nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Адкрыты ліст Елене Бонэр (удаве Андрэя Сахарава)

25 лістапада, 2007 | Каментары (1)

Міхась Кукабака (паводле http://zhurnal.lib.ru/k/kukobaka_m_i/openlettertoebonner.shtml)

�� 5.JPG

 

Паважаная Елена Георгіеўна!  

Маё прозьвішча Кукабака. Спадзяюся, што Вы мяне добра памятаеце. Нябошчык Андрэй Дзьмітрыевіч шмат гадоў выступаў у маю абарону (як і ў абарону многіх іншых палітвязьняў) і Вы яму ў гэтым дапамагалі, як маглі. Натуральна, я ўдзячны Вам за гэта. Удзячны быў за тое, што Вы суўдзельнічалі ў руху за вызваленьне чалавека ад таталітарнага камуністычнага рэжыму; за вызваленьне ад рабства фізічнага і духоўнага. Прынамсі, так я ўспрымаў тады нашу агульную дзейнасьць.

Аднак, некаторыя Вашы публічныя выступы ў апошнія гады выклікаюць у мяне, мягка кажучы, неўразуменьне. У адной са сваіх нядаўніх публікацый (у пачатку 2004 года) Вы пішаце: “…Мне сорамна за Еўропу, сорамна быць габрэйкай у разгуле еўрапейскага антысемітызму і антыізраілізму”. Потым Вы яшчэ выказваеце сорам за ААН і нават за ЗША, што вельмі дзіўна, улічваючы, што менавіта ЗША блакууюць ўсе рашэньні ААН, якія датычаць асуджэньня расіцкай палітыкі Ізраіля на Блізкім Усходзе.

Ствараецца ўражаньне, што вы ўспрымаеце Еўропу, нібы былы СССР, дзе ўсё вырашала воля Генеральнага сакратара адзінай і бязгрэшнай КПСС. Але сучасная Еўропа – не СССР. Еўропа – гэта больш за 40 незалежных дзяржаваў, не лічачы Расею, дзе дастаткова мірна ўжываюцца прадстаўнікі ўсіх народаў, рас і канфесіяў планеты [адносна мірна ўжываліся апошнія паўстагоддзі, да апошняй пары, пакуль сіянакратыя актыўна не заналася разбуральнай касмапалітызацыяй еўрапейскіх нацый. – Рэд.].

Хацелася б спытаць, адкуль у Вас такая пагардлівая фанабэрыя і ганарлівасьць у стаўленьні да гэтых дзясяткаў краін, і ўвогуле да ўсёй Сусьветнай супольнасьці ў цэлым? Увесь сьвет раптам апынуўся вінаватым перад Вамі?! Увесь сьвет – “антысеміты”?

Мне гэта нагадвае стары салдацкі гумар, калі кажуць: “Глядзіце! Уся рота крочыць не ў ногу, а адзін капрал у ногу”.  

А калі бяз гумару, дык кожны семікласьнік-троечнік ведае, што семіты – гэта група народаў: арабы, амхара, габрэі ды іншыя, сярод якіх габрэі скаладаюць толькі 10%. Калі Вы абвінавачваеце ў антысемітызме чалавека, які бароніць семіта-араба ад гвалту з боку семіта-габрэя, дык з такім жа посьпехам Вас таксама можна абвінаваціць у злосным “антысемітызме”. Навошта Вы так робіце, публічна дэманструючы нібы сваю неадукаванасьць?  

Вам добра вядома, што ўлетку 2001 года ў Дурбане абсалютная большасьць краін сябраў ААН асудзілі Ізраіль за гвалт у Палестыне. Нешта падобнае адбылося і ў 2004 годзе. У адпаведнасьці зь нядаўнім апытаньнем насельніцтва еўрапейскіх краін Ізраіль прызнаны самай небясьпечнай краінай для ўсяго сьвету. Расея апынулася толькі на 10-11 месцы ў гэтым сьпісе (асабіста я паставіў бы яе на 2-3-е месца). Так лічаць 60% еўрапейцаў. У Галандыі гэты ж паказьнік звыш 70%, а гэта адна з самых дэмакратычных краін Еўропы. Там стагоддзямі мірна ўжываліся людзі самых розных нацый і рэлігій.

Давайце ўспомнім. Пасьля Другой сусьветнай вайны габрэям спачувалі ва ўсім сьвеце. Таму што ў выніку нацысцкай палітыкі Гітлера габрэяў было зьнішчана ў прапарцыйных адносінах ня менш, чым беларусаў і палякаў. На хвалі гэтага спачуваньня і было прынята рашэньне ААН аб утварэньні дзяржавы Ізраіль. Немцаў жа пасьля вайны яшчэ доўга ненавідзелі і ня толькі ў Расеі.

Але прайшло 60 гадоў. Немцы, як і японцы, сталі на ўзровень самых паважаных народаў сьвету. А вось да габрэяў адносіны рэзка зьмяніліся. У большасьці краін сьвету стала ўзьнікаць юдафобія [тэрмін “юдафобія”, выкарыстаны аўтарам, таксама няўдалы, бо на справе ў чыстым выглядзе гаворка ідзе пра антысіянізм. – Рэд.].

Сёньня габрэяў і не паважаюць, і баяцца [аўтар зноў тэхнічна памыліўся: па зьмесьце гаворка ўвесь час ідзе пра габрэйскіх шавіністаў – сіяністаў. – Рэд.]. Так што ня варта падмяняць паняцьці. Гэта нягодна для прыстойнага чалавека.

Задайцеся лепш пытаньнем: Чаму такое магло здарыцца? Думаю, адказ відавочны.

Вось Вы ўдзельнік апошняй сусьветнай вайны супраць гітлераўскага фашызму і нацызму. Што для Вас было непрыймальным у Германіі Гітлера? Не памылюся, калі пералічу асноўнае: расізм, закладніцтва, прынцып калектыўнай адказнасьці, палітыка захопу і каланізацыі чужых тэрыторый для пашырэньня ўласнай “жыцьцёвай прасторы”. І, натуральна, бяссудныя пакараньні – тэрор на акупаваных тэрыторыях для запужваньня насельніцва.

Але сёньня Ізраіль – гэта гітлераўская Германія ў мініятуры. Генерал Шарон, як дарэчы і палкоўнік Пуцін у Чачні, дакладна капююць метады ефрэйтара Гітлера. І цалкам сімвалічна, што Пуцін і Шарон сёньня супрацоўнічаюць, як у свой час супрацоўнічалі Сталін і Гітлер ў пытаньні каланізацыі Еўропы.

Вы правільна называеце вайну ў Чачні генацыдам народа, але цяжка паверыць у Вашую шчырасьць. Бо калі міністар Ізраіля Шчаранскі сустракаўся з Пуціным і прапанаваў сваю дапамогу ў вайне з Чачнёй [!!! – Рэд.],  Вашых слоў асуджэньня не прагучала. А ці ж бамбёжкі жылых кварталаў у Палестыне гэта не генацыд, не тэрор?

Палестынцы і чачэнцы, якія ідуць на самаахвараваньне, па азначэньню ня могуць быць тэрарыстамі. А вось які-небудзь каланіст Ліберман (якога ў СССР звалі Барысам) альбо Іваноў з Разані, якія скідваюць бомбы на Газу альбо Гудэрмес за добрыя грошы – ёсьць класічныя тэрарысты. Так што ня трэба прымяняць двайныя стандарты…

Вы правільна крытыкуеце актывізацыю фашызма ў Расеі, але зноў-такі цяжка паверыць у вашую шчырасьць. У Ізраілі адкрыта дзейнічаюць прафашыстоўскія партыі й рухі. І гэта даўно ня ёсьць сакрэт [далей аўтар прыводзіць вялікую цытату з ізраільскай прэсы – паводле http://www.cursorinfo.co.il/novosti – “Гіперсіяністы памянулі Мусаліні ў ерусалемскай піўной “Пуцін”; у цытаце гаворыца, што на зьездзе гіперсіяністаў прысутнічалі дэпутаты Кнэсета, а таксама пра іх геапалітычныя апетыты. – Рэд.].

Ад сябе дадам. Не памятаю выпадка, каб на з’ездзе Баркашова (РНЕ) прысутнічаў нехта з членаў Дзярждумы. Таксама ўсе ведаюць пра апетыты палкоўніка Жырыноўскага, які марыць пра Рускую імперыю да берагоў Індыйскага акіяну. Але нават яго фантазіі не хапіла, каб прэтэндаваць на тэрыторыі ад Кітая да Мексікі, як гэта прапагандуюць будаўнікі “Вялікага Ізраіля”. Самыя “сьціплыя” сіяністы абмяжоўваюцца “Вялікага Ізраіля” ад Ніла да Ефрата. Але  ж гэтая палітыка ня сёньня пачалася?

Вось што казаў Менахем Бегін, выступаючы перад кіраўніцтвам арміі Ізраіля ў кастрычніку 1958 года: “Вы, ізраэліты, не павінны быць сердабольнымі, калі забіваеце свайго ворага. Вы не павінны спачуваць яму да той пары, пакуль мы не зьнішчым так званую арабскую культуру, на руінах якой мы пабудуем сваю ўласную цывілізацыю”.

Вельмі нагадвае па сэнсу адзін з выступаў Гітлера ў час вайны. Можа Вам яшчэ працытаваць духоўнага бацьку генерала Шарона, Любавічскага Рэбе Менахема-Мендл Шнеерсона? Вось яго разважаньні пра мір. “Мір?! … Семдзесят народаў сьвету шчэраць зубы на аўцу Ізраіля. Трэба габрэям набрацца мужнасьці і сказаць: мы ня будзем выконваць тое, што падпісалі па глупству… Мала казаць, трэба забраць назад у ворага ўсё, што па маладушшу і слабасьці аддалі яму. Забраць і моцна трымаць – зь “медным ілбом і жалезнымі рукамі”.

ААН была ўтворана з мэтай, каб агульнымі высілкамі папераджаць злачынствы супраць чалавечнасьці. У тым ліку і такія, як Халакост. І вось “удзячнасьць” ад сіяністаў. Цытую з настаўленьня па выхаваньні габрэйскіх дзяцей, пачынаючы з 5 гадоў. Пераклад зь іўрыту: “… Зададуць пытаньне народы сьвету: засядаюць 140 народаў (маецца на ўвазе ААН) “выказваюць незадавальненьне народы і плямёны”, пад прэтэкстам, што немагчыма дапусьціць тое, што ідзе ўразрэз з праўдай і справядлівасьцю! Гэтыя людзі – працяг крыжаносцаў, як мы ўжо бычылі ў нядаўнім мінулым… Ёсьць габрэі, якія сьхілілі свой дух перад не-габрэямі і ня могуць прымусіць сябе аб’явіць праўду, раз і назаўсёды, усім 140 народам… Страшней за ўсё, што знайшлося некалькі баязліўцаў сярод габрэяў, якія сабраліся разам і заяўляюць, што прэтэнзіі народаў сьвету, кажушчых “Вы – рабаўнікі, так як забралі сабе землі сямі народаў”, мае месца і ў габрэйстве!”

Падобная філасофія прапаведуецца амаль у кожнай “габрэйскай” (рускамоўнай) газеце. Гебельс мог бы толькі пазайздросьціць.

А вось што піша ў сваёй апошняй кнізе “Веліч Ізраіля і сэнс Выгнаньня” рабін Саадзі Грама: “Габрэі і гоі розьняцца па сваёй суці. Габрэй на сваёй суці – гэта дабро, а сутнасьць гоя – абсалютнае зло. Гэта не рэлігійнае адрозьненьне; габрэі і гоі – розныя віды”.

Калі гэта не цынізм, тады што трэба разумець пад гэтымі тэрмінамі?

Ці можна яшчэ назваць нацыю, ідэалогіяй якой быў бы нацызм, які прыкрывалі б рэлігійнай абалонкай; а тэрытарыяльныя прэтэнзіі – імем Бога?  Я ўжо не кажу пра “богаабранасьць” ды іншыя атрыбуты, да якіх нават Гітлер не дадумаўся.

Праўда, самаадвольна ўзьнікае пытаньне, а ці ёсьць увогуле такая нацыя, як абрэі? Ці гэта толькі пэўная ідэалогія? Я пабываў у Амерыцы і пераканаўся, што людзі, якія “завуцца габрэямі”, семітамі сябе не вызначаюць. Зрэшты, лепш зьвярнуцца да сьпецыялістаў з “габрэеў”. Працытую некалькі фразаў з мнагаслоўных развагаў амерыканскага сіяніста Менахема-Мендл Шнеерсона: “...Габрэй, які прыняў хрысьціянства… ўжо не габрэй. Яго нельга прылічаць да габрэйскай грамады, да народа Ізраіля”. У чыкагскай газеце “Рэклама” (за 2001 год) мне папаў на вочы абзац з маніпуляцыяй з тэрмінам “нацыя”, як і з “антысемітызмам”. Сталы аўтар гэтай газеты, нейкі пан Люлечнік піша: “… Ад грамадзянства адмовіўся, ад веры бацькоў адрэкся! Таму да гэбрэяў гэтага грамадзяніна прылічаць ніяк нельга… Сам факт нараджэньня ад бацькоў-габрэяў яшчэ ні пра што ня кажа”. У дадзеным выпадку сп-р Люлечнік кажа пра вядомага Барыса Беразоўскага.

Атрымліваецца, Габрэй – гэта нешта накшталт медалі “За адвагу” альбо прэмія за добрыя паводзіны. “Заслужыў?!” – прысвоім “габрэя”! Кепска сябе павёў? – пазбавім “габрэя”. І тады хоць у эфіёпы падавайся, хоць у кітайцы. Дзіўна, што Брэжнеў з Андропавым у свой час не пазбавілі званьня рускага чалавека Букоўскага альбо Салжэніцына. Відаць падказаць не было каму.

Падазраю, што Вы ведаеце пра ўсё гэта значна больш за мяне. Будучы жонкай навукоўца сусьветнага ўзроўня, Вы мелі непараўнальна большы доступ да інфармацыі, чым мы – шэраговыя грамадзяне. Сам я многае даведаўся і пераасэнсаваў толькі пасьля наведваньня ЗША.

На шчасьце, у Ізраілі ёсьць і адносна прыстойныя людзі, нават у самім Кнэсеце. Як, напрыклад, Раман Бронфман, Юлія Вольфавіч і шэраг іншых. І гэта надае надзею. Ёсьць і сапраўдны герой – Мардэхай Вануну. Яго можна назваць габрэйскім Сахаравым. Прыйдзе час і ён стане сімвалам дэмакратычнага Ізраіля. А розныя Шароны і Шчаранскія пойдуць у небыцьцё, як адыходзяць славалюбныя дачасьнікі.

Вы стала нагадваеце пра гітлераўскі нацызм і крытыкуеце сёньняшнюю Расею. У той жа час, актыўна абараняеце нацызм габрэйскі, які кожны дзень прыносіць сьмерць, разбурэньні і пакуты многім людзям. Трагедыя 11 верасьня 2001 года ў Ню-Ёрку на сумленьні ураду Ізраіля і прэзідэнта Буша. Выкарыстоўваючы магутнае сіянісцкае лобі, Ізраіль здолеў уцягнуць Амерыку ў вайну супраць арабаў. Нацысцкая палітыка генерарала Шарона стымулюе міжрасавую і міжканфесійную напружанасьць ня толькі ў Палестыне, але і ў іншым сьвеце. Гэтая палітыка заахвочвае таксама злачынную вайну Пуціна супраць Чачэнскай рэспублікі. Чым жа Вы тады адрозьніваецеся ад ўсіх іх?! Вялікі рускі пісьменьнік Леў Талстой казаў: “Важна ня проста ня хлусіць. Важна ня хлусіць – замоўчвальна”.

Як быццам справядліва папракаючы кіраўніцтва СССР за злачынствы ў Венгрыі й Чэхаславакіі, Вы сюды ж дадаеце і Палестыну. Верагодна разьлічваеце на неінфармаванасьць чытачоў. Вось Вы пішаце пра СССР: “…без канца падліваў паліва ў полымя вайны на Блізкім Усходзе і распальваў сусьветны ААНаўскі антысемітызм”. Што ні слова, дык хлусьня і скажэньне. Так, палітыка СССР была цынічнай, імперскай, ня маючай нічога агульнага зь ідэямі гуманізма. Але, дзеля ісьціны, нагадаем. Менавіта вырашальная дапамога сталінскага кіраўніцтва выратавала Ізраіль ад справядлівай адплаты з боку арабаў у час вайны 1948 года.

Чаму справядлівай? У адпаведнасьці з рашэньнем ААН аб утварэньні Ізраіля, тэрыторыя Палестыны была падзелена на габрэйскую і арабскую часткі. Аднак, не чаючы афіцыйнай працэдуры абвяшчэньня сваёй дзяржавы, габрэйскія нацысцкія банды пачалі генацыд жыхароў арабскіх вёсак. Да канца 1947 года сотні тысяч палестынскіх бежанцаў, ратуючы свае жыцьці, рынуліся ў суседнія арабскія краіны. Каланіяльная англійская адміністрацыя не перашкаджала захопу сіяністамі тэрторый, прызначаных ААН для палестынскіх арабаў. Натуральна, адбылася рэакцыя ў адказ з боку арабскіх дзяржаў. Не кажыце, што Вы пра гэта ня ведаеце!

Далей, кіраўніцтва СССР, ня здолеўшы пераўтварыць Ізраіль у свой плацдарм на Блізкім Усходзе, пераключылася на дапамогу Палестыне. Але тое, што для СССР было толькі кан’юнктурай, для палестынскіх арабаў было справядлівай барацьбой супраць акупацыі.

Ад антысеміцкай палітыкі Шарона пакутуюць габрэі нават у самім Ізраілі. У выніку, нават у амбасаду Польшчы выстройваецца чарга з жадаючых выехаць туды на сталае жыхарства. Зьехаць у Еўропу, за якую Вам “сорамна”.

Вось што кажуць гэтыя людзі:

Цыпора, 88 гадоў: “Я сваё аджыла, мне губляць няма чаго. Але я не хачу, каб мае дзеці й ўнукі жылі ў сталай небясьпецы. У свой час наша сям’я ўцякла з Гданьска. Але я думаю, другі раз у Еўропе падобны жах не паўторыцца”.

Лея, 40 гадоў, флейтыстка: “Я нарадзілся ў Ізраілі, але так і не змагла прыстасавацца да асаблівасьцяў мясцовага менталітэта. Усход ёсьць Усход! Бытавая культура знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. Я стамілася падманваць сябе: жыцьцё даецца адзін раз”…

Так што, Елена Георгіеўна, ня трэба саромецца за Еўропу. Пасаромцеся лепш за сябе і за Ізраіль. За тое, што шмат гадоў таму выступалі за правую справу і раптам зьмянілі сваю пазіцыю – паўсталі на абарону нацызма і сярэднявяковага шемрашальства, якое ўвасабляе сабой сёньняшні Ізраіль.

Міхаць Кукабака, чэрвень 2004 года.

E-mail: witaut@rambler.ru

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    1. Уплыў жыдоў (тут жыд не абраза, а нармальнае беларускае слова) у свеце перабольшваецца. 30 – 40 гадоў таму
    у Беларусі іх уплыў быў значна, а сёння – нулявы. Здзіўляе такая ўвага сайта да гэтай тэмы, хаця тэма і цікавая.
    2. Ізраіль дэмакратычная краіна ў адрозненні ад іншых “семіцкіх” краін. Жыды далі свету шмат навукоўцаў, вынаходнікаў,
    культурных дзеячоў зноў жа ў адрозненні ад іншых “семіцкіх” краін.
    3. Тэрытарыяльныя “прэтэнзіі” жыдоў лічу абгрунтаванымі. Аб гэтым напісана ў Бібліі.
    4. У нас сваіх праблем хапае, асабліва з менталітэтам нашых супляменнікаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы