nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Методыка супрацьдзеяньня крамлёўскай агентуры

2 студзеня, 2008 | 2 каментарыя

�а���зан�.JPG

Пасьля азнаямленьня з рэальным станам расейскага грамадства і крамлёўскай улады, а таксама з залежнасьцю апошняй ад сусьветнай закулісы, лагічна азнаёміцца з рэакцыяй на ўсё гэта разумных і сьмелых расейцаў, якія прэзентуюць адрозныя кірункі рускай нацыянальна-дэмакратычнай плыні. Як яны самі ацэньваюць сітуацыю, што робяць ці прапануюць рабіць? У сувязі з жаданьнем атрымаць хаця б сьхематычны адказ на гэтае пытаньне, мы выстаўляем тры артыкулы, якія несумніўна могуць быць павучальнымі й для нас – дэмакратаў беларускіх (хаця, вядома ж, далёка не з усім мы можам пагадзіцца). Першы з артыкулаў належыць Уладзіміру Фралову, больш вядомаму як Яраўрат. Калі ФСБ закрыла яго ЖЖ, артыкул Яраўрата – той, які пададзены ніжэй – быў выстаўлены ў блогу Ўладзіміра Букоўскага (усё ж не дарма мы рэкламавалі гэтага чалавека!). Выстаўляецца паводле community.livejournal.com/bukovsky_2008/110650.html

Рэдакцыя.

Калі трое зьбіраюцца, каб увайсьці ў змову,

двое зь іх – паліцэйскія шпікі, а трэці – дурань

(старое еўрапейскае назіраньне).

… Публіка не гатовая – гэта факт. І гатовая будзе ня хутка. Але гэта не прэтэкст, каб адмаўляцца ад барацьбы. Бо асноўная прычына нашых паразаў не метафізічная, а цалкам сабе празаічная – якасная праца расейскіх сьпецслужбаў.

Нацыянальная рэвалюцыя (як і яе папярэджаньне) – гэта ў найбольшай ступені пытаньне арганізацыі. Ідэалогія, прапаганда – гэта ўсё другасныя і трацічныя рэчы [рэдакцыя катэгарычна нязгодная з дадзенай тэзай, але больш разгорнута тлумачыць, чаму – цяпер ня лічым мэтазгодным; спачатку паслухаем аўтара. – Рэд.].

Я пра гэта многа пісаў, але чамусьці амаль ніхто гэтага добра не разумее. Ну, і хай сабе. Тлумачу на пальцах. Вось сядзіць КПССаўскі чыноўнік. Калісьці ён быў камуністам. На золаку Перабудовы перафарбаваўся ў дэмакрата. Затым стаў палымяным патрыётам. Цяпер ён рускі нацыяналіст. А заўтра будзе ў мундзіры СС аддаваць рымскі салют і ўспамінаць “Дзядулю”. Ну, а пасьлязаўтра, таго і глядзі, апране “скуру кракадзіла”. Але ён – адна асоба, адна сіла, так ніводнага разу і не вылазіў са свайго крэсла. Дурні паміраюць за ідэі, а падонкі робяць на гэтым гешэфт [а хто ж тады забясьпечвае прагрэс? няўжо адныя дурні й падонкі?! – Рэд.].

Такім чынам, ідэалогія – нішто. Пытаньне ў арганізацыі [яшчэ раз паўтарам: гэта стратэгічная памылка, усё катэгарычна ня так, і просім нашых чытачоў не зьвяртаць увагу па даденую тэзу; дадзены артыкул каштоўны іншым… – Рэд.]. Уявім, што ў вас ёсьць кола пісьменьнікаў, акультная секта, вулічная банда альбо проста тусоўка сяброў. Вы паступова наладжваеце кантакты з тымі, хто падобны на вас. Так утвараюцца саюзы, гільдыі, брацтвы. Вузкасьць сьпецыялізацыі пераадольваецца праз кааперацыю.

Далей кааперацыя групай фармуе грамаду-абшчыну. Кааперацыя грамадаў утварае нацыю. Прычым працэс адбываецца аўтаматычна, у статак зьбіваюцца нават малпы [у малпаў ды іншых статкавых жывёл для гэтага ёсьць адмысловы статкавы інстынкт; дарэчы, у людзей ён таксама застаўся, але “статак” – гэта якраз тая форма арганізацыі, якая найлепей падыходзіць дыктатару (у межах эталагічнай тэрміналогіі – дамінанту). – Рэд.].

Чаму ж да гэтай пары не нарадзілася ня толькі руская нацыя, але і нават руская грамада? [статак і нацыя – абсалютна розныя аб’екты; расейскае грамадства, як і беларускае, у іх цяперашнім стане – гэта па сутнасьці і ёсьць тыповы статак. – Рэд.] Альбо дзе хаця б адна-адзіная захудалая руская партыя? [вось гэтае пытаньне цалкам апраўданае і паказальнае. – Рэд.]

Прычына ў тым, што тут у справу ўмешваецца іншы гулец – акупанты (меншасьць-узурпатары). Іх мэта – ПЕРАШКОДЗІЦЬ САМААРГАНІЗАЦЫІ НАЦЫІ [!!! – Рэд.].

Для гэтага ёсьць некалькі шляхоў, напрыклад:

1. Фізічная ліквідацыя выбітных фігур – лідараў.

2. Укараненьне агентаў і правакатараў.

3. Стварэньне падстаўных арганізацый.

Першы шлях занадта рызыкоўны і палеўны, на Захадзе ён выкарыстоўваецца толькі супраць звышжывучых нацыянальных рухаў накшталт ірландскіх сепаратыстаў ды ім падобных ваенізаваных партызанскіх парамасонскіх структураў. У Расеі пабодны шлях пакуль не прымяняецца [хлусьня! яшчэ як прымяняецца; напрыклад, былі забітыя ўсе чатыры легітымныя (!) прэзідэнты Чачні! – Рэд.].

Другі шлях выкарыстоўваецца супраць вялікіх арганізацый. Сутнасьць яго заключаецца ў расколе арганізацыі знутры, пераводзе іх на больш прымітыўную стадыю [як гэта нам знаёма з навейшай беларускай гісторыі. – Рэд.]. Але, калі грамада звышжывучая, дык раскол ёй не пашкодзіць, а ў персьпектыве – нават узмоцніць. У Расеі гэты шлях прымяняецца толькі супраць «памаранчавай кааліцыі».

Трэці шлях выкарыстоўваецца супраць нежыцьцяздольных арганізацый, якіх на Захадзе амаль няма. У Расеі ж гэта асноўны шлях [і ў Беларусі таксама адзін з асноўных. – Рэд.]. Вобраз «навічка-ФСБшніка» нам незнаёмы, затое вобраз «фюрэра- ФСБшніка» – гэта суровая рэчаіснасьць. Практычна ўсе нацы-фюрэры – гэта стаўленікі ЧК-НКВД-КГБ-ФСБ.

Пагаворым пра трэці шлях больш падрабязна, бо ў Расеі гэта асноўны і ледзь не адзіны спосаб барацьбы ўлады з нацыянальным рухам. Сутнасьць гэтага спосаба заключацца ў СТВАРЭНЬНІ ПСЕЎДА-ЦЭНТРУ ПРЫЦЯГВАНЬНЯ які, па-першае, замаруджвае працэс нацыянальнай кансалідацыі (адцягваючы каштоўных людзей, асобаў на сябе), па-другое, варагуе з нацыянальнымі арганізацыямі (НАЦЫЯНАЛІСТАМ НЯМА СЭНСУ ВАРАГАВАЦЬ АДЗІН З АДНЫМ, крыніца раздораў – КГБ-ФСБ), па-трэцяе, «засьвечвае» ўсіх сваіх удзельнікаў (чым робіць істотную палёгку Канторы).

Каб не дапусьціць падобнае, звычайна даводзіцца прыбягаць да сеткавай структуры.

У прынцыпе, нацыянальныя арганізацыі могуць быць як сеткавымі, так і фюрэрскімі. І акупацыйныя структуры могуць быць як сеткавымі, так і фюрэрскімі. Проста сеткавая структура дае перавагі нацыі, а фюрэрская – акупатам-узурпатарам. Таму практычна ўсе нацыянальныя дзяржавы, за рэдкім выключэньнем – дэмакратыі. А практычна ўсе дзяржавы-марыянэткі – дыктатуры [вельмі важкае назіраньне; дзякуем! – Рэд.].

Прыклад: калоніі, нэакалоніі й крыпта калоніі Захаду. Бравы генерал на троне? Хаджэньне строем? Рымскі салют? Імперскі арол? Значыць, сто пудоў – жабрацкая бананавая рэспубліка, якая аддае сябе гаспадам-замежнікам. У гэтым плане Расея – не выключэньне, а якраз жорская заканамернасьць [а тым больш – Беларусь, якая ёсьць калонія калоніі. – Рэд.].

Гэта ня значыць, што дыктатура абавязкова ідзе на шкоду. Проста ўзурпатарам лягчэй кіраваць ва ўмовах дыктатуры. Бо прасьцей падкупіць аднаго фюрэра, чым некалькі мільёнаў грамадзян [нядаўні досьвед Украіны паказаў, што таксама можна падкупіць ледзь не цэлы Пармант; гэта значыць, што і парламентарызм ня ёсьць надзейнай абаронай ад вонкавага шантажу ды подкупу. – Рэд.]. Пра гэтую небясьпеку «жыдалюбівага фашызму» пісалі, дарэчы, яшчэ класікі фашыстоўскай і нацыянал-сацыялістычнай думкі.

І, наадварот, сеткавая структура дае бонус нацыі. Таму большасьць нацыянальна-вызвольных рухаў – гэта сеткавыя арганізацыі мафійнага альбо напаўмафійнага тыпу (уласна, першапачаткова «мафія» – гэта якраз-такі падобная арганізацыя).

У 1990-я метадам спробаў ды памылак рускія набілі сабе шмат гузакоў зь фюрэрамі, і цяпер нацыянальныя арганізацыі фюрэрскага тыпу не ствараюцца. Перавага сеткавых структураў прызнаная відавочнай. Сёньня ўсе існуючыя фюрэрскія арганізацыі – гэта крэатуры Крамля, прычым ня надта замаскаваныя. Сярод такіх ёсьць і сеткавыя структуры, але яны ня могуць існаваць доўга і альбо сыходзяць з арбіты Крамля, альбо значна часьцей выраджаюцца ў арганізацыі фюрэрскага тыпу. Тыповы прыклад – РСНІ (рус. ДПНИ), якое прайшло шлях ад буйной крамлёўскай сеткавай структуры да карлікавай прапуцінскай секты з картавым фюрэрам на чале.

У артыкулах «Як выявіць фальшывага правадыра» і «КГБ гуляе ў НС» я ўжо апісаў спосабы стварэньня такіх падстаўных структур, а галоўнае – указаў на методыку іх выяўленьня. Але на самой справе ўсе гэта – мартышкіная праца. У Сеціве на любога зь фюрэраў знаходзіцца такі кампрамат, што нават і думаць няма чаго, усё і так ясна нават пітэкантропу. Але на «партыйных» гэта ня дзейнічае. Увогуле.

Сярэдні дыялог беспартыйнага нацыяналіста і «партыйнага» выглядае наступным чынам:

– Я бачыў, як ваш партыйны фюрэр бухал з гэбіламі ў штабе еўразійцаў.

– Гэта правакацыя ворагаў Расеі, якія прадаліся Беразоўскаму!

– Вось фота.

– Ды вы ж жыды!

– Вось сьведкі.

– Наша партыя – самая партыя!

Усё, размова закончаная. «Патыйны» – гэта зомбі, ён за свайго фюрэра ўдавіцца…

Чаму?

Таму што тут працуе псіхалогія!

Па-першае, надзея. Чалавеку хочацца верыць, што вось, нарэшце, ёсьць такая партыя. Чалавек уцякае ад рэчаіснасьці, у якой фюрэр – гэта картавы гэбіла-лялькавод. Яму хочацца бачыць свайго фюрэра рыцарам у бліскучым рыштунку на белым кані. Чалавек спадзяецца на лепшае, адмаўляючы суворую рэчаіснасьць [эх, як нам усё гэта знаёма. – Рэд.].

Па-другое, баязьлівасьць. Чалавеку крыўдна, што ён страціў столькі часу на картавага гэбілу-лялькавода. Розумам ён разумее, што яго фюрэр – мярзотнік, але прызнаньне гэтага будзе азначаць, што ён дарэмна страціў кучу часу і высілкаў, дарэмна цярпеў розныя выпрабаваньні й цяжкасьці. Ня кожны здольны адмовіцца ад гэтага «капіталу» [і гэтае нам знаёма; аднак аўтар не называе трэці фактар – фінансавы інтарэс; «фюрэры» і тыя, хто непасрэдна вакол яго, часта атрымоўваюць дзьве зарплаты: з Захаду – у выглядзе часткі ад грантаў, і яшчэ ад Канторы… – Рэд.].

Тут яшчэ трэба адзначыць вось якую рэч. Паколькі ўлады – пры ўладзе, ствараемыя імі структуры звычайна будуць багацей, мацней і буйней не-падстаўных. Пагадзіцеся, ніводная не-падстаўная партыя ня можа сабе дазволіць, скажам, рэкламу на цэнтральных каналах. Гэтага нават мільярдэр Касьянаў сабе ня можа дазволіць. Што ўжо казаць пра нас – сярэдні клас.

Гэта адначасова і плюс, і мінус крамлёўскіх структур. Плюс – бо ў прамым канфлікце крамлёўскія структуры заўсёды перамагаюць. Мінус – бо іх заўсёды можна выявіць па прымяненьні “адміністрацыйнага рэсурса”. Апошяе варта асабліва падкрэсьліць. Калі “нацыст” карыстаецца “адміністарцыйным рэсурсам”, які належыць Крамлю – значыць, перад намі не нацыст, а агент Крамля.

Падвядзем прамежкавыя вынікі.

Нацыя, якая жыве сама па сабе, самаарганізуецца і генеруе нацыянальныя структуры ў выглядзе атрадаў самаабароны (спачатку скіны і пагромшчыкі, затым – штурмавікі й дружыньнікі, у выніку – рэгулярнае апалчэньне), у выглядзе лабісцкіх групаў (спачатку – таварыствы і брацтвы, затым – грамадскія арганізацыі, у выніку – партыі), у выглядзе рэлігійных арганізацый (спачатку секты, затым – грамады, у выніку – цэрквы), і гэтак далей. Так нараджаецца грамадзянская супольнасьць.

І ўлада, каб папярэдзіць гэта, стварае ПАДСТАЎНЫЯ СТРУКТУРЫ.

Адсюль вынікае дзьве лагічныя высновы.

Выснова першая. Дастаткова сістэматычна зьнішчаць падстаўныя структуры – і нацыянальная рэвалюцыя адбудзецца сама па сабе. Не запатрабуецца нават сілавога перавароту [гэта ня так… – Рэд.].

Выснова другая. Дастаткова сістэматычна зьнішчаць не-падстаўныя структуры і нацыянальная рэвалюцыя не настане ўвогуле ніколі, нават калі для яе ёсьць усе перадумовы [а вось гэта так! – Рэд.].

Азірніцеся навокал. Мы бачым, што расклад відавочна не на нашу карысьць. На палітычным полі дамінуе КГБ-ФСБ, буйных нацыянальных партый няма ўвогуле.

Што рабіць? Тут ёсьць тры варыянты.

Варыянт першы. Ісьці на паклон да чэкістаў і ўступаць у якую-небудзь падстаўную структуру, дзе доўга і ўпарта лізаць задніцу дарагому Ўладзіміру Ўладзіміравічу. Гэты варыянт, зразумела, адкідаем адразу.

Другі варыянт. Паспрабаваць стварыць свае арганізацыі. Гэта малаактуальна па дзьвюх прычынах: па-першае, нованароджаную партыю задавяць масай; па-другое, нацыянальныя партыі звычайна генеруюцца аўтаматычна, як толькі ствараюцца спрыяльныя ўмовы.

Варыянт трэці. Спрабаваць зьнішчыць падстаўныя структуры [хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе інфармацыйнае “зьнішчэньне”. – Рэд.]. Гэта ўжо больш сэнсоўна. Дастаткова ліквідаваць гэтых паразітаў – і нацыянальныя партыі будуць самі пладзіцца, як грыбы пасьля дажджу. Але тут ёсьць дзьве праблемы: па-першае, падстаўныя канторы вельмі жывучыя; а па-другое, крэмлядзі плодзяць іх канвеерным чынам.

Варыянт чацьверты. Засяродзіцца на пазапартыйным супраціве. Пазьбягаць уступленьня ў любую партыю. Дзейнічаць альбо аднаму, альбо ў складзе звышзакансьпіраваных сект-ячэек. Апошняе асабліва актуальна для сілавога крыла руху.

На мой погляд цяпер найбольш персьпектыўныя трэці й чацьверты варыянты, з паступовым пераходам на другі. Чацьверты, бадай што, найбольш важны, бо амаль усе рускія нацыяналісты, якія маюць розум, не ўваходзяць ні ў адну з партый.

Не ўваходзяць – і ня трэба. Сачыце за логікай. Дапусьцім, заўтра мы створым сапраўдную нацыянальную партыю (а мы яе абавязкова створым, ня вечна ж задавальняцца крамлёўскімі падставамі).

Ці трэба ў яе ўступаць?

Калі ты публічная персона, цывільны агітатар – тады так, можна і трэба.

А калі ты, скажам, радыкал? Пагромшчык? Тэрарыст? [у аўтара ўсё так. – Рэд.] Тады табе лепш заставацца беспартыйным.

Для гэтага ёсьць некалькі прычынаў.

Прычына першая. Кожная партыя знаходзіцца пад лупай сьпецслужбаў. А значыць, за ёй вядзецца назіраньне. Таму сябра партыі ня можа займацца нелегальнай дзейнасьцю – яго сцапаюць адразу ж ды яшчэ з доказамі злачынства.

Прычына другая. Любая партыя – гэта ў першую чаргу легальная арганізацыя. Калі ў яе шэрагах выявяцца пагромшчыкі альбо тэрарысты – гэта дасьць уладам легальнае права прыкрыць партыю; ды яшчэ і паскардзіцца Захаду: паглядзіце, маўляў, «рускія фашысты ірвуцца да ўлады».

Інакш кажучы, кантактамі зь не-падстаўной партыяй ты спальваеш і сябе, і саму партыю. Ну, а падстаўныя партыі якраз і створаныя, каб цябе паліць.

Адсюль прапаную просты кодэкс паводзінаў для прадстаўнікоў «сілавога кірунку ў рускім нацыяналізме»:

1. Трымай кантакты толькі з тымі, каго ведаеш асабіста.

2. Не ўступай ні ў якія партыі, нават у нацыяналістычныя.

3. Калі партыя табе не падабаецца – атакуй яе, канцэнтруйся найперш на фюрэрах.

4. Калі партыя табе падабаецца – слухай яе, але не кантактуй зь ёй.

5. Праводзь акцыі прамога дзеяньня выключна ананімна і аўтаномна.

Калі падпарадкоўвацца гэтаму няхітраму кодэксу, можна пазьбегчы шмат праблем. Асабліва ў нашую эпоху.

Як чалавек, які падтрымлівае кантакты са ськінавым асяродкам, магу сказаць: уся «старая школа» цяпер залягае на дно і шыфруецца. Хлопцы зьвярыным нюхам прадчуваюць бойню.

У прынцыпе, такіх «хваляў зачысткі» ў навейшай гісторыі Расеі было ўжо некалькі. Успомнім хаця б дэмантаж РНЕ (дарэчы, тыповай падстаўной ФСБшнай структуры фюрэрскага тыпу). Звычайна гэтым займаюцца менты і гэбілы.

Сёньня Сетка накладае сваю сьпецыфіку, таму хутчэй за ўсё «зачышчаць» беспартыйных нацыяналістаў будуць «партыйныя» (дарэчы, цалкам тытанаборчы сюжэт).

Такі «фінт вушамі» дае крэмлядзям вялікія бонусы.

Па-першае, улада падасьць гэтую справу не як рэпрэсіі супраць рускіх, а як «разборку ў асяроддзі нацыстаў».

Па-другое, улада ў чарговы раз распіярыць сваіх «партыйных», дадасьць ім палітычнай вагі і аўтарытэту.

Па-трэцяе, улада атрымае яшчэ адну магчымасьць папужаць Захад «страшэзнымі рускімі фашыстамі», якія «прарываюцца да ўлады».

Куды ня плюнь – паўсюль плюсы, а таму, хутчэй за ўсё, так яно і будзе…

Праўда, ня трэба асабліва бедаваць. «Зачысьцяць» толькі засьвечаных. Найбольш якасныя кадры даўно ўжо пайшлі на дно і не кантактуюць ні з партыямі, ні зь іх сябрамі, ні зь сябрамі сяброў партый. Яны – выстаяць. Ну, а дурняў не асабліва і шкада… [гэта могуць быць дурні, а найбольш сумленныя, адкрытыя людзі… – Рэд.].

Але, урэшце, у канчатковым выніку Крэмль усяроўна не выйграе. Сталы прэсінг з боку рэжыма стварае зародкі звышжывучых сілавых ячэек, якія ня зможа вырваць з корнем нават масавы тэрор сталінскага тыпу [як паказвае гістарычная практыка, такі тэрор, на жаль, можа «вырваць» вельмі шмат… – Рэд.]. Засільле падстаўных партый вучыць рускіх разьлічваць толькі на сябе самых і не давяраць картавым правадырам-правакатарам. А ўзяцьце Крамлём на ўзбраеньне нацыянал-сацыялістычнай рыторыкі вучыць нас адрозьніваць словы ад спраў.

Мы ўсё яшчэ слабыя, дурныя і мяккія. Але становімся больш жывучымі, разумнейшымі і радыкальнымі з кожным месяцам.

Крэмлядзі праіграюць – у гэтым сумневу няма.

Вось толькі хто загнецца раней: яны ці рускія?

Яраўрат (Уладзімір Фралоў)

Ад рэдакцыі:

Гэты артыкул добра дапаўняе нядаўна выстаўлены на сайце артыкул Сяржука Высоцкага, гл. https://nashaziamlia.org/2007/12/21/1089

2 каментарыя

  1. Сяргей кажа:

    1. Знайшоў у артыкуле два цікавыя словы з “новамоў’я”: ГЭБІЛЫ ды КРЭМЛЯДЗІ.
    2. Скарачэнне ДПНИ: движение против нелегальной иммиграции
    3. Цікавая класіфікацыя тактыкі ўладароў: Фізічная ліквідацыя выбітных фігур – лідараў, Укараненьне агентаў
    і правакатараў, Стварэньне падстаўных арганізацый. Я б дадаў сюды 4-ы прыёмчык: усіх замазаць дзярмом і
    сваіх і чужых, каб потым казаць – “Навошта мяняць адно дзярмо на такое ж самае?”.
    4. Каб разабрацца ва ўсіх гэтых гульнях і меркаваннях: а. абапірайцеся на ўласны досвед.
    б. лагічна думайце, адштурхоўвацеся ад нацыянальных (эгаістычных) інтарэсаў. в. улічвайце меркаванне
    правераных людзей.
    5. Увагу Рэд. да “сіяністаў, жыда-масонаў” ды “сапраўдных рускіх” можна апраўдаць толькі памкненнем
    знайсці патаемныя плыні, якіх можа і няма.

  2. Сяргей кажа:

    6. Я ж прытрымліваюся прынцыпу Акама. Ёсць інфармацыя, дэзінфармацыя да спам. У гэтым
    артыкуле ўсяго патроху.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы