nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пачаў працу сайт Леаніда Маракова

3 красавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

�а�ако� 1.JPG

Пачаў працу інтэрнэт-сайт “Даведнiкi Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» (адрас: www.marakou.by)

У анонсе аўтар піша: гэта “адзіны ў свеце сайт, дзе размешчаны біяграфіі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска-сталінскіх канцлагераў. Гэта больш за 4000 настаўнікаў, 3000 каталіцкіх і праваслаўных святароў, 1500 медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў, больш за 1000 літаратараў і навукоўцаў, многія тысячы іншых дзеячаў культуры, грамадства, прамысловасці Беларусі.

У бліжэйшыя часы планую пазнаёміць вас з біяграфіямі 20.000 рэпрэсаваных беларускіх інтэлігентаў, а гэта фактычна ўся інтэлектуальная эліта крывавых 1920-50-х гадоў.

Памяць пра нашых продкаў — падмурак, на якім мы зможам бараніць будучыню Беларусі, яе Свабоду і Незалежнасць!

Зычу вам, сябры, шчасця, здароўя, і галоўнае — дачакацца… Не! Змагацца за вольную Беларусь!

Пра пiсьменнiка

МАРАКОЎ Леанід Уладзіміравіч [н. 15.4.1958, Мінск], бел. пісьменнік, журналіст. Пляменнік Валерыя Маракова. Скончыў Бел. ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі (1984), працаваў на Мінскім з-дзе ЭВМ. З 1987 інж.-электроншчык на вопытна-вытворчым прадпрыемстве па вырабу ўнікальных фіз. прыбораў і абсталявання АН СССР, інш. установах. З 1999 літ. супрацоўнік газ. “Голас Радзімы”. З 2001 на творчай рабоце. Першае апавяд. “Яблыня” надрук. ў газ. “ЛіМ” (1998). Публікуе нарысы аб жыцці рэпрэсаваных бел. пісьменнікаў, вострасюжэтныя апавяд. ў рэспублік. перыяд. друку (час. “Полымя”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, “Дзеяслоў”, “Arche”, “Беларусь”, “Першацвет”; газ. “Советская Беларусь”, “Звязда”, “Народная воля”, “ЛіМ”, “Наша ніва” і інш.). Даследуе лёс і мастацкую спадчыну рэпрэсаваных бел. пісьменнікаў. Напісаў кнігу пра жыццёвы і творчы шлях В. Маракова (“В. Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст”, 1999). Укладальнік даведніка “Вынішчэнне: рэпрэсаваныя беларускія літаратары” (2000), кнігі выбр. тв. В. Маракова і ўспамінаў пра яго “Рабінавая ноч” (2003), энцыклапед. даведніка ў 3 т. “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991” (2002—2003). Аўтар кніг прозы пра сучаснікаў у няпросты час пераходнага грамадства, пра праблемы маралі, кахання, станаўлення рыначных адносін, развіцця малага бізнесу. Творы М. перакладзены на рус., ням. мовы. Чл. Саюза бел. пісьменнікаў (2001), Саюза бел. журналістаў (2001), Міжнар. ПЭН-клуба (2002).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы