Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/Article/1045781.html)
Увечары 1 сакавіка на даху жылога дому №21 па вуліцы Герцэна ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. У цыдулцы, што была прымацаваная да сьцяга, было напісана: “Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі і выдатнаму навукоўцу Вацлаву Ластоўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон“. Гэта ўжо ня першы сьцяг, які легендарны і няўлоўны Мірон уздымае ў Віцебску ў гонар дзеячоў і стваральнікаў БНР. У Віцебску цяпер праходзіць “Бел-чырвона-белы маратон”, прысьвечаны 90-м угодкам БНР: да 25 сакавіка ў горадзе маюць зьявіцца яшчэ некалькі сьцягоў, узьнятых у гонар аднаўляльнікаў беларускай дзяржавы.
Беларусы Віцебску, мы ганарымся вамі! Заклікаем усіх жыхароў Беларусі падтрымаць ініцыятыву нашых слаўных віцьбічаў!