nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Рукі прэч ад Беларусі!

22 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

Яўген Мурашка, Германія

Ð�Ñ�Ñ�аÑ�ка.JPG 

Крамлёўскія паны!

Усяму сьвету ўжо даўно надакучыла ваша вечнае імкненьне да сусьветнага панаваньня. Перш чым кіраваць чужымі краінамі, навучыцеся гаспадарыць на сваёй зямлі. Паглядзіце, да чаго вы давялі сваю краіну? Навокал бандытызм, п’янства, сіроцтва. А што ў вас робіцца ў войску? Дый у вас няма сказу бяз мата, без злачынства – няма дню, без падману – хвіліны. У вас рукі па локаць у крыві: дзе ступіць ваш сапог, куды дацягнецца рука – там рэкі крыві. Вы ўжо даўно зьнішчаеце наш працавіты беларускі народ. Што вам трэба ад яго?

 

Вы кажаце, што Лукашэнка карыстаецца аўтарытэтам і таму яго абірае народ. Тыя, хто так кажа – гэта хлусьлівыя псы. Народ завабілі ў пастку адзін раз, у 1994 годзе. Але праз 1,5-2 гады міф пра новага правадыра разьвеяўся, як пыл на дарозе. У Беларусі цяпер практычна рабаўладальніцкі лад, дзе ёсьць адзін рабаўладальнік. Рэжым Лукашэнкі трымаецца толькі на штыках і падмане, дый на падтрымцы такіх арганізацый, як Інстытут краін СНД, якім кіруе К.Затулін, з рота якога ліецца адна хлусьня ды імперскія догмы дзяржаўнай улады “жалезнага В.Пуціна”. Дапамагаюць яму такія ўстановы, як інстытуты  Расейскай Акадэміі навук, МДІМА, МЗС РФ, МДУ ды іншыя. Такой амаральнай, хлусьлівай і крымінальнай улады яшчэ не было, і не давядзі Бог яе пабачыць каму-небудзь.

Адзіны рэжым, які горача падтрымлівае Лукашэку – гэта расейскі. Мы ня хочам “братэрскіх абдымкаў” з такой краінай: з крымінальнай Расеяй, з Расеяй бязьмежнікаў, з краінай, якая не паважае іншыя народы.

На штыках павагу не запрацуеш. Вы нахабна ўрываецеся ў чужы дом (Чачня) і яшчэ заклікаеце сваіх грамадзян “мачыць у сартыры” гаспадароў. Вось ужо некалькі стагоддзяў, як вы нахабна улезьлі ў наш беларускі дом. Дайшло да таго, што “поп Гапон” зь імем Алексі ІІ лічыць Беларусь сваёй епархіяй і дабраслаўляе на забойства. Няма больш амаральнага ўчынку, чым узнагародзіць ордэнам Паўлючэнку, які на думку многіх мае дачыненьне да зьнікненьня Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага, Д.Завадскага. А, між тым, маскоўская царкава не збаялася Бога і зрабіла гэта. Тады якая ж гэта царква? Гэта царква сатаны, якая толькі прыкрываецца боскімі іконамі. Сказаў жа Ісус, што “ня кожнаму верце, хто імя мае вымаўляе”. 

Нам ня быць разам: ні з такой Расеяй, ні тым больш з вашым стаўленікам – Лукашэнкам.

Як бы вы ні намагаліся, Беларусь будзе свабоднай краінай. Дый вам нядоўга панаваць у самой Расеі. Эра Лукашэнкі закончылася. Няма яму месца ў будучай Беларусі. І наша сіла не на Захадзе ці Ўсходзе, наша сіла – у нашым народзе. Ён  здолее за сябе пастаяць.

Самы галоўны наш вораг – гэта крамлёўскія ўладары, бяздарныя тупіцы зь імперскімі амбіцыямі.

Рукі прэч ад нашай Бацькаўшчыны!

Вон з нашага дому!

Хай жыве працавіты і гасьцінны народ Беларусі!

Жыве Беларусь!    

 

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    “Такой амаральнай, хлусьлівай і крымінальнай улады яшчэ не было…” – была! Пра Леніна-Сталіна забыліся?
    “…бяздарныя тупіцы…” – ня трэба іх недаацэніваць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы