У офісе “Хартыі-97” адбылося ўручэньне прэмій імя гэтай арганізацыі ў галіне правоў чалавека за 2007 год. Лаўрэатамі сталі А.Марачкін (?!), І.Мацукевіч, Т.Клімава, Л.Талпузін. Мы пра такую падзею даведаліся другі раз і другі ж раз мы крычым: людзі, вы хаця б трохі разумееце, што робіце?!.. Прычыны такога стаўленьня мы патлумачылі тут: nashaziamlia.org/2006/12/21/457. А калі вам і гэтага мала, калі ўсё хочаце памацаць уласнаручна, параўнайце рэпартаж пра леташняе ўручэньне прэміі (адрас у папярэднім сказе) і рэпартаж “Свабоды” з падзеі гэтага году (www.svaboda.org/content/Article/868558.html). Вы маеце магчымасьць убачыць, як Саньнікаў хлусіць пра тое, што летась ён уручаў “прэмію” Артуру Фінькевічу…