nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Схадняк (Д пр-п 51/1)

20 снежня, 2007 | 2 каментарыя

���а�ка 2.JPG

Зь дзесятак нашых папярэдніх матэрыялаў быў прысьвечаны аналізу (шляхам паглыбленага бурэньня) дзейнасьці заходняй фіналігархіі й сіянакратыі ў беларускай, еўрапейскай і сусьветнай грамадска-палітычных прасторах. Нашы веды пра гэтыя злачынна-паразітныя групы й іхную дзейнасьць істотна павялічыліся, як і наша вызначанасьць што да іх. Пара вяртацца ў Беларусь… У рэдакцыі за паўтары гады працы зьявіліся сталыя аўтары. Час даць ім слова. Падаем артыкул, як заўсёды своеасаблівы, аднаго зь нашых аўтараў Яўгена Мурашкі – былога сябры БНФ, а цяпер палітычнага ўцекача ў Нямеччыне.

Рэдакцыя.

 

Самалёт прызямліўся у Мачулішчах.

З цемры да трапа вынырнуў чалавек ў цывільным:

– Бацька чакае – каротка кінуў госьцю і паказаў рукой на стаячы непадалёк лімузін зь цемным шклом.

Ехалі моўчкі, неўзабаве ў сьвеце фар высьвецілася шыльда “Сілічы”. Пад’ехалі да нейкага будынка, загароджанага глухім высокім мурам, паверсе раскінутая спіраль Бруно.

– Зона? – спытаў госьць.

– Не, так – на ўсялякі выпадак, туды пакуль зарана.

Нячутна расчыніліся вароты, госьць патыліцай адчуў насьцярожаныя позіркі, па спіне папаўзлі мурашкі.

– Вот попал – адна справа калі ты прымаеш госьця ў Крамлі, іншая, калі цябе прымае чалавек, у якога ня ўсе дома. – Жаль, охрана осталась за воротами, но ничего – ён звыкла намацаў прымацаваны да нагі пістоль… Гэбіст – ён і ў Сілічах гэбіст.

На ганку яго сустрэў сам гаспадар. Як было дамоўлена – “без гальштука”.

– Здарова, братан! – абняліся. Госьць ткнуўся носам ў грудак гаспадара. – Заходзь!

– Чёрт тебе брат – падумаў госьць.

У невялікім пакоі пасьля вуліцы было цёпла і ўтульна. У каміне весела патрэсквалі бярозавыя дровы, непадалёк ад яго месьціўся стол з ўсялякімі напоямі і закусьсю, два мяккія крэслы. Госьць праглынуў сліну, ўсё ж вельмі смачны быў пах ад стала.

Гаспадар паказаў рукой ў бок стала:

– Прашу! Чым багаты!

Чым быў багаты, не будзем пералічваць, бо гэты пералік быў бы не на карысьць тых, хто лічыць гаспадара за “бацьку”.

Паднялі шкалік:

– Будем! – чокнуўшыся, выпілі.

Уладзімер – так звалі госьця – адчуў, што хмель адразу ўдарыў ў галаву і ўсе цела ахапіла нейкая млявасьць. Гаспадар, які пільна назіраў за ім, заўважыў:

– Што, крэпкая? То та. Сам гнаў, куды вашай Крамлёўскай да яе.

Пачалі есьці. Пасьля пэўнай колькасьці шкалікаў і тостаў гаспадар, адкінуўшыся на спінку крэсла, прамовіў:

– Слушай, Володя, есть тема, которую нужна разрулить по-панятиям.

– Давай.

– Ты знаешь, што киравать мне ешё не один год, а денег нет. Эканомика скоро ляжет, а я сяду. Выручай, братан, дай денег. Ты же знаешь, что я в “законе”, всё отдам до капейки. В общак я отстегиваю исправна, братва давольна. Если не веришь на слово, могу отдать в залог и МНПЗ и Новополоцкий да и “Белтрансгаз” почти што твой. Мне-та и надо 1,5 млрд. зелени. Павер, отработаю. Мой Мартынов будет за Расию горла рвать на всяких там Асамблеях. И Буш мне не указ, ён, наверное, не забыл, как я его шары в 1996-м году сшиб, пусть только сунеца. А НАТО я на “линии Сталина” встречу, костьми лягу, а танки на Москву не пропущу.

Уладзімер, трохі падумаўшы, сказаў:

– Ладно, хоть ты и пройдоха, поверю, только если что… смотри, я тебя и за океаном достану, так и быть,  дам я тебе денег до 2011 года, завтра на заседании госсовета утвердим.

Рыгоравіч – а гэта, як вы здагадаліся, быў ён – ледзьве не пайшоў упрысядкі, аднак стрымаўся і прапанаваў:

– За нерушымы союз двух народаў! – выпілі.

Было ўжо далёка за поўнач, калі госьць нечакана запытаў:

– Слушай, Григорьевич, ты в очко можешь?

– Могу.

– А в покер?

– А это ещё куда?

– Ну, деревня, не куда, а во что. Давай научу. Играем на интерес.

Гульня пачалася. На які інтарэс гулялі два начныя таця, пакуль невядома. Аднак, калі гадзіньнік паказваў палову пятай, на Рыгорычы адсутнічала ўся вопратка за выключэньнем ордэна “Освободителя” ад Уго Чавеса…

Дзесьці здалёку даносілася сабачае выцьце. Людзі кажуць – не да дабра.

 

Яўген Мурашка 

16.12.2007 г.

 

 

Ад рэдакцыі:

З нагоды тэмы, узьнятай сп-ром Мурашкам, пра патаемныя перамовы паміж Пуціным і Лукашэнкам, пра якія высьвятляецца, што Пуцін ня проста вырашыў падтрымаць свайго агента 1,5 мільярдамі даляраў, а, галоўнае – наўзамен за гэта той павінен “перадаць” расейскім алігархам важнейшыя каштоўнасьці беларускага народу, хочам заявіць, што справы выглядаюць вельмі сур’ёзна. Па пэўных зьвестках (pahonia.org/str/2007-12/328.htm; www.svaboda.org/content/Article/868287.html) Лукаш, каб ратаваць сябе і свой рэжым, сапраўды пачаў аддаваць маскалям-імперцам самыя лепшыя, найбольш прыбытковыя кавалкі нашай эканомікі, якая належаць беларускаму народу, і толькі яму! Гаворка сапраўды ідзе пра “Нафтан”, “Палімер” і яшчэ 120 прадпрыемстваў…

Па-першае, з нагоды падзеі мы зацікавіліся рэакцыяй розных прадстаўнікоў г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”, каб зноў бачыць, хто кім ёсьць…

Так, кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка перакананы, што з улікам сыравіннай залежнасьці ад Расеі прадаваць стратэгічныя прадпрыемствы Беларусі ўсё роўна давядзецца, хоць бы з улікам неабходнасьці рэгулярна плаціць за імпартаваныя энэргарэсурсы. “Беларусі не ўдалося адседзецца ў сацыялістычных лясах, як партызанам. Адрозна ад іншых краінаў, у нас на 132 мільярды даляраў прамысловай уласнасьці, таму раней ці пазьней беларуская намэнклятура будзе ўсё гэта прысабечваць, прыватызаваць. З чыёй дапамогай? Натуральна, што з дапамогай сваіх сяброў з суседніх краінаў, у тым ліку і з Расеі. Нічога дзіўнага тут няма. Усе гэтыя візыты на вышэйшым узроўні — ня самі па сабе, ім папярэднічалі разнастайныя перамовы, вывучэньне сытуацыі. А цяпер штурхаюць у сьпіну. Расея зрабіла пралічаны ход: падвысіла кошты на газ, зьменшыла магчымасьці зарабляць на нафце — і 2007 год стаў, як я звычайна кажу, годам перадпродажнай падрыхтоўкі Беларусі”.

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, вынікі візіта прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў Беларусь яшчэ раз падцвердзілі — існуючая мадэль эканомікі краіны не ў стане выжываць без знешніх пазыкаў. “Эканамічная сістэма, заснаваная на падаўленні прыватнай ініцыятывы і захаванні поўнай залежнасці грамадзян ад дзяржавы, не дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць даступныя рэсурсы. Кіраўніцтва краіны яскрава дэманструе, што не магло і не можа выкарыстаць спрыяльную сітуацыю для беларускіх тавараў на знешніх рынках пры нізкіх унутранных цэнах на энерганосьбіты дзеля захавання макраэканамічнай стабільнасці… Відавочна, што захоўваецца сітуацыя, у якой стасункі паміж афіцыйным Мінскам і Масквой застаюцца закрытымі для шырокіх колаў грамадства… Макраэканамічная стабільнасць Беларусі надалей цалкам залежыць ад эканамічнай падтрымкі з боку Расіі,”.

Былы кіраўнік БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што прасьвятляецца сапраўдная мэта пуцінавага двухдзённага візыту. “Я не сумняваўся, што ўсходняму суседу йдзецца не пра паўмёртвую саюзную дзяржаву. Ім трэба наша эканоміка. Калі ёсьць манапольная эканамічная залежнасьць, пра незалежнасьць палітычную няма гаворкі. Мы за сур’ёзныя інвэстыцыі, за прыход сур’ёзных грошай і сучасных тэхналёгіяў. Але мы супраць новых сакрэтных пактаў молатава-рыбэнтропа, калі без адкрытых тэндэраў, без сумленнай канкурэнцыі нашу і без таго пакутную краіну аддаюць назад – у “сфэру ўплыву” Расеі. Лукашэнка ў паніцы здае ім нашу эканоміку й нашу краіну.

Такім чынам, з нагоды надзвычай непрыемнай для беларускага народу і даўно прадказанай падзеі (наш народ проста адкрыта, нахабна рабуюць расейскія імперыякраты і мясцовыя цяперцы ў змове паміж сабой) становіцца бачным аблічча кожнага. Заіка спрыяе захопу, стрымлівае рэакцыю абурэньня беларусаў, заяўляючы, што нашыя лепшыя прадпрыемствы ўсё роўна прыйдзецца адаваць; Мілінкевіч кажа пра банкруцтва лукашысцкай эканамічнай мадэлі, а Вячорка пра тое, што распрадажа нашай маёмасьці магчымая, але толькі на адкрытых тэндэрах… Усё гэта ня тое, а, па-сутнасьці –  больш ці менш прыхаваная здрада беларускім нацыянальным інтарэсам.

Зьвяртаем увагу нашых чытачоў: мы ўжо дастаткова даўно выпрацавалі прынцыпы будучай справядлівай дэмакратычнай прыватызацыі (гл. Д пр-пы 51, 65), а парушэньне гэтых прынцыпаў аб’явілі злачынствам (Д пр-п 80). І нашы прынцыпы істотна адрозьніваюцца ад падыходаў, якія прэзентуюцца прадстаўнікамі “аб’яднаных дэмакратычных сілаў” (дзьвюкосьсі тут не выпадкова!).

Адсюль – дугое.

Паколькі ў адносінах да разглядаемай падзеі ніхто з аб’яднанацаў, як да гэтай пары, ня ўстаў на пазіцыі аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу (падтрыманьне лакашысцкага рэжыму, уцягваньне нас у даўгавую кабалу расейскай імперыі, захоп нашых эканамічных каштоўнасьцяў – усё гэта ня нашыя інтарэсы, гэта – відавочнае злачынства), заяўляем і папярэджваем: калі, ня дай Бог, Лукаш, ратуючы ўласную скуру, прадасьць нашыя прадпрыемствы маскалям-імперыялістам (якія вырашылі пакарыстацца метадамі фінансавага імперыялізму сіянакратыі), пасьля нашага прыходу да ўлады даўгі Лу-кі расейскай імперыякратыі будуць адмененыя, а прыхватызаваныя маскалямі прадпрыемсты – нацыяналізаваныя. Пазьней яну будуць пераўтвораныя ў ЗАТы і наноў акцыянаваныя жыхарамі Беларусі. І толькі 10-12% акцый будуць зноў выстаўленыя на продаж на канкурэнтных умовах на цалкам адкрытых аўкцыёнах! Уласнасьць на тэрыторыі Беларусі на 85% будзе ў руках беларусаў!!!

Фіксуем дадзенае палажэньне як дадатак да прынцыпу 51 нашай дактрыны (Д пр-п 51/1).   

 

 

2 каментарыя

  1. Сяргей кажа:

    Згодзен з двумя думкамі:
    1 – апісываць палітыку маскоўскіх уладароў і нашых “цяперцаў” трэба крымінальна-блатнымі
    паняццямі і тэрмінамі (так робіць сп. Мурашка).
    2 – мэта маскоўскіх уладароў – нашы прадпрыемствы, наша маёмасць, наша багацце, якое згодна прапаганды
    “народнае”, а фактычна належыць цяперцам (так лічыць Рэд.).
    Але як зрабіць каб “Уласнасьць на тэрыторыі Беларусі на 85% будзе ў руках беларусаў”?

  2. Рэдакцыя кажа:

    Адказваем Сяргею на пытаньне, зададзенае ў яго апошнім сказе.
    Тэхналогія выглядае так:
    1. Да ўлады прыходзяць беларускія зьмястоўныя дэмакраты.
    2. У сьферы прыватызацыі яны праводзіць палітыку, сфармуляваную у пп. 51, 51\1 і 65 Нашай Беларускай Дактрыны.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы