nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Будучы лёс нашай моладзі

21 снежня, 2007 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі  (старшыня БПС)

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ�.JPG 

Ганебнае становішча

Пасля “еўрапейскага маршу” ўзнікла ў мяне жорсткая спрэчка з адным зацятым БНФаўцам. Мой апанент са шчаслівай усмешкай даказваў мне, “якая цудоўная акцыя адбылася”. І ніякія аргументы не маглі пераканаць яго ў адваротным. Я адказаў, што калі падобнае дзейства з падобнымі правадырамі і ёсць “еўрапейскі выбар беларусаў”, то нашаму народу можна толькі спачуваць.

Але самым забаўным момантам у словах суразмоўцы было захапленне “цудоўнай анархічнай моладдзю апазіцыі”. Далей калега сказаў, што, маўлаў, “мода на аўтарытэтны нацыяналізм, кшталту БПС, адышла.” Былі і такія словы: “Моладзь рухаецца ў кантэксце сучаснага разумення свабоды на Захадзе. Людзям больш не патрэбны дагматызм пазьнякоў і высоцкіх. Зараз моладзь любіць Інтэрнэт, шпацыруе на Захад, шануе індывідуальную свабоду. Ужо прамінулі часы, калі можна было шыхтаваць у баявыя калоны палітычных байцоў. Таму анархісты – гэта вельмі добрая моладзевая частка апазіцыі (чытай: “афіцыйнай апазіцыі”), яны прыйшлі на змену “нацыяналістычным фанатыкам. За імі ідзе моладзь”.

Я выказаў скепсіс, і адказаў, што першы ж дзесятак скіноў пахавае ўшчэнт увесь слаўны анархічны клубок. На тым і разышліся…

Але, вядома ж, я не мог меркаваць, што мае словы спраўдзяцца так хутка! Не мог я прадбачыць, што літаральна праз 2 тыдні нейкія “фашыкі” так пакалашмацяць анархістаў, што тыя не будуць ведаць, куды падзецца. Вось ён – гаротны лёс “перадавога атраду апазіцыі”. Такі бясслаўны канец усёй гэтай бурды пра “новае мадэрнісцкае пакаленне” і “агіду да нацыяналізму і дактрынёрства”. З трэскам лопнуў яшчэ адзін паветраны шарык афіцыйнай апазіцыі.

Узнікненне ці то расісцкай, ці то фашыстоўскай групоўкі ў цяперашнім каланіяльным балоце беларускай апазіцыйнай палітыкі нічога добрага не дасць. Аднак, што за птушка гэтая “Белая воля” – трэба яшчэ разабрацца. Можа, заблыталіся хлопцы, а, можа, і ўладныя пястуны…

Актуальна іншае. Калі няма сваіх патрыятычных клубаў, калі рэальную нацыянальна-вызвольную сілу – БПС – апазіцыйны афіцыёз прадае, дыскрэдытуе і блакуе. Калі патрыёты вымушаныя супрацьстаяць не толькі вонкавым ворагам, але і “апазіцыйным” дзеячам. Калі БНФ інтрыгуе супраць патрыётаў, а Мілінкевіч палівае нас брудам перад замежнікамі – на вольным месцы нараджаюцца мутанты і монстры!

Ёсць яшчэ больш пагрозлівыя праекты, рэальна акупацыйныя – “Казацкія секты”, баявыя аддзелы БРСМ. Ці трэба тлумачыць, на каго іх нацкоўваюць і каго яны, калі што, будуць калечыць і забіваць?..

Пры ўсім трындзяжы Лу-кі пра “незавісімость” у Беларусі працягваецца паўзучая акупацыя Расеяй. Працягваецца здача інфармацыйна-культурніцкай, палітычнай і эканамічнай незалежнасці. А гэта значыць, што народ наш вядзе нацыянальна-вызвольную барацьбу. І ў гэтай сітуацыі абалваньванне людзей клоўнскімі маршамі – гэта свядомае адсоўванне народу з галоўнага шляху на ўзбочча. Рыторыка, лозунгі і стратэгія лідэраў “абяднанай апазіцыі” вымушаюць думаць, што яны не разумеюць становішча, не маюць ні мудрасці, ні мужнасці, каб вылічыць і  назваць сапраўднага ворага (а не толькі ягоных марыянетак). Дзейнасць гэтых структур абсалютна не адпавядае патрэбам нацыянальна-вызвольнай барацьбы, зместу гістарычнай сітуацыі. Навідавоку глыбокі крызіс апазіцыі, за які нясуць адказнасць і яе цяперашнія лідэры, і іх заходнія спонсары.

Рыба гніе з галавы. Манапольны кантроль з боку цяперашняга “апазіцыйнага” клану на публічную палітыку аўтаматычна раскладае і моладзевы асяродак. Дакладней, дапамагае гэта рабіць рэжыму.

 

Правакацыі супраць моладзевага руху

За часы рэакцыі, ад 1994 г. супраць нацыянальнага развіцця моладзі былі скіраваныя буйныя спецаперацыі з боку спецслужб і кантралюемых імі апазіцыйных структур. Вядома ж, яны не прайшлі бясследна.

Вось пералік толькі некаторых з іх:

1. Стварэнне ў Беларусі філіі РНЕ Баркашова, НБП Лімонава, “Казацкіх брацтваў”, разнастайных славянскіх цэнтраў.

2. Стварэнне кан’юнктурнага БПСМ/БРСМ у горшых каланіяльных традыцыях.

3. Раскол “Маладога Фронту” і злепліванне з раскольнікаў касмапалітычна-разбуральніцкага “Зубра”.

4. Спецаперацыя па адколу часткі БПС, і стварэнне брыдкага клону, які гадамі піярыў супраць арганізацыі. Удзел у гэтым брудзе “Хартыі” і часткі БНФ (В.Івашкевіч).

5. Засылка да абаронцаў Курапат правакатараў, якія ўвесь час намагаліся сарваць акцыю ці хаця б дыскрэдытаваць яе. Стварэнне гэбушнай канторкі “Сумленне Курапат” з удзелам той жа “Хартыі” [больш падрабязна можна паглядзець тут:  https://nashaziamlia.org/2006/04/12/33  – Рэд.].

6. Арганізацыя кантралюемых рэжымам клонаў, якія спецыяльна ствараліся як супрацьвага “МФ” і БПС. Лідэрам правакатараў на гэтым полі быў “Край”.

7. На грунце дыскрэдытаванага “Зубра” стварэнне “Джынс”. Подкуп “Маладога Фронту” і яго далучэнне да гэтай кампаніі.

8. Блакаванне кампаніі “Хопіць” 2006 г. яшчэ на стадыі распрацоўкі і перадача яе пад кантроль махляроў.

9. Стварэнне сітуацыі “выбару без выбару”. З аднаго боку – анархічных “антыфа”, а з іншага – нацысцкіх і расісцкіх груп (фаны “Дынама” Мінск і г.д.)

10. Адмысловы паклёп у дачыненні нацыянальна-патрыятычных сіл праз СМІ рэжыму, як “радыкальна-фашыстоўскіх”.

11. Супольная – рэжыму і кішэннай апазіцыі – кампанія супрацьдзеяння Народным (зьмястоўна-дэмакратыным) сілам і станаўленню самастойных патрыятычных арганізацый.

Замест выхавання волі да барацьбы, гатовасці да ахвяраў, дысцыпліны ды ідэйнай сілы адбывалася процілеглае. Культ лёгай нажывы, прагматычнага разліку, кар’ерызму ды інтрыганства ў апазіцыйным асяродку давёў да дэградацыі нават многіх здаровых байцоў. “Разняволеныя і эпатажныя” піжоны – гэта не тыя людзі, што могуць згартаваць нацыю да вызвалення.

 

Як выпраўляць сітуацыю

Грамадства, а моладзь найперш, мае права ведаць усю праўду, хоць і горкую. Бо тады лепшыя прадстаўнікі гэтай моладзі змогуць стаць на шлях праўды ды ідэі, а затым павесці за сабой іншых.

Людзі павінныя ведаць, што ў нас таталітарны маскоўскі рэжым. Што ўсё грамадства жорстка кантралюецца. Што калі нейкі апазіцыянер мае добрую “раскрутку” і яго не прыціскаюць – то ён папросту патрэбны рэжыму… Што аніводная з легальных партый не мае аніякай свабоды дзеяння. У выпадку ігнаравання некаторых “парадаў” з боку ўлады партыя будзе адразу зліквідаваная, а кіраўнікі папоўняць шэрагі “незарэгістраваных радыкалаў”, як сябры БПС і МФ. Таму кіраўнікі легальных партый, ратуючы свой асабісты лёс, крок за крокам ідуць на змову з уласным сумленнем…

Аднак, разам з тым моцныя і нескароныя людзі нашай зямлі змагаліся і не з такімі тыраніямі. Хіба можна параўнаць нашыя ўмовы і ўмовы, у якіх ваявалі героі незалежніцкай партызанкі аж да сярэдзіны 1950-х гадоў?! З тым, як у таталітарнай імперыі СССР наша інтэлігенцыя бараніла беларускую мову і культуру?!

Гаворка не ідзе пра “спадар кулямёт”. Размова аб ахвярнай працы з Ідэяй і Праўдай у сэрцы.

А па-іншаму і не будзе…  Тупым гыгатаннем і улюлюканнем на непатрэбным “маршы” свабоду не здабудзем. Толькі цяжкай ідэйнай працай, дысцыплінай, спасціжэннем гістарычнай сілы і традыцыяў нашага вялікага беларуска-літвінскага народу, дапамогай і любоўю да яго можна наблізіць час адраджэння і вызвалення.

У часе нацыянальна-вызвольнага змагання не абыдземся без цвёрдай арганізацыі, падпарадкавання нацыянальным аўтарытэтам, якія ўсім сваім жыцьцём даказалі сваю адданасць беларускім інтарэсам (а не танным палітыканам), не абысціся і без ахвяраў: у кар’еры, у матэрыяльным становішчы, у сямейным жыцці…

Кожны малады чалавек мусіць ведаць, што ягоная дзяржава будзе жыць, толькі калі будуць людзі, гатовыя за яе біцца і нават ісці на смерць.

Зараз пытанне ў тым, якую ролю адыгрывае моладзь у нашай палітыцы.

Гэта можа быць Вялікая Роля, можа быць малая, а можа … і ніякая. Адказ у тым, якая гэта будзе моладзь. Ці новыя ваяры з духам мужных літвінаў, ці раскладзеная мадэрновай лухтой абыдленая маса пад чужымі сьцягамі і чужым кіраваньнем?..

Ці будуць гэта Новыя Рыцары нашай дзяржавы, ці банальны натоўп, калі не абыдлены статак, кіруемы з Усходу ці з Захаду?!

 

С.Высоцкі

09.11.2007 г.                

Каментары (1)

  1. Драб кажа:

    Як заўжды па тэме ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы