nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

На шляху да Залесься

Чэрвень 4, 2008 | 8 каментарыяў

Аляксей Шырапаеў

У��одн�� �����о��� 2.JPG

Падаем чарговы артыкул выбітнага ідэолага рускага нацыяналізму, на гэты раз нашага сучасьніка, А.Шырапаева (узята з lj.rossia.org/users/shiropaev/25386.html). Аднак мы вымушаны адразу паправіць аўтара. Уся Смаленшчына, поўдзень Пскоўшчыны і усход Браншчыны – гэта частка этнічнай беларускай тэрыторыі (гл. напрыклад тут https://nashaziamlia.org/2006/05/20/106/), якая ўсё яшчэ застаецца захопленай расейскай імперыяй. І хаця мы, зыходзячы са зьмястоўнага інтэр-нацыяналізму абедзьвюма рукамі гатовыя падтрымаць стварэньне нацыянальнай дзяржавы рускіх з назвай Залесьсе, мы настойваем на вяртаньні нам нашых усходніх тэрыторый, на ўваходжаньні іх у склад адзінай унітарнай Беларуска-літвінскай дзяржавы. Лінія Ржэў-Вязьма-Бранск – вось будучая мяжа паміж Залесьсем і Вялікай Літвой-Беларусьсю. Сьхема вяртаньня нашых усходніх тэрыторый даўно зафіксаваная як 25-ы і 32-і прынцыпы Беларускай дактрыны.

Рэдакцыя.

Такім чынам, праект “Залесьсе” актыўна ўступіў у сваю экзісную фазу. Ён артыкулюецца ў абмеркаваньнях. Мы бачым, як завязваецца паняційна-зваротная “магія”, якая ўсё больш выяўляе зь небыцьця рысы нашай караіны – Залескай Русі, рускай нацыянальнай рэспублікі на тэрыторыі “цэнтральнай” Расеі. Бо слова, якое нясе ў сябе энэргію быцьця, полымя багоў абавязкога загусае, становіцца плоцьцю, справай, гісторыяй.

Цяпер канкрэтна. Пасьля друкаваньня майго артыкула “Залесьсе: набыцьцё радзімы” прагучала меркаваньне, што агучаная ў ім ідэя Шматрусься ёсьць усяго новым выданьнем імперскай ідэі, мартыцай новага “СССР”, ня больш. Гэта даволі дзіўна, паколькі я заўсёды падрэсьліваў канфедэратыўны, нецэнтрысцкі характар Шматрусься, які, па задуме, павінен ўяўляць сабой кантытэнтальную рускую прастору, альтэрнатыўную “канцэнтраванай імперыі”. Зразумела, базісны прынцып Шматрусься – добраахвотнасьць. Калі нехта бачыць у гэтай ідэі чарговую “маскальскую” пастку альбо ўвогуле ня сьхільны суадносіць сябе з рускай этнічнасьцю, як гэта мае месца ў часткі сібірскіх рэгіяналістаў – вольнаму воля. Паверце, мы – залесцы – найперш заклапочаны лёсам не Інгрыі альбо Сібіры, а свайго роднага Залесься, якое мае ўсе магчымасьці для ўваходжаньня ў “Багатую поўнач”. Залесьсе ў любым выпадку павінна быць альбо ў складзе Шматрусься, альбо само па сабе. Ідэя ж Шматрусься па-ранейшаму ўяўляецца мне прыгожай і персьпектыўнай, але яна ня з тых, якія можна навязваць бяз шкоды для сутнасьці самой ідэі.

Адбудзецца Шматрусьсе альбо не – нам, залесцам, трэба зрабіць так, каб Залесьсе ў любым выпадку было жыцьцяздольным, гатовым да паўнавартаснага існаваньня ў аўтаномным рэжыме. Мы ня можам ведаць, куды вывядзе крывая гісторыі. Атрымліваецца, як ні вярці, залесцам належыць думаць у першую чаргу пра Залесьсе. Тая ж Сібір як-небудзь сама разьбярэцца са сваёй ідэнтычнасьцю і сваёй будучыняй. Нам жа трэба пераналаджаваць “оптыку” сваёй сьвядомасьці, рабіць яе сапраўды рэгіяналісцкай. Паўтараю, хопіць быць “рускімі ўвогуле” – тымі, хто прывык думаць у неабмежаваных маштабах, час станавіцца залесцамі.

З чаго пачынаецца ідэнтычнасьць? З усьведамленьня сваёй самасьці, іншасьці. Пара зараджацца добраму залескаму эгаізму, залескаму “ўласнаму гонару”, залескаму, ня будзем пужацца гэта слова, патрыятызму. Час шырэй укараняць моўныя выразы накшталт “мы – залесцы”, “у нас у Залесьсі”, “па-залеску” і да т.п. У пачатку гэта будзе выклікаць злосьць і сьмех, потым – цікавасьць, а потым – спадабаецца, і нават, магчыма, стане кампанентам моладзевага стылю. Выдатна, калі б зьявіліся залескі дызайн, залескі пластычны стыль, залескі рок, які б сілкаваўся рэліктавымі каранямі нашай душы – г.зн. пазнавальнымі рысамі рэгіяналісцкай культуры.

Сюды ж уваходзіць і творчая распрацоўка залескай протадзяржаўнай сімволікі. Пакуль у гэтай справе ёсьць толькі адна несумніўная знаходка: Белы алень, якога запрапанаваў Ільля Лазарэнка. Гэты сімвал нясе ў сябе і высокароднасьць, і нават нейкую казачнасьць. Ён глыбока ўкаранёны ў еўрапейскай традыцыі (у прыватнасьці, ён быў любімым нагрудным знакам Рычарда ІІ, фігуруе ў легендзе пра сьмерць Філіпа Прыгожага) [нагадаем, Алень сьвятога Гумберта – сімвал Гародні. – Рэд.]. Увогуле ж вобраз Аленя альбо Лася – скрайне харыхматычны. Напрыклад, наскальныя малюнкі Алтая з гэтымі выявамі адносяцца да эпохі нэаліта (5.000 гадоў таму). Татэмныя Белыя лосі і Белыя алені былі недатыкальнымі. У нашых старажытных арыйскіх продкаў, а таксама на Саянах, у Сібіры, на Алтаі культ Аленіхі (Ласіхі) меў падкрэсьлена нардычны, палярны сэнс, паколькі так звалася [сузор’е] Вялікая Мядзьведзіца. На Русі нават было паняцьце “нябесныя алені” – Вялікая і Малая Мядзьведзіцы, Аляніха разам з Алянём. Іх і сёньня можна ўбачыць на рускіх вышыванках. Нагадаю таксама, што Алень – сьвятая жывёла Артэміды; чатыры аленя аб’ядаюць лісьце з Дрэва Ігдрасіль у скандынаваў; у аўстрыйскай традыцыі аленьні рогі сімбалізуюць царскую Хварну.

Такім чынам, прысутнасьць Аленя на гербах Растова Вялікага, Ельца, Ніжняга Ноўгараду (які, безумоўна, належыць да Залесься, а не да Паволжжа, пра што ніжэй) мае вельмі глыбокае абгрунтаваньне. Няважна, што самі гербы зьявіліся толькі ў XVІІ стагоддзь – іхныя архітыповыя карані невымерна глыбей. Думаецца, што менавата Белы Алень, вольны ад брутальнасьці, агрэсіі ды сьцёба, адэкватны як вобраз нашай краіны – сьвецкай, прагрэсіўнай, дэмакратычнай. І, вядома ж, белай.

У нас наперадзе задача расчараваць Вялікую Мядзьведзіцу, пераўтварыць яе ў зыходную Белую Аляніху. У гэтай барацьбе архетыпаў крыецца сёньня і актуальна-палітычны, антыімперскі сэнс: Белы алень як антыпод бурага мядзьведзя адзінаросаў. Новая, рэгіянальная руская ідэнтычнасьць супраць самаварна-балалайкавай імперскай квазі-рускасьці, вядомай пад вобразам “рускага мядзьведзя”.

Трэба стварыць свой – залескі – этас, які павінен разумецца як сьвятыя, героі, міфы. Думаю, што ў яго наўрад ці войдуць Іван Грозны, Сталін, Ленін, Жукаў і да т.п. фігуры. Пакінем іх гісторыі. Для залескага этаса будзе актуальным менавіта вызвольны діскурс: ад правадыра вольных вяцічаў Хадоты і нястрымнага берсерка Еўпація Калаўрата да сялянскага правадыра Аляксандра Антонава і генерала Андрэя Ўласава. Будзе ў нашым этасе і Сяргей Есенін, па значэньні – наш Кабзар, які інтуітыўна шукаў трэці, нацыянальна-дэмакратычны шлях паміж Сцылай царызма і Харыбдай саветызму. Вядома ж, трэба ўвекавечыць памяць пра Лакоцкую рэспубліку на Браншчыне. Многія фігуры, падзеі ды зьявы высьвецяцца ў асаблівым, залескім, ракурсе: князь Андрэй Яраславіч, годны помніка, баярын-ліберал Курбскі, апальны асьветнік Іван Фёдараў… Падобная культурна-гістарычная рэвалюцыя разгортваецца цяпер ва Украіне.

Безумоўна, постімперская будучыня Залесься немагчымая без асуджэньня саветчыны як гістарычнага досьведа. Бедзе поўны п*ц, калі Залесьсе стане паменшаным варыянтам саўка, які мы сёньня назіраем у Беларусі. І галоўным антысавецкім супрацьяддзем павінен стаць “кулацкі” нацыяналізм усходнееўрапейскага і балтыйскага тыпаў, які актыўна прапануе новыя фарматы паліткарэктнасьці. Менавіта ён здольны скласьці грунт залескай самасьвядомасьці.

Трэба яшчэ адкрыць залескі гістарычны радавод, які зьвяжа наш паўночны край з далёкай прамяністай Венецыяй і балтыйскай Арконай (праз вяцічаў-вентычаў-вендаў-вянедаў), патлумачыць вытокі нашых першапачатковых рэспубліканскіх, вечавых традыцый, перапыненых у ардынска-імперскі перыяд. Неабходна ўзяць пад асаблівую ахову рэспублікі ўсе ацалелыя курганы і гарадзішчы, увесьці дзяржаўную праграму раскопак. Нам яшчэ давядзецца зразумець, што Еўропа – гэта ня недзе далёка на захадзе, Еўропа – у нашай крыві, у нашай геннай памяці, яна тут і цяпер.

Вельмі шмат трэба зрабіць! Па-сапраўднаму, патрэбны грамадскі Інстытут Залесься, які зьдзяйсьняў бы распрацоўку праграмаў па фармаваньні залескай ідэнтычнасьці. Але аб’ём працы не павінен пужаць. Пошук украінскай ідэнтычнасьці ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя таксама патрабаваў немалых высілкаў, аднак ужо ў ХХ стагоддзі сьвет убачыў і сьпелы ўкраінскі нацыяналізм, і саму Украінскую дзяржаву. Можна працягнуць шэраг прыкладаў пасьпяховага нацыябудаўніцтва ў навейшы час: краіны Балтыі, Фінляндыя, нарэшце, Ізраіль. Будзе і Залесьсе! У нас для гэтага гістарычны ды любы іншы патэнцыял невымерна большы, чым у эстонцаў, якія практычна з нуля пабудавалі сваю дзяржаву, дый такую, што рускія памежнага Пячорскага раёну тысячамі ірвуцца атрымаць эстонскі пашпарт, уганяючы ў паніку мясцовае ФСБ.

Немагчыма сказаць, у якой меры мы будзем адраджаць, а ў якой – ствараць. Хутчэй за ўсё, у нас наперадзе і тое, і другое разам. Летува – адраджалася ці стваралася? Ізраіль – адраджаўся ці ствараўся? Калі ў канцы пазамінулага стагоддзя ўпершыню прагучала ідэя ўтварэньня Ізраілю, габрэі ўжо амаль дзьве тысячы гадоў ня мелі ніякай дзяржаўнасьці. Нават каланіяльнай. Аднак, як мы ведаем, Ізраіль быў утвораны, і ён адбыўся. Фіны, латышы ды эстонцы ўвогуле ніколі ня мелі ўласных дзяржаў, а сёньня іх сьцягі лунаюць перад небаскробам ААН. Запытаемся, чым жа мы, залесцы, горш? Мы, хто да нашэсьця Батыя разам зь Кіевам і Ноўгарадам на роўных уваходзілі ў сям’ю еўрапейскіх народаў?

Сербы, заваяваныя Асманскай портай, пяць стагоддзяў ня мелі радзімы [так у аўтара. – Рэд.], але, у рэшце рэшт, набылі яе. Ня позна і нам прад’явіць свой, залескі, нацыянальна-вызвольны рахунак Расейскай порце. Час адкрыта заявіць, што наша мэта: залескае нацыябудаўніцтва на грунце рускай субэтнічнасьці “цэнтральнага” рэгіёна – маецца на ўвазе Цэнтральная Федэральная акруга плюс, як я ўжо казаў, Ніжагародчына. Гэта цалкам арганічны тэрытарыяльны фармат нашага праекта, які ахоплівае насельніцтва прыкладна ў 40 мільёнаў чалавек, цэласны этнічна і культурна. Відавочна, што паміж варонежцам і кастрамічом адрозьненьняў нашмат менш, чым паміж львоўскім “западэнцам” і харкаўчанінам, альбо паміж жыхарамі Берна ды Жэневы.

Некаторых насьцярожвае, што праект у цэлым грунтуецца на існуючым адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленьні. Ня бачу тут прычын для крытыкі. Краіны Балтыі таксама самавызначыліся ў савецкіх межах, што не перашкодзіла ім стаць дзяржавамі зусім антысавецкімі ды еўрапейскімі. І потым трэба ведаць, што межы прынамсі дзьвюх федэральных акругаў – Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай – надзіва дакладна паўтараюць старажытнае дзяленьне Русі на тэрыторыю Наўгародскай рэспублікі (Поўнач і Паўночны Захад) і Нізоўскія землі. У дадзеным выпадку імперыя будзіць вельмі небясьпечныя для яе архетыпы, якія, здавалася б, назаўсёды паснулі. Да таго ж межы ЦФА не зьяўляюцца для нас безумоўнымі. Тая ж Ніжагародчына па незразумелай крамлёўскай логіцы не ўваходзіць у ЦФА, але мы цалкам абгрунтавана ўключаем яе ў праект “Залесьсе” [у яшчэ большай ступені абгрунтавана мы ўключаем у склад будучай Вялікай Літвы-Беларусі Смаленшчыну, беларуска-літвінскія часткі Брашчыны і Пскоўшчыны. – Рэд.]: бо яшчэ ў XIV стагоддзі яна была Ніжагародска-Суздальскім княствам, у склад якога, адпаведна, уваходзіла Суздаль. Відавочна, што Ніжні Ноўгарад культурна-гістарычна бліжэй да Ўладзіміра, а не да Самары ці Саратава. Дастаткова зірнуць на Ніжагародскі Крэмль альбо проста на мапу, каб гэта зразумець. Вырашальнае слова ў гэтым пытаньні, вядома, за самой Ніжагародчынай.

Краіна атрымліваецца прасторная – адна з самых вялікіх у Еўропе. Уявіце сабе адлегласьць ад Смаленска [! – Рэд.] да Ніжняга Ноўгара, і ад Яраслаўля да Варонежа. Вядома, Залесьсе ня будзе ўнітарнай дзяржавай. Безаблічныя і бяспраўныя вобласьці, якія цяпер складаюць наш краій, стануць нечым накшталт швайцарскіх кантонаў альбо земляў ФРГ – самастойнымі й своеасаблівымі, тымі, што наноў набылі свае смаленскія, разанскія ды іншыя “брэнды”, як казаў В.Штэпа. Маскву, як я ўжо пісаў, трэба зрабіць тэхнаполісам, але не сталіцай. На статус апошняй ёсьць дастаткова кандыдатур: Яраслаўль, Уладзімір, Ніжні Ноўгарад, Смаленск, Растоў Вялікі, Цівер… Дый той жа Пераслаўль-Залескі. У цэлым, гэта тэма для шырокага і ўдумлівага абмеркаваньня.

І ўрэшце, пытаньне, якое гучыць часьцей за ўсё: як вы зьбіраецеся прыкрывацца ад вялікага і жахлівага Кітая? Вельмі проста: калі нам суджана пострасейская гісторыя, дык сяброўствам ў NATO. Зразумела, пры наяўнасьці ўласнай сучаснай, прафесійнай арміі, якая фармуецца на добраахвотнай аснове. Невялікай, але вельмі выніковай, накшталт арміі вострава Крым зь вядомага рамана Васіля Аксёнава. Тая армія, як вядома, магла б лёгка адкінуць грувасткую і непаваротлівую савецкую армаду, калі б яна мела адпаведны загад. У арміі Залесься такі загад будзе, роўна як і дапамога сяброў па NATO. Дарэчы, Эстонія ўжо стварыла менавіта такую армію, у якую ахвотна ідуць служыць рускія зь Пячорскага раёну, якія маюць сінія эстонскія пашпарты.

Вядома, праект “Залесьсе” мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі ён будзе сапраўды дэмакратычным, народным, нацыянальным. Грош цана нашым планам, калі пасьля вызваленьня ад удаўкі імперскай бюракратыі [у аўтара дакладна так! – Рэд.] Залесьсе пападзе пад пяту мясцовых карумпаваных чынушаў і мафіёзі [у Беларусі мы іх завем цяперцамі. – Рэд.], якія з радасьцю прымуцца ствараць сваю “бананавую Русь” – пошлую, бяспраўную і пачварную. Гэтая небясьпека рэальная. Зрабіць так, каб Залесьсе стала не “бананавай Русьсю”, а “новымі Афінамі”, ёмішчам свабоды, справядлівасьці, разьвіцьця і творчасьці – вось галоўны асьпект праекта. Усё залежыць ад таго, ці атрымаецца ў нас абудзіць на месцах смак да самаарганізацыі й самакіраваньня, да грамадзянскасьці, проста годнага жыцьця. Толькі свабода і розум павінны вызначаць нашую пасьляімперскую гісторыю [як гэтага дасягнуць? – Рэд.], а не далейшыя свавольства і зьдзічэньне. І тут рашаючае слова за сапраўды народным і масавым Рэспублікансім Рухам Залесься, які павінен стаяць на пазіцыях негвалтоўнага супраціву, адкрытым для ўсіх людзей добрай волі, у тым ліку і для тых прадстаўнікоў акупацынай імперскай дзяржавы [улады! – Рэд.], якія гатовыя сумленна служыць справе вызваленьня Залескай Русі.

Р.S. Паэт і гісторык Уладзімір Карпец, які цяпер актыўна выступае пад еўразійскай “зоркай Чынгісхана”, на нядаўнім мітынгу ЕСМ заявіў: “Сёньня мільёны ўкладаюцца Вашынгтонам і Лонданам у стварэньне нейкіх рускіх субэтнасаў: нейкага сібірскага, нейкага інгерманладскага, нейкага залескага, наўгародскага і гэтак далей”. Уладзімір, ты сам хаця б верыш у тое, што сказаў?

Аляксей Шырапаеў

8 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Ці можа прарасці зерне кінутае на жалезабетон па якому ездзяць на танках?

  2. Владимир кажа:

    Можно ли желание выдумать нацию залесцев называть рациональным зерном?

  3. Siarhiej кажа:

    Аказ Владимиру:
    Можна. Гэта лепш, чым нацыя праваслаўных талібаў.

  4. Владимир кажа:

    Если можно выдумать залесцев европейской части России, почему же нельзя выдумать минчуков центральной Беларуси? Вопрос не о том, что лучше, а в том, не фантастика ли это?

  5. Алесь кажа:

    Уладзіміру.
    Справа ў тым, што нацыю “менчукоў цэнтральнай Беларусі” выдумваць НЯ ТРЭБА, бо гэта ня мае аніякага сэнсу. А, вось, заслесцаў – ТРЭБА, каб у рускіх быў шанц выжыць. На гэтым фоне фантастыка ці не фантастыка – не істотна. Менавіта гэтым выкліканы абсалютна патрэбныя найперш самім рускім дзеяньні сп-ра Шырапаева ў ідэалагічнай сьферы. Для таго, каб гэта зразумець Уладзіміру, як рускаму чалавеку, яму вельмі дарэчы будзе азнаёміцца з наступным артыкулам Юрыя Кузьняцова, які якраз падасьпеў і які нібы адмыслова для яго і такіх, як ён…

  6. Владимир кажа:

    Нет ни одной искусственно-выдуманной нации на Земле, для самоосознания общности необходимо как минимум наличие самой общности – т.е. самоосознанию нации предшевствует её явное наличие. “Выдумать” белорусов было бы невозможно в 13 веке – сначала появились различия от остальных восточных славян, а уж потом осознание этих различий. Иными словами, еще не столь значительна разница между русским из Хабаровска и русским из Владимира, чтобы делить их на разные нации. Русская республика в составе РФ – это вариант, а республика залесцев – это сплошь фантастика.

    Да и интересная у вас логика:”надо, а фантастика это или нет – не важно”. Возникает вопрос – а кому это надо? Если сама идея ложна и невыполнима – “фантастика”, то нужна она точно не тем, на кого она направлена. А вот остальным – уже смотря по ситуации, кто из этого что извлечет.

    ЖЖ Широпаева, благодаря вашей редакции, я читаю с большим интересом, в дополнение к его ранним статьям. Но как и статьи Юрия Кузнецова, статьи Алексея Широпаева дурно пахнут антинаукой, однобокостью. Широпаев не ищет научного объяснения тому, что чувствует интуитивно. И хотя верно чувствуют они многое, для меня они остаются лишь объектом наблюдений.

  7. Siarhiej кажа:

    “Фантастыкай” былі ідэі і дзеянні Хрыста, якія далі і даюць вельмі станоўчыя вынікі.
    Таксама “фантастыкай” ёсць вучэнне “Чучхэ” ў Паўночнай Карэі, якое капіруюць лукашэнкаўскія ідэолагі.
    А калі нешта “дурно пахнут антинаукой, однобокостью”, дык не нюхай.

  8. Владимир кажа:

    Siarhiej, расшифруйте пожалуйста!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы