nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Беларусь – у Эўропу!” (?)

сакавік 31, 2008 | 3 каментарыя

Яўген Мурашка

���а�ка1.JPG

Прачытаў гэты заклік апазыцыі – і дзіву даўся. Ну, думаю, Яўген, пакуль ты ў Нямеччыне жыруеш ды плаваеш, як сыр ў масле, Беларусь наша…таго… цю-цю на Варкуцю. Ўсхапіўся, дастаў мапу, зазірнуў, а сэрцца тук-тук, тук-тук, а калі праўда, што Беларусь… таго і цю-цю?. Не, на месцы, якраз пасярэдзіне той самай Эўропы. Адлегла ад сэрца, а ў маіх мазгах застаўся сумнеў, бо мапа 1995 г. Ці мала чаго. Хуценька сеў на ровар і ў краму, набыў навяк (нават муха ня сядзела), тут жа, на месцы, разгарнуў, зазірнуў і канчаткова супакоіўся: на месцы мая каханая, родная Беларусь, на месцы, менавіта там, дзе і належыць ёй быць.

Таму незразумелы і не зусім карэктны заклік сённяшняй “апазыцыі” ісці туды, адкуль мы нікуды ні сыходзілі. Іншая справа – з чым і ў якой якасці ў гэтай Эўропе быць? Раўнапраўным і паважаным сябрам, ці сфэрай уплыву?

Магу падзяліцца сваім досведам “хаджэння” ў Эўропу.

Люты, 1995 год. У той час я быў старшынём Гомельскай арганізацыі “Саюз абароны правоў чалавека”, беспрацоўны (мяне за супрацьстаянне з адміністрацыяй звольнілі з “Гомсельмашу”). Менавіта ў лютым мы з жонкай атрымалі запрашэнне прыняць ўдзел ў трохдзенным эўрапейскім семінары па правох чалавека, які павінен быў адбыцца ў Міжнародным цэнтры па праспэкце “Правды” – 11 ў Менску. Запрашаў нас старшыня рэспубліканскай праваабарончай арганізацыі “Ліга правоў” Яўген Новікаў (у той час яры дэмакрат, сёння – такі ж адданы прыхільнік Лукашэнкі, прапагандыст).

Запрасілі – чаму б не паехаць? Усё ж прэстыжны семінар, бо ў ім прымалі ўдзел прадстаўнікі вядучых краін Эўропы.

Прыехалі. Немцы, менавіта яны былі гаспадарамі гэтага цэнтру, нас ветліва сустрэлі: “Guten Tag!”, “Guten Tag!“, “Bitte!” У іх рот да вушэй ад усмешкі, у нас нос угару ад такой сустрэчы. Ад такога стаўлення мы адчулі сваю значнасць. Следам за суправаджальнікам падняліся на ліфце на свой паверх, спыніліся, бо на увесь калідор мяккі палас, міжволі глянулі на свой брудны абутак – узнікла жаданне яго скінуць. Аднак наш гід рушыў далей і мы, каб не згубіцца, следам. Вось і наш пакой, наш нямецкі сябар, сказаўшы „Gut abend!“ (добрага вечара!) і знік.

У нумары той жа пухнаты палас на ўвесь пакой, шырокі, мяккі ложак, цёпла і ўтульна. У душавой слепнеш ад белага кафэлю і нікелю. Ніводнага табе прусака, непрыемнага паху, як бывае ў нашых гатэлях. Ад усяго гэтага адчуваеш нейкую няёмкасць і няўпэўненасць. А раптам што-небудзь сапсуеш?…

У душы атрымаўся чарговы канфуз. Распрануўся, бачу нейкая бліскучая ручка, я яе туды-сюды, бач ты… пайшла вада, сунуўся пад струмень і тут жа назад …. бр..ррр, халодная, а на вуліцы табе люты, а не ліпень. Дзе ж гарачая? Няма. Пазьней, метадам “втыка”, здолеў разабрацца. На гэтым нашы прыгоды не скончыліся.

Раніцай мы з жонкай пайшлі снедаць. Пры ўваходзе ў залю стаіць немец, не ўчорашні, але з такой жа усмешкай (на памяць прыйшоў успамін, як сустракаюць людзей у нашых сталовых і кафэ ў тыя часы), той жа “Guten Tag!“, тое ж “Bitte!“ Людзей у залі няшмат, ядуць, аб чымсьці размаўляюць, нехта ўстае, ідзе да вялізнага стала, на якім мноства ўсялякай ежы (мы яго бачылі, калі ішлі паўз яго), нешта бяруць і адыходзяць. А што мы? Мы сядзім і чакаем, калі да нас нехта падыдзе і запытае – што мы будзем есьці. Аднак мы трохі не ўгадалі, неўзабаве да нас падышоў той самы чалавек, які нас сустракаў (відаць, ён пабачыў нашу разгубленнасць), падвёў нас да гэтага стала, даў зразумець, каб мы бралі любую ежу і ў любой колькасці з гэтага стала. Стол, як мы даведаліся пазьней, меў назоў – “швэцкага”. Мяркую сабе, мы ў немцаў гасцюем, пры чым тут Швэцыя? Мы ж у Швэцыі ніколі не былі і такіх сталоў, вядома ж, і ў вочы ня бачылі. Зноў пракол! Вядома, такога выбару ўсялякіх смачных страў мне не даводзілася бачыць, каб адразу на адным стале і ў такой колькасці. Хуценька мы з жонкай нешта накідалі на свае талеркі і ходу, бо здавалася, што ўсе прысутныя на нас глядзяць, як на дзівакоў. Аднак прысутныя на нас не звярталі аніякай ўвагі, проста нам гэта здавалася ад пачуцця нашай непаўнавартасці.

Я нездарма так падрабязна апісаў гэты эпізод, каб паказаць на нашым прыкладзе, як нам была сорамна і горка за тое, што нас вучаць культуры тыя, якія тры с паловай стагоддзі таму пад капірку перапісвалі Статут Вялікага Княства Літоўскага аб дзяржаўным будаўніцтве, ад таго, што я ў свае 53 гады быў цмяны, як лес, у адрозненне ад жыхароў той самай “Эўропы”, для якой ў свой час наша грамадства было прыкладам для пераймання.

Дык чаму ж так сталася? Хто ў гэтым вінны? Чаму культурны, працавіты народ ператварыўся ў невукаў і жабракоў?

Вернемся да гісторыі. Можа, для некага я адкрываю Амерыку, аднак я буду казаць пра іншае. Я буду казаць пра свайго прашчура Дзяніса Мурашку, бо ён для мяне прыклад служэння Бацькаўшчыне.

У 1653 годзе маскоўскі цар Ляксей Міхайлавіч напусціў на ВКЛ розных сваіх хаванскіх з налівайкамі, якія пачалі знішчаць ўсё жывое. Ён заяўляў – “Хто вы такія? Вы, сівалапыя мужыкі, вы – нікчэмныя людзі, вы ня маеце права на годнае жыцьцё. Толькі мы, нашчадкі Чынгіз-хана, маем на гэта права!”

Мой прашчур (у той час яму было прыкладна 23 гады) сабраў такіх жа, як сам, “сівалапых”, і разам з Аскеркай на працягу 13 гадоў біў “у хвост і грыву” гэтых нашчадкаў манголаў. У 1663 годзе за свае заслугі перад Бацькаўшчынай атрымаў шляхетны стан. Аднак, як вядома, сілы былі няроўныя і маскавітам удалася захапіць вялікую частку ВКЛ. Амаль палова ліцьвінаў (беларусаў) была знішчаная або выведзена ў палон. У Масковію адпраўлялі пераважна майстроў, дзе яны патраплялі ў натуральнае рабства, а нашу тэрыторыю пакрысе пачалі засяляць расейцамі.

Напрыканцы 1660-х паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй была падпісаная дамова аб вайсковых дзеяннях супраць Турцыі. Мой прашчур і ў той вайне паказаў сябе адважным ваяром. Загінуў ён дзесці ў пачатку 1670-х, пасля таго як апынуўся з некалькімі тысячамі войска супраць турэцкіх сіл, якіх было ў шмат разоў больш. Асноўныя войскі кааліцыі ў гэты момант адышлі пасля дэзінфармацыі з боку Турцыі – маўляў, вайне канец, з Турцыяй заключаны мір. Дзяніса Мурашку ніхто не папярэдзіў аб адыходзе, а гэта ўжо натуральная здрада, і ён, не атрымаўшы загаду, застаўся у цытадэлі Ладыжыне і доўга трымаў асаду. Калі скончыліся прыпасы ежы і вады, прыняў рашэнне: “Чым паміраць з голаду, лепей ў баі” – выйшаў з рэшткамі свайго войска і ў полі прыняў апошні свой бой, у якім, паранены, быў захоплены ў палон. Пасля здзекаў туркі адсеклі яму галаву.

Не паручуся на 100% за дакладнасць апісаных падзей, аднак, што Дзяніс Мурашка і Аскерка кіравалі партызанскім рухам супраць маскавітаў – гэта гістарычны факт.

А колькі яшчэ знакамітых шляхцічаў змагаліся з расейскай навалай – іх сотні тысяч. І Статкевічы, Мазуркевічы, Астроўскія, Дашкевічы, Садоўскія… Спатрэбіцца шмат часу, каб пералічыць усіх нашых адважных прашчураў.

Потым “цясляр” Петр Ляксеявіч пачаў “рубіць” акно ў Эўропу. Вядома і тут адляталі ў іншы сьвет нашыя продкі за чужы інтарэс… На працягу трох стагоддзяў вынішчалась і вынішчаецца сёння, наша культура, мова, годнасць, патрыятызм, майстэрства. Можна вынішчыць шмат чаго, а гены нашых продкаў – ніколі.

І як прыклад – сенняшняя наша моладзь, якая ахвяруе сабой дзеля будучыні нашай Бацькаўшчыны.

Дык куды ж нам падацца? На Захад ці на Ўсход?

А ў такім становішчы – нікуды. Не патрэбная жабрацкая Беларусь Захаду. Эўропе, якая сядзіць на Расейскім паліве, бліжэй асабісты інтарэс, чым лёс Беларусі. Так, яны пасыпаюць попелам галавы, енчаць аб нашым жахлівым становішчы, забараняюць уезд невялікай купцы беларускіх чыноўнікаў, а ў той жа час гэтыя чыноўнікі шастаюць па той жа самай, “заклапочаннай” нашым лёсам, Эўропе, як хочуць.

Што нам дае ўступленне ў ЭЗ? За каго нас там будуць трымаць? Вядома, за жабракоў. Вунь, невялікая Мальта стала сябрам гэтага Звязу, ці такая ж, як і мы, жабрацкая краіна – Румынія. Здольныя яны мець ўплыў на палітыку Эўропы на ўзроўні Нямеччыны, Францыі ці Вялікай Брытаніі? Адказ відавочны – не.

Навошта ламіцца туды, дзе нас, у такім выглядзе, ніхто не чакае..

Выйсце ляжыць на паверхні. Неабходна пашыраць сваю нацыянальную свядомасць, культуру, набываць веды, мацнець фізічна і духоўна… Трэба дасягнуць той вышыні развіцця, на якой стаяла наша ВКЛ.

Скажуць: назад у мінулае? Не. Толькі ў будучыню, праз шляхетны стан, аб якім добра і дакладна кажа Галіна Арцёменка ў сваёй Праграме.

Вядома ж, на гэта патрэбны час, аднак без адраджэння нацыянальнай свядомасці нам не абысціся.

Калі мы гэтага дасягнем, даю 99 супраць аднаго, што праз пэўны час ў залі Эўрапарлямента ў Бруселі будуць уставаць і з пашанай пляскаць ў далоні, калі да трыбуны будзе ісці прадстаўнік незалежнай, магутнай і квітнеючай Беларусі, паўнавартасны і уплывовы дэпутат Эўрапарляменту.

Як Эўропа, так і Масква добра разумеюць рэальнасць адраджэння Беларусі і гэта іх палохае, таму і робяць ўсе захады каб гэтага не здарылася… Захад дае грошы, каб калякіны-вячоркі, лябедзькі ды бухвоставы уводзілі ў зман самых адданных патрыётаў. Вадзілі маршамі ды вабілі да ўдзелу ў міфічных выбарах, падстаўлялі пад дубінкі АМАПу, каб адвесці ў бок ад нацыянальнага адраджэння. Масква, у сваю чаргу, паціху скупляе нашу маёмасць, якую дзеля асабістай улады за мізер прадае Лу-ка,“радства не памятаючы”.

Аднак моладзі нельга доўга вешаць лапшу на вушы, яна ўжо зразумела, куды яе адводзяць, яна выбрала свой шлях. І, як прыклад – выхад Маладога Фронту з АДС.

Натуральна, нельга супрацоўнічаць з такімі “дэмакратамі”, як А.Бухвостаў, які ганьбіць нацыянальную ідэю (“НВ” ад 21.03.2008г.), з камуністам С.Калякіным, які марыць вярнуць нас у “светлае мінулае”, ці з БНФ, які моўчкі праглынуў абразу з боку А.Бухвостава!

І ўсё ж, стаўлю клічнік з верай: незалежнай, квітнеючай і магутнай Беларусі – быць!

28.03.2008 г.

3 каментарыя

  1. Цікавы радавод атрымліваецца у рускага цара, які і сёння ставіцца як прыклад для расейцаў, хаця ж жыў ў Сярдневеччы, як беларуская шляхта:

    Петр I Алексеевич Великий – первый Император всероссийский, родился 30 мая 1672 года от второго брака царя Алексея Михайловича с Натальей Кирилловной Нарышкиной.

    Алексей Михайлович, второй царь из дома Романовых. Родился 10 марта 1629 года, царствовал с 13 июля 1645 года по 29 января 1676 года. До пятилетнего возраста оставался на попечении у царских “мам”.
    Романовы – старинный русский дворянский род. Родоначальником его считается Андрей Иванович Кобыла , отец которого (по наиболее принятому мнению), Гланда-Камбила Дивонович, в крещении Иван, приехал в Россию в последней четверти XIII века “из Прусс”.
    Кобыла Андрей Иванович – московский боярин середины XIV века, предок царя Михаила Романова. О нем есть лишь одно летописное известие: в 1347 году великий князь Симеон Гордый посылал его в Тверь за невестой. В XIV веке, когда многие московские бояре ссылались на западное происхождение своих родоначальников, появилось предположение о приезде Кобылы на службу к Калите из Пруссии; позднейшие генеалогии составили пышные родословия Кобылы, обратив его в сына знатного владетеля прусского Гланда Камбилла. В последнее время ряд исследователей с большей или меньшей определенностью высказывается за происхождение Кобылы из Новгорода, из прусского конца (Н.П. Петров , Н.П. Павлов-Сильванский, Г. С. Ш. и П.Г. Васенко). У Кобылы по родословцам было пять сыновей, родоначальников многих боярских и дворянских фамилий: 1) Семен Жеребцов, родоначальник Лодыгиных , Коновницыных (позже графов) и угасших Кокоревых и Образцовых; 2) Александр Елка, родоначальник Неплюевых, Боборыкиных и Колычевых; 3) Василий Вантей или Ивантей – по родословцам бездетен; 4) Гавриил Гавша – также и 5) Федор Кошка, родоначальник Романовых, Шереметевых и угасших Голтяевых и Беззубцевых.
    Наталья Кирилловна (рожденная Нарышкина) – вторая супруга царя Алексея Михайловича (1651 – 1694), мать Петра Великого. Она воспитывалась у боярина Матвеева

    Нарышкины – дворянский род, происходящий от крымского татарина Нарышка, выехавшего в Москву в 1463 г. Борис Иванович Нарышкин был воеводой в походе 1575 г. и убит под Соколом. Нарышкины возвысились в конце XVII в., благодаря браку царя Алексея Михайловича с дочерью Кирилла Полуектовича Нарышкина , Натальей

    З гэтага радаводу бачна, што рускія цары не ёсць славяне. І тады усё становіцца зразумелым, чаму так знічтажалася ВКЛ (дзе жылі усходнія славяне).

  2. Дуглас кажа:

    Каметар выдалены з-за выразу: “Мадам, не несите чепуху расистскую”.

    Рэдакцыя.

  3. Дуглас кажа:

    Удалили за фразу “Мадам, не несите чепуху расистскую”, а саму фразу оставили. Алесь Островский! Ну хоть ты понимаешь, что это бред/? /Я уж молчу, что здесь демократия и не ночевала!:)))

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы