nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Расейская агрэсія супраць Украіны ў 2005-07 гг. Украінцы трымаюць удары…

16 студзеня, 2008 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў

УкÑ�аÑ�на Ð�аÑ�кве.JPG 

У апошнія гады мы ўсе зьяўляемся сьведкамі нахабнага ўмяшаньня расейскай імперыякратыі ў справы незалежнай Украіны. Найбольш відавочны прыклад – дэманстратыўная падтрымка Пуціным Януковіча напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2004 годзе. Я зрабіў невялікае дасьледваньне дадзенай тэмы ў інтэрвале часу ад абраньня Юшчанкі прэзідэнтам (2005 г.) да нашых дзён. Думаю, украінскі досьвед мае шмат карыснага і для Беларусі.

 

1.

Адразу пасьля прыходу да ўлады на чале “Памаранчавай” кааліцыі Віктар Юшчанка нечакана для сябе высьветліў даволі непрыемную справу. Аказалася, што істотнай перашкодай для імавернага ўступленьня Украіны ў НАТА можа стаць пагадненьне аб знаходжаньні Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны. Яно было падпісана тэрмінам на 20 гадоў – да 2017 года. Так “недальнабачна” паступіў яшчэ Леанід Кучма (http://www.rambler.ru/db/news/msg.html?mid=5859780).

У траўні 2005 г. Дума Расеі па ініцыятыве “Единой России” вырашыла «пазмагацца» «за дэмакратыю» ва Украіне. У камітэце па справах СНД быў падрыхтаваны зварот да еўрапейскіх структур з заклікам «абараніць украінскую апазіцыю ад ціску рэжыма Віктара Юшчанкі». Каментуючы гэты зварот, лідэр фракцыі “Родина” Дзьмітры Рагозін заявіў: “Пытаньні дэмакратыі й правоў чалавека не зьяўляюцца ўнутранай справай краін – членаў АБСЕ (http://www.rambler.ru/db/news/msg.html?mid=5989301).

У чэрвені 2005 г. У расейскіх СМІ пачалася чарговая нахабная піяр-кампанія супраць украінскага прэзідэнта. Зьмест яе быў такі: «Віктара Юшчанку не атруцілі – гэта яго проста няўдала спрабавалі амаладзіць ствалавымі клеткамі, узятымі… з эмбрыёнаў ненароджаных дзяцей». Па дадзеным выданьня «Украінская праўда», спачатку тэкст з гэтай «інфармацыяй» гуляў па расейскіх інтэрнэт-сайтах (“Правая.Ру”, “Единое отечество”), але пазьней яго перадрукавалі дзьве самыя тыражныя расейскія газеты – “Комсомольская правда” і “Московский комсомолец”. Тэкст быў падпісаны неіснуючым журналістам Рудольфам Дзістлем зь неіснуючага нямецкага выданьня “Die Journalistuntersuchung”.

Прыкладна з гэтага часу (вясна-лета 2005 г.) у замежным друку (найперш, у краінах Еўразьвязу) пачынаюць у вялікай колькасьці зьяўляцца відавочна заказныя артыкулы, прызначаныя выклікаць ськепіс у заходняга чытача што да Украіны.   

У лістападзе 2005 г. міністар замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк публічна вымушаны быў прызнаць факт непадпарадкаваньня Севастопаля Кіеву. Гэтае прызнаньне было ім аформлена, як клопат пра “нямэтавае выкарыстаньне аб’ектаў нерухомасьці, перададзеных Чарнаморскаму флоту Расеі”. Акрамя таго, міністр паведаміў, што 71 кавалак зямлі агульнай плошчай 148 га ўтрымліваецца Чарнаморскім флотам Расеі незаконна.

У самым канцы 2005 года пачаўся газавы крызіс, справакаваны Расеяй. Тады ў расейскім друку сталі зьяўляцца артыкулы пад бадзёрымі загалоўкамі, накшталт “Украіна можа застацца ня толькі без газу, але і без… Крыма” (news.rin.ru/news///34051). 

Гэты ціск, як і крызіс урадавай кааліцыі прымусілі Сяргея Навумчыка, які быў у траўні 2006 г. у Кіеве паставіць пытаньне: “Ці ўтрымаецца прэзыдэнт Юшчанка?” (www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2006/5/0E379317-EEBF-4CCA-B2EC-D3F56DBD799C.html).

У чэрвені 2006 г. у Крыме, пераважна ў Феадосіі, былі арганізаваныя анты-НАТАўскія прастэсты супраць правядзеньня сумесных вучэньняў войскаў Украіны і НАТА. Амерыканскія рэзервісты так і не змаглі падрыхтаваць палігон для вучэньняў “Сі брыз – 2006” і вымушаны былі зьехаць. Украінскія аналітыкі не сумняваліся, што за “пратэстамі” жыхароў Крыма стаялі сьпецслужбы Расеі.

У ліпені 2006 г. Жырыноўскі даў скандальнае інтэрвю “Комсомольской правде”, дзе раскрыў планы Крамля па раздзеле Украіны і анэксіі часткі яе тэрыторыі. “Украіна павінна падзяліцца! Таму што там дзьве траціны людзей праваслаўныя і яны хочуць быць з Расеяй. Яны з намі зьвязаны і рускай мовай, і эканамічна. Іх незаконна ад нас аддзялілі. А “аранжавыя” адчуваюць сябе асобным народам. Радзі Бога, хай аддзяляюцца. У іх ёсьць пяць вобласьцяў: Ровенская, Львоўская, Івана-Франкоўская, Цярнопальская і Валынская. Хай там і жывуць”, – заявіў Жырыноўскі, між іншым – віцэ-сьпікер дзярждумы РФ.

У ліпені ж 2006 году адбыўся раскол “аранжавай кааліцыі”, якую складалі блок Юліі Цімашэнкі, Сацыялістычная партыя Мароза і прапрэзыдэнцкая партыя “Наша Украіна”. На пасаду сьпікера абраны лідэр Сацыялістычнай партыі Аляксандр Мароз. Партыя рэгіёнаў заяўляе пра намер вылучыць на пасаду прэм’ера Віктара Януковіча, колішняга суперніка Юшчанкі. У жніўня прэм’ер-міністрам Украіны, пасьля Цімашэнкі й Еханурава, абраны Януковіч.  

У жніўні 2006 г. экс-страшыня ваеннай выведкі Украіны Аляксандр Ськіпальскі паведаміў выданьню proUA.com, што расейскія сьпецлужбы амаль поўнасьцю кантралююць парламент, урад і ўзброеныя сілы Украіны. Менавіта Масква стаіць за стварэньнем г.зв. “антыкрызіснай кааліцыі” на чале зь Януковічам, якога і прывяла да ўлады. На думку Ськіпальскага, уплыў на ўкраінскую палітыку расейскіх і амерыканскіх выведак складае суадносіны адпаведна 90% і 10%.

У лістападзе 2006 г. МЗС Расеі выдала каментар “у сувязі з абмеркаваньнем у прэсе Украіны так званага “галадамора” 1932-33 гг.”, які пярэчыў лініі афіцыйнага Кіева ў асобе прэзідэнта Юшчанкі. У ім, у прыватнасьці, гаворыцца: “… няма падставаў вызначаць адбылае як генацыд па этнічнай прыкмеце” (grani.ru/Society/History/m.114338.html).

У канцы лістапада – пачатку сьнежня 2006 г. з ураду звольнены празаходнія міністры: замежных спраў Барыс Тарасюк і ўнутраных спраў Ігар Луцэнка. Януковіч праз парламент патрабуе звальненьня апошняга адзінадумцы Юшчанкі ва ўрадзе – міністра абароны Анатоля Грыцэнкі, а пракуратура завяла крымінальную справу супраць блізкага да Юшчанкі Аляксея Іўчэнкі, які быў старшынём дзяржаўнай энергетычнай кампаніі.

2 красавіка 2007 г., выступаючы ў прамым эфіры тэлебачаньня, прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў пра роспуск Вярхоўнай Рады Украіны і аб правядзеньні датэрміновых выбараў.

2 ліпеня 2007 г. у Цэнтральным парку г. Сімферопаля (Крым) прарасейскі гарадскі галава Генадзь Бабенка адкрыў гранітны камень, на якім запланаваў паставіць помнік імперыятрыцы Кацярыне ІІ. Гэты помнік быў дэмантаваны бальшавікамі ў 1921 г. У час візіту ў Крым Юры Лужкоў падараваў сімферопальскаму калезе два фотаздымкі помніка, які стаяў у крымскай сталіцы каля 100 гадоў таму. Супраць усталяваньня помніка імперыятрыцы-распутніцы выступілі крымскія татары і ўкраінскія казакі. Апошнія ў верасьні спрабавалі актыўна перашкодзіць адкрыцьцю помніка.

У верасьні 2007 году крыніца ў сьледчых органах Украіны паведаміла імёны трох падазроных у артучаньні Віктара Юшчанкі дыяксінам. Гэта Ўладзімір Сацюк, Тарас Залескі й Аляксей Палятуха. Усе яны хаваюцца на тэрыторыі РФ. Афіцыйна імёнаў падазроных ні Юшчанка, ні Генпракуратура не называюць.

У кастрычніку 2007 г. віцэ-сьпікер крымскага парламенту Міхаіл Бахаеў заявіў, што кіраўніцтва крымскай аўтаноміі ня мае намеру выконваць патрабаваньні ўкраінскага прэзідэнта аб зносе савецкіх помнікаў з нагоды падрыхтоўкі да 75-й гадавіны Галадамору. Гэтага крымскага парламентара падтрымаў намесьнік галавы адміністрацыі Севастопаля Ўладзімір Казарын.

У лістападзе актывісты «Евразийского саюза молодежи» зьдзейсьнілі напад на выставу, прысьвечаную Галадамору 1932-33 гг, якая была адкрытая ў Маскве ва Украінскім культурным цэнтры.

У самым канцы 2007 г. у сувязі з чарговай спробай з боку прарасейскіх сілаў прымусіць Украіну прыняць у якасьці дзяржаўнай і рускую мову, новаабраны прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка заявіла: “Я лічу, што ва Украіне павінна быць толькі адна дзяржаўная мова – украінская”. Літаральна праз пару дзён Віктар Юшчанка, адказваючы на прэсавай канферэнцыі ў Кіеве на пытаньне журналіста, як бы ён прагаласаваў на рэферэндуме па пытаньню наданьня рускай мове статуса другой дзяржаўнай, адказаў: “Натуральна, я б прагаласаў “не”, таму што я належу да грамадзянаў, якія паважаюць палажэньні дзеючай Канстытуцыі, якая кажа, што ва Украіне ёсьць адная дзяржаўная мова, і гэта мова – украінская”. Юшчанка падкрэсьліў, “так робіць кожная дзяржава і кожная нацыя” («Интерфакс»).      

 

2.

Таксама мне ўдалося знайсьці цікавую інфармацыю па тэме (вось тут: kavkazcenter.com/russ/content/2008/01/12/55628.shtml), сістэматызаваную не храналагічна, а па кірунках і метадах расейскага імперскага ціску.  Вось тэкст:

“… Асабліва моцна расейская чэкісцкая зараза распаўсюдзілася па Украіне. Украінцы прывялі прыклады шматлікіх злачынстваў Расеі супраць сваёй краіны:

1. Сталае нагнятаньне антыўкраінскай гістэрыі ў Крыме і на ўсходзе краіны (Затулін).

2. Антыўкраінскія заявы членаў расдзярждумы (Жырыноўскі).

3. Умяшальніцтва ва ўнутрыўкраінскія справы “парадамі” і заявамі (Пуцін).

4. Падтрымка антыўкраінскіх настрояў і фінансаваньне антыўкраінскіх партый тыпа Вітрэнкі, Партыі рэгіёнаў, Сіманенкі (ФСБ).

5. Зьняважлівыя заявы аб Украіне і зьнявагі ўраінцаў (Леонцьеў).

6. Хавальніцтва і афіцыйная падтрымка антыўкраінскіх тэрарыстычных арганізацый (Еўразійскі саюз моладзі – ЕСМ, які афіцыйна зарэгістраваны ў РФ).

7. Заява пра магчымасьць перагляду межаў з Украінай (міністар абароны РФ).

8. Падтрымка сепаратыстаў і заклікі да расколу Украіны (Лужкоў).

9. Закрыцьцё, насуперак усім дамовам, адзінай Украінскай бібліятэкі ў РФ.

10. Пагром выставы аб Галадаморы ў сталіцы РФ – Маскве.

11. Нагнятаньне ў друку антыўкраінскай гістэрыкі.

12. Стварэньне грамадзянамі Расеі па загаду ФСБ і фінансаваньне Масквой антыўкраінскіх арганізацый (напрыклад, «Славянский союз»), таксама тэрарыстычных арганізацый рускіх габрэяў – акрамя “Славянского союза”, “ЕСМ” і “НБП”, таксама “ДПНИ-Украина”. Апошняй кіруе Яраслаў Дунаеў. Арганізацыя зьяўляецца люстраным адбіткам “ДПНИ-Россия”, толькі яна цалкам створана ФСБ, а на Украіне нават і ня лічыцца (Дунаеў штатны супрацоўнік ФСБ)”.

 

Браткі беларусы, як усё гэта нам “блізка ды знаёма”.

Ці ня праўда?

Віталь Хромаў

 

3 каментарыя

  1. Алесь кажа:

    Варта дадаць, што адной з ключавых формаў агрэсіі супраць Украіны ў азначаны інтэрвал часу была “скупка” “памаранчавых” дэпутатаў Вярхоўнай Рады Януковічам за грошы Масквы. Дэпутату давалі за пераход у фракцыю Януковіча мілёны, а то і дзясяткі мільёнаў даляраў!!!
    Тут упершыню праявіў сябе пан Юшчанка, як прэзідэнт і як, у пэўнай ступені, мужык. Ён распусьціў Раду.
    Новыя выбары далі перавагу “памаранчавым” у 0,14% (!). Так, што на гэтую велічыню Украіна пакуль мае перавагу на сваёй уласнай тэрыторыі перад Масквой.
    Карацей, пані Юля, Вам слова!

  2. 420014, КАЗАНЬ, КРЕМЛЬ ПРЕЗИДЕНТУ РЕСПУБЛИКИ ТАТАРСТАН М.Ш.ШАЙМИЕВУ
    УВАЖАЕМЫЙ МИНТИМЕР ШАРИПОВИЧ!

    Сегодня, 16 января 2008-го года, в Набережных Челнах, в посёлке ГЭС в 1-ом роддоме совершено преступление в отношении родителей-мусульман и их новорождённых детей из Челнов и близлежащих районов. В роддом прибыли попы и произвели крещение «святой водой» над всеми новорождёнными и прошлись по всем палатам подряд. Врачи по правилам больницы, основываясь на санитарные порядки, не подпускают к детям, матерям их родных и близких, они были свидетелями сложившейся ситуации и не смогли воспрепятствовать этой вакханалии. Но попы умышленно совершили преступление. Во-первых, они демонстративно произвели крещение детей мусульман, что в дальнейшем может привести к межрелигиозным конфликтам, во-вторых, они нарушили санитарные условия, в своих одеждах и обливая водой (происхождение которой неизвестно), тем самым нарушив санитарные условия, которые подвергают опасности здоровье детей.
    Обращаемся к Вам как к гаранту наших конституционных прав и надеемся, что наш голос будет услышан. Настал момент, когда граждане Татарстана не могут молчать, и намерены в полной мере использовать права, гарантированные нам Конституцией Татарстана: “Человек, его права и свободы являются высшей ценностью. Признание, соблюдение и защита прав и свобод человека и гражданина – обязанность государства”.
    В связи с чем, возмущенные родители требуют немедленно открыть больницы и роддомы отдельно для мусульман, чтобы их права впредь не были ущемлены. Мы требуем срочно взять эту конфликтную ситуацию под контроль и наказать виновных, пока родители новорождённых детей не совершили самосуд над попами!

    Председатель Шуры Аксакалов (Совета старейшин) Габделбарый Зиннуров Председатель ассоциации “Татарские учителя” Фарит Рахимов
    Председатель Милли Шура (Национальный Совет) Азат Аглиулин
    Председатель НЧО ТОЦ Рафис Кашапов

  3. Горды беларус кажа:

    Украіна пераможа! Расея адыйдзе ў пекла.
    Ура!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы