nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Палітычныя прычыны глабальнай экалагічнай катастрофы

12 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

��л�манджа�а ледн�к�.JPG

У гэтым годзе мы ў Беларусі фактычна пражылі зіму без зімы. Добра гэта ці кепска? Варта падумаць. З гэтай нагоды падаем пункт гледжаньня на праблему і аналіз яе прычын доктара фізіка-матэматычных навук Людмілы Фіёнавай (артыкул узяты адсюль: http://krai-dv.narod.ru/01sven.html). Матэрыял ілюструем фота леднікоў знакамітай афрыканскай гары Кіліманджара, як яны выглядаюць з падножжа гары (жоўтая стрэлка) і з космасу (апошнія два фотаздымкі; былі зробленыя ў лютым 1993 і 2000 гадоў адпаведна).  

Рэдакцыя.

 

Абсалютная большасьць людзей яшчэ не ўсьвядомілі: мы жывем ва ўмовах новай рэчаіснасьці, якая ня мае прэцэдэнтаў у гісторыі нашай цывілізацыі. У апошнія гады ў розных рэгіёнах Зямлі фіксуюцца настолькі рэзкія кліматычныя зьмены, што сітуацыя ўжо пазнаецца як глабальная экалагічная катастрофа. Аналіз нават той мізэрнай і падмененай інфармацыі, якую даюць ангажаваныя СМІ, дазваляе зрабіць уражвальную падборку.

1. Тэмпература планеты пагражальна хутка расьце.

– За ўсё ХІХ стагоддзе тэмпература вырасла на каля 0,1 градусы. У апошняе дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя гэты рост склаў у сярэднім 0,3 градусы за год. У пачатку ХХІ стагоддзя рост паскорыўся. У 2004 годзе сярэднегадавая тэмпература падвысілася на 0,5 градусы, на Еўрапейскім кантыненце – на 0,73 градусы.

– Лета 2005 года ў Еўропе было самым сьпякотным за 300 гадоў назіраньняў. Восень 2005 года на ўсёй тэрыторыі Еўропы паказала перавышэньне тэмпературы над кліматычнай нормай каля 7 градусаў, а восень тут у 2006 годзе спазьнілася прыкладна на 40 дзён. Усе рэкорды пабіла зіма 2006-07 года: па ўсім сьвеце назіралася перавышэньне тэмпературы над кліматычнай нормай каля 12-15 градусаў. У ЗША зіма была найбольш цёплай за 150 гадоў.

2. Глабальнае пацяпленьне парушыла водна-паветраны баланс на планеце, што выклікала масавыя прыродныя катаклізмы: рэзкія скокі тэмператураў, нетыповыя для рэгіёнаў кліматычныя зьявы.

– У студзені-лютым 2005 года ў Паўднёвай Еўропе (у Баўгарыі, Сербіі), а таксама на подні Еўрапескай часткі Расеі маразы даходзілі да -35 градусаў. У Англіі, Германіі, Італіі, Францыі, Грэцыі выпалі нябачныя сьнягі. Сьнег выпаў нават у Афрыцы – у Тунісе і Марока. Летам 2005 года навальніцы выклікалі маштабныя паводкі ў Францыі, Румыніі, Германіі. Восеньню 2005 года суткавы перапад тэмператур у Еўрапейскай Расеі перавысіў 20 градусаў, вільготнасьць упала да незвычайнага ў рэгіёне значэньня – 30%. Зіма 2005-06 года ў Еўропе была беспрэцэдэнтна марозная і сьнежная. Зімой 2006-07 года, наадварот, звычайны для гэтага сэзону сьнег адсутнічаў па ўсёй Еўропе. Але назіраліся сьнегапады ў традыцыйна цёплых рэгіёнах, напрыклад, у Ліване ды Сірыі.

– Рост тэмпературы паверхні Анлантычнага акіяну стаў прычынай узьнікненьня зьявы «ніньнё», стымулюючага рост частаты і моцы ўраганаў на ўзьбярэжжы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі (у ЗША 30 тарнада за 2005 год). З уплывам перагрэтай Атланткі сьпецыялісты зьвязваюць і ўзьнікненьне ў Еўропе ў студзені 2007 году незвычайна моцнага ўрагана «Кірыл», які выклікаў гібель 44 чалавек, масавыя парушэньні электразабесьпячэньня, паралюш руху на дарогах (Францыя, Бельгія), да спыненьня заводаў фірмы «Пежо». Пасьля ўрагану па ўсёй Еўропе прайшлі незвычайна багатыя сьнягі.

3. Глабальнае пацяпленьне прывяло да раставаньня леднікоў

– Леднікі Альпаў расталі на трэць, выклікалі летам 2005 года незвычайна моцныя паводкі ў горным раёне Аўстрыі Карынтыі. У Афрыцы ўпершыню цалкам расталі сьнягі гары Кіліманджара (гл. фота ў пачатку артыкула). Калі не зьмяніць хаду падзеяў, праз 30 гадоў цалам растануць палярныя льды. Таўшчыня плавучых ільдоў у паўночных марах паменшылася да 2 метраў (у пачатку ХХ стагоддзя гэты параметр быў роўны 6 метраў).

– Раставаньне палярных ільдоў прывядзе да пад’ёму ўзроўню сусьветнага акіяну. 

– Гэта раставаньне льдоў катастрафічнае і па іншай прычыне: яны адбіваюць сонечнае сьвятло, ратуючы планету ад перагрэву.

– Талыя палярныя льды, сьцякаючы халоднымі прэснымі патокамі, парушылі ў Атлантычным акіяне цёплае цячэньне Гальфстрым, якое сагравае Заходнюю Еўропу, што выклікала зьмену клімата ў гэтых раёнах.

4. Рост тэмпературы і падзеньне вільготнасьці прывялі да ўзьнікненьня вялікіх і працяглых лясных пажараў у многіх рэгіёнах планеты. Асабліва катастрафічная сітуацыя назіраецца ў ЗША (Каліфорнія), Партугаліі, Аўстрыі.

5. Дзейнасьць чалавека стала прычынай разбурэньня натуральных экасістэм на гіганцкай тэрыторыі планеты (каля 70%), прывяла да зьніжэньня ўтрыманьня кіслароду ў атмасьферы, да пераўтварэньня ў пустыні вялікіх тэрыторый. За апошнія 50 гадоў з-за забруджваньня атмасьферы на 20% скарацілася колькасьць сьвятла, якое трапляе на Зямлю.

6. У выніку глабальнага пацяпленьня, шкоднага ўплыву прамысловых выкідаў, росту аб’ёму высокатаксічнага, цяжкаўтылізуемага сьмецьця, а таксама ў выніку выкарыстаньня хімічных прэпаратаў у побыце і сельскай гаспадарцы паменшылася колькасьць і працягласьць жыцьця жывёл і птушак. За 50 гадоў на трэць скараціўся сьпіс відаў расьлін і жывёл на планеце [гэта ёсьць найцяжкае злачынства чалавецтва перад прыродай! – Рэд.].  У Еўропе за апошнія 20 гадоў зьнікла каля 17 тысяч відаў расьлін і жывёл. Сяродземнае мора пазбавілася сваёй флоры ды фаўны амаль на трэць.

7.  Кліматычныя катаклізмы негатыўна ўплываюць на здароўе людзей. Так, летам 2003 года сьпякота вышэйза 40 градусаў забрала 12 тысяч жыцьцяў у Францыі.

Зьмены клімата вядуць да скарачэньня прасторы, прыдатнай для жыцьця, пагаршаюць умовы земляробства, вядуць да недахопу прэснай вады, да голаду. Гэта выклікае масавую міграцыю насельніцтва, разбалансоўку ўсіх сістэм жыцьцязабесьпячэньня на планеце, узброеныя канфлікты.

8. Толькі за 2005 год страты чалавецтва ад прыродных катаклізмаў, выкліканых глабальным пацяпленьнем, склалі 225 млрд. долараў. Па ацэнках аналітыкаў, для лівідацыі наступстваў глабальнага пацяпленьня толькі адной Германіі прыдзецца выдаць да 2050 года 800 млрд. еўра.

 

Хаця колькасьць публікацый, якія датычаць разгляданай тэмы, нарастае лавінападобна, аўтары большасьці зь іх пазьбягаюць аналізаваць прычыны крызісу. Пры абмеркаваньні кліматычных зьмен у СМІ існуе некалькі пазіцый:

1) Факт экалагічнай катастрофы адрынаеца ўвогуле. Такая пазіцыя тыповая для афіцыйных структур цяперашняй улады. Начальнік Расгідрамета Р.М.Вільфанд, выступаючы ў сакавіку 2005 года па тэлебачаньні, на пытаньне, ці ёсьць кліматычныя зьмены, адказаў: «Клімат увогуле зьменлівы». Пытаньне: «Ці ідзе глабальнае пацяпленьне?» – парыраваў заявай: «Зямля ўвогуле то цяплее, то халадзее».

2) Іншая частка аўтараў прызнае наяўнасьць экалагічнай катастрофы, лічачы, аднак, што яе галоўная прычына знаходзіцца па-за Зямлёй, напрыклад, зьвязана з працэсамі, якія ідуць на Сонцы. Роля антрапагеннага фактару часьцей за ўсё адмаўляецца. Той жа Вільфанд заявіў па тэлебачаньні, што антрапагенны ўнёсак у пацяпленьне зьнікома малы – адсоткаў 20 – і што людская дзейнасьць ня можа істотна паўплываць на клімат.

Абсалютна відавочна, што выконваецца пэўны заказ уладаў усіх краін, якія ўключаныя ў ліберальна-рынкавую эканоміку (у лік гэтых краін з 1991 года ўключана і Расея): хаваць інфармацыю пра экалагічную катастрофу, як, дарэчы, і пра іншыя праблемы, спароджаныя гэтай палітычнай сістэме. Так, нават беспрэцэдэнтныя параметры зімы 2006-07 года падаваліся сродкамі масавай інфармацыі такім чынам, каб грамадскасьць не ўсьведамляла катастрафічных зьмен.

З падачы тэлебачаньня тысячы людзей суцяшалі словамі А.Пушкіна: «Зимы ждала, ждала природа, снег выпал только в январе». Пушкін быў пакліканы, каб намовіць: такая зьява ўжо мела прэцэдэнты. На самой справе параметры цяперашняй зімы былі рэзка зьмененыя па ўсёй планеце, чаго не было ні разу за ўвесь час назіраньняў. «Масквічы атрымліваюць асалоду ад добрага надвор’я!» – весела цьвіркаталі тэлевядучыя сьпякотнай восеньню 2005 года, калі горад задыхаўся ад смогу і дыму тарфяных пажараў.

Улады ЗША таксама не рэкамендуюць СМІ абмяркоўваць даныя пра экалагічную катастрофу, каб не ўзбуджаць грамадскасьць.

Давоскі форум 2005 года адмовіўся абмяркоўваць экалагічныя праблемы ўвогуле. Форум 2007 года ўжо прызнаў экалагічную сітуацію катастрафічнай, што прыводзіць да непазбежнага экалагічнага калапсу і поўнага хаасу. Аднак усе дыскусіі на гэтую тэму засталіся сьцісла засакрэчаныя (як, дарэчы, і ўсе астатнія матэрыялы гэтых форумаў). Варта адзначыць, што Давоскі форум разглядае толькі тыя сцэнары, дзе ў якасьці галоўнай умовы захоўваецца непахіснасьць улады таемнага сусьветнага кіраўніцтва.

Мэта палітыкі замоўчваньня – захаваць чалавецтва ў неінфармаваным, дэбільна-бесклапотным стане, каб яно ў пошуках вінаватых ў крызісе не зьвярнула свой позірк на цяперашніх гаспадароў сьвету.

Самым небясьпечным ў такой палітыцы замоўчваньня ці скажэньня фактаў кліматычных зьменаў ёсьць тое, што ні сьпецыялісты, ні шырокая грамадскасьць ня ў стане ацаніць сапраўдныя маштабы катастрофы і тэмпы яе разьвіцьця, ня ў стане вылучыць ролю антрапагеннага фактару ў адбылых зьменах і таму ня ў стане вызначыць шляхі да выратаваньня. Вынік падобнай палітыкі – чалавецтва загіне пад наркозам, не пасьпеўшы зрабіць захады для свайго выратаваньня.

У апошні час аблога замоўчваньня экалагічнай катастрофы была разарваная, прагучалі галасы прадстаўнікоў інфармаваных уладных структур. Так, 30 лістапада 2006 года публічна выступіў былы дырэктар Усясьветнага Банка Нікалас Стэрн (Вялікабрытанія). Адзначыўшы вялікую небясьпеку глабальнага пацяпленьня, ён заклікаў да ажыцьцяўленьня тэрміновых захадаў на міждзяржаўным узроўні, у прыватнасьці, вызначыў, што трэба прымусьць тэрмінова падпісаць дакумент накшталт Кіёцкага пратакола такія краіны як ЗША, Кітай, Індыю. Яго падтрымаў прэм’ер-міністар Тоні Блэр.

1 лістапада 2006 года ў блоку навінаў Еўраньюс агляд бягучай прэсы быў цалкам прысьвечаны глабальнаму пацяпленьню. Англійская газета «Гардыян» падтрымала ідэю патрэбы падпісаньня дакумента больш жорсткага, чым Кіёцкі пратакол. Французская газета «Ліберасьён» адзначыла, што ліквідацыя наступстваў глабальнага пацяпленьня запатрабуе ад ЕЗ штогадовых выдаткаў у каля 5,5 трыльёнаў еўра. Нямецкая газета «Тагес Цайтунг» адзначыла, што глабальнае пацяпленьне – рэальная і вельмі каштоўная пагроза. Партугальская газета «Публіка» параўнала страты, якія прыносіць глабальнае пацяпленьне еўрапейскай эканоміцы, з шкодай, прынесенай дзьвюма сусьветнымі войнамі.

Губернатар штата Каліфорнія А.Шварцнэгер далучыўся да Кіёцкага пратаколу, хаця ЗША ў цэлым яго не падпісалі. Прычына, відаць, у тым, што Каліфорнія, дзе засяроджана каля 10% аўтамабіляў ЗША, пакутуе ад смогу і лясных пажараў.

Усьведамленьне катастрофы адбываецца, але дастаткова павольна. Так, Еўрапарламентам перыядычна прымаюцца рашэньні, якія абмяжоўваюць шкодныя выкіды, напрыклад, для аўтатранспарту. У студзені 2007 года прынятае рашэньне аб закрыцьці каля 10 заводаў у Еўропе, якія выраблялі найбольшую колькасьць вуглякіслага газу. Аднак гэтыя дробныя захады не вырашаюць праблемы, а дакументаў накшталт Кіёцкага пратакола яўна недастаткова дзеля зьмяненьня сітуацыі, хаця б таму, што яны становяцца састарэлымі раней, чым іх пасьпяваюць ажыцьцявіць.

15 лютага 2007 года з ЗША прагучаў заклік былога віцэ-прэзідэнта А.Гора «ратаваць самых сябе»: «Я адчаяўся гаварыць пра сур’ёзнасьць зьменаў клімату!». Улады ЗША адразу ж націснулі на Гора, абвінаваціўшы яго ў выкарыстаньні вялікай колькасьці энэрганосьбітаў для ацяпленьня яго ўласнага велізарнага дома.

Гэтыя працёкі інфармацыі сьведчаць, відаць, пра тое, што зьмены клімату набылі ўжо катастрафічны маштаб, што ўладныя структуры маюць інфармацыю аб істотнай ролі антрапагеннага фактара ў глабальным пацяпленьні.

Аб’ектыўныя дасьледчыкі называюць асноўнай прычынай глабальнага пацяпленьня парніковыя газы, якія разьвітыя краіны выкідаюць у атмасьферу. Больш за 45 % ад агульнай колькасьці такіх газаў вырабляюць ЗША, якія спажываюць каля 40% энэрганосьбітаў планеты пры насельніцтве каля 5% ад сусьветнага. Пры гэтым улады ЗША адмаўляюцца падпісаць Кіёцкі пратакол, які абмяжоўвае шкодныя выкіды, бо гэта выкліча затрыманьне росту амерыканскай эканомікі й зьніжэньне ўзроўню спажываньня, надзвычай высокага ў гэтай краіне.

Каля 35% выкідаў вуглякіслага газу дае Еўразьвяз, які спажывае 40% сусьветных рэсурсаў пры насельніцтве каля 15% ад сусьветнага. Расея ж, якая валодае 25% зямных энэргарэсурсаў, спажывае толькі 5% ад агульнага аб’ёму іх спажываньня пры насельніцтве 3% ад сусьветнага. Аднак адносна малы аб’ём адкідаў ў Расеі ампенсуецца адсутнасьцю сучаснай інфраструктуры па перапрацоўцы сьмецьця – вялікія прасторы вакол буйных гарадоў ператвораны ў звалкі.

Няма сумневу, што глабальнае пацяпленьне мае палітычныя прычыны. Яны ў тым, што большая частка краінаў на зямлі, у тым ліку краіны былога СССР і Ўсходняй Еўропы, улучаныя ў «спажывецкае грамадства», якое імкнецца да неабмежаванага разгортваньня вытворчасьці й спажываньня, што вядзе да нарастаньня аб’ёмаў адкідаў, да дзікунскай эксплуатацыі прыроды.

Найбольш магутным рэгулятарам рынкавай эканомікі разам з чыста рынкавымі механізмамі зьяўляюцца інтарэсы транснацыянальных карпарацый (ТНК). ТНК кшталтуюць усю сваю палітыку, зыходзячы з атрыманьня максімальнай карысьці для сябе, ігнаруючы пры гэтым інтарэсы не толькі ўсяго астатняга чалавецтва, але і прыроды. Дзеля стварэньня сітуацыі, найбольш спрыяльнай іх фінансавым інтарэсам, яны ўтвараюць марыянеткавыя палітычныя структуры ў падуладных ім дзяржавах, праз сродкі масавай інфармацыі ўжываюць інфармацыйныя тэхналогіі для ўкараненьня ў сьвядомасьць насельніцтва фальшывай сістэмы каштоўнасьцяў, дамінанты грошай, каб прымусіць людзей абслугоўваць інтарэсы ТНК у якасьці актыўных спажывальнікаў і маніпулюемых выбарцаў. Дзеля ўтрыманьня свайго панаваньня ў сьвеце яны шырока выкарыстоўваюць падман, двайныя стандарты і гвалт. Менавіта гэтыя структуры з мэтай захаваньня свайго панаваньня стрымліваюць персьпектыўныя навуковыя распрацоўкі, у тым ліку распрацоўкі альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі. Цалкам відавочна, што такая палітыка несумяшчальная з гарманічным існаваньнем чалавека і прыроды і прывядзе ў найкаротшыя тэрміны да зьнішчэньня ўсяго чалавецтва, улучна з самымі прадстаўнікамі ТНК.

Таму ўзяць пад грамадскі кантроль ТНК – першая і неябходная ўмова для пераадоляньня экалагічнай катастрофы.

Прывядзеньне да ўлады ў вядучых краінах ўрадаў нацыянальных інтарэсаў, што складаліся б з разумных і адказных людзей – другая неабходная ўмова. Толькі такія ўрады, выкарыстоўваючы дзяржаўнае рэгуляваньне вытворчасьці й спажываньня, у стане ажыцьцявіць захады, неабходныя для ліквідацыі шкоды, прынесенай чалавекам прыродзе:

– зніжэньне спажываньня да разумнай нормы (мінімізацыя спажываньня немагчымая без справядлівага размеркаваньня матэрыяльных рэсурсаў паміж краінамі й людзьмі);

–  укараненьне рэсурсазьберагальных, экалагічна чыстых тэхналогій, нягледзячы на зьвязаныя зь імі выдаткі;

– усталёўваньне прыярытэту экалагічных нормаў над памерам прыбытку ў працэсе вытворчасьці;

– адкрытасьць палітыкі, праўдзівасьць сродкаў масавай інфармацыі.

Ажыцьцяўленьне такіх захадаў непазьбежна прывядзе да спыненьня панаваньня ТНК, аднак дасьць шанц чалавецтву выжыць. Пры ажыцьцяўленьні такіх захадаў трэба памятаць, што ацэнкі часу, які застаўся да экалагічнага колапсу, стала карэктуюцца эксьпертамі… ў бок памяньшэньня.

 

Людміла Кузьмінічна Фіёнава,

доктар фізіка-матэматычных навук [ІА «Десница», 11 траўня 2007 г. desnitsa@comtv.ru, www.peroun.webzone.ru]

 

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    1. Абвінаваціць толькі ТНК некарэктна.
    2. Людзей становіцца ўсё больш, а жыць яны хочуць усё лепш – галоўная прычына “перагрузкі” Зямлі.
    Да таго ж працэнт хворых і старых людзей павялічваецца. Пачаўся лавіна-падобны працэс.
    3. Я чуў, што згодна Мальтуса неабходны войны, каб зменшыць колькасць жыхароў Зямлі.
    Відавочна, што людажэрскі падыход непрымальны.
    4. Тэхналагічны і навуковы прагрэс ня можа кампенсаваць негатыўнае развіццё падзей.
    5. Катастрофа непазбежна, калі толькі не запануе экалагічна-арыентаваная мараль.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы