Сяргей Высоцкі (старшыня незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды)
Узнікла нядаўна ў мяне спрэчка з адным нашым “дэмакратам”, чалавекам, які ў курсе ўсіх апазіцыйных павеваў, ходзіць на ўсе мітынгі.
– Вось хутка будзе падзея, збяруцца ўсе (назваў дату акцыі). Ты будзеш?
– Не, не буду.
– А ты чаму не будзеш? Не бойся, акцыя дазволеная. Маю інфармацыю з даставерных крыніц.
– А я, вось, не буду!
– Чаму?
– А Каліноўскі будзе?!
– Які Каліноўскі?
– Кастусь Каліноўскі – наш вялікі дзеяч?
– Дык яго ж даўно закатавалі…
– А калі б ён быў жывы, пайшоў бы на гэтую акцыю?
– Ну, вядома ж, пайшоў. Ён жа быў бясстрашны.
– А яму далі б хаця б прамову людзям сказаць?
– Ну, калі б ведалі, што гэта Каліноўскі…
– А калі б не ведалі, калі б ён выглядаў, як звчайны беларус, меў іншае прозвішча – ці далі б?
– Ну, каб ён запісаўся ў нейкую партыю з колаў аб’яднанай апазіцыі, і праявіў сябе…
– Дык нешта ніхто новы сябе не выяўляе ўжо шмат часу. Не ведаю аніводнага такога выпадку. Мяркую, і Каліноўскага адцерлі б па “зацверджаным рэгламенце”.
– Што ты хочаш гэтым сказаць?
– Ды толькі тое, што будучая акцыя з’яўляецца пустой, што абвешчаныя ідэйныя клішэ аб’яднання і дэмакратыі – хлусня. Усё гэта звычайная піяраўская шуміха, вялізныя сродкі, а ўнутры – пустэча. Проста яшчэ адна нагода для “вождей” апазіцыі ды яшчэ паразітаванне на слаўнай даце.
– Яны робяць, што могуць.
– Ну, а калі рэжым кіне спецназ? Такое ўжо не раз было. Ці змогуць хаця б абараніць людзей, даць хоць які адпор агрэсіі?
– Ты сам ведаеш, што не змогуць. Ды і няправільна гэта, мы за негвалтоўны супраціў.
– Прыгадай мне хоць адзін выпадак паспяховага дэмантажу тыраніі, які адбыўся без усялякага гвалту…
– Грузія.
Няпраўда. У часе “Ралюцыі Ружаў”, і асабліва на этапе падрыхтоўкі быў магутны арганізаваны рух, падрыхтаваныя байцы, былі сутычкі.
– Сербія.
– “Адпор” – быў надзвычай моцнай структурай. Сотні падраздзяленняў, дзесяткі тысяч актывістаў, падрыхтаваных для вулічнай барацьбы. Прабіць кардоны паліцыі, каб зрабіць пажар у Саюзнай Скупшчыне (парламенце) – патрабаваліся вельмі падрыхтаваныя людзі. Як і ўзяць пад кантроль Федэральны парламент, радыё, тэлебачаньне без спецыяльных падрыхтаваных атрадаў з былых салдат было немагчыма.
– Мы ідзем не на рэвалюцыю. Людзі выйдуць адсвяткаваць гістарычны дзень.
– Гэта хоць неяк паспрыяе вызваленню Беларусь ад расейскай каланіяльнай тыраніі ці нацыянальнаму абуджэнню народу? Калі аб’яднанне здзейснена толькі дзеля прагматычнага разліку і каньюнктуры, навошта ісці за іх арганізатарамі?
– Асобна ад іх усё роўна не зробіш. Няма сродкаў, не хопіць сілаў, прыйдзе мала людзей.
– А хіба ўсе сілы ў грошах?! Можа, хай будзе менш людзей, але моцных і свабодных, здатных бачыць праўду.
Бываюць такія моманты, калі нельга нешта істотна змяніць. Натуральна, што тысячы простых людзей слаба разбіраюцца ў складаным апазіцыйным раскладзе, ва ўсіх нюансах. А вунь слупы – завешаныя шыкоўнымі налепкамі. І так хочацца верыць, што за гэтым стаяць сумленныя, ідэйныя лідэры…
Сумна ад немагчымасці ўратаваць такіх людзей ад будучых расчараванняў. Для майго знаёмцы – гэта ледзь ні хобі, а вось звычайныя людзі… Потым да іх прыйдзе жорская рэчаіснасць і разам з ёй балючае расчараванне. Спатрэбіцца час, каб вярнуць сваю веру. Калі нешта яшчэ атрымаецца вярнуць. А “аб’яднанцы” праз пэўны час зноў правядуць чарговую імпрэзу для “птушачкі”…
Нам – тым, хто ўжо цудоўна зразумеў – трэба зрабіць усё магчымае, каб уратаваць людзей ад чарговай хлусні і наступнай роспачы. Вырваць народ з аблуднага кола: акупацыя – каланіяльны рэжым – прадажная апазіцыя, адарваная ад аб’ектыўных інтарэсаў народу – новая акупацыя. І так зноў і зноў…
Шлях Радзімы – іншы. І мы пойдзем ім – шляхам праўды!
N.B.
25.03.2008 г. актыў БПС прыме ўдзел у малебне, арганізаваным суполкай БАПЦ з нагоды Дню Незалежнасці, ды іншых мерапрыемствах па ўласным сцэнары.
пакуль калону ня будзе ачольваць Зянон Пазьняк,на гэтых тусоўках няма чаго рабіць.
” Яны робяць, што могуць.” – гэта правільны адказ!
Нехта даўно казаў: Свабода патрабуе няшмат – адной кроплі крыві і адной кроплі поту, але ад кожнага!
Ня трэба ганіць тых хто проста вышаў на вуліцу са сцягам, каб адзначыць свята 25 сакавіка.