nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Маскоўцы – ня рускія. Спрэчка Русі з Масковіяй закончыцца перамогай Украіны

14 студзеня, 2008 | 6 каментарыяў

����о��� Ук�а�н�.JPG

Падаем артыкул украінскага гісторыка Аляксандра Палія (скарочана, паводле www.pravda.com.ua/ru/news_print/2007/2/6/53818.htm; вытрымкі зь летапісаў пададзены ў аўтарскім варыянце). Калі вы яго прачытаеце, пераканаецеся, што ён датычыць ня толькі гістарыі, а і актуальнай палітыкі.

1.

Усе народы ў свой час перажывалі бум увагі да гісторыі. І гэта натуральна, бо толькі разуменьне сваіх вытокаў дае народу і дзяржаве цьвёрдую глебу пад нагамі.

Нават экс-прэзідэнт Кучма па-свойму далучыўся да гэтай дыскусіі: ён заявіў, што парламент павінен прыняць закон, “які забараняў бы гісторыкам у дзьвюкосьсях, якія пішуць падручнікі, займацца словаблуддзем”.

Між тым, сёньня перад украінскімі гісторыкамі стаіць пытаньне не пра яе перапісваньне, а наадварот – пра ачышчэньне ўкраінскай гісторыі ад непацьверджаных фактаў, напластаваньняў хлусьні.

Гэтая хлусьня была гвалтам накінутая ва ўмовах татальнага ідэалагічнага тэрору, калі імперскія гісторыкі маглі казаць усё, што захочуць, а за праўдзівае слова аб украінскай гісторыі й нават за простае яе вывучэньне сотні ўкраінскіх навукоўцаў паплаціліся кар’ерай і самім жыцьцём.

Адна з ключавых імперскіх містыфікацыяў – тэзіс пра тое, што цяперашняя Расея нібы та мае нейкія адносіны да гісторыі Кіеўскай Русі, акрамя таго, што асобныя яе тэрыторыі некалі былі падкантрольныя Кіеву. У часы СССР упарта замоўчваўся элементарны факт: у часы Кіеўскай Русі, Русьсю была выключна тэрыторыя Цэнтральнай Украіны, г.зн. тэрыторыя наступных цяперашніх абласьцей – Кіеўскай, Чарнігаўскай, Жытомірскай, Сумскай, а таксама частак Віньніцкай, Чаркаскай і Палтаўскай.

З канца ХІІ стагоддзя Русьсю завецца яшчэ і Заходняя Украіна. Доказаў гэтаму такая колькасьць, што савецкая гісторыяграфія проста ня ведала, што зь імі рабіць, і выдавала “пераказы” летапісаў, а ня іхныя аргіналы.

2.

Што да летапісаў, дык у іх чытаем наступнае.

Пад 1146 годам: “И Святослав, заплакав, послал к Юрию в Суздаль, сказал: “Брата мне Всеволода Бог взял, а Игоря Изяслав схватил. Пойди-ка в Русскую землю, в Киев”.

Калі выгнаны зь Кіеўшчыны Расьціслаў у 1149 годзе прыязджае да свайго бацькі Юрыю Даўгарукаму ў Суздаль, ён кажа: “Слышал я, что хочет тебя вся земля Русская и чёрные клобуки”.

З часам летапісец дадае скаргу Юрыя Даўгарукага: “Сыновец мой Изяслав, на меня прийдя, волость мою разорил и поджег, а еще и сына моего выгнал из Русской земли и волость ему не дал, и меня стыдом покрыл”.

Пасьля таго, як Ізяслаў Мсьціславіч у чарговы раз выгнаў Юрыя Даўгарукага зь Кіева, летапіс пад 1151 годам паведамляе, што сын Брыя Андрэй Багалюбскі “тем временем выпросил у отца пойти заведомо в Суздаль, говоря: “Осе нам уже, отче, тут, в Руской земле ни рати, ни чего другого. Так что потеплу пойдем.

Пра чарговы няўдалы паход Юрыя Даўгарукага на Кіеў летапіс пад 1154 годам паведамляе:В том же году тронул Юрий с ростовцами, и с суздальцами, и со всеми детьми в Русь. И случился мор среди коней во всем войске его, которого же не было никогда”.

Пасьля сьмерці Кіеўскага княза Ізяслава Мсьціславіча “той же зимы (1154 года) тронул был Юрий в Русь, услышав о смерти Изяславовой”.

У 1174 годзе Суздальскі князь Андрэй Багалюбскі, адказваючы на зварот князёў Расьціславічаў, сказаў: “Пождите немного, я послал к братьям своим в Русь. Как мне весть будет от них, тогда и дам ответ”.

Калі суздальскага князя Андрэя Багалюбскага забілі змоўшчыкі ў заснаваным ім гарадку Багалюбаве пад Суздалюль, яго прыдвоны Кузьмін, калі верыць летапісу, сказаў: “Уже тебя, хозяин, пахолки твои не признают. Не так, как когда-то, когда купец приходил из Цесарограда, и из других краев, и из Русской земли…”

Пасьля забойства Андрэя Багалюбскага ўладзімірскія баяры (з Уладзіміра-на-Клязьме) казалі: “Князь наш убит, а детей у него нет, сынок его в Новгороде, а брат его на Руси”.

У 1187 годзе Рурык Кіеўскі паслаў у Суздаль да князя Ўсевалада сватаць яго 8-гадовую дачку Верхуславу за свайго сына Расьціслава. Усевалад пагадзіўся, даў вялікае прыданае і адпусьціў дачку “ў Русь”. Князь Рурык справіў пышны шлюб, якога яшчэ “не было на Русі”, а потым тых, якія прывязьлі Верхуславу з Суздаля, “Якова свата и с бояре одпустил ко Всеволоду в Суздаль”. Яков “приехал из Руси (в Суздаль), проводив Верхуславу, и бысть радость”.

У 1223 годзе на дапамогу ўкраінскім князям у іх барацьбе супраць мангола-татар паслалі з растоўскім палком Васіля Канстанцінавіча, але ён нібы та, не пасьпеў да іх “у Русь”.

Пад 1406 годам айчыннага летапісу паведмляецца, што “Свидригайло… начал много зла с Москвой творить Литовской земле и Руси”.

Пад 1445 годам паведамляецца: “Витовт, Большой князь Литовский, увидев, что митрополиты, придя из Москвы в Киев, забирают из святой Софии все, что красиво … и в Московскую землю относят”, загадаў, каб “не преуменьшалось богатство в земле Русской”, абрать свайго мітрапаліта.

Такіх узгадак у летапісах вельмі шмат, і кожны чытач пры жаданьні можа лёгка знайсьці яшчэ сотні.

Між тым, ніколі ў летапісе не ўзгадваецца ні “Суздальская Русь”, ні “Залеская Русь”, ні “Московская Русь” – усё гэта больш позьнія выдумкі імперскіх ідэолагаў.

Русь заўсёды была адна – Кіеўская.

Русьсю не была ня толькі Паўночна-Усходняя ўскраіна, але й іншыя падпарадкаваныя Кіеву землі.

У 1147 годе, калі чэрнігаўскі князь Сьвятаслаў Алегавіч узяў у асаду горад Нерынск (у Разанскім княстве), летапіс піша: “В то же время прибежали к Святославу из Руси отроки”. Такім чынам, і Разань ня ёсьць Русьсю.

Пад 1148 годам летапіс паведамляе пра абмен дарамі паміж Вялікім Кіеўскім князем Ізяславам Мсьціславічам і яго братам Расьціславам Мсьціславічам, князем Смаленскім: Изяслав дал дары Ростиславу, что от Русской земли и от всех цесарских земель (то есть земель, подвластных Киевскому князю Изяславу, которого часто называли цесарем, наподобие Византийских императоров), а Ростислав дал дары Изяславу, которые от верхних земель и от варягов”.

Пад 1154 годам Кіеўскі князь Юры Даўгарукі накіраваў свайго пяменьніка Расьціслава ў Смаленск, кажучы: “Сын? Мне с кем Русскую землю удержать? С тобой. Поезжай-ка туда”.

У 1173 годзе, калі Расьціславічам запрапанавалі пакінуць Кіеў і навакольныя гарады Белгарад і Вышгарад ды пайсьці ў Смаленск, летапіс паведамляе, што И засетовали Ростиславичи, что он лишает их Русской земли”.

Такім чынам, Смаленск – гэта “верхнія землі” па Дняпры, якія ня ёсьць Русь.

Усе гэтыя дадзеныя абсалютна дакладна і адназначна сьведчаць пра тое, што Суздаль і ўся Паўночна-Усходняя ускраіна Кіеўскай дзяржавы, [а таксама – Рэд.] ні Смаленск, ці Ноўгарад, як у час знаходжаньня пад уладай Кіева, так і пасьля сепарацыі, не называліся Русьсю.

Русь – гэта тэрыторыя сучаснай Цэнтральнай, а з канца ХІІ стагоддзя – і Заходняй Украіны. І ніяк інакш.

Гэта факт для навукоўцаў – агульнавядомы “сакрэт Палішынэля”.

Так, рускі навуковец Робінсан пісаў, што “сярод усіх выпадкаў выкарыстаньня паняцьця “Руская зямля” ў “Слове аб палку Ігравым” няма ні аднаго, які казаў бы за тое, што ў ім выказана ўяўленьне аўтара пра ўсе ўсходнеславянскія княствы”.

Менш добрасумленныя рускія ідэолагі доўга спрабавалі стварыць міф пра тое, што нібы та сталіца Русі “пераехала” зь Кіева [дый, нават, калі б яна пераехала, народ жа не пераязджаў, а ён – галоўнае. – Рэд.].

Тэорыя пра “масавае перасяленьне” была сфарміраваная Пагодзіным, але нават у савецкія часы была прызнаная ненавуковай [тады гэта не “тэорыя”, а міф. – Рэд.].

Справа ў тым, што летапісы фіксуюць перасяленьне людзей, але ні ў воднай зь іх няма згадкі пра масавае перасяленьне з Русі ў Залесьсе. Такое перасяленьне да гэтай пары не даведзена і грунтуецца выключна на здагадках [на міфах пад ідэалагічны заказ. – Рэд.].

На самай справе, нікуды сталіца Русі не пераязджала, як не пераязджала і сама Русь. Разам з тым, у продкаў расіянаў з-за сепарацыі ад Кіева ўтварылася свая дзяржава – Суздаль, якая потым атрымала назву Залесьсе, а яшчэ пазьней – Масковія.

Гэтая дзяржава стала для продкаў расіянаў больш актуальнай, чым былая метраполія. Зь безьдзяржаўнага статусу былыя фіна-вугорскія калоніі Кіева перайшлі ў дзяржаўны, і яшчэ некалькі стагоддзяў пасьля гэтага нават ня думалі пра тое, каб называцца Русьсю.

Цікава, што і Ноўгарад, зь якога цяпер у Расеі спрабуюць зрабіць “першую сталіцу Расеі”, таксама не лічыўся Русьсю.

У прыватнасьці, у летапісах чытаем, калі ў 1148 годзе Вялікі князь Кіеўскі Ізяслаў Мсьціславіч прыйшоў у Ноўгарад, каб разам з ноўгарадцамі, якіх узначальваў яго сын Яраслаў, ісьці на Юрыя Даўгарукага, кіеўскі князь кажа наўгародцам: “Вот, братья, сын мой, и вы прислали ко мне, что вас обижает стрый мой Юрий. На него я пришел сюда, оставив Русскую землю”.

Калі ў тым жа годзе кіеўскае і наўгародскае войска пайшлі вайной на Суздаль, летапіс дакладна падзяляе наўгародцаў і Русь: “И оттуда послали они новгородцев и Русь опустошать Ярославль”, “И в то время пришли новгородцы и Русь, опустошив, от Ярославля, и добычи много они принесли”.

Такім чынам, наўгародцы не зьяўляюцца русінамі – яны наўгародцы, і ніяк інакш.

Ноўгарад ня ёсьць Русь і гэты факт дастаткова важны.

Адзіны ва ўсім масіве летапісаў успамін пра якое-небудзь іншае, ня кіеўскае паходжаньне назвы Русь, запісана ў наўгародскім летапісу, дзе сказана, што И от тех варягов, пришельцев, назвалась Русь, и от них носит название Русская земля; и новгородские люди до этого дня от рода варяжского“.

Разам з тым, у больш раньнім Пачатковым Кіеўскім зводзе канца ХІ стагоддзя, зь якога перапісваліся ўсе больш раньнія паведамленьні Ноўгарадскіх летапісаў, такога ўрыўку няма.

У самім Наўгародскім летапісу сьцьвярджаецца, што Сярэдняя Наддняпроўшчына пачала звацца Русьсю яшчэ да прыходу варагаў у Ноўгарад, у 854 годзе.

Гэтыя відавочыя неўзгадненьні далі магчымасьць рускаму акадэміку Шахматаву давесьці, што ўрывак у адзіным сьпісе Ноўгарадскага летапісу пра паходжаньне Русі ад варагаў як і пра паходжаньне ноўгарадцаў не ад славен і чудзі (як гэта было на самай справе), а ад тых жа варагаў, зьяўляецца вельмі позьняй устаўкай, зробленай арыентыровачна ў першай палове XV стагоддзя для ўмацаваньня прэстыжу Ноўгарада.

Наўгародцам пазарэз патрабавалася прыкласьці да сябе высакароднае вараскае паходжаньне ў ходзе спрэчкі за свой статус (хаця на самай справе ў Ноўгарадзе жылі славены і чудзь).

Трэба сказаць, што толькі з канца ХІІ стагоддзя, з часу дзейнасьці князя Рамана Мсьціславіча Заходнюю Украіну пачынаюць называць Русьсю.

Галіцка-валынскага князя Рамана Мсьціславіча называюць “самаўладцам усёй Русі”, у той час як, скажам, адносна Андрэя Багалюбскага летапіс паведамляе, што ён “хотел быть самовладцем всей Суздальской земли“.

З таго часу ўсе галіцка-валынскія князі, працягваючы гэтую традыцыю, называліся князямі й гаспадарамі “Русской земли” альбо “всей Русской земли“, а на іх пячатках быў паказаны тытул “караля Русі” (Rex Russiae). І ў XV, і ў XVI, і нават у XVIII стагоддзі ў летапісах географы дакладна адрозьніваюць Масковію і Русь (гл., напрыклад, французскую мапу 1754 г.).

3.

У самой Масковіі тэрміны “Росия”, “Россия” для пазначэньня краіны ўпершыню і вельмі абмежавана пачалі выкарыстоўваць толькі ў XVI стагоддзі, з таго часу, як у Маскве нараджаецца ідэя “Масквы – Трэцяга Рыму”, а маскоўскія цары пачынаюць прэтэндаваць на землі Украіны.

Масковія перайменавалася па царскай камандзе ў 1713 і 1721 гадах.

Этнонім “рускі” замацаваўся яшчэ пазьней – толькі ў канцы XVIII стагоддзя, калі царыца Кацярына ІІ “найвышэйшым павяленьнем” канчаткова загадала маскоўскаму народу называцца “рускімі” і забараніла яму выкарыстоўваць назву “маскавіцяне” [маскоўцы, маскавіты, маскалі. – Рэд.].

Цікава, што Маскоўшчына ўзяла для сваёй новай назвы грэцкую транскрыпцыю слова “Русь”, хаця наўрад ці ёсьць яшчэ народ, які б узяў назву сваёй краіны з замежнай мовы.

Дарэчы, Украіна, як і Масковія, таксама мяняла назву, але адзін раз, і ўзяла яе з уласнай мовы.

Менавіта той факт, што Расея, атрымаўшы сваю назву ў лепшым впадку ў ХVІІІ стагоддзі, прэтэндавала на гістарычную спадчыну Русі, створанай на 700 гадоў раней, даў падставу Карлу Марксу сьцьвярджаць у сваёй працы “Выкрыцьцё дыпламатычнай гісторыі XVIII стагоддзя”, што “Маскоўская гісторыя прышытая да гісторыі Русі белымі ніткамі“.

Дададзім, гэтая праца Карла Маркса – адзіная, якая ніколі не друкавалася ў СССР без купюр.

4.

Украінцы ніколі не прызнавалі крадзеж назвы “Русь”. Ужо ў сярэдзіне 18 стагоддзя ва Украіне зьявілася “Гісторыя русаў”, якая сьцьвярджае адназначна ўкраінскі характар Русі.

Тарас Шаўчэнка ў сваіх творах ні разу не выкарыстаў слова “Русь” і нават “Расея”, заўсёды пісаў пра “Маскоўшчыну”.

У сучаснай украінскай літаратурнай мове сьцьвердзіўся этнонім “расеяне”, у той час як прыметнік “рускі” пакінуты для ўсяго старажытнаўкраінскага.

Пад канец варта сказаць, што ў Русі назвай народу былі этнонімы “русін” (у знакамітай “Рускай праўдзе”, княскіх граматах, летапісах) і, зрэдку, “рус”. У летапісах “рус” альбо “русін” – гэта заўсёды жыхар Кіеўшчыны.

Этнонім “русічы” сустракаецца толькі ў “Слове аб палку Ігаравым”, і на думку сучасных гісторыкаў у быце не выкарыстоўваўся, а быў адзнакай высокага моўнага стылю.

Менавіта этнонім “русін” масава захаваўся на Заходняй Украіне да ХХ стагоддзя, а там-сям на Закарпацьці – і па сёньня.

Зыходзячы з усяго сказанага вышэй, гісторыя Расеі мае такое ж дачыненьне да гісторыі Русі, як, напрыклад, гісторыя Анголы да гісторыі Партугаліі. Калі б, напрыклад, сёньня Расея пажадала перайменавацца на Кітай, гэта зусім не азначала б, што разам з такой няхітрай маніпуляцыяй яна б атрымала ў спадчыну і некалькі тысячагоддзяў кітайскай гісторыі…

Сёньня ёсьць падставы чакаць, што ў хуткім часе, у выпадку посьпеха Украіны, ідэалагічная спрэчка за гістарычную спадчыну Кіеўскай Русі, якую на працягу апошніх 50 гадоў вялі Кіеў і Масква, закончыцца перамогай Украіны. Прычына гэтага – відавочнасьць аргументаў пра прыналежнасьць Украіне спадчыны Русі.

Гэтыя аргументы ў наш інфармацыйны век немагчыма ні зьнішчыць, ні схаваць.

Аляксандр Палій, гісторык, для УП

 

Ад рэдакцыі:

Дадзены артыкул зьяўляецца добрай нагодай, каб у чарговы раз зьвярнуцца да аднаго беларускага пытаньня – паходжаньня актуальнай назвы нашай краіны – Беларусь.

У 11-м нумары ARCHE за 2007 год надрукаваны цікавы артыкул Алега Латышонка “Крэва – Верх – Белая Русь”.

У ім ён выказаў ідэю, што назва “Белая Русь” (якую продкі сёньняшніх беларусаў пачалі скарыстоўваць у канцы XVI – пачатку XVII стагоддзяў) паўстала на грунце больш старажытнай назвы “Верхняя Русь”. У шырокім значэньні – гэта тэрыторыя водападзелу, вялікая геаграфічная краіна, якая абдымае вярхоўі Дняпра, Дзьвіны, Волгі, Акі. На гэтай тэрыторыі знаходзіліся ваколіцы, напрыклад, наступных гарадоў ВКЛ: Шклоў, Друцк, Дуброўна, Круглае, Бобр, Полацк, Віцебск, Менск.

Пры гэтым “Ніжняй Русьсю” ў той час звалі тэрыторыі сярэдняга падняпроўя, разьмешчаныя вакол Кіева. Адносна “Ніжняй Русі” тэрыторыя “Верхняй Русі” знаходзіліся ўверх па Дняпры (на мапах яна таксама была ўверсе). Мяжа між “Верхам” і “Нізам” пралягала паўднёвей лініі Крычаў – Прапойск на Сажы і Баркулабаў – Быхаў на Дняпры.

На думку аўтара, ““Белая Русь” – гэта даслоўна “Верхняя Русь”, абмежаваная да тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага”. “Назва Белая Русь – чыста геаграфічная і ня мае нічога супольнага з палітычнай ці рэлігійнай сімволікай белага колеру”.

Такім чынам, у адпаведнасьці зь гіпотэзай Латышонка атрымліваем наступны ланцужок зьвязаных паміж сабой назоваў: Русь (яна ж Ніжняя Русь) – тэрыторыі вакол Кіева; ад яе ўверх па Дняпры – Верхняя Русь; ад яе Белая Русь – усходняя частка ВКЛ; затым гэтая назва распаўсюджваецца на ўсю Вялікую Літву – Беларусь.

 

 

6 каментарыяў

  1. bambuk кажа:

    так кім жа мы ёсць на самой справе ліцьвінамі, ці беларусамі?

  2. Алесь кажа:

    Бамбуку.
    не варта блытаць пытаньні назвы мясцовасьці і назвы народа

  3. bambuk кажа:

    Алесю. Да якога народу належыць аўтар радкоў “о Літва-ойчызна моя…”? Нават, калі адказаць,што ён быў калмыкам, але сваёй радзімай лічыў Лі тву,то як быць у выпадку з Ю.Пілсуцкім,які лічыў сябе не беларусам ці палякам,а толькі ліцьвінам?

  4. Алесь кажа:

    Бамбуку.
    Пытаньні назвы тэрыторыі, назвы народу і хто кім сябе адчувае – гэта і розныя, і звязаныя патаньні.
    Збольшага так: Міцкевіч па бацьку – літвін, Пілсуцкі – літвін, памылкова лічыў сябе палякам.
    Верхняя Русь – гэта частка ВКЛ!
    Мы – беларусы-літвіны, альбо наадварот – літвіны-беларусы.
    Значныя кавалкі нашай этнічнай тэрыторыі – Заходнія Крэсы і Ўсходнія тэрыторыі – пакуль знаходзяцца за межамі нашай дзяржавы.
    Сама наша дзяржава, пакуль, у такім стане, што працуе на зьнішчэньне нашага народу – здзяйсьняе этнацыд і генацыд. Хто гэтае злачынства робіць і навошта – падрабязна разглядаецца на сайце.
    Усе гэтыя і іншыя праблемы асьвятляюцца на сайце, альбо, магчыма, будуць асьвятляцца. Прынамсі, такога сайта, які б спрабаваў вызначыцца ў гэтых пытаньнях, у беларускай інфармацыйнай прасторы больш няма. Спадзявацца няма на каго. Таму, Бамбук, супрацоўнічайце, калі Вы таксама за беларуска-літвінскі народ і яго аб’ектыўныя інтарэсы, калі Вы дэмакрат сапраўдны…

  5. Сяргей кажа:

    Масква ня толькі крадзе, перарабляе і замоўчвае украінскую гісторыю.
    Прыклад замоўчвання і пераробкі беларускай гісторыі – вайна 1654 – 1667 гадоў паміж Масковіяй і ВКЛ.

  6. Горды беларус для Алеся (Астроўскага?) кажа:

    “Значныя кавалкі нашай этнічнай тэрыторыі – Заходнія Крэсы і Ўсходнія тэрыторыі –
    пакуль знаходзяцца за межамі нашай дзяржавы.”
    Вы яшчэ не ўзгадалі Віленскі Край і спрадвечна беларускі горад Вільню!
    Таксама ў будучыні трэба будзе разабрацца з самазванымі “літоўцамі” і з тым
    чаму яны ўзурпавалі гістарычную назву Беларусі “Літва”. Напрыклад, грэкі доўгі час
    спрачаліся з самазванымі “македонцамі”, бо сапраўдная Македонія – гэта
    гістарычная вобласьць Грэцыі. І зараз пры ўзгадваньні гэта дзяржава
    называецца Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія.
    Такім чынам для сучаснай самазванай “Літвы” трэбы прыдумаць нейкую новую назву,
    напрыклад Балтыйская Рэспубліка Самазваная Літва.
    Як вы на гэта глядзіце, пан Алесь (Астроўскі?) ???

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы