nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Гегемон, які завальваецца

19 снежня, 2007 | Каментары (1)

�з�дз� С�м.JPG

Падаем скарочаны пераклад артыкула ў “Asia Times” (ЗША) паводле www.kavkazcenter.com/russ/content/2006/01/20/41152.shtml (аўтар ня быў указаны). Для амерыканскай фіналігархіі й сіянакратыі аўтар выкарыстоўвае сімвалічнае паняцьце “дзядзя Сэм”. Артыкул надрукаваны напачатку 2006 года.

Рэдакцыя.

 

Дзядзька Сэм парушыў свае абяцаньні й аб’явіў дэфолт на 40% свайго трыльённага вонкавага доўгу, і ніхто не сказаў ні слова, акрамя аднога радку ў ‘The Economist’. На простай англійскай мове гэта значыць, што дзядзька Сэм з дапамогай свайго самаробнага даляра праводзіць сусьветную афёру, заснаваную на даверы, якога ён дамогся ад астатняга сьвету і атрымаў ад яго. Гэта таксама азначае, што ён недобрасумленны заёмшчык, які ня плоціць па рахунках і не вяртае атрыманыя грошы.

Як шмат мы страцілі з нашай доларавай стаўкі, залежыць ад таго, колькі мы заплацілі за яе першапачаткова. Дзядзька Сэм дазволіў свайму даляру ўпасьці, дакладней апусьціў яго палітычна прадуманай эканамічнай палітыкай на 40% – з 80 цэнтаў за еўра да 133 цэнтаў. Даляр упаў на той жа каэфіцыент у адносінах да ены, юаня ды іншых валют. І ён усё яшчэ падае, а на самой справе гатовы рухнуць камянём.

У 1930-я ўжо была паводка канкуруючых дэвальвацый, якая была названая палітыкай “пусьці свайго суседа па сьвеце” і заключалася ў тым, каб перакласьці страты на плечы суседзяў. Сапраўды, калі даляр панізіўся, дык паменшылася і рэальная цана, якую плоцяць замежнікі, вяртаючы свой доўг дзядзьцы Сэму. Аднак гэта працуе толькі ў тым выпадку, калі яны самі запрацоўваюць у валютах, якія вырасьлі ў кошце ў адносінах да даляра. У супрацьлеглым выпадку, замежнікі запрацоўваюць і плоцяць у тых жа самых абясцэненых далярах і ў дадатак нясуць страты з-за дэвальвацыі за прамежак часу паміж тым, калі яны атрымалі даляры, і тым, калі выплочваюць іх дзядзьцы Сэму.  

Доўг Дзядзькі Сэма іншаму сьвету ўжо перавышае трэцюю частку яго гадавой унутранай вытворчасьці й працягвае расьці. Ужо па адной гэтай прычыне яго доўг ніколі нельга будзе выплаціць ні эканамічна, ні палітычна, нават калі б ён гэтага пажадаў, а ён і не жадае [не для таго гэтыя “даўгі” сіянакратыяй рабіліся, каб жадаць іх вяртаць; “даўгі” ЗША сьвету – гэта пабочны прадукт і, адначасова, доказ выкарыстаньня тэхналогіі паразітнага (несправядлівага, незаконнага) узбагачэньня “вельмі разумных, знаходлівых” сіянакратаў, якія “ўмеюць рабіць грошы з паветра”, а дакладна, праз іх друкаваньне, распаўсюд у сьвеце і наступную інфляцыю; грошы накрадуць яны – адказваць будуць усе грамадзяне ЗША! так і хочацца сказаць: амерыкашкі, думайце… – Рэд.].

Унутраны доўг дзядзькі Сэма, напрыклад па крэдытных картках, роўны амаль 100% ад валавага ўнутрага прадукта (GDP) і спажываньня. Федэральны доўг дзядзькі Сэма сёньня роўны 7,5 трыльёнаў даляраў, зь якіх усе, за выключэньнем аднаго трыльёна, назьбіраліся за апошнія тры дзесяцігоддзі, два трыльёны за апошнія 8 гадоў і апошні трыльён за прайшоўшыя два гады. Гэта азначае больш за 300 мільярдаў даляраў гадавых працэнтаў (для параўнаньня – на NASA траціцца 15 мільярдаў даляраў у год). Але не бяда: Кангрэс толькі што падняў даўгавую столь да 8,2 трыльёнаў даляраў (каб лягчэй было ўявіць: толькі 1 трыльён даляраў, складзеных з 1000-даляровых купюр, утварыў бы штабель вышынёй у 100 км!).

 

Амаль палова – гэта доўг замежнікам!

Усе даўгі дзядзькі Сэма, улучна з даўгамі прыватных гаспадарак, даўгі па крэдытных картках, закладных на нерухомасьць і г.д., на суму прыкладна 10 трыльёнаў даляраў, плюс даўгі карпаратыўныя і фінансавыя з апцыёнамі, дэрыватамі і да т.п., даўгі дзяржаўныя і мясцовых самакіраваньняў утвараюць па-сапраўднаму неўяўляльныя 37 трыльёнаў даляраў, што амаль у 4 разы больш, чым ВУП дзядзькі Сэма. Толькі з часткай гэтых даўгоў можна разабрацца ўнутры краіны, але зь небясьпечнымі абмежаваньнямі для дзядзькі Сэма, пра што гаворка далей. Вось прычына, па якой я прапаную вам пазнаёміцца зь недобрасумленным заёмшчыкам – дзядзькай Сэмам.

ЗША – самая прывілеяваная нацыя сьвету, паколькі мае манапольны прывілей друкаваць сусьветную рэзервовую валюту столькі, колькі ёй захочацца, і гэта ёй не каштуе нічога, акрамя выдаткаў на паперу і фарбу. Больш за тое, за кошт гэтага дзядзька Сэм можа экспартаваць за мяжу інфляцыю, якую ён стварае праз друкаваньне лішніх даляраў, якіх па сьвеце абарочваецца ўжо прынамсі ў тры разы болей, чым у дзядзькі Сэма ў хаце. У дадатак, яго краіна таксама адзіная, чый зьнешні доўг у большай частцы дэнамінаваны ў яе ўласных далярах – сусьветнай валюце – якія ён можа друкаваць, як яму захочацца; у той час як даўгі большасьці замежнікаў дэнамінаваныя ў тых жа далярах, але яны павінныя купляць іх у дзядзькі Сэма на сваю валюту за рэальныя тавары. У выніку ён проста расплочваецца зь іншымі гэтымі далярамі.

Так, Кітай аддае задарма багатаму дзязьцы Сэму на сотні мільярдаў даляраў вырабленых у сябе рэальных тавараў, якія спажываюцца дзядзькам Сэмам. Затым Кітай абарочваецца і абменьвае гэтыя ж самыя папяровыя даляры на іншую паперу дзядзькі Сэма, пад назвай казначэйскія сертыфікаты, якія нават яшчэ больш  непрыдатныя, за выключэньнем таго, што па іх налічваюць працэнты. Паколькі, як мы ўжо адзначылі, іх ніколі нельга будзе падаць да аплаты і перавесьці ў наяўнасьць цалкам ці хоць часткова, і ў любым выпадку яны ўжо зараз згубілі большую частку сваёй вартасьці для дзядзькі Сэма.

Магутнасьць дзядзькі Сэма грунтуецца толькі на двух слупах – папяровым даляры і Пентагоне. Яны падпіраюць адзін аднаго, але ў той жа час слабасьць кожнага зь іх таксама зьяўляецца ахілесавай пяткай, якая стварае пагрозу жыцьцяздольнасьці другога. Так, Ірак, не кажучы ўжо пра Аўганістан, паказалі, што Пентагон не заслугоўвае таго даверу, які яму прыпісвалі; і разам з часткова апасяродкаваным праз гэта спадам даляра падае вера ў даляр і зьніжаецца здольнасьць дзядзькі Сэма выкарыстоўваць гэтую веру для фінансаваньня заморскіх выправаў Пентагону. Акрамя таго, мы павінныя разумець, што ўсе лічбы, пададзеныя вышэй і ніжэй, для дзядзькі Сэма адносныя, у літаральным сэнсе гэтага слова.

Зьвярніце ўвагу: 2-х даляровая цацка, якая выходзіць з амерыканскай фабрыкі ў Кітае, прыбывае ў Сан-Дыега як 3-х даляровы груз. Калі амерыканскі спажывец купляе яе за 10 даляраў, амерыканская эканоміка рэгіструе 10 даляраў канчатковай выручкі, і пры ўліку 3 даляраў выдаткаў на імпарт – дадатак да ВВП ЗША ў 7 даляраў.

Больш за тое, хітры дзядзька Сэм арганізаваў усё так, каб атрымліваць 9% са сваіх эканамічных і фінансавых актываў за мяжой, у той час як замежнікі атрымліваюць толькі 3% са сваіх актываў і сярод іх толькі 1% рэальнага прыбытку па казначэйскіх сертыфікатах. Заўважце, што гэтая розьніца ў 6 працэнтаў ужо ўдвая большая за тое, што выплочвае дзядзька Сэм, а яго агульная доля ў 9% у тры разы большая, чым 3%, якія ён вяртае. Такім чынам, хоць актывы замежнікаў і дзядзькі Сэма сёньня прыкладна роўныя, дзядзька Сэм усё роўна ў выйгрышы па чыстым прыбытку па працэнтах, як любы Шэйлак (толькі ніхто іншы яшчэ не праварочваў такі гіганцкі бізнэс).  

Дзядзька Сэм вельмі ўжо някепска нажываецца і на іншых замежных актывах, напрыклад, на выплатах замежных даўжнікоў – у большасьці бедных. Уцягнутыя ў гэта сумы далёка ня дробязь і не пустышкі. Прыбытак дзядзькі Сэма ад адных толькі прамых інвестыцыяў у замежную ўласнасьць сёньня роўны 50%, а з улікам паступленьняў ад іншых яго замежных актываў складае поўныя 100% ад усіх сукупных даходаў ад яго ўласнай унутранай дзейнасьці. Гэтыя замежныя паступленьні дадаюць больш за 4% да нацыянальнай унутранай вытворчасьці дзядзькі Сэма. Гэта вельмі дапамагае скампенсаваць няздольнасьць унутраных прыбыткаў аднавіцца хаця б да ўзроўню 1972 года, паколькі дзядзька Сэм ня здолеў істотна павялічыць вытворчасьць у сябе ўдома.

Хвалёная вытворчасьць працы “новай эканомікі” прэзідэнта Біла Клінтана ў 1990-я гады абмяжоўвалася кампутарамі й інфармацыйнымі тэхналогіямі (ІТ), і нават гэта аказалася блефам, калі лопнуў дотком-пузыр. Акрамя таго, бачнае павелічэньне ня толькі “прыбыткаў”, але і “вытворчасьці працы” адбывалася на ніжэйшым узроўні за кошт працаўнікоў, якія працавалі больш цяжка і большую колькасьць гадзін у цэхах, офісах, аддзелах продажу, а наверсе – дзякуючы наватарскім бухгалтэрскім афёрам “Энрона” і яму падобных. Такія фактары да гэтай пары ўраўнаважваюць і робяць магчымым большую частку гандлёвага дэфіцыту дзядзькі Сэма ў 600 мільярдаў даляраў, які ўсё расьце і выкліканы непамерным унутраным спажываньнем, перавышаючым тое, што ён вырабляе. Вось у выніку чаго ўтварыўся доўг у многія трыльёны даляраў. Дзядзька Сэм не сьпяшаецца прызнавацца, якая дакладна велічыня доўгу, але можна быць упэўненым, што ён самы вялікі ў сьвеце – нават у выглядзе чыстага доўгу замежнікам, пасьля адыманьня іх доўгу дзядзьке Сэму.

 

Як да ўсяго гэтага дайшло?

Просты адказ у тым, што дзядзька Сэм, які ўсё больш падсаджаваецца на спажываньне, адкладае ня больш 0,2% сваіх уласных прыбыткаў. Алан Грынспен – гуру Федэральнай резервовай сістэмы (ФРС) і доктар магіі ў галіне “спрытнасьць рук і ніякага махлярства” – нядаўна заўважыў, што прычына гэтага ў тым, што 20% самых багатых амерыканцаў, адзіных, хто адкладае, скарацілі свае зьберажэньні да 2%. І нават гэтыя мізэрныя зьберажэньні (іншыя, больш бедныя краіны, адкладаюць і нават інвестуюць 20%, 30% і, нават, 40% свайго прыбытку) пераважваюцца дэфіцытным выдаткаваньнем ураду ў 6%. Вось чаму сярэдні тэмп зьберажэньняў роўны 0,2%.

Такім чынам, пры дэфіцыце бюджэту больш за 600 мільярдаў даляраў … багаты дзядзька Сэм і ў першую чаргу яго самыя высокаплатныя атрымальнікі й буйнейшыя спажыўцы, катаюцца, як сыр у масьле, за кошт усяго іншага сьвету. Дядзька Сэм паглынае зьберажэньні тых, хто самі часта значна бядней, асабліва калі іхныя цэнтрабанкі разьмяшчаюць большую частку сваіх рэзерваў у даляры – і, такім чынам, у рукі дзядзькі Сэма. Іх прыватня інвестары пасылаюць даляры альбо купляюць даляровыя актывы на Ўол-стрыт і ўпэўненыя, што яны разьмяшчаюць свае сродкі ў самай надзейнай гавані сьвету (што, вядома ж, ёсьць часткай вышэйапісанай афёры).

Толькі на прыкладзе цэнтральных банкаў мы бачым штогадовыя сумы больш чым на 100 мільярдаў даляраў зь Еўропы, больш 100 мільярдаў даляраў зь Кітая, больш 140 мільярдаў даляраў са звыш-ашчаднай Японіі й многія мільярды даляраў ад іншых краін па ўсім зямным шары, улучна з краінамі трэцяга сьвету. Але ў дадатак дзядзька Сэм абавязвае іх, праз дробныя паслугі іх уласным урадам, дасылаць яму гэтыя літаральна вырваныя з горла зьберажэньні яшчэ і ў форме “абслугоўваньня” іх запісаных у далярах даўгоў.

Міністр фінанасаў і слугі дзядзькі Сэма зь Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) працягваюць як ні ў чым не бывала разгульваць па планеце, настойваючы, каб краіны трэцяга сьвету… працягвалі выплочваць свае вонкавыя даўгі, асабліва яму. Ня мае значэньня, што з таго часу, як дзядзька Сэм уласнаручна павялічыў працэнтовыя стаўкі  ў некалькі разоў пасьля перавароту Пола Ўолкера ў Федэральнай рэзервовай сістэме (ФРС) у 1979 годзе, большасьць ужо аддалі свае першапачатковыя займы ў 3-5-разовым памеры! Таму што для таго, каб выплочваць адсоткі, якія Ўолкер задраў да 20%, ім даводзіцца займаць усё больш пад усё больш высокія працэнты, з-за чаго іх непагашаны вонкавы доўг падвоіўся і патроіўся.

Кажучы пра гэта, варта ўспомніць прынамсі дзьве рэкамендацыі тых часоў: лорд Кромер, які кіраваў Егіптам у імперскіх інтарэсах Брытаніі, якая дамінавала ў тыя часы, казаў, што самай важнай прыладай у яго справе былі даўгі Егіпта Брытаніі. Яны якраз шматкроць павялічыліся, калі Егіпет быў вымушаны прадаць Брытаніі свае акцыі Суэцкага канала, каб плаціць па ранейшых даўгах, і брытанскі прэм’ер-міністар Дызраэлі патлумачыў і абгрунтаваў свой набытак тым, што ён умацуе брытанскія імперскія інтарэсы. Сёньня гэта завецца “абмен даўгоў на акцыі” і зьяўляецца адным з самых любімых сучасных метадаў дзядзькі Сэма [гэта таксама любімы сродак расейскай імпербюракартыі ў адносінах да матэрыяльных каштоўнасьцяў беларускага народу. – Рэд.] па выкарыстаньні даўгоў для набыцьця прыбытковых і/альбо стратэгічна важных рэальных рэсурсаў.

Другая практычная парада была дадзеная знакамітым ваенным стартэгам Карлам фон Клаўзэвіцам: прымусіць скароныя вамі народы самім плаціць за тое, што іх акупуюць і адмініструюць. Гэта ў дакладнасьці тое, што Брытанія рабіла ў Індыі зь вядомымі “Ўнёскамі для айчыны”, якія браліся на карысьць Лондана ў якасьці платы за брытанскае кіраваньне і якія самі брытанцы звалі “данінай”.

І ўсё ж  нашмат выніковей дазволіць замежным дзяржавам самім кіраваць сабой, але толькі па правілах, усталяваных МВФ дзядзькі Сэма, што ўсё роўна прывядзе да абслугоўваньня даўгавых абавязкаў. Сапраўды, брытанцы ў 19 стагоддзі стварылі прэцэдэнт – як можна падтрымліваць “імперыялізм свабоднага гандлю” з “незалежнымі” дзяржавамі з дапамогай дыпламатыі кананерак. А калі гэтага недастаткова – дык проста напасьці, акупаваць, а потым пакласьціся на правіла Клаўзевіца.

І апошняе, але не менш важкае – вытворцы нафты таксама ўкладаюць свае зьберажэньні ў дзядзьку Сэма. Калі ў 1973 годзе здарыўся нафтавы “крызіс”, Генры Кісінджар дамовіўся з Савудаўскай Арабіяй – буйнешым сусьветным экспартэрам нафты, што яна працягне прызначаць цану на нафту ў далярах і што гэтыя прыбыткі будуць разьмяшчацца ў дзядзькі Сэма і часткова кампенсавацца пастаўкамі вайсковай тэхнікі. Гэтае пагадненьне дэ-факта распаўсюдзілася на ўсе краіны АРЭК і дзейнічае да сёньняшняга дня, за выключэньнем таго, што Ірак перад вайной раптам выйшаў з дамовы, пераключыўшыся на еўра для ацэнкі сваёй нафты, і тое прыгразіў зрабіць Іран. Паўночная Карэя, трэці член “восі зла”, ня мае нафты, але гандлюе выключна за еўра. Венесуэла – асноўны пастаўшчык нафты для Дзядзькі Сэма, таксама зьдзяйсьняе ільготныя бартэрныя пастаўкі ў бедныя краіны, такія як Куба, без выкарыстаньня долараў. Таму дзядзька Сэм спансаваў наёмнікаў з суседняй Калумбіі й справакаваў у Венесуэле… дзяржаўны пераварот.

Называючы рэчы сваімі імёнамі, усё вышэй апісанае – гэта найвялікшая ў гісторыі сусьветная махлярская афёра імя Понці (сьхема пабудовы фінансавай піраміды, якая мае на ўвазе, што даходы першых інвестараў забясьпечваюцца за кошт узносаў усё новых удзельнікаў, названая згодна з імем італьянскага эмігранта Чарлза Понці, які ўпершыню пабудаваў падобную піраміду яшчэ ў 1920-я гады). Як ў любой пірамідзе, яе самая істотная характарыстыка ў тым, што яна можа дзейнічаць і выплочваць даляры наверх толькі да той пары, пакуль працягваюць паступаць даляры на ніжэйшым узроўні – калі магчыма, дык добраахвотна за кошт даверу, а калі не – дык за кошт сілы (з формулы Кромера і Клаўзэвіца вынікае, што бедныя плоцяць больш за ўсіх, бо яны самыя безабаронныя: а тыя, хто сідзіць над імі, скідае на іх большую частку стратаў і пакутаў).

 

Што будзе, калі вера ў даляр вычарпаецца?

Становішча ў доме дзядзькі Сэма становіцца хісткім. Абясцэньваньне даляра зьніжае прыток неабходных сродкаў, таму Грынспен павінен падымаць працэнтныя стаўкі. Каб захаваць прывабнасьць для замежнікаў даляраў, якія яму патрэбныя для кампенсацыі гандлёвага дэфіцыту. Але павелічэньне ставак пагражае ўзарваць жыльлёвы пузыр, які ўзьнік на падставе нізкіх ставак і працэнтаў па закладных і перазакладных.

Бо менавіта ў нерухомасьці большасьць амерыканцаў захоўвае свае зьберажэньні, калі яны ўвогуле ёсьць. Гэтыя зьберажэньні, а таксама эфект уяўнага багацьця, які падтрымліваецца звыш-спажываньнем і дэфіцытам бюджэту, амаль роўным ВУП ЗША, а таксама калапс пузыра цэнаў на нерухомасьць з-за росту працэнтовых ставак ня толькі рэзка абрынуць цэны на нерухомасьць. Гэта будзе мець эфект даміно на велічэзныя даўгі іх уладальнікаў па закладных і перазакладных, на даўгі па крэдытных картах і да т.п., іх спажываньне, карпаратыўныя даўгі ды прыбыткі й інвестыцыі.

Фактычна, гэтага будзе дастаткова, каб уцягнуць дзядзьку Сэма ў глыбокі спад, калі не дэпрэсію.

Таму найвялікшая рэальная сусьветная пагроза для дзядзькі Сэма значна больш небясьпечная, чым Асама-бін-Ладэн, яго аль-Каіда і ўсе тэрарысты разам узятыя. І заключаецца яна ў тым, што прыток даляраў вычэрпваецца. Напрыклад, замежныя цэнтральныя банкі й прыватныя інвестары могуць у любы дзень адмовіцца ўкладаць свае сродкі ў падаючы даляр і аддаць беднага старога дзядзьку Сэма яго лёсу. Кітай мог бы вельмі хутка падвоіць свой прыбытак на душу насельніцтва, калі б рабіў рэальныя інвестыцыі ў сябе ўдома, замест фінансавых інвестыцыяў у дзядзьку Сэма. Цэнтральныя банкі Еўропы ды іншых цяпер разьмяшчаюць свае рэзервы ў еўра, якія растуць, альбо нават кітайскіх юанях, якія хутка будуць рэвальвіраваны. У недалёкай будучыні можа зьявіцца ўсходнеазіяцкая валюта, напрыклад, кошык валют – спачатку ASEAN +3 (Кітай, Японія, Паўднёва Карэя), а затым +4 (Індыя).

А што, калі яшчэ задоўга да гэтага экспартэры нафты проста перастануць прызначаць цану за нафту ў далярах, а замест гэтага пераключацца на еўра альбо кошык усходнеазіяцкіх валют? Гэта адным махам падарве сусьветны попыт на даляры й іхную вартасьць, паколькі любому, хто захоча купіць нафту, прыйдзецца купляць еўра альбо ены/юані й тым самым падвышаць цану попыту на іх, а не на даляры. Гэта абваліць даляр і зваліць дзядзьку Сэма з ног адным ударам – таму што замежныя і нават унутраныя ўласьнікі даляраў будуць прадаваць іх як мага больш і як мага хутчэй. Цэнтральныя банкі іншых краін вывядуць свае рэзервы з даляраў – найдалей ад больш не бясьпечнай гавані дзядзькі Сэма.

Гэта абясцэніць даляр яшчэ мацней і, вядома ж, спыніць прыток даляраў ад замежнікаў, якія фінансавалі спажывецкае раздольле дзядзькі Сэма. Паколькі продаж нафты за даляры, якія падаюць у кошце, несумніўна кепскі бізнэс, буйныя сусьветныя экспартэры нафты ў Расеі й краінах АПЭК падумаюць, што зрабіць. Пакуль яны проста павялічваюць доларавую цану нафты, так што, паказаная ў еўра, яна застаецца прыблізна нязьменнай з 2000 года. На сёньня многія экспартэры нафты па-ранейшаму размяшчаюць свае запасы долараў у дядзькі Сэма, нягледзячы на тое, што цяпер яго гавань усё больш небясьпечная, аднак Расея ўжо сёньня купляе ўсё больш еўра на частку сваіх даўгоў.

Цэнтральныя банкі многіх краін таксама пачалі разьмяшчаць усё боьш сваіх рэзерваў у еўра ды іншых валютах. Сёньня нават цэнтральны банк Кітая, самы вялікі сябра дзядзькі Сэма, пачаў купляць еўра. Кітай таксама пачаў выкарыстоўваць частку сваіх даляраў – пакуль іх яшчэ прымаюць – для закупу рэальных тавараў у іншых краінах Азіі, жалезнай руды ды сталі ў Бразіліі й г.д.

 Так што ж здарыцца з багацьцем на вяршыні піраміды дзядзькі Сэма, калі ў яе сярэдзіне зьнікне давер ня вельмі багатых цэнтральных банкаў і нафтавых эспартэраў, а жабракі ўсяго сьвету больш ня змогуць рабіць унёскі ў падмурак піраміды? Тады піраміда Дзядзькі Сэма абрынецца, як і было з усімі падобнымі афёрамі да яе. Толькі на гэты раз грымоты будуць на ўвесь сьвет. Абвал піраміды сабье бягучы спажывецкі попыт у ЗША да рэалістычнага ўзроўню і нанясе ўдар па экспартэрах ды вытворцах па ўсім сьвеце.

Фактычна, гэта можа выклікаць фундаментальнае пераўтварэньне сусьветнай палітычнай эканомікі, якая, пакуль, кіруецца дзядзькам Сэмам…

 

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    Большасць “рэзэрвовых” даляраў не ляжыць у каморцы, а “круціцца” і прыносіць свой працэнт уладальнікам, што
    кампенсуе інфляцыю. У Беларусі можна пакласці даляры у банк пад 9% гадавых. Пакуль не ўсё так кепска з далярам.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы