nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Подзьвіг лідара

май 25, 2008 | Няма каментараў

Яўген Мурашка

���а�ка.JPG

 

– Толя, можа, не трэба? – кінула жонка, з надзеяй зазіраючы яму ў вочы.

– Хопіць енчыць – ён строга паглядзеў на жонку, якая зьбірала яго ў дарогу – трэба. Хто ж, калі не я? Сала не забудзь пакласьці, там кепска кормяць.

Ну, вось зборы скончаныя, прыселі.

– Праводзіць ня трэба – кінуў ён і выйшаў за дзьверы.

На вуліцы у твар ударылі праменьні сонца. Ён уздыхнуў: хто ведае, можа здарыцца, што будзе ён яго бачыць толькі на небе у вялікую клетку. Паправіў свой сідар за плячыма, падхапіў ў рукі сумку, дзе ляжала больш за 300 асобнікаў  “Народнай волі”, у якой было надрукавана “Послание Объединённой гражданской партии – гражданину, бизнесу и государству” і пакрочыў ў бок “Чырвонага бору”.

Ішоў. Увесь час спраўджваў, ці няма “хваста”. Пакуль ўсё ішло нармалёва. Страху не было, толькі непакоіла адна думка, ці дойдзе “Послание” да грамадзяніна ды іншых, а то, можа, грамадзянін возьме ды і пашле? Прыйшоў на месца, у нейкім двары пачаў раздаваць газэту, падыходзілі людзі, моўчкі бралі і адыходзілі. Пра іх рэакцыю на “Послание” на сайце АГП не паведамляецца. Відаць, попыт на газэту быў невялікі, бо асноўную частку Толя быў вымушаны раскідаць па паштовых скрынях.

Навукай даказана, што чалавечы мозг ёсьць перадаючая і прымаючая станцыя. Відаць, думкі чалавека, які выйшаў на “сьцежку вайны” і гатовы да самаахвяраваньня, дайшлі да улады. Таму, відаць, быў адданы загад, каб супрацоўнікі МУС не трапляліся на вочы “герою”. Чым Гасподзь не жартуе, а можа – у яго за пазухай зарад у трацілавым эквіваленце?

– Жывы, родны ты мой, я ўся зьвялася, чакаючы – жонка са слязьмі на вачах кінулася яму на шыю, калі ён пераступіў парог кватэры.

– Ну, будзя, будзя, падрыхтуй лепей ванну, трэба пераапрануцца ў чыстае, бо чую нейкі пах.

– Які ты ў мяне мужны – з гэтымі словамі жонка мітулём паімчала выконваць загад…

 

4.05.08г.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы