nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Рыгор Сітніца: На сапраўдных маральных прынцыпах трымаецца жыцьцё

20 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

С��н��а.JPG

Мы вырашылі падаць інтэрвю, якое ўзяў у Рыгора Сітніцы з нагоды 50-гадовага юбілею Аляксандр Уліцёнак (арыгінал тут: svaboda.org/content/Transcript/1048274.html), паколькі ў ім узьняты важныя пралемы – у прыватнасьці, гаворыцца пра сувязь паміж свабодай і маральлю (хаця зь некаторымі поглядамі сп-ра Рыгора мы пагадзіцца ня мажам). Сп-р Сітніца – удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх ды міжнародных мастацкіх імпрэзаў. Творы мастака знаходзяцца ў музэях Беларусі, Польшчы, Грэцыі, Нямеччыны, у прыватных зборах многіх краінаў. Ён першы намесьнік старшыні Беларускага саюзу мастакоў. У апошнія дзесяць гадоў спрабуе сябе ў паэзіі, публіцыстыцы: лаўрэат двух літаратурных прэмій – «Полымя-2003» і «Залаты апостраф-2007».

Рэдакцыя.


У
ліцёнак: “Нашыя слухачы дастаткова востра зрэагавалі на вашыя словы пра тое, што вы ў стане знайсьці паразуменьне нават з тым чалавекам, які корміцца ад стасункаў зь сёньняшнімі ўладамі…”

Сітніца: “Джаконда” таксама зробленая на замову фларэнтыйскага купца. Ня трэба забывацца… Іншая справа: гэта зроблена геніяльна! Ён стварыў геніяльны вобраз, пакарміўшыся з рук… Іншая справа, што мастак не павінен губляць маральных прынцыпаў – ці мала да чаго сёньняшняе “мастацтва” дадумалася? Калі, скажам, мастацкія творы малююцца экскрэмэнтамі і тое выдаецца за сучаснае мастацтва”.

Уліцёнак: “Але ж сучасныя пэрформансы такога кшталту ў Беларусі таксама ёсьць!”

Сітніца: “Ёсьць. Часам гэта ідэя, якая разбурае дзеля стварэньня. Тут адно. Але калі разбураюцца спрадвечныя маральныя каштоўнасьці – я такое мастацтва проста не прымаю. У якім бы яно выглядзе не было. І ў традыцыйным мастацтве можна знайсьці амаральныя, немастацкія рэчы, гэтаксама і ў сучасным – процьма станоўчага, але й процьма адмоўнага. Таму трэба трымацца дакладных маральных прынцыпаў і адносна іх ацэньваць зробленае”.

Уліцёнак: “Часы мяняюцца, але як і за саветамі паўстае дылема: маральнасьць і канфармізм…”

Сітніца: “Канфармізм мае ўсялякія абліччы. Нават за тым часам, які мы ўмоўна ці не лічым вольным, таксама былі канфармісты, якія затым ператварыліся ў “канфармістаў наадварот”. Я ня буду называць іх прозьвішчы, але яны за апошнія гадоў дваццаць памянялі па некалькі разоў свае і мастацкія, і маральныя, грамадзянскія прынцыпы. Аднак, даруйце за таўталёгію, у прынцыпе мастацтва – гэта тэрыторыя свабоды. І калі мастак можа адчуваць сябе вольным ва ўсіх умовах, у любых варунках – значыць, ён здольны сапраўды стварыць нешта вартае. Мастацкае. А калі чалавек азіраецца і баіцца кожнага свайго кроку, значыць, у яго нешта не ў парадку з сумленьнем, з маральлю. Маральны чалавек павінен адчуваць сябе свабодным чалавекам. Бо за ім сапраўды маральныя прынцыпы. На якіх і трымаецца жыцьцё”.

 

 

Ад рэдакцыі:

Нам вельмі спадабалася думка, што свабодным можа быць толькі маральны чалавек! Гэта сапраўды істотная ўмова свабоды…

Аднак нам не спадабалася думка аб паразуменьнях з прыўладнымі канфармістамі. А што, калі ўлада злачынная? – этнацыдная, генацыдная, дыскрымінацыйная, крымінальная, дэгенератыўная? Няўжо падтрымка такой улады канфармістам ня ёсьць саўдзел у злачынствах, а г.зн. учынак амаральны?

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы