nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

М.Купава: “Гэта штогадовы клопат і шчасьлівая хвіліна”

13 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://svaboda.org/content/Article/1047430.html)

��пава.JPG

Мікола Купава – мастак, сябра творчай суполкі «Пагоня», так адказаў на пытаньні: чым ёсьць 90-я ўгодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі й як лепей адзначаць гэтую дату?

“На маёй памяці, апошнія 20 гадоў мы заўсёды сьвяткуем. Як правіла робім маштабныя шэсьці, паседжаньні, канцэрты, выставы. Прымяркоўваем да гэтага дня нейкія публікацыі і выданьні. І гэта ўжо наш звычайны штогадовы клопат і шчасьлівая хвіліна ў жыцьці[Абвяшчэньне БНР] Гэта сапраўды вялікая падзея. Бо пасьля гэтулькіх гадоў таптаньня нашай гісторыі на месцы, пасьля заняпаду грамадзтва і дзяржаўнасьці была абвешчаная вольная, незалежная дзяржава Беларусь. Іншая рэч, што мы не ўтрымалі гэтую незалежнасьць, ня здолелі яе адстаяць. Але гэта было вельмі цяжка, бо на нас абрынулася такая навала, такая варожая сіла, што мы не маглі выстаяць адны. Нас ніхто не падтрымаў. Проста высновы з гэтага неабходна рабіць. Бо далейшая барацьба працягваецца. І менавіта інтэлектуальнымі сіламі мы мусім дасягнуць таго, што было зроблена ў 1918 годзе”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы