адзінства, зьявіліся. – Рэд.].

Аналагічнае адбылося ў лістападзе 2005 г., калі Сеймур Рэйх – прэзідэнт Ізраільскага палітычнага форуму, параіў Кандалізе Райс пракансультавацца зь Ізраілем па пытаньні аднаўленьня працы пункту важнейшага памежнага пропуску ў сектары Газа. Дзеяньні Рэйха былі асуджаныя як “неадказныя”. Яго апаненты ўказалі, што “ў габрэйскіх колах цалкам недапушчальна паддаваць сумніву палітыку Ізраіля ў пытаньнях бясьпекі”. У сваім імкненьні зьмякчыць крытыку ў свой адрас Рэйх заявіў: “слова “ціск” зьнікае з майго лексікону, калі гаворка заходзіць пра Ізраіль”.

Для ўплыву на амерыканскую вонкавую палітыку амерыканскія габрэі стварылі ўражвальны кангламерат арганізацый, зь якіх АЙПАК зьяўляецца самай вядомай і магутнай [ну, вось, а казалі, што няма каардынацыі… – Рэд.].  У 1997 г. Часопіс Fortune правёў апытаньне сярод кангрэсмэнаў ды іх памочнікаў. Іх прасілі пералічыць самыя магутныя лабісцкія структуры ў Вашынгтоне. У выніку АЙПАК заняў другое месца пасьля Амерыканскай асацыяцыі пенсіянераў, апярэдзіўшы Нацыянальную стралковую асацыяцыю [аўтарам варта было б дадаць, што пенсіянеры і стралкі вонкавай палітыкай не займаюцца. – Рэд.]. Дасьледваньне National Journal, праведзенае ў сакавіку 2005 г., дала аналагіны вынік: АЙПАК зноў разьмясьціўся на другім месцы.

Лобі таксама ўключае вядомых хрысьціянскіх тэлевізійных прапаведнікаў: Гары Баўэра, Джэры Фолуэлла, Ральфа Рыда і Пэта Робінсана. Да іх прымыкаюць лідэры партыі большасьці ў Кангрэсе – Дзік Армі й Том Дэлэй. Усе яны вераць, што адраджэньне Ізраіля зьяўляецца выкананьнем біблейскіх прароцтваў, і падтрымліваюць яго экспансію. На іх думку, выступаць супраць Ізраіля азначае супраціўляцца воле Бога [цікава, колькі каштавала такое іх меркаваньне? – Рэд.]. Неакансерватары негабрэйскага паходжаньня, такія як Джон Болтан, былы рэдактар Walt Street Journal Роберт Бартлі, былы міністар адукацыі Уільям Бэнэт, былы прадстаўнік ЗША ў ААН Джын Кіркпатрык і ўплывовы калумніст Джродж Уілі зьяўляюцца цьвёрдымі прыхільнікамі Ізраіля [такое ж пытаньне: колькі каштуе іх цьвёрдасьць? – Рэд.].

Сістэма ўлады ў ЗША адчыняе зацікаўленым асобам шмат магчымасьцяў уплываць на палітычны працэс. Лабісцкія групы могуць аказваць уплыў на прадстаўнікоў выканаўчай улады, выдзяляць грошы на выбарчую кампанію, удзельнічаць у галасаваньні, прыкладаць высілкі на фармаваньне грамадскай думкі. Яны маюць асабліва моцны ўплыў у тых сітуацыях, калі абсалютная большасьць насельніцтва абыякава ставіцца да іх планаў у той ці іншай сьферы. Палітыкі будуць сьхільныя аказваць садзеяньне рэалізацыі планаў лабісцкіх груп, бо яны (палітыкі) ўпэўненыя, што гэта ніяк ня скажацца на іх іміджы ў вачах народу.

Агульны характар дзейнасьці ізраільскага Лобі нічым не адрозьнівае яго ад фермерскага лобі, прафсаюза сталеліцейнай ці тэкстыльнай прамысловасьці, іншых этнічных лобі [паўтараем, адрозьненьне ёсьць і вельмі сур’ёзнае: тыя ня лезуць у палітыку, а тым больш вонкавую, а тут хвост маша сабакам… – Рэд.]. Няма нічога заганнага ў тым, што амерыканскія габрэі ды іхныя хрысьціянскія саюзьнікі прадпрыймаюць спробы паўплываць на амерыканскую вонкавую палітыку. Дзейнасьць Лобі – гэта ня плод змовы, які апісаны ў трактатах накшталт Пратаколаў сіёнскіх мудрацоў. Па вялікім рахунку, прыватныя асобы і групоўкі, якія ўтвараюць Лобі, робяць тыя ж рэчы, што і ўсе падобныя ім структуры [аўтары – грамадзяне ЗША, а з.гн., што многім, напрыклад, сапраўды крытычным стаўленьнем да лабізму, яны вымушаны ахвяраваць; калі б іх артыкул быў занадта рэвалюцыйным, сіяністам яго б было значна лягчэй дыскрэдытаваць (маўляў, аўтары робяць наступ на “традыцыйныя амерыканскія каштоўнсьці”); з нашых пазіцый, лабізм – форма карупцыі (легальная), і ў будучай Беларускай дзяржаве дапускацца ня будзе. – Рэд.]. Але яны робяць гэта нашмат выніковей. Праарабскія групы, калі такія ўвогуле існуюць, надзвычай слабыя, каб яшчэ больш палегчыць задачу ізраільскаму лобі [вось, вы бачыце, уся крытыка сіянізму ў аўтараў зьвялася да іх вялікай выніковасьці; вось, што значыць – ня бачыць ці не магчы выказаць сутнасьць, зьмест, праўду; такую крытыку адрынуць элементарна; але ня страшна, з дадзенага артыкула нам дастаткова фактаў… – Рэд.].  

Лобі рэалізуе дзьве важныя стратэгічныя лініі. Па-першае, яно карыстаецца значным уплывам у Вашынгтоне, праводзячы неабходныя рашэньні праз Кангрэс і органы выканаўчай улады. Якімі б ні былі погляды асобна ўзятага кангрэсмэна альбо палітычнага дзеяча, які працуе ў сьценах парламенту, кожнаму зь іх Лобі імкнецца падаць падтрымку Ізраіля найбольш “разумным” выбарам. Па-другое, яно імкнецца стварыць такі грамадскі дыскурс [набор паняцьцяў, уяўленьняў. – Рэд.], у якім дзяржава Ізраіль будзе асьвятляцца ў пазітыўных танах праз паўтарэньне міфаў пра яго стварэньне і праз дэклараваньне патрэбнага пункту гледжаньня ў розных дэбатах: сумленнага абмеркаваньня крытычных каментароў у палітычнай прасторы не дапускаецца. Кантроль над палемікай гарантуе амерыканскую падтрымку, бо шчырая дыскусія пра адносіны ЗША і Ізраіля можа прывесьці да сур’ёзнага зруху ў грамадскай думцы.

Галоўны фактар посьпехаў Лобі заключаецца ў яго моцы ў Кангрэсе, дзе Ізраіль практычна цалкам абаронены ад якой-небудзь крытыкі. Гэты момант цікавы сам па сабе, паколькі Кангрэс рэдка ўхіляецца ад дэбатаў па спрэчных пытаньнях. Аднак, як толькі справа датычыць Ізраіля, патэнцыйныя крытыкі маўчаць. Часткова гэта тлумачыцца тым, што шэраг найбольш уплывовых кангрэсмэнаў зьяўляюцца хрысьціянскімі сіяністамі. Адзін зь іх, Дзік Армі, у верасьні 2002 г. сказаў: “Сваім асноўным зьнешнепалітычным прыярытэтам я бачу абарону Ізраіля”. Увогуле, дык можна меркаваць, што асноўным зьнешнепалітычным прыярытэтам кожнага кангрэсмэна павінна быць абарона Амерыкі. Акрамя таго, у заканадаўчай уладзе прадстаўленыя габрэйскія сенатары і кангрэсмэны, якія працуюць над фармаваньнем такога курсу вонкавай палітыкі, які будзе забясьпечваць выкананьне ізраільскіх інтарэсаў.

Іншай крыніцай магутнасьці АЙПАК зьяўляюцца настроеные па-праізраільску працаўнікі апарату Кангрэса. Як аднойчы прызнаўся Морыс Эмітэй, былы галава АЙПАК, “там, узроўнем вышэй (на Капіталійскім узгорку), працуе шмат хлопцаў, якім выпала нарадзіцца габрэямі і якія з прыхільнасьцю… разглядаюць некаторыя пытаньні скрозь прызму свайго габрэйства [а вось гэта ўжо грандыёзны прагавор. – Рэд.] Усе гэтыя хлопцы ў стане прыймаць рашэньні за тых сенатараў па гэтых пытаньнях… Ужо на ўзроўні апарата ўдаецца зрабіць вельмі шмат”.

АЙПАК уяўляе зь сябе ключавую сілу ў механізьме ўплыву на Кангрэс. Яго посьпех зьвязаны з магчымасьцю заахвочваць заканадаўцаў і кандыдатаў на парламенцкіх выбарах [вось, бачыце, адкрытая, легальная форма палітычнай карупцыі – пернік; і гэта толькі частка карупцыі (перніка), якой карыстаецца сіянісцкае лобі ў ЗША… – Рэд.], якія выказваюць яго інтарэсы, і караць супраціўнікаў [а вось і кнут; а чалавек жа – слабы…. – Рэд.]. Грошы маюць выключную ролю ў амерыканскім выбарным працэсе (пра гэта нам нагадаў вэрхал вакол цёмных спраў лабіста Джэка Абрамава) – і АЙПАК гарантуе сваім сябрам вялікую фінансавую падтрымку, якая ідзе ад шматлікіх праізраільскіх палітычных груповак. Кожны, каго АЙПАК залічыць да ворагаў Ізраіля, можа быць перакананы, што арганізацыя выдзяліць перадвыбарчае ахвяраваньне яго супернікам. Акрамя таго, АЙПАК займаецца арганізацыяй кампаній па масавым накіраваньні лістоў у СМІ і стымулюе газетных рэдактараў падтрымліваць праізраільскіх кандыдатаў.

Не выклікае сумневу выніковасьць такой тактыкі. Прывядзем адзін прыклад. На выбарах 1984 г. АЙПАК спрыяў паразе сенатара Чарлза Персі зь Ілінойса, як, як заявіў высокапастаўлены прадстаўнік Лобі, “праявіў абыякавасьць і нават варожасьць да нашых спраў”. Галава АЙПАК Томас Дайн пракаментаваў сітуацыю такім чынам: “Усе габрэі Амерыкі, ад акіяна да акіяна”, аб’ядналіся, каб выгнаць Персі. Адначасова гэта стала сігналам для амерыканскіх палітыкаў, якія займаюць дзяржаўныя пасады цяпер альбо імкнуцца апынуцца на іх у будучыні”.

Уплыў АЙПАК на Капіталійскім узгорку гэтым не абмяжоўваецца. Дуглас Блюмфельд – былы супрацоўнік апарату АЙПАК, заўважыў, што “калі кангрэсмэнам ці супрацоўнікам апарату патрабуецца нейкая інфармацыя, дык першай справай яны зьвяртаюцца да АЙПАК, а ўжо потым звоняць у Бібліятэку Кангрэса, Дасьледніцкую службу Кангрэса, сябрам камітэтаў ці эксьпертам адміністрацыі”. Яшчэ важней іншы момант: Блюмфельд адзначае, што ў АЙПАК паступаюць звароты з просьбамі аб напісаньні прамоваў, садзеяньні ў законатворчай працы, прадастаўленьні кансультацый па тактычных пытаньнях, правядзеньні дасьледваньняў[усё пералічанае – вытанчаная форма палітычнай карупцыі. – Рэд.].

У выніку атрымліваецца наступная карціна. АЙПАК, які дэ факта зьяўляецца агентам замежнага ўраду, мёртвай хваткай учапіўся ў Кангрэс. Як наступства гэтага, там не абмяркоўваецца палітыка ЗША ў адносінах да Ізраіля, – і гэта нягледзячы на тое, што характар узаемаадносін двух краін мае важныя наступствы для ўсяго сьвету. Іншымі словамі, адна з трох галінаў улады цьвёрда аддадзеная ідэі падтрымкі Ізраіля.

Былы сенатар-дэмакрат Эрнст Холінгс, пакідаючы сваю пасаду, заўважыў: “У нас могуць быць толькі такія адносіны з Ізраілем, якія хоча АЙПАК”. Альбо вось яшчэ прыклад. Арыель Шарон, выступаючы перад амерыканскай аўдыторыяй, сказаў: “Калі ў мяне пытаюцца, як можна дапамагчы Ізраілю, я адказваю: Дапамагайце АЙПАК”.

Дзякуючы значэньню галасоў габрэйскіх выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах, Лобі мае эфектыўныя рычагі ўзьдзеяньня і на выканаўчую ўладу. Хоць габрэі складаюць менш 3% насельніцтва, яны выдзяляюць вялікія ахвяраваньні кандыдатам ад абедзьвюх партый [зрабіць залежнымі і тых, і тых – адзін з універсальных прыёмаў тактыкі сіяністаў. – Рэд.]. Па ацэнках газеты The Washington Post, кандыдаты ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай патрыі “залежаць ад сваіх габрэйскіх прыхільнікаў, якія на 60% фінансуюць іх выбарчую кампанію” [яшчэ адна форма палітычнай карупцыі. – Рэд.]. У сувязі з тым, што выбарцы габрэйскага паходжаньня дэманструюць высокую яўку на выбарах і сабраныя ў ключавых штатах (Каліфорнія, Фларыда, Ілінойс, Ню-Ёрк і Пенсільванія), прэтэндэнты на высокую пасаду ідуць на многае, каб не адштурхнуць гэтую частку электарата.

Ключавыя арганізацыі, якія складаюць касьцяк Лобі, ставяць перад сабой таксама задачу – не дазволіць прызначэньня крытыкаў Ізраіля на высокія пасады ў зьнешнепалітычным ведамстве. Так, Джымі Картэр у пачатку свайго першага прэзідэнцкага хацеў зрабіць дзяржаўным сакратаром [міністрам замежных спраў, па-нашаму. – Рэд.] Джорджа Бола. Але ён вымушаны быў лічыцца з тым, што Бол меў рэпутацыю дзеяча, які ськептычна настроены што да Ізраіля, і што Лобі, натуральна, будзе супраціўляцца такому прызначэньню.

Атрымліваецца, кожны, хто марыць зрабіць палітычную кар’еру [у ЗША. – Рэд.], ня мае іншага выбару, акрамя як стаць адкрытым прыхільнікам Ізраіля. Ня дзіва, што публічных крытыкаў ізраільскага курсу можна цяпер заносіць у Чырвоную кнігу.

Калі Говард Дзін [заўвага перакладчыка: гэта вядомы дзеяч Дэмакратычнай партыі, які ў 1991-2003 гг. займаў пасаду губернатара штата Вермон] заклікаў урад ЗША да больш “справядлівага падыходу” да араба-ізраільскага канфлікту, сенатар Джозеф Ліберман абвінаваціў яго ў спробе “здаць Ізраіль” і назваў падобныя заклікі “праявай безадказнасьці”. Практычна ўсе лідэры фракцый дэмакратаў у Сенаце падпісалі заяву, якая асуджала выказваньні Дзіна [між тым, асуджэньне справядлівасьці – гэта ўжо відавочная несправядлівасьць! – Рэд.]. Газета Chicago Jewish Star паведаміла пра “невядомых асобаў… якія арганізавалі масавую рассылку паведамленьняў на электронныя адрасы лідэраў амерыканскага габрэйства па ўсёй краіне, у якіх утрымліваліся папярэджаньні (праўда, дастаткова неабгрунтаваныя) пра небясьпеку, якую Дзін уяўляе для Ізраіля”.

Падобныя засьцярогі былі цалкам неабгрунтаванымі: сустаршыня выбарчага штаба Дзіна быў былым галавой АЙПАК, дый сам губернатар Вермонта казаў пра тое, што яго пазіцыя па Блізкім Усходзе па вялікім рахунку адлюстроўвае пазіцыю АЙПАК, а ня больш памяркоўнага руху “Амерыканцы за мір цяпер”. Дзін усяго толькі выказаў меркаваньне, што Вашынгтон павінен выступаць як сумленны пасярэднік, каб “наладзіць канструктыўны дыялог” паміж удзельнікамі канфлікту. Наўрад ці гэта можна назваць радыкальнай ідэяй, але Лобі ня церпіць нават заклікаў да раўнапраўя [непавага да раўнапраўя – гэта ўжо нераўнапраўе. – Рэд.].

У перыяд быцьця ва ўладзе адміністрацыі Клінтана, амерыканская блізкаўсходняя палітыка ў асноўным фармулявалася людзьмі, якія былі шчыльна зьвязаны з Ізраілем альбо буйнымі праізраільскімі структурамі. Сярод іх можна назваць імёны Марціна Індыка – былога намесьніка галавы дасьледчага цэнтру АЙПАК і сузаснавальніка праізраільскага Інстытута блізкаўсходней палітыкі (WINEP), Дэніса Роса, які прыступіў да супрацоўніцтва з гэтым інстытутам пасьля зыходу з ураду ў 2001 г., і Арона Мілера, які доўгі час жыў у Ізраілі і часта наведваў гэтую краіну. У ліпені 2000 г. яны былі бліжэйшымі дарадцамі Клінтана на саміце ў Кэмп-Дэвідзе. І хаця ўсе трое падтрымлівалі мірныя пагадненьні ў Осла і віталі стварэньне Палестынскай дзяржавы, яны не маглі дазволіць сабе заняць пазіцыю, якая б нават у малой ступені расходзілася зь генеральнай лініяй ізраільскага кіраўніцтва. Члены амерыканскай дэлегацыі, якія правільна ўспрынялі адпаведны намёк Эхуда Барака, заранёў скаардынавалі сваю пазіцыю зь Ізраілем і ў час перамоваў не выказвалі ніякіх самастойных прапаноў. Не выклікае зьдзіўленьня, што палестынскія ўдзельнікі перамоваў выказалі незадавальненьне: “Мы вялі дыялог зь дзьвюмя ізраільскімі дэлегацыямі, адна зь якіх засядала пад уласным ізраільскім сьцягам, а другая – пад амерыканскім”.

Гэтая карціна набыла яшчэ большую навочнасьць у адміністрацыі Буша, у скаладзе якой былі прадстаўленыя такія палымяныя прыхільнікі ізраільскай справы, як Эліёт Абрамс, Джон Болтан, Дуглас Фейт, І.Льюіс (“Скутэр”) Лібі, Рычард Перл, Пол Вулфавіц і Дэвід Вурмсер. Як мы ўбачым далей, усе гэтыя людзі пасьлядоўна праводзілі палітыку, якая ўхвалялася Ізраілем і падтрымлівалася структурамі, утвараючымі Лобі.

Лобі імкнецца не дапусьціць адкрытай дыскусіі таму, што амерыканцы ў такім выпадку атрымалі б магчымасьць задаць рэзонныя пытаньні пра маштабы амерыканскай дапамогі Ізраілю. Натуральна, праізраільскія арганізацыі прыкладаюць усе высілкі для таго, каб аказаць максімальны ўплыў на каналы мас-медыя, якія выконваюць вырашальную ролю ў фармаваньні грамадскай думкі.

У СМІ дамінуе пункт гледжаньня Лобі. Журналіст Эрык Альтэрман піша, што сярод эксьпертаў па Блізкім Усходзе, чые погляды транслююцца ў СМІ, “абсалютную большасьць скаладаюць людзі, для якіх крытыка Ізраіля цалкам неўяўляльная”. Далей ён пералічае прозьвішчы 61 “калумніста і каментатара, якія безаглядна і рэфлексійна падтрымліваюць Ізраіль”. На гэтым фоне Альтэрман здолеў назваць толькі 5 эксьпертаў, якія пасьлядоўна крытыкуюць дзеяньні Ізраіля альбо сімпатызуюць арабам. Газеты зрэдку публікуюць артыкулы, якія ськептычна ацэньваюць палітыку Ізраіля, але на агульным характары дыскурса гэта ніяк ня сказваецца [суадносіны 61:5 – гэта татальны разгром. – Рэд.]. Практычна немагчыма сябе ўявіць, каб які-небудзь СМІ апублікаваў артыкул накшталт таго, які вы чытаеце цяпер.

«Шамір, Шарон, Бібі [Беньямін Нетаньяху] – што б гэтыя хлопцы ні пажадалі, мне па душы іх жаданьні”, – заўважыў аднойчы Роберт Бартлі. Ня дзіва, што яго газета Wall Street Journal (разам зь іншымі аўтарытэтнымі выданьнямі накшталт Chicago SunTimes і Washington Times) рэгулярна друкуе рэдакцыйныя артыкулы, у якіх Ізраілю выказваецца мацнейшая падтрымка. Часопісы, такія як Commentary, New Republic і Weekly Standard таксама бароняць Ізраіль ва ўсіх выпадках.

Рэдактарская перадузятасьць выяўляе сябе ў газетах узроўню New York Times, якая час ад часу дазваляе сабе крытыку ізраільскага курсу і нават зрэдку прызнае наяўнасьць законных падстаў для незадавальненьня ў палестынцаў. Але ў цэлым падыход выданьня цяжка назваць бесстаронным. У сваіх мемуарах былы адказны рэдактар газеты Макс Фрэнкель прызнаў уплыў уласных суб’ектыўных успрыняцьцяў на свае рэдактарскія рашэньні: “Я быў адданы Ізраілю ў значна большай ступені, чым мог гэта адкрыта прызнаць… Маючы добрыя ўяўленьні пра Ізраіль і шмат сяброў у гэтай краіне, я самастойна пісаў большую частку нашых каментароў пра сітуацыю на Блізкім Усходзе. Арабскія чытачы адчувалі значна лепш габрэяў, што ў сваіх артыкулах я займаў праізраільскую пазіцыю”.

Выпускі навінаў некалькі больш збалансаваныя ў плане адзнак, часткова дзякуючы імкненьню рэпартэраў да аб’ектыўнасьці, часткова з-за таго, што сітуацыю на Акупаваных тэрыторыях складана асьвятляць, калі ніяк не паведамляць пра дзеяньні Ізраіля. Каб перашкодзіць выхаду ў эфір непажаданых для сябе рэпартажаў, Лобі ініцыюе кампаніі “па завальваньні пісьмамі”, дэманстрацыі й байкоты выпускаў навінаў, зьмест якіх разглядаецца ім як антыізраільскі. Адзін з кіраўнікоў CNN заявіў, што за суткі яму аднойчы прыйшло 6000 электронных паведамленьняў з абурэньнем што да аднаго рэпартажа.

У траўні 2003 г. праізраільскі Камітэт за бесстароннае асьвятленьне падзеяў на Блізкім Усходзе ў Амерыцы (CAMERA) правёў дэманстрацыі каля офісаў Нацыянальнага радыё (NPR) у 33 гарадах. Арганізацыя таксама спрабавала пераканаць прыватных спонсараў [у ЗША вельмі шырока распаўсюджана практыка добраахвотных ахвяраваньняў шэраговых грамадзянаў розным грамадскім інстытутам. – заўвага перакладчыка] устрымацца ад фінансаваньня радыё да той пары, пакуль на яго хвалях не пачнецца расповяд пра падзеі на Блізкім Усходзе ў больш выгадным для Ізраіля ключы. Паведамлялася, што ў выніку дзяньняў Камітэта аддзяленьне Нацыянальнага радыё ў Бостане (WBUR) недалічылася ахвяраваньняў на суму больш аднаго мільёна даляраў. Затым да кампаніі супраць радыястанцыі далучыліся сябры Ізраіля ў Кангрэсе, якія патрабавалі ўвядзеньня ўнутрага кантролю над асьвятленьнем блізкаўсходняй сітуацыі й узмацненьня нагляду збоку.

Праізраільскі бок таксама перавагае ў асяроддзі інтэлектуальных устаноў, якія граюць вялікую ролю ў фармаваньні грамадскага дыскурса і палітыкі як такой. У 1985 г. Лобі стварыла сваю ўласную арганізацыю падобнага кшталту, калі Марцін Індык прыняў удзел у заснаваньні Інстытута блізкаўсходняй палітыкі. Хаця гэты інстытут і пазьбягае дэманстраваць сувязь зь Ізраілем, заяўляючы пра наадварот “зблансаваны і рэалістычны” падыход да блізкаўсходняй праблематыкі, кіруюць і фінансуюць яго людзі, якія цьвёрда аддадзены адстойваньню інтарэсаў Ізраіля.

Аднак уплыў Лобі распаўсюджваецца далёка за межы WINEP. За апошнія 25 гадоў прадстаўнікі праізраільскіх сілаў здолелі заняць кіруючыя пазіцыі ў Інстытуце амерыканскай ініцыятывы (American Enterprise Institute), Інстытуце Брукінгса (Brookings Institutions), Цэнтры палітыкі бясьпекі (Center for Security Policy), Інстытуце дасьледваньняў міжнародных зносін (Foreign Policy Analysis) і Габрэйскім інстытуце нацыянальнай бясьпекі (Jewish Institute for National Security Affairs). Ва ўсіх гэтых установах наўрад ці працуе хаця б адзін эксьперт, які ськептычна ацэньвае цяперашні фармат амерыкана-ізраільскіх адносін.

Возьмем, напрыклад, Інстытут Брукінгса. На працягу шмат год яго вядучым сьпецыялістам па Блізкім Усходзе быў Вільям Квандт, былы член Рады па Нацыянальнай бясьпецы, які карыстаўся заслужанай рэпутацыяй бліскучага аналітыка. Сёньня палітыку інстытута кантралюе Сейбенаўскі цэнтар блізкаўсходніх дасьледваньняў, які фінансуецца Хаімам Сейбенам – ізраільска-амерыканскім бізнэсмэнам і рэўнасным сіяністам. Як звычайна, дырэктарам Цэнтра зьяўляецца паўсюдны Марцін Індык. Так крыніца аб’ектыўнай палітычнай інфармацыі пераўтварылася ў аднаго з салістаў хора, які сьпявае оды Ізраілю…

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы