nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Спадарства, вязень “свабоды слова” – гэта, напрыклад, Фроліх, а Зьдзьвіжкоў – банальны павакатар (частка 3, заключная; Д пр-п 93, 94)

8 лютага, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�аÑ�нÑ� з каÑ�Ñ�каÑ�Ñ�Ñ�амÑ�.JPG 

 

3. Абмеркаваньне

3.1.

Тое, што справа сп-ра Зьдзьвіжкова – ня проста адзінкавы выпадак парушэньня “свабоды слова” ў нейкай там Беларусі, а фрагмент нечага значна больш глабальнага, бачна па мапе сьвету (гл. малюнак уверсе), на якой пазначаныя краіны, дзе былі перадрукаваныя карыкатуры на Мухамада. Так што пытаньне: гэта адасоблены выпадак ці элемент глабальнай PR-акцыі – больш высьвятляць ня будзем. Усё ясна. Але, калі так, дык і разглядаць яе варта менавіта ў кантэксьце значна больш маштабных працэсаў.

У свой час мы ўжо разглядалі спробы атак у глабальным маштабе на дзьве вядучыя сусьветныя рэлігіі – хрысьціянства й іслам (гл. nashaziamlia.org/2006/07/23/205, nashaziamlia.org/2006/07/23/209). Ужо тады мы прыйшлі да высновы, што найбольш верагоднай сілай, якая зацікаўленая ў гэтых атаках і якая здольная іх планаваць, арганізоўваць і праводзіць, зьяўляецца глабалісцкая сіянакратыя. 

Новым у “карыкатурным вэрхале” было тое, што тут закладаўся патэнцыял ня проста дыскрэдытацыі ісламу і яго носьбітаў, а значна горшае – было закладзена імкненьне справакаваць сутыкненьне двух сусьветных рэлігій і, натуральна, іх носьбітаў…

Многія мусульмане, даведзеныя “вайной з тэрарызмам” (а на справе войнамі ў Аўганістане й Іраку) да мяжы “кіпеньня”, на думку арганізатараў PR-акцыі “Данія абразіла прарока”, мусілі не стрымацца і адрэагаваць сіметрычна – карыкатурамі на хрысьціянскага прарока Ісуса. Усё, вайна б пачалася. Хто правы, хто вінаваты, хто першым пачаў, а хто дзейнічаў у адказ – потым разьбірацца было б позна. Дый ніхто б і не разьбіраўся. Мусульмане і хрысьціяне ваявалі б паміж сабой, назапашваючы нянавісьць адзін на аднаго, а нехта паціраў бы рукі…

Ня выйшла. Сітуацыю выратаваў прэзідэнт Ірана Ахмадзі-Нежад. Гэта ён пазбавіў сьвет ад яшчэ адной вайны (на гэты раз рэлігійнай) – найперш, саміх мусульман і хрысьціян.

І ў такой ступені, у якой ён здолеў сарваць злачынныя планы, у такой ступені на яго цяпер сканцэнтраваная злоба ініцыятараў. Мы ўсе бачым, як чалавека вельмі разумнага і адукаванага абзываюць… мракабесам; як чалавека, які абраны  прэзідэнтам народам на сапраўдных дэмакратычных выбарах, які яшчэ ні разу не пераабіраўся, аб’яўляюць… дыктатарам і г.д. Што гэта такое, як ні вядомае нам “у нямоглае злобе”…

А між тым, тэхналогія спыненьня запланаванай рэлігійнай вайны аказалася вельмі вынаходлівай – трайны асіметрычны адказ: яны нам пагражаюць вайной, а мы ім адкажам мірнай навуковай канферэнцыяй (гл. nashaziamlia.org/2006/12/29/470, nashaziamlia.org/2006/12/30/474); яны ад нас чакаюць карыкатур на Хрыста, а мы аб’явім конкурс карыкатур не на Бога хрысьціян, а на бога падпальшчыкаў вайны – на халакост; яны аб’явілі сваім богам “свабоду слова”, а мы выкарыстаем гэта, каб разбурыць фальшывыя табу, а заадно спраўдзім, наколькі на справе яны вераць у тое, што закідаюць іншым… 

Гэта быў калі не накаўт, дык, як мінімум, глыбокі накдаўн. Па ўсім сьвеце доўга быў чутны злоснае зубное скрыгатаньне сіянакратыі й яе сініянісцкай агентуры, якія доўга не маглі забыць, як ім далі па мардасах (гл. тут nashaziamlia.org/2007/09/30/909). А нічога ня зробіш. Накдаўн – ён і ёсьць накдаўн…

Можна не сумнявацца, што тэхналогію гэтай глабальнай PR-аўскай бітвы, якую так бліскуча выіграў прэзідэнт Ірана Ахмадзі-Нежад, яшчэ будуць вывучаць студэнты-піяршчыкі ва ўніверсітэтах усяго сьвету ўсю будучую гісторыю чалавецтва…  

З часам, патроху, усё пачало забывацца. Такая ўжо прырода людзей.

І тут раптам гэты суд і гэты прысуд сп-ру Зьдзьвіжкову. Як усё гэта некарысна для сіянакратыі, бо нагадвае ўсю гісторыю іх ганьбы…       

 

3.2.

Паколькі за сьпіной Зьдзьвіжкова ўжо засьвяціліся дастаткова моцныя сілы (напрыклад, амбасада ЗША, “БУНД”; хто засьвеціцца яшчэ, пакажа будучыня), можна спрагназаваць, што за яго датэрміновае вызваленьне пойдзе вострае змаганьне. Можна амаль з упэўненасьцю сказаць, што ў бліжэйшы час ён будзе аб’яўлены “вязьнем свабоды слова”, “палітычным вязьнем”, “змагаром за свабоду і дэмакратыю”.

Ключавым паняцьцем у “ідэалагічным” забесьпячэньні барацьбы і за лёс Зьдзьвіжкова, і за права друкаваць карыкатуры, абразы, паклёпы, хлусьню на каго заўгодна і на што заўгодна, будзе “свабода слова”. Менавіта пад гэтым сьцягам будзе адбывацца такая барацьба. Таму да гэтага паняцьця (“свабода слова”) мы павінны выпрацаваць сваё стаўленьне.

У свой час мы ўжо сфармулявалі Д пр-п 61, у якім зафіксавалі, што ў будучай беларускай дзяржаве будзе забароненае інфармацыйнае ці якое-небудзь яшчэ разбурэньне ўсьведамленьня грамадзянамі Беларусі сістэмнай сувязі паміж індывідуальнымі правамі ды свабодамі чалавека і яго абавязкамі, адказнасьцю перад сваім народам, бо ў грамадскіх узаемаадносінах свабоды без адказнасьці не бывае!

Атрымліваецца, час закрануць чарговы асьпект індывідуальнай свабоды – “свабоду слова”.

І тут, пры першым жа падыходзе да пытаньня, становіцца бачна, што ёсьць дзьве прынцыпова розныя свабоды слова:

– сабода слова для таго, каб мець магчымасьць казаць праўду! (тут свабода слова выступае, як магутная зброя стваральных сілаў);

– свабода слова для таго, каб абражаць іншых (у т.л. істотныя, глыбокія душэўныя пачуцьці прадстаўнікоў самых розных канфесій), свабода хлусіць, рабіць паклёпы, правакацыі, свабода інфармацыйна-псіхалагічнай дэструкцыі, інфармацыйнай вайны… (дарэчы, гэтае палажэньне істотна дапаўняе Д пр-п 81).

Чаму тыя, хто падтрымлівае правакатыўныя дзеяньні Зьдзьвіжкова, робяць выгляд, што яны не разумеюць гэтай элементарнай, але такой прынцыповай розьніцы?!

Яны ж разумныя, адукаваныя людзі й напэўна дадзеную праблему ня раз разглядалі ва ўніверсітэтах.

Адказ відавочны. Яны – сацыяльныя паразіты ці іх агенты. А соцыя-дэструктыўная дзейнасьць сацыяльных паразітаў – галоўная ўмова іх існаваньня, выжываньня і росквіту. Таму ўсе гэтыя роўзы-зьдзьвіжковы гатовыя выглядаць недаразьвітымі, невукамі і г.д., абы захоўваліся патэнцыйныя магчымасьці (у т.л. фонаваная псеўда-ліберальная атмасьфера з абавязковым прызнаньнем права на любую “свабоду слова”) для іх соцыя-дэструктыўнай дзенасьці (тлумачэньне сп-ра Роўза пра “адмену законаў” у гэтым сэнсе проста ўражвальна паказальнае).

Адсюль атрымліваецца: не, даражэнькія. З пункту гледжаньня любога культурнага, адукавагнага ці проста прыстойнага чалавека, вязьні свабоды слова – гэта Фроліх, гэта Хонсік, а Зьдзьвіжкоў – гэта банальны сіянісцкі правакатар. Яму загадалі выставіць карыкатуры – ён і выставіў. І напляваць яму было на тое, што ён падстаўляе рэдактара, газету, партыю, кандыдата ў прэзідэнты Казуліна. З іншага боку, партыям і рэдактарам трэба лепш прыглядацца, каго яны бяруць сабе ў памочнікі…

З нагоды дадзенага выпадку фармулюем чарговы дактрынальны прыцнып: у будучай беларускай дзяржаве абавязкова будуць адрозьнівацца дзьве “свабоды слова”. Адна зь іх – свабода шукаць, казаць, распаўсюджваць праўду – будзе ўсяляк падтрымлівацца. Другая свабода – свабода абражаць, зьневажаць, хлусіць, дэзінфармаваць і г.д., будзе ўсяляк асуджацца і (Д пр-п 93).

 

3.3.

Паколькі ў будучай Беларускай дзяржаве абавязкова будзе існаваць сістэма сьвятых агульнанацыянальных каштоўнасьцяў (гл. Д пр-п 23), якія немагчыма будзе зьневажаць ніякім чынам, і паколькі ў будучыні роўзы-зьдзьвіжковы яшчэ доўга могуць існаваць, заяўляем, што ў будучай Беларускай дзяржаве таксама будзе лічыцца крымінальным злачынствам любая спроба зьняважыць сьвятыя беларускія агульнанацыянальныя каштоўнасьці – нашу мову, нацыянальна-гістарычныя сімвалы, беларускую культуру, гісторыю, нашу дзяржаву, скіраваную ў будучыню мэту жыцьця беларускага народу і г.д.

Няхай дадзенае палажэньне будзе чарговым прынцыпам Нашай дактрыны (Д пр-п 94). 

 

3.4.

Тое, што мы ў цэлым станоўча ацэньваем зьяву пакараньня сп-ра Зьдзьвіжкова, не азначае, што мы лічым 3-гадовы тэрмін зьняволеньня адэкватным памеру яго злачынства. Мы таксама, як і шмат хто іншы, лічым, што цалкам дастатковым быў бы тэрмін у разы меншы, а, можа быць, хапіла б і аднаго штрафу…

 

 

4. Пабочны прадукт тэмы:

Дадаткова пад занавес лічым вартым агаварыць тыя агідныя факты, якія адкрыліся паралельна са зборам матэрыяла па тэме. Яны датычаць нашых г.зв. “беларускіх” “незалежных” СМІ.

Аказваецца, акрамя таго, што ў іх не было хоць якога аналізу сітуацыі вакол прысуда Зьдзьвіжкову (толькі голая інфармацыя), яны яшчэ і поўнасьцю падтрымліваюць этнацыдную палітыку беларусафобскага рэжыму цяперцаў праз практычна татальную рускамоўнасьць пададзеных матэрыялаў (выключэньне склалі толькі рэдакцыі “Свабоды” і “Пагоні”).

Хто ня верыць, можа паглядзець сам: “Белорусский портал tut.by” (news.tut.by/society/102400.html), «Белорусские новости» (naviny.by/rubrics/politic/2008/01/24/ic_articles_112_155164; http://naviny.by/rubrics/society/2008/01/18/ic_news_116_284068); «Правозащитный альянс» (www.belpa.org/hronics/10041/10642); «Белорусский партизан» (www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=21&news=21485&newsPage=0); “САЛІДАРНАСЬЦЬ” (www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=11014&sn_cat=33); «Козулин» (www.kozylin.com/node/6700); “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (www.baj.by/index.php?module=Pagesetter&func=viewpub&tid=1&pid=4100); “ВЯСНА. Правозащитный цэнтр” (spring96.org/ru/news/20206); «Объединённая гражданская партия» (www.ucpb.org/?lang=rus&open=16620); «DATE.BY» (www.newsdate.by/society_39484.html);  “БЕЛАПАН” (belapan.com/archive/2008/01/18/206708); «Белорусы и рынок» (belmarket.by/index.php?article=31930); “НОВЫЙ ПОРТАЛ” (news.np.by/message201181); “ВЗГЛЯД. Деловая газета” (www.vz.ru/society/2008/1/11/137155.print.html) і Г.Д., і да Т.П.

Аказваецца, «нашы» «беларускія» «незалежныя» СМІ такія ж беларусафобскія, як і сам рэжым цяперцаў на чале з Лукашэнкам, які вось ужо 14 гадоў праводзіць у Беларусі сваю чорную справу!

Як на гэта рэагаваць?

Толькі адзіным чынам: АГІДА!!!  ГАНЬБА!!!

І гэта самае малое, што мы можам дазволіць сказаць пра ўсю гэтую прадажную зграю журналюшак, праплочаных “Захадам” і адарваных ад сапраўдных інтарэсаў беларускага народу.

Калі б было можна, мы б напісалі пра такіх больш: што вы – тыповыя саўкі, вырадкі з камунячымі мазгамі,  беспрынцыпныя дэгенераты, шаўкі прадажныя…

Што, не падабаецца? А якія ў вас могуць быць аргументы?

Ну, паспрабуйце выкласьці іх у каментары…

Заранёў ведаем, уся вашая аргументацыя зьвядзецца да таго, што, маўляў, “мы ідзём за народам”.

Ну, тады сьцяг вам у рукі (крывава-зялёны) і Лукашэнка ваш правадыр!..

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы