Яшчэ адзін кірунак збору матэрыялаў вакол “падзеі вымушанай праўды”, якой стала прызначэньне Мядзьведзева пераемнікам Пуціна, зьвязаны з аналізам рэакцыі ліберальнага Захаду на яе. Падаем гэтыя матэрыялы.
Рэдакцыя.
1) Як на вылучэньне Мядзьведзева кандыдатам ад Крамля на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Расеі адрэагавалі вядучыя заходнія выданьні (цытуем паводле www.gazeta.ru/politics/2007/12/11_a_2414458.shtml).
Аб’яўленьне Дзьмітрыя Мядзьведзева афіцыйным пераемнікам прэзідэнта Расеі замежныя СМІ сустрэлі са стрыманым аптымізмам. На іх меркаваньне, прадстаўнік рэфармісцкага крыла крамлёўскай адміністрацыі на чале Расеі дае надзею на паступовую лібералізацыю…
Так, брытанская The Times не без зьдзіўленьня заўважае, што Мядзьведзеў будзе “… самым маладым крамлёўскім лідэрам з часоў Мікалая ІІ і першым, хто не знаходзіцца ў сувязях з ваеннымі альбо жахлівай рускай сакрэтнай паліцыяй”. “Уладзімір Пуцін зрабіў мудры выбар”, – адзначае адзін з калумністаў газеты і лічыць, што для Захаду “кандыдатура Мядзьведзева будзе ў сто разоў больш прывабнай”, чым, напрыклад, Сяргея Іванова, які “выкаваў свае сувязі са сьпецслужбамі”. На думку выданьня, новасьпечаны кандыдат “паходзіць з крыла крамлёўскіх лібералаў, і яго падтрымка з боку Пуціна ясна паказвае на паразу прыхільнікаў жорсткай лініі з лагеру ваенных і былых работнікаў КГБ – так званых “сілавікоў”.
З гэтай ацэнкай з The Times згодная вядучая амерыканская газета The Washington Post, якая і называе Мядзьведзева лібералам, і падкрэсьлівае, што ён “доўгі час быў лаяльным” дзеючай уладзе. Выданьне адзначае, што нягледзячы на тое, што імя Мядзьведзева “часта фігуравала ў палітычных сьпекуляцыях што да спадкаваньня [улады Пуціна – Рэд.], але яго шанцы апошні час, здавалася, моцна панізіліся ў параўнаньні з прыхільнікамі жорскай лініі пасьля таго, як Пуцін стаў усё далей заходзіць у канфлікце з Захадам і ўнутранай палітычнай апазіцыяй”. Газета таксама лічыць, што прызначэньне Мядзьведзева сьведчыць пра тое, што “Ўладзімір Пуцін не даверыць нікому, акрамя сябе, падтрыманьне балансу паміж супернымі групоўкамі”. Выданьне мяркуе, што з гэтай місіяй Пуціну давядзецца спраўляцца ўжо ў выглядзе новага галавы Рады бясьпекі.
Міжнароднае выданьне The International Herald Tribune так малюе сваім чытачам вобраз будучага кандыдата: “У Мядзьведзева рэпутацыя тэхнакарата з моцнай хваткай у эканамічных пытаньнях; у яго лёгка атрымліваецца рабіць вучоныя заўвагі ў лацінскіх юрыдычных тэрмінах, і Пуцін прызначыў яго адказным за выдаткаваньне самых значных фондаў, створаных за кошт бюджэтнага прафіцыту, якія ідуць на будаўніцтва жыльля, ахову здароўя, адукацыю ды іншыя сацыяльныя патрэбы… У сваёй ролі старшыні рады дырэктараў “Газпраму”, – працягвае выданьне, – Мядзьведзеў задумаў і правёў рэзкае падвышэньне цэнаў на прыродны газ для некаторых былых расейскіх сатэлітаў [вось у такой іпасьтасі выглядаем у вачах прадстаўнікоў Захаду ў тым ліку і мы – беларусы. – Рэд.]. Ён жа павёў кампанію, каб нафтавы канцэрн Royal Dutch Shell адмовіўся ад сваіх інтарэсаў на багатым сахалінскім газавым радовішчы на карысьць “Газпраму”. І ўсё ж, нават для The International Herald Tribune перавагі Мядзьведзева большыя, чым не дахопы. На яго карысьць, падкрэсьлівае газета, сьведчыць “хаця б тое, што ў параўнаньні зь Івановым Мядзьведзеў лічыцца памяркоўным і больш арыентаваным на Захад, і нягледзячы на сталыя сьпекуляцыі пра пераемніка, ён ніколі не выказваў зацікаўленасьці, каб заняць вышэшую дзяржаўную пасаду ў дзяржаве”.
У той жа час, як сьцьвярджае брытанская The Guardian, у цяперашняга кандыдата ад партыі ўлады “няма ніякага досьведу ў міжнародных дачыненьнях”. “Гэты чалавек, якога рэдка чулі па-англійску, толькі адзін раз зьявіўся на міжнароднай сцэне, узначальваў летась расейскую дэлегацыю на штогадовым эканамічным форуме ў Давосе”, – працягвае выданьне.
А вось тут, дарэчы, варта нагадаць (гл. kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/15/55032.shtml), што ў студзені 2007 года ў Давосе разам зь Мядзьведзевым былі Чубайс і Дзерыпаска. Пры гэтым Чубайс [нагадаем: ён член Більдэрбергскага клубу; што гэта такое, пададзена на сайце ў ранейшых матэрыялах. – Рэд.] прадстаўляў тады Мядзьведзева замежным камандам як будучага кандыдата ў прэзідэнты, і дастаткова ўпэўнена заяўляў, што “Мядзьведзеў будзе прэзідэнтам РФ”.
Французская La Liberation, якая звычайна выключна крытычна адгукаецца пра расейскую палітычную сістэму, у сваю чаргу піша: “Узмацненьне пазіцый Крамля як у вонкавай, так і ва ўнутранай палітыцы прымушала меркаваць, што пераемнік Уладзіміра Пуціна будзе паходзіць з органаў бясьпекі. І нічога падобнага. Самы ліберальны і да таго ж адзіны афіцыйны прэтэндэнт на пуцінскі трон, абраны ўчора прэзідэнтам, зусім не прайшоў праз гарніла сьпецслужбаў”.
The Financial Times адназначна сьцьвярджае – інвестары “віталі выбар ціхагалосага пуцінскага пратэжэ з Санкт-Пецярбургу”. Паводле яе меркаваньня, рашэньне Ўладзіміра Пуціна пацьвярджае, што “Расея працягне курс кіруемага дзяржаўнага разьвіцьця, чыім заснавальнікам стаў дзейсны прэзідэнт, але зойме пры гэтым больш прыхільную для бізнеса арыентацыю”.
2) Вядучыя палітыкі Захаду таксама падтрымалі кандыдатуру Мядзьведзева.
Так, дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс станоўча ахарактарызавала Мядзьведзева, як чалавека і палітыка (гл. www.polit.ru/news/2007/12/12/rice_medvedev.html). У інтэрвю газеце USA Today Райс заявіла, што “ведае Дзьмітрыя Мядзьведзева, сустракалася зь ім некалькі разоў. Ён вельмі разумны чалавек, – працягвала яна. – Ён зь іншага пакаленьня і той, хто адказвае за некаторыя цікавыя праграмы ў Расеі, якія істотным чынам імкнуцца дыверсіфікаваць эканоміку, за далучэньне краіны да Інтэрнэту і за многія аналагічныя рэчы… Такім чынам, – канстатавала Райс, – ён мае пэўны партфель, які ўяўляе цікавасьць з пункту гледжаньня таго, куды Расея можа пайсьці ў эканамічным плане”.
Нямецкі канцлер Ангела Меркель лічыць, што здолее наладзіць добрыя стасункі зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Пра гэта заявіў Ульрых Вільгельм – прэсавы сакратар канцлера ФРГ (http://www.novopol.ru/article32445.html). Ён адзначыў, што ў тэлефоннай размове канцлер паведаміла расейскаму прэзідэнту, што “сустракалася зь Мядзьведзевым і лічыць, што здолее добра зь ім спрацавацца”.
Амбасадар Вялікабрытаніі ў Расеі Тоні Брэтан таксама лічыць, што Дзьмітры Мядзьведзеў на пасадзе прэзідэнта быў бы ўдалым выбарам для Расеі (гл. www.newsru.com/russia/14dec2007/tony.html). “Гэта, вядома, справа Расеі – выбіраць свайго прэзідэнта, але мне здаецца, ён быў бы выдатным выбарам”, – заявіў амбасадар у эфіры радыё “Эха Масквы”. Брэтан паведаміў, што асабіста знаёмы зь Мядзьведзевым і лічыць яго выдатным чалавекам. “Мне падаецца, што яму ўласьцівы ліберальны падыход да эканамічных пытаньняў”, – дадаў ён.
Аляксандр Рар – дырэктар праграмы Цэнтру Расеі й краін СНД Нямецкай рады па вонкавай палітыцы заявіў (гл. www.rg.ru/2007/12/13/medvedev-zapad.html): “Захад вельмі пазітыўна ўспрыняў вылучэньне Дзьмітрыя Мядзьведзева на пасаду прэзідэнта Расеі. З усіх вядомых і магчымых кадыдатаў ён быў самым ліберальным палітыкам”.
3) Рэакцыя сіяністаў у Расеі й замежжы
Паводле зьвестак, атрыманых праз “ісламскія колы” (гл. http://www.islamnews.ru/news-8657.html): “Незвычайная эйфарыя пануе ў праізраільскіх колах Расеі: акрамя таго, што палітычная арыентацыя “пераемніка” адпавядае іх жаданьням, сам ён, па некаторых зьветсках, зьяўляецца галахічным габрэем, што надае сіянісцкаму лобі яшчэ большы аптымізм. Журналісты габрэйскага партала “Сем-сорак” (www.sem40.ru), супрацоўнікі ліберальнага “Эха Масквы” не хаваюць сваёй радасьці ў сувязі са зьяўленьнем такога кандыдыта на даляглядзе расейскай палітыкі”.
Па дадзеных сайта рускіх нацыяналістаў (гл. ariru.info/doc/?id=3020) у Расею ўжо пачалі зьбіраца госьці зь Ізраіля – новыя “ўпраўленцы” наўзамен мясцовых. Адзін з рускіх жыхароў Ізраіля, які пераехаў туды з жонкай-габрэйкай у 1995 годзе, паведамляе на гэты рускі сайт: “Ужо некалькі гадоў у Ізраілі працуюць цэнтры па вяртаньні ў Расею суайчыньнікаў… Вельмі многія габрэі ўжо гатовыя ехаць, тым больш з такімі пад’ёмнымі й персьпектывай, што прэзіднтам будзе Мядзьведзеў. Рэальна, па прыезьдзе – кватэра і грошы – ад 50 тысяч даляраў і вышэй… Вы скажаце – ці ня тлуста будзе? Ня тлуста, калі падлічыць, колькі крадуць вашыя ж рускія мэры і дэпутаты. Лепш плаціць сумленнаму габрэю 30-40 тысяч у год, чым дазваляць рускаму красьці па паўмільёна…”
4) Пуцін – чалавек году па версіі Time
Праз некалькі дзён пасьля прызначэньня Мядзьведзева сваім пераемнікам амэрыканскі часопіс Time назваў Пуціна “чалавекам 2007 году” (гл. www.svaboda.org/content/Article/868420.html). На наш погляд гэта стала апошнім акордам ва ўсёй серыі пазітыўна-падбадзёрвальных рэакцый з боку “ліберальнага” Захаду ў адрас Пуціна і яго рашэньня.
Як патлумачыў часопіс сваё рашэньне?
“Пуцін паказаў выключнае майстэрства ў кіраваньні краінай, якую ён прыняў у стане хаосу і прывёў да стабільнасьці” – тлумачыць рашэньне часопісу яго адказны рэдактар Рычард Стэнгэл. Time аддаў перавагу расейскаму прэзыдэнту перад такімі кандыдатамі, як сёлетні ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Эл Гор, аўтарка эпапеі пра Гары Потэра Джоан Роўлінг і кітайскі лідэр Ху Цзінтао.
Аднак многія экспэрты сьцьвярджаюць, што Расея пры Пуціне адышла ад прынцыпаў свабоды, а ўяўная стабільнасьць была забясьпечаная імклівым ростам цэнаў на энэрганосьбіты. Паводле гэтых экспэртаў згортваньне дэмакратыі й уціск незалежных галасоў суправаджаліся рэзкім ростам карупцыі. Да таго ж надзвычайнае ўзмацненьне інстытута прэзыдэнцкай улады за кошт дэградацыі ўсіх астатніх дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў робіць Расею ня надта ўстойлівай краінай.
Ад рэдакцыі:
Нам, беларусам, як і чачэнам, прадстаўнікам іншых народаў, паўкрыўджаным Пуціным, застаецца толькі падкрэсьліць, што “чалавек году” – ня значыць добры чалавек. У свой час такое ж званьне часопіс надаваў такім асобам, як Мікіта Хрушчоў, Ёсіф Сталін (двойчы) і нават Адольф Гітлер…
Што да гэтага можна дадаць? Гуляйцеся заходнікі, гуляйцеся. Пакуля…