nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пра “мараль” расейскай імперыякратыі

сакавік 20, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Віталь Хромаў

Ð�аÑ�Ñ�оÑ�.JPG 

Некалькі дзён таму вельмі адказны прадстаўнік расейскай імперскай бюракратыі (далей РІБ, імперыякратыя) міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў (гл.фота) даў інтэрвю “Расейскай газеце” (поўны тэкст тут: www.rg.ru/2008/03/18/lavrov.html). У ім ён закрануў шэраг прынцыповых пытаньняў. У прыватнасьці, што ў час свайго візіту на Блізкі Ўсход ён падпіша пагадненьне пра поўную адмову ад візавага рэжыму паміж Расеяй і Ізраілем (!!!; наша сталеньне да гэтай справы мы ўжо сфармулявалі раней, гл. тут: https://nashaziamlia.org/2007/09/28/907; цяпер, калі прэзідэнтам расейскай імперыі стаў Мядзьведзеў-Мендэль, сітуацыя прасьвятляецца яшчэ больш). У інтэрвю было таксама пацьверджана дваістае стаўленьне РІБ да будаўніцтва Іранам уласнай АЭС. Але галоўны сэнс інтэрвю заключаўся ў тым, што расейская імперыякратыя вырашыла яшчэ раз абвясьціць сваё стаўленьне да праблемы “сепаратызму” (доказ – менавіта гэтую частку інтэрвю працытавалі практычна ўсе расейскія СМІ). Мы маглі б праігранаваць дадзены факт, але пан Лаўроў дазволіў сабе падаць праблему ў плоскасьці маралі-амаралі. А ўжо гэта ігнараваць нельга…

 

Пачнем з цытаты.

“Пытаньне: Што на ваш погляд сапраўды можна зрабіць для таго, каб мінімізаваць наступствы ў сусьветным маштабе ад незаконнага аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці Косава?

Лаўроў: Гэты прэцэдэнт ужо адгукнуўся ў многіх раёнах. Ёсьць падставы меркаваць, што ўсё гэта адбываецца не выпадкова. Безумоўна, зьдзейсьнена НАЙЦЯЖЭЙШАЕ ПАРУШЭНЬНЕ МІЖНАРОДНАГА ПРАВА. Многія, у тым ліку й ісламскія дзяржавы, не зьбіраюцца прызнаваць незалежнасьць Косава. Хацеў бы папярэдзіць ад спакусы паддацца на заклікі, якія гучаць зь неарабскіх і неісламскіх краін, але адрасаваныя менавіта ісламскім краінам, праявіць ісламскую салідарнасьць і прызнаць Косава. Бо сітуацыя ў Косава – ГЭТА НАЙЯСКРАВЫ ПРЫКЛАД ЭТНІЧНАГА СЕПАРАТЫЗМУ

Як з гэтым змагацца? Змагацца з гэтым можна толькі прававымі метадамі – тлумачыць усю абаюдавотрасьць гэтай сітуацыі, усю яе небясьпеку для міжнародных адносінаў зь непрадказальнымі наступствамі. У Косава працягваюцца спробы сілай прымусіць людзей жыць у дзяржаве, якая створана незаконна [што тут маецца на ўвазе, не зразумела. – Рэд.].

Беспарадкі пачаліся і ў іншых рэгіёнах сьвету. Я лічу, ЗААХВОЧВАЦЬ СЕПАРАТЫСЦКІЯ ТЭНДЭНЦЫІ АМАРАЛЬНА. Вы бачыце, што адбываецца ў аўтаномным раёне Кітая Тыбеце, як там дзейнічаюць сепаратысты. Вось і албанцы ў Македоніі ўжо патрабуюць такой ступені аўтаноміі, якая ёсьць яўным крокам на шляху да незалежнасьці. Дый у іншых частках сьвету тое, што адбываецца, дазваляе меркаваць, што мы бачым толькі пачатак скрайне выбухованебясьпечнага працэсу. Усе тыя, хто ідзе па гэтым шляху, павінныя не патрабаваць праявіць ці то ісламскую, ці то еўраатлантычную салідарнасьць. Ім неабходна ўсё ж думаць пра сваю адказнасьць. Чым больш вялікая краіна, тым яна больш сур’ёзная, тым большую адказнасьць яна нясе. Функцыя тлумачэньня гэтай адказнасьці на сёньняшні момант, відаць, ёсьць самай важнай. Мы імкнемся гэтыя высілкі прыкладаць”.  Канец цытаты.

 

Зразумела, чаму верашчыць РІБ – яна прадчувае небясьпеку пачатку аналагічных працэсаў у самай незаконнай, самай амаральнай імперыі, якой ёсьць імперыя расейская (Кітай у чарзе за ёй, таму яна заклікае яго ў сюзьнікі). Але, калі імперыякратыя ў сваёй аргументацыі яе пра́ва на працяг свайго паразітнага існаваньня пераходзіць у сьферу маралі, тут яна робіць відавочную памылку.

Мы ня будзем аналізаваць феномен Косава. Размова пра гэта, калі дазволяць час і сілы, наперадзе. Пакуль абмяжуемся прынцыповымі рэчамі, якія варта зафіксаваць.   

Першае. Змаганьне за Свабоду свайго народу, за яго Незалежнасьць, Самастойнасьць (па тэрміналогіі імперыякратыі – за “сепаратызм”) – гэта ва ўсе стагоддзі было ня толькі самай высокамаральнай справай, а і самай справядлівай, прагрэсіўнай, правільнай. Як мы бачым, у імперыякратыі ўсё наадварот  (Ці ня так, спадары лібералы? Алё, дзе вы?! Мы чакаем вашай рэакцыі на заяву Лаўрова адносна “маральнасьці” здушэньня свабоды, як і заранёў ведаем, што сёньня сапраўдных лібералаў ужо няма, засталася адная псеўда-ліберастычная тухляціна)  

Па-другое. Сквапная агрэсія, скіраваная на захоп любога народу, на анэксію яго тэрыторыі, на пераўтварэньне свабодных людзей у рабоў імперыі, заўсёды лічылася справай надзвычай амаральнай. Напрыклад, у адносінах да Вялікай Літвы-Беларусі гэтую агрэсію ў свой час зьдзейсьніла РІБ у царскім варыянце (частка фактаў-прыкладаў пададзена тут: https://nashaziamlia.org/2008/02/26/1207). Гэтую ж палітыку пад выглядам “маральнай інтэграцыі”, “яднаньня брацкіх народаў” працягвае праводзіць і цяпер.

Па-трэцяе, імкненьне любой імперыі гвалтоўным чынам, праз накінутыя шантаж, пакуты, разбурэньне, праз кроў і сьмерць утрымаць у сваіх межах народ, паўсталы на змаганьне за свабоду, таксама зьяўляецца справай абсалютна амаральнай. Так, напрыклад, было ў часы ўсіх паўстаньняў беларусаў-літвінаў за сваю свабоду, так было зусім нядаўна ў час паўстаньня чачэнскага народу за тое самае (чытайце матэрыялы www.kavkazcenter.com).  

Чацьвертае. Калі ўжо “заахвочваньне да сепаратысцкіх тэндэнцый амаральна”, тады як ацэньваць дзейнасьць РІБ, зьвязаную з такім заахвочваньнем жыхароў Абхазіі й Паўночнай Асеціі? З нагоды варта ведаць, што на сёньня да 90% і больш насельнікаў гэтых “раёнаў” маюць расейскія паштарты… Акрамя таго, заява Лаўрова прагучала на фоне заклікаў Дзярждумы РФ  ініцыяваць працэс прызнаньня гэтых “сепаратысцкіх рэсупблік”.

Вось дык мараль… Ну, ды пакінем эмоцыі.

Атрымліваецца, што тая мараль у міжнародных зносінах, якую прапагандуем мы, як мінімум, па чатырох  прынцыповых пазіцыях адрозьніваецца ад антымаралі расейскай імперскай бюракратыі.

Свабоду Чачні!

Свабоду Тыбету!

Свабоду кожнаму народу, які яе жадае!

За нашу і Вашу Свабоду!!!

Хай зьгінуць усе імперыі!!!

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы