nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Вялікая Расея” ў лічбах і без каментароў

6 мая, 2008 | Каментары (1)

Паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/05/05/58093.shtml

РаÑ�еÑ�.JPG 

 

Тэрыторыя Расейскай Федэрацыі складае 17.075.400 кв.км, зь якіх больш за 45% разьмяшчаецца за Палярным колам у паласе вечнай мерзлаты і палярнай ночы. Працягласьць дзяржаўнай мяжы – 58.322 км. Агульная колькасьць населеных пунктаў – 157.895, зь якіх больш за 30.000 да гэтага часу ня маюць тэлефоннай сувязі, а звыш 39.000 – ня маюць і жыхароў.

Большая частка пакінутых вёсак і пасёлкаў прыпадае на Цэнтральную федэральную акругу, Паўночны Захад, Крайнюю Поўнач, Сібір і Далёкі Ўсход.

Агульная колькасьць насельніцтва Расеі, паводле апошніх афіцыйных зьвестак, складае, па розных ацэнках, прыблізна 132.000.000 чалавек.

Зь іх 74% (97.680.000) жыве ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, прычым: у Маскве – 10.969.000 чалавек, у Маскоўскай вобласьці – 7.900.000, у Санкт-Пецярбургу – 6.897.000, у Ленінградскай вобласьці – 3.350.000 (з улікам часовых рэгістрацыяў і без уліку замежных мігрантаў-нелегалаў).

Гарады з насельніцтвам больш за 1 млн. чалавек (пададзена ў тысячах чалавек):

Навасібірск 1391,9; Екацярынбург 1315,1; Ніжні Ноўгарад 1278,3; Самара 1139,0; Омск 1134,8; Казань 1116,0; Чэлябінск 1091,5; Растоў-на-Доне 1051,6; Уфа 1022,6; Перм 990,2; Валгаград 986,4.

З агульнай колькасьці насельніцтва: 64% складаюць людзі пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту – гэта прыкладна 84.480.000 чалавек. Асабовы склад арміі разам з кантрактнікамі, звыштэрміновікамі, вольнанаёмнымі, персаналам дапаможных прадпрыемстваў і навуковых інстытутаў – 2.127.000, у тым ліку генералаў і адміралаў – 1.686.

Штатныя супрацоўнікі ФСБ, ФСО, ФПС, ФАПСІ, СВР, ФМС й інш. – 2.740.000.

Штатныя супрацоўнікі МЧС, МВД, ВВ, Мінюста, Наркакантролю і Пракуратуры – 2.970.000 чалавек.

Работнікі мытні, падаткавых, санітарных й іншых інспекцый – 1.957.000 чалавек.

Супрацоўнікі іншых федэральных міністэрстваў і ведамстваў – 1.985.000; супрацоўнікі апаратаў уладных структураў з дэпутатамі – 1.870.000; чыноўнікі ліцэнзійных, кантрольных і рэгістрацыйных органаў – 1.741.000; клеркі пенсійных, сацыяльных, страхавых ды іншых фондаў – 2.439.000; апарат МЗС і дзяржаўных замежных установаў (ААН, ЮНЭСКА, інш.) – 797.000; сьвятары і абслуга рэлігійных і культавых установаў – 692.000; натарыўсы, юрыдычныя бюро, адвакаты і зьняволеныя – 2.857.000; персанал прыватных ахоўных структураў, дэтэктывы, сэк’юрыці і да т.п. – 1.775.600; беспрацоўныя (па даных Росстату) – 5.780.000 чалавек.

Разам: 114.211.000 чалавек, якія нічога не вырабляюць й існуюць за кошт бюджэту ды плацёжаздольнай часткі насельніцтва.

Застаецца 17.789.000 чалавек. І гэта ўсё… Увесь малы, сярэдні і фермерскі бізнэс-клас разам з ПБОЮЛ і “чаўнакамі”, куды ўваходзяць яшчэ і малыя дзеці, школьнікі, студэнты, хатнія гаспадыні, беспрызорныя, бамжы, вымушаныя перасяленцы, уцекачы і г.д., і г.д.

Гэта часткова тлумачыць той факт, што ВУП Расеі не нашмат большы за ВУП акругі Лос-Анджэлес, ЗША.

Толькі 20% насельніцтва РФ лічыць абстаноўку ў Расеі спакойнай і бясьпечнай. Больш за палову грамадзян (51%) перакананыя, што Расея ідзе па няправільным шляху.

Уласнае матэрыяльнае становішча назвалі добрым 18% апытаных, 54% палічылі яго цяжкім, але сьцерпным, а 24% заявілі, што “больш цярпець немагчыма”.

 

Каментары (1)

  1. Владимир кажа:

    Очень интересные цифры. Но РиФ не указывает источника

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы