nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сіянізм і антысемітызм

24 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Міхась Кукабака (сьнежань 2002 г.)

��кабака.JPG

У сітуацыі неабходнасьці маральнага выбару варта зьвяртацца да маральных аўтарытэтаў. Таму, працягваючы аналіз сіянісцкай тэмы, мы вырашылі зьвярнуцца да меркаваньня Міхася Кукабакі – вядомага дысідэнта, праваабаронцы, грамадскага дзеяча і, што вельмі прыемна для нас, беларуса па паходжаньні. Па прафесіі ён – просты рабочы, цяпер жыве ў Маскве, супрацоўнічае зь Хельсінскай Асацыяцыяй. Паводле www.gulag.ipvnews.org сп-р Міхаць у 1968 годзе адмовіўся ўдзельнічаць у здушэньні “Праскай вясны” і заявіў уладам: “Калі пашлёце, буду вымушаны павярнуць свой аўтамат супраць Саветаў – выступіць на баку чэхаў”. За гэта ды іншае быў паддадзены персьледу. У 1977 годзе Кукабаку памясьцілі ў “шпіталь сьпецтыпу”. Праз год яго асудзілі за “антысавецкую агітацыю і прапаганду”. Калі тэрмін закончыўся, яго зноў падоўжылі. Так было некалькі разоў. Сп-р Міхась адмовіўся напісаць сьпецыяльную заяву з абяцаньнем ніколі больш не займацца “антыдзяржаўнай дзейнасьцю”. У выніку ён стаў апошнім савецкім дысідэнтам: быў выпушчаны з турмы толькі ў сьнежні 1988 г. – сьпецыяльна да сесіі ААН з удзелам М.Гарбачова. Яго імя ў дэмакратычных краінах стала сімвалічным. Вызвалілі яго пад ціскам міжнароднай грамадскасьці з актыўным удзелам Андрэя Сахарава.

Рэдакцыя.

Спачатку адкажам на пару наіўных пытаньняў.

Хто такія семіты? Як быццам просты адказ: Група роднасных народаў на Блізкім Усходзе, якія маюць агульныя моўныя карані, агульныя этнаграфічныя і антрапалагічныя адзнакі. Падкрэсьлім, не адзін народ, а група народаў. Як правіла, такія народы тэрытарыяльна суседзі паміж сабой. Арабы – самы шматлікі зь семіцкіх народаў. Другі – габрэі. Яны складаюць менш 10% ад агульнай колькасьці семітаў.

Цяпер наступнае наіўнае пытаньне: А хто такія антысеміты? Просты адказ: Антысеміты – людзі іншай моўнай альбо этнічнай групы, якія непаважліва альбо зь нянавісьцю ставяцца да семіцкіх народаў. Падкрэсьлім, не да аднаго народу, а да ўсёй семіцкай групы народаў. Г.зн. да арабаў, габрэяў ды іншых.

Зьвернемся да аналогіяў. Скажам, паляк гістарычна ня любіць рускага за 3 ці 4 спробы зьнішчыць Польскую дзяржаву і за шматгадовае зьняволеньне свайго народу. Рускі – у адпаведнасьці са сваёй імперскай сьвядомасьцю – ня любіць паляка за тое, што Польшча здолела вырвацца зь імперскіх абдымкаў Масквы і пасьпяхова разьвіваецца на зайдрасьць “вялікаму рускаму народу”. Ну, і па культывуемай злапамятнасьці – за тое, што польскі кароль 400 гадоў таму на кароткі час завалодаў Масквой.

Усім вядомыя і матывы, па якіх мусульмане-чачэнцы ня любяць хрысьціян-рускіх, але паважаюць хрысьціян-палякаў і жыхароў Балтыйскіх краін. Дакладна так, напрыклад, хрысьціяне-эстонцы не любяць хрысьціян-рускіх, але паважаюць мусульман-чачэнцаў. Ці будзе правільным у дадзеным выпадку рускіх, палякаў, эстонцаў і мусульман-чачэнцаў называць “славянафобамі” альбо “анты-славянамі”? Відавочны абсурд. А вось “русафоб” альбо “анты-паляк” – больш адпавядае логіцы ў тым ці іншым выпадку. Інак кажучы, можна з упэўненасьцю сьцьвярджаць, што “славянафобіі” ў сьвеце не існуе.

Цяпер бліжэй да асноўнай тэмы. У амерыканскай рускамоўнай прэсе і яшчэ больш у ізраільскай, словы “антысеміт” і “антысемітызм” паўтараюцца найбольш часта. У “антысемітызме” абвінавачваюць любога чалавека, калі ён крытыкуе сіянісцкае кіраўніцтва Ізраіля [а таксама сіянакратыю і сіяністаў ва ўсім сьвеце. – Рэд.]. У “антысемітызме” абвінавачваюць і саміх арабаў, якія спачуваюць сваім братам у Палестыне. Але ніхто не называе антысемітамі ізраільскіх кіраўнікоў, як і палітыкаў іншых краін, якія ўсяляк зьневажаюць і прыніжаюць семітаў-арабаў і афіцыйна прызнаных кіраўнікоў Палестыны.

Праізраільская прэса дазваляе сабе абвінавачваць у “антысемітызме” нават Дзяржаўны дэпартамент ЗША і краіны Еўразьвязу, калі тыя упікаюць Ізраіль у жорскасьці і тэрарызме што да семітаў-арабаў на акупаваных тэрыторыях Палестыны. Даходзіць да маразму, калі ў “антысемітызме” абвінавачваюць нават саміх габрэяў, якія не падтрымліваюць палітыку Тэль-Авіва.

Што гэта? Элементарнае невуцтва? Неадукаванасьць? Але наўрад ці галоўнага рэдактара Чыкагскай газеты “Новы сьвет” пана Этмана можна аднесьці да невукаў. Як, між іншым, і рэдактароў, журналістаў і сталых аўтараў амаль усіх іншых рускамоўных (чытай “габрэйскіх”) газет Амерыкі. Вось імёны наўскідку: Сямён Іцковіч, Сай Фрумкін, Ільля Ген, Авігдор Эскін, Анатоль Зінькоўскі, Сямён Херсонскі, Сямён Ліфшыц, Вілен Люлечнік, Грыгоры Серабранскі, Аляксандр Дымшыц, Барыс Шустеф, Аляксандр Лейдерман і многія, многія іншыя.

Тое ж датычыць і тэлевядучых “рускіх” праграм накшталт Ігара Газарха, пана Трэпалера і г.д. Да рэдкіх выключэньняў можна аднесьці толькі пару журналістаў (і тое зь некаторымі агаворкамі). Гэта Вікторыя Мунбліт і Юры Растоў. Ну, і магчыма, Міхал Смехаў.

Думаю, яшчэ больш складана абвінаваціць у неадукаванасьці альбо невуцтве прафесароў Ерусалімскага ўніверсітэта, такіх як Вольф Масковіч і Роберт Вістрых; як і большасьць іншых.

Ці можна ўяўвіць сабе падобнае сярод іншых крэўных нацый? Зьвернемся зноўку да аналогіі. Скажам, рускі абразіць украінца “хахлом”, а беларуса – “бульбашом”. У адказ пачуе: “Кацап!” Але нікому зь іх ня прыйдзе ў галаву абвінавачваць адзін аднаго ў “славянафобіі” ці “антыславянізме”. Яны – “народы-браты”, нягледзячы на ўсе гістарычныя рознагалосьсі і прэтэнзіі адзін да аднаго. Дакладна такімі ж “народамі-братамі” ёсьць габрэі і арабы. Значыць, гэтыя “вольнасьці” з падменай паняцьцяў, скажэньні сэнсу тэрміналогіі робяцца для наўмыснага падману. Але зь якой мэтай?

Паспрабуем адказаць.

Габрэй-антысеміт; ці магчыма такое? У сярэдзіне 1970-х я быў вельмі блізка знаёмы зь некаторымі найбольш аўтарытэтнымі сіяністамі Беларусі. У пэўным плане нават супрацоўнічаў зь імі. Неяк адзін зь іх, Ратнер Ільля Абрамавіч, запытаўся ў мяне, хітра ўхмыляючыся: “А вось адкажы, Міхаіл, хто па-твойму ў краіне самыя, самыя антысеміты?” Пытаньне падалося мне занадта ўжо простым і гэта насьцярожвала. Я трохі памяўся, а затым пачаў мямліць нешта пра дзяржаўную палітыку Савецкага кіраўніцтва, пра КГБ…

– “Ды не, ерунда ўсё гэта!” – нецярпліва перапыніў мяне суразмоўца. “Сапраўдныя антысеміты – гэта самі ж габрэі!” Я далікатна прамаўчаў.

Пазьней ня раз у думках вяртаўся да гэтай размовы. Да гэтага часу шкажую, што не хапіла ў мяне “бестактоўнасьці”, каб дасканала высьветліць, што меў на ўвазе пан Ратнер. Магчыма, меў на ўвазе людзей, якія, зьяўляючыся габрэямі, паводзілі сябе па-хамску ці хітравалі, правакуючы тым самым недобразычлівасьць навакольля да сваёй грамады. Але ж жулікі й хамы ёсьць у любой нацыі. Можа быць, Ільля Абрамавіч меў на ўвазе нешта іншае?

За год жыцьця ў Амерыцы я знайшоў адказ на свае пытаньні. Як гэта ня дзіўна на першы погляд, але абсалютная большасьць людзей, якія называюць сябе габрэямі – такімі сябе не адчуваюць. І ўжо тым больш практычна ніхто зь іх на псіхалагічым узроўні не адчувае сябе прадстаўніком семіцкага племені, роднаснага арабам.

Больш за тое! Нават на невялікай тэрыторыі Ізраіля (разам з акупаванымі землямі) няма адзінай нацыі ў класічным разуменьні гэтага слова. Ёсьць рускія “габрэі”, ёсьць грузінскія, азіяцкія, афрыканскія, заходнееўрапейскія. І ўсе яны спрабуюць, па магчымасьці, адасобіцца адзін ад аднаго.

Ужо чутныя скаргі на праявы “антысемітызму” ў самым Ізраілі – адных габрэяў у адносінах да другіх. Што ж гуртуе гэтую рознапляменную агульнасьць?

У першую чаргу, жаданьне ўладкаваць жыцьцё лепш, чым на сваёй былой радзіме, адкуль эмігравалі. Другі матыў для кансалідацыі – ідэйны. Гэта дзіўная сумесь юдаізму і сіянізму, нейкі сімбіёз, у падмурку якога ляжыць ідэя “богаабранасьці”. У той жа час артадаксальны юдаізм катэгарычна не прызнае сіянізм і лічыць яго прычынай усіх бедаў габрэйскага народу. Так юдэйская грамада Ню-Ёрка ня раз праводзіла шматтысячныя дэманстрацыі супраць сіянісцкай палітыкі Тэль-Авіва, якая на думку артадаксальных юдэйскіх рабінаў вядзе габрэяў да катастрофы.

Сіянісцкая ідэалогія абранасьці не прадугледжвае прызнаньня роўнасьці й раўнапраўя зь кім-небудзь яшчэ. Для кансалідацыі якой-небудзь грамады існуе правераны метад. Гэта стварэньне вобразу ворага. Сіянісцкая прапаганда такую задачу пасьпяхова вырашае – бесперапынна, дзень за днём супрацьпастаўляючы габрэяў іншаму сьвету.

Такім чынам, ідэолагі сіянізму сьвядома падмянілі значэньне тэрміна “антысемітызм”, зрабіўшы яго ідэнтычным паняцьцю “анты-габрэй”. Пра арабаў – самую шматлікую семіцкую нацыю, “забылі”, г.зн. адмовілі ім у праве лічыцца семітамі. Але, супрацьпастаўляючы сябе арабам, сіяністы па сутнасьці ўзьвялі антысемітызм у ранг дзяржаўнай палітыкі. Абвінавачваньні ў “антысемітызме” ў вуснах сіяністаў нагадваюць вядомы прыём злодзяў. Калі злачынца, скраўшы чужое партманэ, крычыць: “Трымайце злодзея!” – і паказвае на пабочную асобу…

Гэтае лінгвістычнае круцельства, палітычны трук быў пасьпяхова зьдзейсьнены сіянісцкай прапагандай. Прычым, настолькі пасьпяхова, што ўся журналісцкая брація, як у Амерыцы, так і ў Еўропе праглынула гэты прымітыў і не падавілася [“праглынуць” ім “дапамаглі” страх перад сіяністамі й грошы сіянакратыі. – Рэд.]. І гэта ня дзіўна, калі ўлічыць, што ці ня большасьць сродкаў масавай інфармацыі ў ЗША ў той ці іншай ступені кантралюецца сіяністамі, як і ў многіх Еўрапейскіх краінах. Ёсьць падазрэньне, што і ў Расеі справы выглядаюць аналагічна.

Але, як кажа народ: “Шыла ў мяху не схаваеш”. Сёньня самымі злоснымі антысемітамі зьяўляюцца сіяністы, якія прысвоілі сабе права казаць ад імя ўсіх габрэяў.

Міхась Кукабака, дысідэнт

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы