nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Каго і за што агітуем?

21 снежня, 2007 | Каментары (1)

Франц Аўдзей – палітычны ўцякач у Польшчы

Ð�Ñ�дзей ФÑ�анÑ�.JPG 

Перш за ўсе віншую ўсіх з Калядамі і надыходзячым Новым Годам. Хочацца спадзявацца, што Новы год прынясе нешта новае светлае ў наша жыццё. Аднак жыць спадзяваннямі і чакаць, што за нас і для нас хтосьці штосьці добрае зробіць – марнаванне часу. А той бяжыць так шпарка, што глядзіш, не паспееш паўдзельнічаць у Беларускай Перамозе!…

Беларусь застанецца!!!

Хачу звярнуцца да чытачоў гэтага цудоўнага сайта (хаця не з усім згодны).  Тут заўседы знойдзеш цікавыя думкі і, самае галоўнае, упэўнішся, што ёсць людзі, неабыякавыя да лесу СВАЕЙ КРАІНЫ.

Часта ўспамінаюцца паседжанні ў штабе БНФ у Гродне, пасьля якіх наадварот складалася ўражанне, што яны рабіліся толькі дзеля самаагітацыі. Усе бадзёра заклікалі ўсіх да дзеянняў, усе “ведалі”, што трэба рабіць, але, на жаль, чамусьці рабілі тое… чаго ня трэба было рабіць. У выніку мы атрымалі тое, што маем. А ці ж гэтага хацелі сапраўдныя Беларусы?

Адказ на гэтае пытанне ўсе чытачы сайта, спадзяюся, ведаюць.

Але звярніце ўвагу, колькі нас ёсьць. КДБ таксама ведае…

З апошніх звестак “Свабоды”, усе “ненадзейныя” пайменна запісаныя ў дакладных спісах!..

Праз гэты сайт хачу звярнуцца да ўсіх Нязломных: Не пладзіце лішніх сайтаў, кожны можа выказацца на гэтым. Мы адмыслова не закладаем свайго, хаця многія ад нас патрабуюць гэтага, а адсылаем іх на нашузямлю.орг.

Перакананы, што сталыя чытачы сайта згодныя са мной і ведаюць, што трэба рабіць – рабіць добра і з карысьцю для Нашай Беларускай Супольнасьці.

Яшчэ раз са Святамі Вас.

Запрашаем у госьці ў Варшаву ў Беларускі Фонд Узаемадапамогі.

З павагаю,

Франц Аўдзей.

 

Ад рэдакцыі:

З нагоды дадзенага ліста ад былога гарадзенца-БНФаўца мы ў рэдакцыі вырашылі выказацца па тэме стварэньня беларускіх, дэмакратычных сайтаў.

Мы прыйшлі трохі да іншай высновы: калі ёсьць вострае жаданьне стварыць сайт, калі беларусы ведаюць, што ды як рабіць, і яны хочуць сказаць пра гэта на сваім сайце (хай іх будзе нават чалавека 3-4) – гэта хутчэй варта зрабіць, чым не рабіць. Лепш праз пэўны час мы ўсе разам створым СЕТКУ БЕЛАРУСКІХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ САЙТАЎ, якая будзе ахопліваць увесь сьвет – ад Аўстраліі праз Беларусь да Амерыкі ці Бразіліі.

Усё ж сетка сайтаў – гэта, відаць, лепш, чым адзіны сайт, хай сабе й ідэалагічна самы прагрэсіўны, прабеларускі, дэмакратычны… 

З іншага боку, сапраўды, калі ў Вас ёсьць цікавыя думкі па ідэалогіі нашага беларускага вызвольнага змаганьня (нагадаем, ідэалогія – гэта сьфера фармуляваньня і абгрунтаваньня грамадскі значных мэт; у нашым выпадку гаворка ідзе пра фармуляваньне найбольш вернага, найбольш прагрэсіўнага, хай сабе ў нечым й ідэальнага вобразу БУДУЧАЙ ДЗЯРЖАВЫ БЕЛАРУСАЎ-ЛІТВІНАЎ), мы заўсёды будзем радыя разьмясьціць Вашыя артыкулы на нашым сайце!

Тут мы цалкам згодныя са спадаром Францам і яго сябрамі.

 

Каментары (1)

  1. Геннадий кажа:

    Франц! Привет тебе из Палестины.
    Очень удобный сайт можно открыть на mail.ru Зарегистрируйся! Под любым Ником.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы