nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

12 гадоў таму Джахар Дудаеў стаў шахідам

22 красавіка, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/21/57822.shtml)

��дае�.JPG

Позна ўвечары 21 красавіка 1996 года ў выніку тэрарыстычнага акту стаў Шахідам першы прэзідэнт Чачэнскай Незалежнай Дзяржавы генерал Джахар Дудаеў. Ракетны ўдар па Дудаеву быў нанесены ў момант, калі чачэнскі прэзідэнт размаўляў па спадарожнікавым тэлефоне ў бязьлюднай мясцовасьці непадалёк ад вёскі Гехі-чу на захадзе ЧРІ.

Расейскае кіраўніцтва спадзявалася, што забойствам Дудаева будзе спынены супраціў чачэнцаў і вайна хутка закончыцца на карысьць акупантаў. Аднак далейшыя падзеі паказалі, што спадзевам Крамля ня суджана было спраўдзіцца. Чачэнцы ня толькі не зламаліся, а наадварот – сканцэнтравалі ўсе свае сілы і нанесьлі па агрэсары сакрушальны ўдар, вызвалілі сталіцу сваёй Бацькаўшчыны і ўзялі пад свой поўны кантроль сітуацыю ў краіне.

Пасьля сьмерці Дудаева чачэнскі ўрад стварыў адмысловую сьледчую групу па выяўленьні арганізатараў і выканаўцаў гэтага тэрарыстычнага акту. Да выгнаньня рускіх акупацыйных войскаў з Чачні сьледчая група працавала ў падпольных умовах. З аднаўленьнем суверэнітэту ЧРІ, са жніўня 1996 па верасень 1999 года, чачэнскія сьледчыя працавалі легальна, зьбіраючы ўсю неабходную інфармацыю пра гэты тэрарыстычны акт.

З часу новага ўварваньня рускіх агрэсараў у Чачню сьледчая група была зноўку засакрэчаная і перайшла на падпольныя ўмовы працы.

На сёньня сабраны вялікі аб’ём інфармацыі й дакумантаў, якія часткова праліваюць сьвятло на забойства першага чачэнскага прэзідэнта. Нягледзячы на тое, што сьледства працягваецца, ужо сёньня можна казаць, што ў тэрарыстычным акце супраць Дудаева замешаныя сьпецслужбы Расеі й ЗША, а таксама непасрэдна і вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва гэтых краін.

Па адной зь версій, якая да гэтай пары адпрацоўваецца, каардынаты месцазнаходжаньня Дудаева былі перададзеныя расейскаму боку па прамым указаньні адміністрацыі Клінтана Агенцтвам Нацыянальнай Бясьпекі ЗША, якое адсочвала сеансы спадарожнікавай сувязі чачэнскага прэзідэнта, які карыстаўся сістэмай “ІНМАРСАТ”.

Акрамя таго, устаноўлена, што загад на арганізацыю тэрарыстычнага акту быў зроблены непасрэдна Ельцыным. Пазьней арганізатары забойства і яго выканаўцы былі ўзнагароджаныя асабіста Ельцыным залатымі зоркамі героеў Расеі.

Інтарэсы сьледства не дазваляюць раскрыць многія дэталі гэтага злачынства. Аднак з усёй упэўненасьцю і адназначнасьцю можна заявіць, што сьледства ня спыніцца ні пры якіх абставінах і будзе даведзенае да канца. Арганізатары і выканаўцы тэракту, ськіраванага на забойства першага прэзідэнта ЧРІ, будуць выяўленыя (некаторыя зь іх ужо выяўленыя) і сувора пакараныя без уліку тэрміну даўніны.

Ад рэдакцыі:

Што б мы хацелі дадаць да гэтага тэксту, напісанага чачэнцамі?

Па-першае, мы, як і ўсе прыстойныя людзі, усе апошнія гады спачуваем свабодалюбнаму чачэнскаму народу, жадаем яму перамогі над расейскай імперыякратыяй і яе праімперскі настроенымі рабамі. Мы таксама выказваем шчырае захапленьне прэзідэнтамі чачэнцаў – Дудаевым, Масхадавым, Садулаевым, якія геройскі загінулі, выканаўшы свой прэзідэнцкі абавязак перад сваім народам. Нашаму ж народу расейская імперыякратыя накінула нябачанага ў сьвеце чувырлу і мы з гэтым пакуль нічога ня можам зрабіць.

Па-другое. Пададзены вышэй тэкст зьяўляецца добрай ілюстрацыяй да выведзенага намі раней дактрынальнага прынцыпу (Д пр-п 83, у разьвіцьцё гл. таксама Д пр-пы 84, 88, 89), праз які мы канстатавалі, што соцыяпаразітычныя сілы (у дадзеным выпадку такія, як фінансавая алігархія ЗША і расейская імперыякратыя) лёгка аб’ядноўваюцца, каб разам здушваць памкненьні народаў да самастойнасьці, незалежнасьці, свабоды. Пра свабоду яны (асабліва першыя) кажуць шмат, а на справе, як бачым, робяць усё наадварот…

Таму дадзены артыкул зьяўляецца нагодай, каб зноў зьвярнуць увагу на сёньняшнюю беларускую сітуацыю. А тут робіцца вось што. Зусім нядаўна кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька ў інтэрвю радыё “Свабода”, характарызуючы асаблівасьці ідэалогіі, на якую абапіраецца яго партыя, заявіў: “Мы на першае месца ставім грамадзяніна, асобу, чалавека, а не … абстрактны народ” (гл. www.svaboda.org/content/Article/1107430.html). Днём пазьней ён сярод ідэалагічных дасягненьняў “аб’яднаных дэмакратычных сіл” называе напісаньне Малой канстытуцыі (http://www.svaboda.org/content/Article/1107586.html) і рэкламуе яе як “пагадненьне ўсіх палітычных структур аб тым, якой павінна быць сыстэма ўлады” ў будучай Беларусі.

А вы ведаеце, што ў г.зв. Малой канстытуцыі ні слова няма пра беларускі народ? І як (гэта ўжо ідэалогія) беларус у Беларусі зможа, як грамадзянін, зрэалізаваць свае правы і свабоды, калі ён ня будзе жыць у дэмакратычнай (народнай) беларускай дзяржаве, ня будзе гаспадаром на сваёй уласнай зямлі.

Такім чынам, частка сёньняшніх аб’яднанцаў (найперш камуністы, фралоўцы і частка сацыял-дэмакратаў) глядзяць на ўсход, каб “інтэгравацца” з расейскай імперыяй без Лукашэнкі. Мы ахарактарызавалі гэта не інакш, як здрада беларускіх інтарэсаў (гл. nashaziamlia.org/2008/04/04/1303/#more-1303). Але і АГП (вельмі верагодна, што разам з Мілінкевічам) рыхтуецца праводзіць у Беларусі інтарэсы заходняй фіналігархіі й не зьбіраецца адстойваць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, паколькі такія нават не прызнаé…

Усё пададзенае ўжо ў 100-ы раз азначае, што з шэрагаў аб’яднанцаў ня выйдзе беларускі Дудаеў. Гэта ясна. Але адкрытым застаецца яшчэ адно ключавое пытаньне. Што ў шэрагах аб’яднанцаў робіць БНФ, калі ўсе яны амаль што адкрыта аб’яўляюць сябе ворагамі беларускага народу ці вылучаюць варожыя яму мэты?!

Нягледзячы на татальны абсурд сітуацыі, тлумачэньне хацелася б атрымаць…

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    1. Цяжка паверыць, што адміністрацыя Клінтана “прадала” Дудаева крэмлядзям.
    2. “… яны АДКРЫТА аб’яўляюць сябе ворагамі беларускага народу ці вылучаюць варожыя яму мэты?!” – адкрыта???
    3. Нам патрэбны Гавелы, Валенсы ці хаця б Каштуніцы і Юшчанкі.
    4. Беларусы павінны быць удзячны чачэнцам, што ў свой час яны “звязалі рукі” Маскве.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы