nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Фінляндыя, Беларусь, Расея: Дзе гісторыя, а дзе сучаснасьць

сакавік 1, 2008 | Каментары (1)

Яўген Мурашка

Ð�Ñ�ка, Ð�Ñ�Ñ�Ñ�.JPG 

Артыкул паважанага сп-ра Яўгена прысьвечаны цікавай гістарычнай паралелі да сёньняшняга “Саюза” Беларусі й Расеі. Узгадваюцца падзеі, якія маюць значэньне павучальнага гістарычнага ўроку. Ілюструецца артыкул фотадакументам, які можна азаглавіць так: “Лёгка падпісваць дамовы з уласным агентам”.

Рэдакцыя.

Я не памылюся, калі скажу: Расейская імпэрыя была і пакуль ёсьць. Наконт яе будучыні казаць не буду, я не Глоба [дый той нічога не прадбачыць, а выдумляе рознае пад дыктоўку ФСБ… – Рэд.]. Мы ўсе ў свой час у “братэрскім Саюзе” вывучалі, адну на ўсіх, гісторыю (у межах статыстычнай справаздачы), ведалі геаграфію, тое-сёе чыталі з мастацкай літаратуры (зноў жа напісанай пад сацыяльны заказ). Шмат хто насіў гальштукі, камсамольскія значыкі, пазьней – партыйныя корачкі, “усе” былі ў захапленьні ад думкі, што пашанцавала нарадзіцца і жыць у такой “цудоўнай” краіне. Вакол ворагі, жабракі і беспрацоўныя, а ў нас ёсьць хлеб ды бульба, і нічога – “абы не было вайны”. А якія ў нас людзі-героі. Тут табе і Ярмак з Ярмолавым, Хабараў з Баранавым, Паўлік Марозаў ды Павал Карчагін. А чаго вартыя Катоўскі, Фрунзе, Шчорс, Будзёны з Варашылавым, той жа Ленін з Сьвярдловым, ды іх пасьлядоўнік – Сталін? Столькі ўсялякай усячыны, што вочы разьбягаліся – на каго ж быць падобным? Усё ж спачатку я жадаў быць Д’Артаньянам, потым Карчагіным, далей Стаханавым, потым зразумеў – трэба быць чалавекам. І не памыліўся…

Сеньня ўжо можна даведацца – “хто ёсьць хто”. Пакрысе адчыняюцца архівы, на свет Божы, зь цемры падвалаў, пачынаюць выходзіць сьведчаньні, аб якіх мы нават і не здагадваліся. Сёньня я магу з упэўненасьцю казаць, што колькі існуе Расея, столькі яна і ваюе, пашырае свае межы. Спачатку цары – Іван Жахлівы, Аляксей Міхайлавіч, затым пайшлі ўжо Імператары – Пётр I, за ім Кацярына II, Паўлы, Аляксандры і нарэшце – “товаріщі”.  Дзякуючы намаганьням усіх пералічаных, Расея “пріростала” землямі, “Огнём і мечём”, во “імя і для” знішчалі ўсіх, хто не жадаў добраахвотна iсьці ў няволю. Скублі адусюль: і Сібір з Далёкім Усходам, нават жадалі ўсталявацца на Алясцы, ды не хапіла моцы ўтрымаць. Не адзін дзесятак гадоў лілася кроў з Каўказкіх гор. Неаднойчы рэзалі па-жывому Беларусь, знішчаючы амаль усё насельніцтва. Заўсёды быў “велікій русскій народ” – астатнія – “інородцы”. І што цікава, Расея заўсёды вяла войны ці вызваленчыя, ці “по просьбе” народаў і ўрадаў. Як трапна сказаў расейскі пісьменьнік Марк Алдана : “Наступательных войн в истории никогда не было и не будет: все войны делятся на “оборонительные” и “превентивные“…

Хацеў бы прывесьці гістарычны прыклад, пра які мала хто ведае дакладна. Размова пойдзе аб “незнакамітай” вайне 1939-40 гадоў паміж Савецкім Саюзам і Фінляндыяй, бо пра яе ў СССРы не любілі ўзгадваць.

У 1920-30-я гады СССР і Фінляндыя асабліва цёплых адносін паміж сабой не мелі. Фінляндыя з занепакоенасьцю глядзела на ўсходняга суседа. Фіны цудоўна разумелі, што вызваленьне Эўропы ад “іга капіталізму” можа пачацца з іх, або з іншых краін, якія складалі санітарны кардон супраць бальшавізму.

Сталін спачатку будаваў адносіны з Фінляндыяй на падмурку дамовы аб ненападзе 1932-га года (накшталт Беларусі і Расеі сёньня, толькі пад іншым соўсам – Я.М), тэрмін якога заканчваўся ў 1945-м годзе. Але калі стала ясна, што новая сусьветная вайна не так далёка, СССР стаў праяўляць “зацікаўленасьць” да Фінляндыі. У красавіку 1938 года, праз месяц пасля аншлюсу Аўстрыі, савецкі ўрад пажадаў абмеркаваць з фінамі праблемы бяспекі. СССР прапанаваў Фінляндыі дапусьціць на яе тэрыторыю свае войскі дзеля абароны ад “германскай агрэсіі” (пад выглядам другога сакратара амбасады перамовы вёў рэзыдэнт НКУС у Хельсінках Б.А.Рыбкін – Я.М). У процілеглым выпадку, сталінскія дыпламаты пужалі, што СССР не стане чакаць дэсанту немцаў на фінскай тэрыторыі, а рушыць свае войскі насустрач агрэсару, ператварыўшы Фінляндыю ў поле бойкі. І гэта быў не міт. У сваіх ўспамінах тагачасны камандуючы Ленінградскай вайсковай акругай К.А.Мерацкоў кажа: “Уже в июне 1939 года началась подготовка к вторжению Красной Армии в Финляндию“. Сталін даручае Мерацкову падрыхтаваць “контрудар” на выпадак “правакацыі” з фінскага боку (бралі прыклад з  Гітлера; той арганізаваў правакацыю ў Гляйвіцы, каб атрымаць прэтэкст для ўдару па Польшчы).

Фінскі ўрад, яшчэ ў 1935 годзе аб’явіўшы палітыку неўтралітэту, адказаў адмовай. Тады савецкія прадстаўнікі пагадзіліся ўжо на адно толькі пагадненьне фінаў аказваць супраціў нямецкаму нападу і прыняць дапамогу Масквы пастаўкамі ўзбраеньня. Сьціпла пры тым, савецкі бок запатрабаваў сабе ваенна-марскую і ваена-паветраную базы на выспе Гогланд (Суур-саары) у Фінскай затоцы. Фінскі бок непахісна стаяў на сваім: усе гэтыя прапановы несумяшчальныя з нэўтральным статусам Фінляндыі.

3 жніўня 1939 года надышла, нарэшце, доўгачаканая Сталіным “сур’ёзная акцыя з боку Нямеччыны”… Рыбентроп і Молатаў падпісалі знакаміты “пакт о ненападении” [гэтую дамову заўсёды варта называць пактам Гітлера-Сталіна, бо так яно выглядае ў існасьці; ні Рыбентроп, ні Молатаў нічога самастойна не падпісалі б… – Рэд.]. У сакрэтным дадатковым пратаколе да яго СССР і Рэйх падзялілі паміж сабой Усходнюю Эўропу…

У ім было пазначана: “В случае территориально-политического переустройства областей, входящих в состав Прибалтийских государств (Финляндия, Эстония, Латвия и Литва), северная граница Литвы одновременно является границей сфер влияния Германии и СССР“.

Пасля таго, як дзьве імпэрыі “па-братэрску” падзялілі Польшчу, 28 верасня 1939 года была падпісаная савецка-нямецкая дамова аб мяжы і сяброўстве [на справе сітуацыя выглядае складаней: у 1939 годзе Беларусі былі вернутыя нашы заходні землі, якія ў 1920-м годзе Ленін аддаў Польшчы, ратуючы бальшавіцкую ўладу і ўласную скуру; выраз: “у 1939 годзе адбыўся падзел Польшчы”, – ёсьць прапагандэмай польскага імперыялізму; іншае справа, што ў выніку беларусы з-пад улады аднаго імперыялізму (польскага) падпалі пад іншы (расейскі). – Рэд.]. Сакрэтны пратакол да яе перадаваў Літву да СССР, наўзамен за саступкі Нямеччыне земляў з пераважаючым польскім насельніцтвам.

Сталін адразу пачаў прыбіраць да рук выгандляваную ў Гітлера здабычу. У перыяд з 28 верасня па 10 кастрычніка 1939 года з урадам Латвіі, Літвы і Эстоніі былі падпісаныя дамовы аб узаемадапамозе, якія прадугледжвалі размяшчэньне там савецкіх вайсковых баз. 5 кастрычніка такая ж прапанова была зробленая Фінляндыі. У Хельсінках ідэю дамовы адхілілі. Міністр замежных спраў Фінляндыі Э.Эркко заявіў: “Фінляндыя ніколі не прыме ўмовы, падобныя да тых, якія прынялі Прыбалтыйскія дзяржавы. Калі гэта й адбудзецца, дык толькі ў горшым выпадку”.

14 кастрычніка СССР прапанаваў Фінляндыі здаць у арэнду, тэрмінам на 30 гадоў, паўвыспу Ханка – ключ да Хельсінак, а таксама перадаць выспы ў Фінскай затоцы, частку паўвыспаў Рыбачы і Сярэдні, і частку Карэльскага перашыйка да ракі Вуоксы і да выспы Кайвіста (усяго 2.761 кв.км) наўзамен за тэрыторыю Савецкай Карэліі ў раёне Рыболы Порас-возера (агульнай плошчай – 5.528 кв.км). Фіны зноў адмовіліся.
Падчас перамоў Сталін казаў прадстаўнікам Фінляндыі ў Маскве Таннеру і Паасіківі: “Это не чья-либо злая воля, что география такая, какая она есть. Мы должны быть в состоянии блокировать вход в Финский залив. Если бы путь в Ленинград не лежал вдоль вашего побережья, не было б вообще нужды рассматривать вопрос об островах”.

Паасіківі пракаментаваў сталінскія патрабаваньні настуным чынам: “Падчас гэтага абмеркаваньня ў канкрэтнай і жорсткай форме выявіліся вялікадзяржаўны менталітэт і пазіцыя, пры якой не прымалі да ўвагі інтарэсы малых дзяржаваў, і рабілі, што хацелі”. Як у Крылова ў байцы «Воўк і ягня» – “Ты виноват лишь в том, что хочется мне кушать. Сказал и в тёмный лес ягнёнка поволок”.

19 кастрычніка самалёты савецкіх ВПС пяць разоў парушалі мяжу Фінляндыі. 23 кастрычніка фінскі бок прапанаваў свой кампрамісны варыянт пагадненьня. У адказ на гэта Таннеру і Паасіківі было сказана: “Савецкія прапановы ад 14 кастрычніка былі мінімальныя і таму павінны быць прынятыя без усялякіх умоў”. Калі Сталіну адказалі, што пытаньні аб перадачы тэрыторый вырашаюцца 2/3 галасоў сябраў Сойму Фінляндыі, ён прыпужнуў: “Вы получите больше, чем две трети, плюс к этому ещё наши голоса. Учтите”.

Фіны зразумелі, што далей можа паследаваць савецкі напад на Фінляндыю. Пачалася добраахвотная эвакуацыя насельніцтва з Хельсінак, а таксама з памежных раёнаў на Карэльскім перашыйку. У пачатку лістапада Молатаў сказаў савецкаму амбасадару ў Стакгольме А.М.Калантай: “Нам ничего не остаётся, как заставить их понять свою ошибку и заставить их принять наши предложения. Наши войска через три дня будут в Хельсинки, и там упрямые фины вынуждены будут подписать договор, который они отвергают в Москве“.

Перамовы зацягваліся. Дарэмна Молатаў намаўляў фінам: “Мы не боимся нападения со стороны Финляндии. Но приходится опасаться провокаций со стороны третьей державы“.

У пачатку лістапада фінскі бок адхіліў прапанову аб тым, каб Фінляндыя і СССР узаемна раззброілі свае ўмацаваныя раёны на Карэльскім перашыйку і пакінулі там толькі звычайную памежную ахову. Аб нападзе фінаў на СССР мог думаць тады толькі, мабыць, вар’ят, а раззбраеньне ўмацаванай лініі Манергейма пакінула б Фінляндыю безабароннай перад рэальнай пагрозай савецкага нападу. Молатаў, ужо пагражаючы, заявіў: “Мы, гражданские люди, не достигли никакого прогресса. Теперь слово за солдатами“.

3 лістапада 1939 года «Правда» пісала: “Мы отбросим к чёрту всякую игру политических картёжников и пойдём своёй дорогой, несмотря ни на что; мы обеспечим безопасность СССР, не глядя ни на что, ломая всё и всяческие препятствия на пути к цели“.

13 лістапада фінская дэлегацыя адбыла з Масквы, так і не дасягнуўшы пагадненьня.
15 лістапада К.Варашылаў (наркам абароны ў той час – Я.М.) загадаў завяршыць да 17 лістапада канцэнтрацыю войска, а ўжо 21 лістапада войскі Ленінградскай вайсковай акругі і падпарадкаванага яму Балтыйскага флоту атрымалі дырэктыву Вайсковай рады ЛВА. Яе падпісалі: камандуючы К.А.Мерацкоў, сябры Вайсковай рады А.А.Жданаў, Н.Н.Вашчугін і начальнік штабу Н.Е.Чыбісаў. У ёй пазначалася: “Фінская армия скончыла канцэнтрацыю і разгортваньне каля мяжы СССР”.

23 лістапада паліткіраўніцтва ЛВА накіравала ў войска наступны зварот: “Мы идем не как завоеватели, а как друзья фінского народа (падалей бы ад такіх “сяброў” -Я.М.). Красная Армия поддерживает финский народ, который выступает за дружбу с Совецким Союзом. Победа над противником должна быть достигнута малой кровью“.  Настрой у савецкім войску, якое рыхтавалася да нападу на Фінляндыю, не быў асабліва бадзёры. Так, адзін з ротных камандзіраў напісаў у штодзёньніку: “Политико-моральное состояние падает. Слышу такие разговоры, что якобы советская держава всегда говорила, что мы своей земли не отдадим никому, но и пяди чужой не хотим, а теперь начали войну с Финляндией, как же это понимать?

Паралельна з чыста вайсковымі прыгатаваньнямі Масква пачала захады дзеля фармаваньня прасавецкага ўраду Фінляндыі, які павінен быў прыйсьці да ўлады на штыках Чырвонай Арміi. Дзеля гэтага быў запатрабаваны знакаміты дзяч ВКП(б) і сусветнага камунiстычнага руху, працаўнік Камінтэрна О.В.Кyўсінен (фін – Я.М.). І Сталiн, і Молотaў, і Куўсінен добра засвоілі “мараль” yсіх агрэсараў: маральна ўсё, што паляпшае, з іх пyнктy гледжаньня, становішча іх дзяржавы, а калі гэта не адпавядае сyсветнамy правy – тым горш для права. Вось чамy марыянеткавы ўрад Кyўсінена быў патрэбны і дзеля далейшай саветызацыі Фінляндыі, і дзеля падманy сyсветнай сyпольнасьці, а таксама чырвонаармейцам, што яны “змагаюцца сyпраць фінскіх бyржyёў і дапамагаюць чырвонай Фінляндыі”. Аднак і ў Фінляндыі, як і ва ўсім астатнім сьвеце, адносіны да “ўраду” Кyўсінена былі аднолькавыя: трэба мець справy з законым yрадам, а не з марыянеткай.

А што здарылася б, калі б Фінляндыя прыняла падчас перамоў савецкія ўмовы – саступіла часткy Карэльскага перашыйкy з асноўнымі ўмацаваньнямі лініі Манэргэйма, пагадзіўшыся на ўтварэньне савецкіх вайсковых баз, і падпісала з СССР дамовy аб yзаемадапамозе? Несyмнена, у гэтым выпадкў краінy Сyомі чакаў бы лёс Прыбалтыйскіх краін, якія пайшлі насyстрач савецкім патрабаваньням. У лiпенi 1940 года пасля капітyляцыі Францыі Хельсінкам быў бы пададзены ўльтыматyм аб разьмяшчэньні дадатковага кантынгэнту Чырвонай Арміі, затым пры падтрымцы савецкіх войскаў быў бы ўтвораны народны ўрад на чале з Кyўсінэнам, і неўзабаве Фінляндыя стала б 16-й савецкай рэспyблікай. Сyпрацівy з бокy фінаў не было б. Так што той шлях, які абраў фінскі ўрад – змагацца – быў адзіна верны, які забяспечваў нацыянальнyю незалежнасьць Фінляндыі.

Трэба параўнаць сyадносіны ўзброенных сіл дзьвюх краін. На пачатак вайны ў войску Фінляндыі было 265.000 чалавек, y СССР ад 450.000 чалавек на пачатаку, а праз тры месяцы больш за 1.000.000.

Пад час завяршэньня вайны страты ў людзях былі: y СССР – звыш 170 000 чалавек (аднак дакладнай лічбы дагэтyль няма, тамy гэтая лічба можа быць большай; тyт yлічаныя: забітыя, параненыя, прапалыя бяз зьвестак, памерлыя ад ран), y Фінляндыі –  23.500 чалавек (можа, і болей). Што выглядае, як 7,2 : 1, і зьяўляецца паказьнікам yзроўняў вайсковай і баявой падрыхтоўкі дзьвюх арміяў, а найбольш – узроўню іх кіраваньня.

Праз 3,5 месяца крывавых баёў савецкія войскі зь вялікімі стратамі ў людзях і зброі нарэшце прарвалі лінію Манэргэйма. Перад імі адчынілася стратэгічная прастора – шлях на Хельсінкі. Усе вайсковыя рэзэрвы Фінляндыі на той час былі вычарпаныя, дапамогі чакаць было неадкуль, таму ўрад папрасіў швэдаў перадаць у Маскву: Фінляндыя гатовая прыняць савецкія патрабаваньні, калі з іх будуць выкрэсьленыя Выбарг і Сартавала.

У ноч на 6 сакавіка 1940 года Молатаў заявiў швэдскаму пасланьнікy Ассарсонy: «Раз Финляндия в принципе приняла советские мирные предложения, можно начинать переговоры».

6-га ўдзень фінская дэлегацыя на чале з Рюці прыбыла ў Масквў. А 13-га сакавіка ў 12.00 гэтая «прэвентыўная» вайна была скончаная з цяжкімі для Фінляндыі вынікамі.

Чаму ж Сталін пайшоў на мір, калі практычна Фінляндыя была пераможаная? Зьвернемся да гісторыі. Падчас апісаных падзей ужо ішла сусветная вайна, вайсковыя дзеяньні пачаліся ўжо ў Францыі. Калі Сталін убачыў, што нямецкія войскі захрасьлі на лініі Мажына, ён хацеў скарыстаць гэты момант і менавіта пры такім раскладзе ён плянаваў пачаць «вызвольны паход» у Заходнюю Эўропу, і найперш за ўсё ў Нямеччыну. Аднак пасля разгрому французкіх войскаў і капітуляцыі Францыі Гітлер развязаў сабе рукі на Захадзе. Цяпер супраць Чырвонай Армii маглi быць кiнутыя асноўныя сiлы вермахта. Але з іншага бокy, y выпадкy шанцаваньня, савецкія войскі маглі б памыць боты ў Антлантычным акіяне…

І Сталiн адклаў «вызвольны паход» на 12 чэрвеня 1941 года.

Сам таго не ведаючы, Гітлер апярэдзіў гэты сталінскі план сваім нечаканным нападам.

Я таму так падрабязна апісаў падзеі, якія адбыліся амаль 70 гадоў таму, каб людзі не забывалі ўрокі гісторыі, уяўлялі сабе, на што здольныя імпэрыі, якія прысвоілі сабе права вырашаць лёс іншых народаў.

Зьнікаюць і з’яўляюцца імпэрыі. Яны заўсёды знойдуць прэтэкст, каб заявіць аб нейкай небясьпецы для іх. Агрэсар заўсёды, “каб папярэдзiць патэнцыйны напад”, лічыць сваім правам наўпрост даўбануць першым. Так было ад егіпецкіх фараонаў і Чынгісхана да Гітлера і Сталіна, такі ж падыход застаецца і ў сёньняшняй Расеі.

Усiм нам вядома, што Расея не адмовілася б ад шанцу “прирости” Беларусьсю. Спачатку ўсё ж гэта было імкненьне Лукашэнкі, які спаў і бачыў сябе на Расейскім троне [гэтыя “сны” Лу-кі, несумніўна, былі справакаваныя яшчэ ў ельцынскія часы адпаведнымі авансамі, намёкамі з боку Масквы; крэмлядзі здольныя дакладна аналізаваць “асаблівасьці” псіхікі палітыкаў, зь якімі яны маюць справу, а ўжо псіхікай параноікаў ім кіраваць лягчэй лёгкага; акрамя таго, паўтараем, можа, ужо соты раз: Лу-ка – адкрыты агент крамлядзяў на пасадзе прэзідэнта Беларусі. – Рэд.]. Аднак ён трохі не ўгадаў – пасьля Ельцына на трон у Крамлі нечакана ўскочыў таварыш з «компетентных органов». Калі Лукашэнка пабачыў такі расклад, то зразумеў, што ў Крамлі яму лапаць няма чаго, і пачаў цягнуць вала за хвост [цяпер ужо – каб выжыць. – Рэд.]. Аднак крамлёўскі таварыш моцна ўхапiў Лyкашэнкy за каўнер і нагадаў ямy пра ўсе яго ранейшыя заявы ды абяцаньні… У такім становішчы “наш прэзыдэнт” умомант стаў незалежнікам.

Аднак Расея ёсьць Расея, з усімі сваімі традыцыйнымі імперскімі амбіцыямі. Калі Лукашэнка быў памяркоўным, дык блакітнае паліва было танным – па 46$ за 1000 кубоў. Калі ён пачаў брыкацца, Крэмль, праз Газпром”, пачаў на яго ціснуць, пужаючы падвышэньнем кошту на паліва амаль што ўтрая, а то і больш.

Сцэнар адзін да аднаго, як у выпадку з Фінляндыяй, пры Сталіне, толькі стаўкі й дэталі імперскай агрэсіўнай тэхналогіі пакуль іншыя.

Калі ўрад Беларусі не пагадзіўся з такім коштам, Крэмль пачаў падыходзіць з іншага боку. Ён кажа: мы не будзем падвышаць кошт паліва, а за гэта вы нам прадайце 50% Белтрансгазу. І назвалі свой кошт, які не адпавядаў кошту беларускага боку. Беларускі ўрад пакуль не пагадзіўся…

У 2005 годзе былі прынятыя рашэньні для задавальненьня зканамічных інтарэсаў Газпрама: афармленьня правоў уласнасьці “Газпрама” на беларускі ўчастак газаправоду Ямал-Эўропа”; перададзеная ў доўгатэрміновую арэнду Газпраму зямля пад гэтым газаправодам. Канчатковае рашэньне па пытаньні Белтрансгазу будзе прынята пазьней.

Калі ж расейская імперыя атрымае ад Беларусі усё, чаго жадае, калі ў яе зьявіцца свая ўласнасьць на нашай зямлі, тады і могуць “узнікнуць” пытаньні пра “пагрозу гэтай уласнасьці” і, вядома ж, яе абслугоўваючага пэрсанала, які можа быць расейскім. Дастаткова будзе ФСБ здзейсьніць якую-небудзь дыверсiю на газаправодзе (як у свой час падрывалі дамы ў Расеі), каб была падстава ўвесьці на нашу тэрыторыю войскі. Тым больш, у Расеі ўжо ёсьць закон аб выкарыстаньні ўзброенных сіл у любой краіне, дзе, на расейскўю думку, узьнiкне небясьпека для грамадзян Расеі ці яе ўласнасьці. А каб пазбавіцца ад набілага аскому Лукашэнкі будзе створаны «дэмакратычны» ўрад, які будзе выконваць усё, што загадае Крэмль. А на ролю беларускага куўсінэна можна ўзяць любога нашага з ліку беларускай апазыцыі, бо ім амаль усім да фені лёс нашага народу. Беларускі народ можа прамаўчаць, бо яму няма чаго бараніць, таму што яму нічога не належыць.

Вядома ж, гэта маі фантазыі, але тым ня менш…


Яўген Мурашка
20.08.2006г.

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    1. “Сам таго не ведаючы, Гітлер апярэдзіў гэты сталінскі план сваім нечаканным нападам” – Не так!
    Гітлер ведаў план Сталіна, таму і нанёс апераджальны удар.
    2. “У такім становішчы “наш прэзыдэнт” умомант стаў незалежнікам” – Не так!
    Масква падманула Лу-ку. Сваю палову працы Лу-ка зрабіў: знішчыў мову, перапісаў гісторыю, змяніў сымбалы…
    А крэмлядзі адмовілі яму ў вышэйшай пасадзе, бо ён бы перадушыў усіх крамлёўскіх міліярдэраў і міліянэраў.
    А сёння Расея на другім месцы ў Свеце па іх колькасці пасля ЗША. Але ЗША каб заняць 1-е месца спатрэбілася
    230 гадоў, а Расеі 17 гадоў.
    3. “А на ролю беларускага куўсінэна можна ўзяць любога нашага з ліку беларускай апазыцыі” Не так!
    І не любога нашага, і тым больш не з беларускай. Напрыклад падыйшоў бы Сініцын.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы