Сяргей Высоцкі
Часам раздражняе ўласная інтуітыўная здатнасць прадбачыць расклад бліжэйшых падзей, палітычных акцый. Так адбылося і з акцыяй “аб’яднанай апазіцыі” ў Дзень Незалежнасці 25.03.2008 г. На сайце www.nashaziamlia.org былі размешчаныя мае артыкулы, у якіх папярэджваў аб маючым адбыцца правале. Але ступень правалу пераўзышла нават мой прагноз. Сапраўды, пра які ўзровень арганізацыі можна было казаць, калі людзі ішлі прама ў процілеглых напрамках… Адчай і боль дэзарганізаваных, кінутых, збянтэжаных грамадзян. Роспач і слёзы ад сваёй немачы.
Застаецца загадкай, куды ж ізноў падзеліся заяўшчыкі акцыі?! Дзе, урэшце, быў сам правадыр афіцыйнай апазіцыі?
Не буду тут сарамаціць сваіх апанентаў, няхай гэта робяць іхныя паплечнікі. Аднак, панове, пра якое “збаўленне ад аўтарытарнага рэжыму” вы кажаце, калі на чале такія лідэры?!
З іхнай крытыкі выходзіць, што мы “непапулярныя нацыянал-радыкалы”. Зразумела, апаненты вам не падабаюцца. Але хто вы? Калі мы заяўляем акцыю – то, ва ўсялякім выпадку, з’яўляемся на яе. У нашых колах існуе няпісаны шляхецкі прынцып: прычынай няяўкі на сваю акцыю, акрамя непрытомнасці, можа быць толькі папярэдняе затрыманне. Хвароба, нават нейкае сямейнае здарэнне не даюць права кіраўніку праігнараваць сваю акцыю. Бо гэта – як бой: ты абвяшчаеш бітву за душы людзей, заклікаеш людзей прыйсці, народ павінен рушыць за табой, і калі ты не з’яўляешся – гэта здрада і ганьба! Пасля такога лепш увогуле не лезці ў палітыку, бо гэта смерць веры ў сэрцах тваіх паплечнікаў, духоўная смерць многіх людзей, удар па Арганізацыі, Ідэі.
Удар па сабе стрываць можна, а вось удар па тваёй святой справе прапускаць нельга. Зноў жа, калі гэтая справа для цябе годная, калі ты разумееш, што такое дысцыпліна ліцвіна і воля нацыі, калі ты любіш свой народ.
У часе акцыі 25.03. былі расцярушаныя групы людзей, кінутыя перасваранымі хітрунамі-арганізатарамі, і сталі мясам на бойні. Іх атачалі, білі, лавілі. Хто жадаў карцінку – атрымаў. А як жа людзі?!
Адказваючы на запытанне, ці маглі б мы, беларускія патрыёты, арганізаваць вялікую вулічную акцыю ў сённяшніх умовах значна лепш (калі ў нас няма сродкаў, легальнага статусу і г.д.), адкажу шчыра – не.
Аднак, мы б на акцыі былі.
Калі ёсць крыху сумлення і агню нацыянальнай волі, то сёння найперш варта думаць, што трэба зрабіць, каб заўтра не паўтарылася такая ж “недарэчнасць”, як апошняга 25-га.
Для таго, каб беларускі народ зрабіў хаця б крок наперад, патрабуецца шмат, а найперш – прагрэс у самаарганізацыі. Для гэтага трэба:
1. Зразумець паразнасць цяперашняга становішча ў апазіцыі і мець гатовасць змяніць падобны расклад (нават коштам адмовы ад усіх замежных падачак).
2. Воля падтрымаць сілы Народнага супраціву.
3. Адмова ад марных чаканняў на “дабрадзеяў” з-за кардону, на суступкі каланіяльнага рэжыму, на цудоўнае спалучэнне спрыяльных абставін.
4. Разуменне і воля тварыць сваё, пачаць уласную самаарганізацыю і рыхтавацца да самаабароны. Рыхтавацца да барцьбы разам са сваімі палітыкамі (няхай не “раскручанымі”, затое незацёртымі і сваімі)!
Нехта палічыць прад’яўленыя кірункі занадта вялікім запатрабаваннем для “прыбітых беларусаў”. Дык хопіць быць прыбітымі, пара ўздымацца з кален!
Можна, вядома, і далей выконваць ролю баранаў, якіх нехта гоніць на бойню. Можна далей спадзявацца на кагосці, цешыцца байкамі пра “негвалтоўны супраціў”. Хаця кожны палітык любога напрамку смяецца над гэтай прыдумкай кручаных паліттэхнолагаў. Супраціў мусіць быць нацыянальным, мусіць быць прафесійным. Гвалтоўным ці не яго робіць становішча, у якім знаходзіцца падняволеная нацыя, і мэта, да якой яна імкнецца.
Але гэта ўжо філасофія свабоднай нацыі, якую я чытаю ў Маццыні, дэ Голя, Петлюры ці Масарыка. У беларусаў падобныя ідэі цяпер непапулярныя. У супрацьвагу бясконцай подласці і этнацыду з боку рэжыму падаецца жахліва перыферыйны, местачкова адсталы набор ліберальных мітаў разгубленага Захаду. Вось якраз з гэтай глебы ўзрастае бесхрыбетны клан сумніўных лідэраў.
Весці безабаронных людзей да яўнай падставы – гэта прасцей, чым гуртаваць сілу нацыі. Вось толькі як шмат з гэтых пабітых прыйдзе заўтра: адзін з дзесяці ці адзін са ста?!
Ідэя служэння Народу і Дзяржаве ўвасабляецца праз цвёрдую Арганізацыю з разуменнем адказнасці за свой Народ.
Адбудоўваючы рух па нашых прынцыпах, таксама можна памыліцца. Але мянтальнасць мяняецца… Адчыняюцца новыя перспектывы, з якіх відаць святло перамогі! Праз гэты шлях не прыйдзецца абціраць слёзы роспачы і бяссілля.
С.Высоцкі, ст.БПС
Ад рэдакцыі:
Па-першае, мы вырашылі праілюстраваць дадзены артыкул ня толькі фота Высоцкага, а і фота пад назовам “Лідэры апазыцыі ўскладаюць кветкі да помнікаў клясыкам нацыянальнай літаратуры, 28 сакавіка” (узята адсюль: www.svaboda.org/photogallery.aspx?id=1127). Як бычаце, “лідэры апазіцыі”, як ні ў чым не бывала, крочаць па месцах зусім нядаўняй трагедыі й… іх асабістай ганьбы.
Па-другое, тэма апраўданасьці актыўнага супраціву імперыі й каланіяльнай адміністрацыі, кантэкстуальна закранутая аўтарам, вельмі сур’ёзная. Мы лічым, што такі супраціў магчымы толькі пры выкананьні шэрагу ўмоў:
1. Калі адсутнасьць супраціву можа прывесьці да значна большых страт нацыі ў людзях, часе разьвіцьця, тэрыторыі, матэрыяльных ды іншых рэсурсах.
2. Пры поўнай бесперсьпектыўнасьці негвалтоўна-пасіўнага супраціву (у апошняга на справе ёсьць вялікі рэсурс; гэта, будзем шчырымі, даказалі падзеі ў Індыі, ЮАР, негры ЗША і г.д.).
2. Калі актыўны супраціў не завершыцца вынішчэньнем пасіянарыяў, з-за чаго нацыя можа на доўгі час страціць жыцьцяздольнасьць, а то і ўвогуле загінуць (захаваньне пасіянарыяў магчымае, калі сілавыя органы рэжыму пачнуць пераходзіць на бок паўстанцаў ці, прынамсі, будуць абсалютна неўтральныя што да рэвалюцыйных падзей).
Давайце лічыць дадзеныя ўмовы чарговым прынцыпам Пераможнай дактрыны (П пр-п 13).
Ў 90-х гадах, пад час акцый, ў міліцыянтаў была іншая тактыка. Яны, як шакалы,
бо баяліся, выхоплівалі людзей наўпрост з калёны і і валаклі ў варанок. З гэтай нагоды
стварылі дружыну з маладых хлапцоў дзеля аховы калёны. Гэта сябе апраўдала
Адноўчы моладзь, прышчучыла мянтоў ў скверы Дзяржынскага і і ментам мала не
здалося. Канешне, неабходнасьць стварэньне баяздольнай дружыны сёньня актуальна,
як ніколі. Бо супраць лома павінен быць іншы, мацнейшы лом.
Толькі гэта застаёцца марай, бо сёньнешнім “вождям” гэта проста не патрэбна, бо ў іх зусім
іншыя і далекіе, ад нацыянальнай ідэі, мэты.
Толькі будзе някепска каб яны памяталі, што калі будзе будавацца нацыянальная Беларусь,
ім не давераць нават дзяркач, кам месьці ходнікі
“Бо супраць лома павінен быць іншы, мацнейшы лом”- заявил Яуген Мурашка…и свалил за кордон.:))). И вожди почему-то повывелись…М-дя-я.:))) Ну а Мурашко несомненно Ленин в вынужденной эмиграции, не так ли? :))) Пишет на Родину свои местечковые “письма издалека”. /:))) /Ну, пиши, хоть посмеемся немного.:))) Храбрый трусишка вы наш! :)))
Дуглас, як Вы лiчыце што лепш:
iснаваць на ўласныя сродкi, няхай i ў Нямеччыне, альбо на нямецка-газпрамаўскiя, iмiтуючы апазiцыйную дзейнасьць на Беларусi?
Дарэчы, прывiтаньне барадатаму.))
Яўген Мурашка – Евгений Мурашко
http://robinngud.livejournal.com/49988.html