Юры Кузняцоў (ілюстрацыя – карціна “Прадразьвёрстка”)
Памылкова лічыць крызіс, вайну нейкай надзвычайнай выпадковасьцю. Бадай, адзінае, што дэструктыўная імперская антысістэма выкарыстоўвае геніяльна – гэта кастастрофы, якія сама ж і фармуе.
Справакаваць, як заўсёды ў такіх выпадках, паўнамаштабную вайну, і праз яе завіньціць гайкі, не ўдалося – атрымаўся даволі лакальны і некарысны Аўганістан, але затое ўсё выдатна выйшла з правакацыяй эканамічнага крызісу. Народы, як і ў старажытнасьці, апынуліся проста на мяжы голаду, гэтага сапраўнага інструмента “абматэрваньня” грамадскай сьвядомасьці, бульдозера, які руйнуе любую культуру, вяртаючы людзей у пачатак эвалюцыі – напаўжывёльны стан вечнага пошуку ежы. Загнаць такіх у чарговае стойла – справа тэхнікі, што і было зроблена ў 1991 годзе. Зноўку “Расея зьліняла ў два дні. Самае большае – у тры”…
І зноў рэстаўрацыя старой імперскай антысістэмы была пададзена як радыкальная рэформа, амаль рэвалюцыя. Учорашнія партыйныя бонзы імгненьна сталі дэмакратамі, якія клялі на чым сьвет стаіць сябе ж учорашніх. Цяпер яны даводзілі, што вось на гты раз, дык усё перамянілася, зьдзейсьнілася векавая мара пра свабоду, наперадзе ліберальна-дэмакратычная “сьветлая будучыня”.
На самай справе ў 1991 годзе антысістэма ня толькі ня страціла, а наадварот, набыла новыя магчымасьці. У параўнаньні з бальшавіцкім рэваншам 1917 года яна нават не прыклала намаганьняў, каб замяніць істотныя фігуры “халяўнікаў”. Калі раней тога камуністычнай сьвятасьці неяк стрымлівала іх асабістае ўзбагачэньне, дык ліберальная ідэя [менавіта ліберальная, а не дэмакратычная. – Рэд.] зьняла ўсе перашкоды. “Халяватворчасьць” стала татальнай. Наскрозь ілжывая ідэя дэмакратыі, гэтае параджэньне імперскіх рабаўладальніцкіх дзяржаваў [чарговая стратэгічная памылка, якая істотна псуе агульнае ўражаньне ад, у цэлым, выдатнага артыкула: аўтар элементарна не адрозьнівае лібералізм і дэмакратыю; апошняе – улада народа, канкрэтнага народа, у яго ўласнай дзяржаве, у імя яго аб’ектыўных інтарэсаў, зьдзяйсьняемая яго сапраўднай нацыянальнай элітай – рэч сьвятая. – Рэд.], аказалася вельмі й вельмі роднаснай і пераймальнай у адносінах да камуністычнай ідэалогіі [рабаўладаньне, імперыялізм, камуністычная ідэалогія па ўсіх параметрах супрацьлеглыя сапраўднай дэмакратыі. – Рэд.]:
– туманная “ўлада народа” пераклікаецца з дэмагогіяй аб “дыктатуры пралетарыята”, і там і там гегемонія нейкіх грамадскіх утварэньняў, асоба па-за гульнёй, “вінцік” [ва ўмовах сапраўднай дэмакратыі ўлада народа рэалізуецца праз сваіх лепшых прадстаўнікоў – нацыянальную эліту, якія павінны быць ва ўладзе; гэта стварае сітуацыю найбольшай верагоднасьці рэалізацыі (дарэчы, усе законы рэчаіснасьці маюць верагоднасны характар) любых стваральных інтарэсаў усіх асобных людзей. – Рэд.];
– як у бальшавікоў, так і ў дэмакратаў крытэрам сапраўднасьці зьяўляецца выбар большасьці – якасьць ідэі замяняецца фізічнай колькасьцю, такім жа матэрыяльным козырам, як і ў ракавых клетак [ва ўмовах сапраўднай дэмакратыі народнай масай кіруе нацыянальная эліта; гэтым і вызначаецца выбар большасьці; камунабюракратыя і фінансавая алігархія, якія кіруюць у камуністычным і ліберальным грамадствах, накідаюць свой выбар грамадству, маніпулятыўна афармляючы яго як “выбар большасьці”. – Рэд.];
– таксама рэальнае шчасьлівае існаваньне дэмакратамі неўратычна выціскаецца ў далёкае “ня тут і не цяпер” – пабудова будучага грамадства ідэальнай “халявы”, якое ўжо нібыта пабудавана недзе там, за мяжой [сапраўдная дэмакратыя заўсёды існуе й будзе існаваць у такіх умовах, калі яна адначасова і рэчаіснасьць, і мэта; галоўным сэнсам сапраднай дэмакратыі зьяўляецца справядлівасьць – нацыянальная (гэта першае) і сацыяльная (гэта другое). – Рэд.];
– як камуністы сьцьвярджалі, што ўся справа ў тым, каб “вучыцца камунізму”, так і дэмакраты бачаць рашэньне праблемаў у тым, каб навучыць народ дэмакратычна мысьліць, г.зн. усё так жа яго перарабіць на нейкі імі ўяўляемы лад [масу найперш трэба праўдзіва інфармаваць, ёю нельга маніпуляваць, яе сапраўды трэба вучыць бачыць свае аб’ектыўныя інтарэсы і пераўтвараць аб’ектыўныя інтарэсы ў суб’ектыўныя; без гэтых ды іншых падыходаў дэмакратыя, як больш высокі ўзровень арганізацыі грамадства, немагчымая. – Рэд.];
– як камуністы, так і дэмакраты панічна пазьбягаюць любых сумненьняў у сістэме, верачы ў выніковасьць замены (выбара, прызначэньня) асобаў ва ўладу (“кадры вырашаюць усё!”) – маўляў, выберам (паставім) добрага начальніка, ужо ён дык навядзе парадак у сістэме, г.зн. адбываецца падмена агульнага (сістэма) прыватным (кадры) [на справе задачаў у дэмакратаў шмат: трэба максімальна ўзьняць узровень ведаў у грамадства што да аб’ектыўнай (найперш, сацыяльнай) рэчаіснасьці, трэба максімальна зьяднасьць грамадства адзінай сістэмай агульнанацыянальных каштоўнасьцяў (ад нацыянальных мовы, культуры, гісторыі, сімвалаў да ўсьведамленьня мэты, сэнсу свайго існаваньня, скіраванай у будучыню), трэба стварыць такую структуру ўлады і грамадства, каб мог устойліва функцыянаваць дэмакратычны палітычны механізм; трэба шмат чаго іншага, але ўсё, сапраўды, пачынаецца з набыцьця лепшымі прадстаўнікамі народу палітычнай улады; іншага рэалістычнага механізму ўсталяваньня дэмакратычнага рэжыму не існуе. – Рэд.];
– камуністычны інтэрнацыяналізм, які выцірае адрозьненьні паміж культурамі [дык гэта ж касмапалітызм. – Рэд.], перайменаваўся ў дэмакратычны мультыкультуралізм [а гэта іншая версія ўсё таго ж касмапалітызму. – Рэд.]. Калі XXIV зьезд КПСС (1971 г.) абвясьціў, што склалася “новая гістарычная агульнасьць – адзіны савецкі народ”, то ў дэмакратычнай Расеі актуалізаваліся нейкія “расеяне”, г.зн. тыя ж пазбаўленыя твару “агульначалавекі” [яшчэ адна найвялікшая ідэалагічная памылка аўтара (аказваецца, ён на справе ня ведае, што ёсьць сістэма, хаця шмат пра яе гаворыць, тым больш ня ведае, што такое сістэма шматузроўневая); справа ў тым, што сапраўдныя дэмакраты ня могуць быць інакш, як нацыяналістамі, а сапраўдная дэмакратыя – інакш, як нацыянальнай дэмакратыяй; інтэрнацыяналізм – гэта ўзаемадзеяньне нацый і нацыяналістаў, якія імі кіруюць; аўтар паблытаў дэмакратаў зь лібераламі, якія ёсьць “дэмакратамі ўвогуле”, якія за “мультукультырныя, касмапалітызаваныя грамадствы” (інакш за разбурэньне нацыянальных дэмакратычных грамадстваў у т.л. з дапамогай дэмаграфічнай зброі), якія за “агульначалавекаў”; аўтар нават не ўсьведамляе, што ён прыняў накінутыя яму падступныя паняцьці й уяўленьні за сапраўдныя і лічыць іх ня толькі сапраўднымі, а і ўласнымі. – Рэд.];
– як у камуністаў, так і ў дэмакратаў сьляпая вера ў існаваньне нейкага адзінага ўніверсальнага, справядлівага для ўсіх культур закона і пабудовы на яго аснове прававой дзяржавы. На самай справе такі закон можа быць толькі ў турме, канцлагеры альбо ў войску, ніяк інакш розныя культуры жыць па адным укладзе не прымусіць [дэмакратыя – гэта не жыцьцё па адзінаму закону, гэта – прынцып, што кожны народ жыве ў сістэме тых каштоўнасьцяў, якія налепшыя для яго, якія даюць народу магчымасьць найлепш раскрыць сябе. – Рэд.]. Скажам, у Старажытнай Русі кожнае княства мела сваю “праўду”, кожны народ жыў па сваёй сістэме каштонасьцяў, і толькі татара-мангольскае рабства ўсталявала адзіны статут-закон [па-першае, у кожнага народа ня можа быць сваёй праўды (у кожнага можа быць свая няпраўда) таму, што праўда – гэта праўдзівае адлюстраваньне аб’ектыўнай рэчаіснасьці, адэкватнае ёй; паколькі рэчаіснасьць адна, пастолькі і праўда можа ыбць толькі адна; па-другое, праўда і закон – гэта розныя рэчы; закон адлюстроўвае інтарэсы пануючай над грамадствам сацыяльнай групы; толькі ў нацыянальнай эліты закон можа адлюстроўваць аб’ектыўныя інтарэсы ўсяго народа; калі гэта няма, значыць ва ўладзе не нацыянальная эліта, а нейкая паразітычная ці напаўпаразітная група. – Рэд.].
Такі ж рэверс [як і з уладай] адбыўся і ў рэлігіі. Нельга ўвайсьці ў адну ваду двойчы, а вось ныраць у г* – колькі заўгодна. Прыкладам такога заплыву ў адну і тую ж субстанцыю зьяўляецца цудоўнае ўваскрэшаньне праваслаўя ў якасьці дзяржаўнай рэлігіі. Людзі забылі, да чаго гэта аднойчы ўжо прывяло, шарахнуліся ад камуністычнай хлусьні да царкоўнай, ідэалогія якой ад бальшавіцкай якасна нічым не адрозьніваецца. Учорашнія атэісты зь лёгкасьцю незвычайнай сталі місіянерамі-прапаведнікамі. Адбыўся “цуд”, такі ж, як цуд пераўтварэньня фарысея – ганіцеля хрысьціян Саўла ў апостала Паўла, дзе на самай справе, ніякага пераўтварэньня не адбылося. Павал проста перацягнуў сваіх старых ідалаў у новую ідэалогію, зрабіўшы зь ідэі Хрыста сваю поўную супрацьлегасьць – фарысейства ў новай слоўнай вокладцы…
У ліберальна-дэмакратычны перыяд антысістэма ўзяла рэванш і ў адносінах любові – мінулыя дасягненьні на гэтым фронце з бляскам былі зьведзеныя на нішто [! – Рэд.]. Грамадства, “абматэранае” крызісам і пагрозай голаду, адмовілася ад свайго мінулага дасягненьня, месца ідэалістычнай любові заняў фізіялагічны сэкс [ліберастычная “знаходка” яшчэ горшая, больш цынічная, дэструктыўная – гаворчы пра жывёльны сэкс нярэдка наўмысна кажуць: “заняцца любоўю”, – для таго, каб сьвядома прынізіць любоў і каханьне. – Рэд.], адносіны вярнуліся ў стан ХІХ стагоддзя, калі іх вызначала выгада, матэрыяльны разьлік, а любоў [і рамантызм] выціснулася, стала ізгоем грамадства, ірацыянальнай пагрозай стройнаму міру матэрыяльнага дабрабыта. Шчасьце памянялася на заменьнік – “пасьпяховасьць”, сама любоў стала замяняцца на павярхоўныя інфантыльныя сурагаты альбо перверсіі. Месца Бога (“Бог ёсьць Любоў”) занялі Мамона (грашовы ідал) і Сатана (у рэлігіі лічыцца князем – сімвалам матэрыяльнага сьвету [хлусьні, дэструктыўнасьці]).
Актуалізаваўся міф самадастатковага і пасьпяховага трутня-халяўніка разам з рэальным расейскім “лохам”, у якім угадваецца ўсё той жа шчадрынскі мужык, які ня мог жыць, не кормячы якіх-небудзь генералаў.
Ёсьць пазітыў ва ўзьлёце ў 1990-я лахатронаў, якія абяцалі наперабой тую ці іншую “халяву”, безатказную нажыўку для “лохаў” – у народзе вырасла масавае ўсьведамленьне рэальнай, а не дэклараванай расейскай сьвятой троіцы “лохі-кідалы-дах”, якая раней не ўсьведамлялася, дзе ўсе тры постаці зачараваныя, як на іконе Андрэя Рублёва, чашай з “хлявай” (магчыма менавіта гэта і ўбачыў на іконе Іван Грозны, які яе так палюбіў, што загадаў у 1575 годзе пакрыць яе залатым акладам). Выштурхоўваньне гэтага трыадзінства ў нешта маргінальнае не павінна зьбіваць з панталыку, тут няма нічога акрамя ханжаства, выкліканага хваравітасьцю ўсьведамленьня плачэўнай рэчаіснасьці.
Пра гэта кажа і тое, як іншыя, даволі бессэнсоўныя крымінальныя паняцьці лёгка ўваходзяць у жыцьцё, напрыклад: на самым версе [Пуцін. – Рэд.] выкарыстоўваецца “мачыць” – блатны эўфемізм слова “забіць”; ні адзін вядучы ні аднага тэлеканала не дазволіць сабе сказаць госьцю “сядайце”, так як ва ўгалоўным асяродку так казаць “западло”, сідзяць маўляў толькі ў турме, а “нармальныя пацаны” кажуць – “прысаджавайцеся”, і г.д. Вось такому новамоўю – зялёная вуліца, паколькі яно, у адрозьненьні ад троіцы “лохі-кідалы-дах”, ніякага сарамлівага, траўміруючага, цьвярозячага разуменьня расейскай рэчаіснасьці не нясе…
Акрамя ўсяго іншага, калі любоў у загоне – гэта ёсць маркер упадку ўсіх бакоў культуры. Дэмакратычнае мастацтва таксама спасьцігла глыбокая творчая імпатэнцыя: фармаплёцтва, лубок, папса і бязьсільныя перапеўкі, пераігрываньні, плагіят старога альбо чужога…
Прагноз і лячэньне.
Калі казаць пра лячэньне Расеі ад імперскай пухліны, то найперш трэба мець на ўвазе, што матывацыя на вылечваньне ў “хворага” пераважна адсутнічае. Якраз наадварот: ёсьць імкненьне захаваць хваробу, якое ўтрымліваецца, напрыклад, у вечным пытаньні “Як выратаваць Расею?”. І сапраўды, у дэструктыўнай паразітнай антысістэмы ніякай іншай персьпектывы, акрамя гібелі – няма і быць ня можа. Таму і даводзіцца яе ратаваць – з раза ў раз уваскрэшваць гэтага сьмярдзячага “франкенштэйна”, які распадаецца.
Паэт сказаў, што “… у Расею можна толькі верыць”. І, сапраўды, ратуе расейскую дэструктыўную антысістэму вера, і ня проста вера ў незразумелае, а вера як антаганіст логіцы і відавочнасьці, як прыняцьце абсурдызма. Захапленьне “вечнымі” і “невырашальнымі” пытаньнямі – гэта маркер пазьбяганьня відавочнага, нежаданьне вырашаць ніякія праблемы, пакінуць усё як ёсьць. “Вечныя” пытаньні – гэта вяршыні айсьбергаў, пад якімі схаваныя масы хлусьні і страх усьведамленьня гэтай хлусьні [дарэчы, апошняе адна з праяваў комплексу імперскай непаўнавартасьці. – Рэд.]. На самай справе ўсе расейскія фатальныя парадоксы лёгка вытлумачальны. Напрыклад, зразумелая такая вядомая непазьбежнасьць, як “дурні й дарогі”. Сапраўды, разумны чалавек ня можа прыняць філасофію “халявы”, ён, калі не разумее, то хаця б інтуітыўна адчувае, што за “халяву” нават пры любым удалым зыходзе потым давядзецца расплочвацца (асабістымі праблемамі, няшчасьцямі, неўрозамі, залежнасьцямі, хваробамі ды інш.). Таму ўбудавацца ў расейскую піраміду разумнаму чалавеку проста немагчыма [аўтар забыў пра сваю пазіцыю што да непатрэбных людзей у расейскай гісторыі й перайшоў на нашу. – Рэд.], у антысістэме існуе адмоўны адбор, які ідзе не па крытэрах розуму, а наадварот, па таленту яго выключэньня па халуйскіх матывах, здольнасьці ісьці на любую неразважнасьць уразрэз з відавочнасьцю, калі гэта трэба антысістэме [яе ўладарам. – Рэд.].
Акрамя таго, была своеасаблівая карысьць у дурні-начальніку і кепскіх дарогах для рускай культуры, якая цяплілася недзе ў глухіх кутках Расеі – яны служылі тым буферам, які ахоўваў ад пранікненьня, умяшаньня антысістэмы ў рэальнае жыцьцё, што пагражала поўным зьнішчэньнем культуры і ўвогуле жыцьцю ў вёсцы. Прыкладна гэтая трагедыя і адбылася ў выніку разьвіцьця камунікацыяў у ХХ-м стагоддзі [большае значэньне мела разьвіцьцё інфармацыйных сістэм. – Рэд.] і крыжовага паходу дурняў-халяўнікаў, узброеных месіянскай ідэяй, супраць сялянства…
Акрамя ўсяго іншага, з пункту гледжаньня сістэмнага падыходу цалкам ясна, чаму ў Расеі любыя пазітыўныя рэформы наканаваныя на паразу – пазітыўная [канструктыўная] логіка рэформаў проста несумяшчальная з супрацьлеглай логікай дэструктыўнай антысістэмы, пазітыў у Расеі існуе да той пары, пакуль антысістэма яго церпіць. Затое цалкам паспяховыя рэформы, заснаваныя на дэструкцыі – уціску, сіле, прыгнячэньні, “зацісканьні гаек”. Таксама зразумелы адыход з адной хваробы ў іншую шляхам чужых (заходніх) прышчэпак – маўляў, вылечым ваш рак прышчэпкай нашага [!!! – Рэд.] – чужы рак заўсёды лепшы. Нельга прышчапіць чужое здароўе, можна толькі хваробу [сапраўды так; таму, напрыклад, у Еўразьвязе, дзе адбываецца несістэмнае аб’яднаньне, складаюцца і ўзмацняюцца не перавагі, а недахопы; гэта разумеюць многія, але, як часта бывае, яны ж мала што могуць зрабіць. – Рэд.]. Пазьбягаецца ўсьведамленьне, напрыклад, таго, што заходняя цывілізацыя тысячагоддзямі напрацоўвала метады стрымліваньня той жа дэструктыўнасьці [па-першае, псеўда-лібералізму; па-другое, “заходняй дэмакратыі” каля 200 гадоў. – Рэд.], і гэтая абарона не заўсёды спрацоўвае. Яскравы прыклад таму – узыходжаньне фашызму дэмакратычным шляхам у Нямеччыне [і лукашызма ў нашай Беларусі; праўда, узыходжаньню апошняга найактыўна дапамагла ўсё тая ж “Расея”.. – Рэд.]… У Расеі адзіны, хто выйграў ад прышчэпак чужых хваробаў пад выглядам рэформ – гэта антысістэма…
Зразумела і такая расейская фатальная нязьменнасьць, як выказанае некалі Н.М.Карамзіным – “крадуць”… Крадзеж – гэта ўсяго толькі прыватная праява ўсеабдымнай сакраментальнай імперскай “халявы” – расейскай “нацыянальнай ідэі”, якая не афішуецца, ідэалагічнага хрыбта “ракападобнай” антысістэмы.
Да тых жа прыватных праяваў “халявы” належыць і невынішчальнае хабарніцтва. Паднашэньні, напрыклад, у царкоўным жыцьці лічацца прыкметай набожнасьці, такім чынам хабар атрымлівае рэлігійнае дабраславеньне. Акрамя таго, хабарніцтва мае і пазітыўнае значэньне – зглажвае неадпаведнасьць канкрэтным рэаліям і маралі дэструктыўных расейскіх законаў, якія грабуць усіх па адзін статутны грэбень…
Таксама зразумела, адкуль узяўся парадокс незвычайнай рускай душэўнасьці, альтруізма і ў той жа час праява ўзаемнай нянавісьці рускіх у адносінах адзін да аднаго, выказанай у прымаўцы “ня ў тым шчасьце, што свая карова ацялілася, а ў тым, што ў суседа здохла”, альбо здольнасьці рабіць ходынскае поле, сабачыцца, здушваць адзін аднога паўсюль, дзе нешта “даюць”. Такія ж уласьцівасьці ў ракавых клетак, якія, у адрозьненьні ад здаровых, маюць адмоўны, адштурхоўваючы зарад на сваёй паверхні, якія суіснуюць па прынцыпах адштурхоўваньня. Некаторыя называюць гэты “атрад ракападобных” рускімі, – аднак ўсё ўстае на свае месцы, калі ставіцца да іх, як да “ўвогулечалавекаў” [на фоне правільнай думкі ўжо было, што ўсё добрае – гэта рускія, усё кепскае – гэта агульначалавекі. – Рэд.]. Ускладняецца ўсё толькі тым, што і рускі геній, й імперскае зладзейства часам злучаны ў адным чалавеку, пераўтвараючыся ў гэткую шызафрэнічную расшчэпленасьць [а гэта яшчэ адна праява комплексу імперскай непаўнавартасьці рускіх – Рэд.]. Памылка, напрыклад, нацыяналістаў у тым, што яны спрабуюць правесьці мяжу паміж людзьмі. Яна часта праходзіць унутры аднаго і таго ж чалавека, прычым, яшчэ і рухомая. Але ачуньваньне людзей ад культурнай шызафрэніі цалкам магчымае.
Таму, адказваючы на іншыя вечныя выпаньні “хто вінаваты” і “што рабіць”, памылкова вінаваціць нейкіх канкрэтных людзей. Галоўным віноўнікам расейскіх бедаў і няшчасьцяў застаецца нябачная імперская антысістэма, антыкультура адчужанасьці – зь ёй, дык, і трэба нешта рабіць [галоўным вінаватым у расейскіх бедах зьяўляецца самма расейская імперыя і яе суб’ект – расейская імперыякратыя; аўтар называе апошнюю канцэракратыяй, нават у загалоўку, а гэта – канкрэтная структура і канкрэтныя людзі! – Рэд.]. Паўстаньні, бунты, рэвалюцыі – любыя гвалтоўныя ўзьдзеньні наканаваны на паразу – перагуляць антысістэму, гуляючы на яе ж полі і па яе правілах, немагчыма. Ад фізічнай канфрантацыі яна толькі выйграé, сустрэчная агрэсія яе толькі падсілкоўвае і арганізуе. Каралеву разбуральнасьці разбуральнасьцю не пераадолець – хто толькі не спрабаваў, усё вяртаецца на колы свае, у даным выпадку – на колы пекла [стратэгічная памылка такіх гора рэвалюцыянераў-рэфрматараў заключалася ў тым, што яны ня тое дэструктавалі; трэба было рабіць дэмантаж расейскай імперыі ды імперыякратыі й частак апошняй у новаўтвораных нацыянальных дзяржавах (што было б абсалютна канструктыўным дзеяньнем, па прынцыпу дэструкцыя дэструктараў – канструктыўная дзейнасьці), а яны былі гатовыя, як і аўтар, разбураць што заўгодна, але толькі ня тую структуру, якая заўсёды аднаўляе сваю паразітную функцыю; да якіх выкрунтас у прапановах такая логіка-антылогіка прыводзіць, ніжэй прадэманструе сам аўтар; мы ж яшчэ ў мінулым стагоддзі папярэджвалі, што “наступнай формай рэінкарнацыі Расеі будзе фашызм”. – Рэд.].
Для такіх выпадкаў, калі вораг заведама фізічна мацней, яшчэ і ня бачны, працуе парадаксальны евангельскі прынцып “падстаў шчаку” – выхад з барацьбы з разбуральнікам пазбаўляе яго суперніка, магчымасьці абрынуць на каго-небудзь сваю разбуральнасьць, і ён вымушаны накіроўваць яе на сябе, самазьнішчацца [гэтая стратэгія барацьбы – ня даць прарвацца вонкі імперскаму гнайніку, хай труціць, зьядае сам сябе – сапраўды выніковая ў такіх, як расейскі, выпадках; але пытаньне ў тым, які праект павінен быць зрэалізаваны пасьля перамогі, што павінна адбыцца ў яе выніку, каб потым разбуральнік зноў не адрадзіўся; а, між тым, калі захаваць “Расею” ў яе імперскіх межах, адраджэньне антылюдскай імперыі абавязкова адбудзецца зноў; тады, што, зноўку “падстаўляць шчаку”?.. – Рэд.]. Імперская антыкультура толькі таму й існуе працяглы час, што ёсьць культуры, якія зь ёю змагаюцца, згладжваючы, берчы на сябе разбурэньне, захоўваючы ракавую пухліну ў стане, як кажуць анколагі, in situ (на сваім месцы) ледзьве не тысячагоддзямі. Дый адна з асноўных уласьцівасьцяў рака – ён да пэўнага часу “не баліць”…
Апошнім часам культура страціла магчымасьць “ратаваць Расею”. Антысістэма вырвалася на свабоду, выйшла на новы від “халявы” – татальнага распродажу прыродных рэсурсаў і карысных выкапняў. Патрэба ў падсілкоўваньні рэальнай вытворчасьці і сельскай гаспадаркі адпала ўвогуле, актывізаваўся працэс сьцягваньня людзей ў мегаполісы (тыя ж кармушкі-інкубатары). Няцяжка здагадацца, што будзе, калі “халява” закончыцца, а яна закончыцца ў любым выпадку, і выбудаваная вакол пераразьмеркаваньня “халявы” антысістэма абрынецца. Прычынай катастрофы можа стаць зьмена любога параметра: падзеньне курса даляра, каньюнктура рынку нафты, козьні “халяўнікаў” і да т.п. – прэтэкст абсалютна не істотны. Антысістэма статычная і косная, і з часам становіцца ўсё больш і больш уразьлі́вай, непаваротлівай і няздольнай рэагаваць ні на якія зьмены ўнутраных і вонкавых умоў. Адбываецца зьява, якая ня так ужо рэдка сустракаецца ў гісторыі – Зямля нібы ня церпіць распаўсюджанай хваробы, яна самаачышчаецца, лакалізуючы, зьбіраючы разам раскіданыя хворыя элементы ў язвы – гарады-мегаполісы, даючы ім магчымасьць самім сабе стварыць “армагедон”, самазьнішчыцца, каб не перашкаджаць далейшаму разьвіцьцю культур ды эвалюцыі. Усё, што патрабуецца – гэта не перашкаджаць прадстаўнікам антыкультуры зламаць сабе шыю ў пагоні за “халявай”.
Няма ні малейшага шанца, што “халяўная” прыманка не спрацуе. Прывабнасьць “халявы” непераадольная, цягне адчужаных нібы на аркане ў мройны сьвет “халяўнага” вечнага шчасьця.
Акрамя іншага, ёсьць яшчэ адзін пазітыўны момант ва ўзьнікненьні рэсурснай гіперхалявы: лёгкія нафтавыя грошы настолькі ўскружылі галаву, што канцэракратыя цалкам перамясьціла сваю ўвагу на іх, забыўшы пра народ. Раней для спагнаньня “халявы” заўсёды патрабавалася ўтрымліваць людзей у стане рабскай замбаванасьці – убіваць у галовы то праз праваслаўе, то праз камуністычны агітпрап рабскую “агульналюдскую” сістэму каштоўнасьцяў, імперскую антыкультуру. Цяпер неабходнасьць у гэтым адпала, дзяржаўны апарат больш у даходах ад эксплуатацыі людзей патрэбы ня мае, ідэалогія дзяржавы стала альбо кволай, альбо яе няма зусім. Гэта дае час для бесперашкоднага разьвіцьця новай свабоднай ідэалогіі “зьнізу”. Альтэрнатыўная ідэалогія ня будзе ўспрымацца ўсур’ёз да той пары, пакуль не дасьпее, і змагацца зь ёю стане ўжо запозна.
Аднак няма больш страшнага ворага ў прадстаўнікоў антысістэмы, чым яны самі. Наіўна думаць, што, напрыклад, інфантыльныя неа-квазі-камсамольцы “Нашы”, “Мясцовыя”, “Ідучыя разам”, “Маладая гвардыя” і г.д. могуць нешта пазітыўнае пабудаваць. У іх не хапае розуму ня толькі, каб схаваць ганебны кар’ерызм, а яны ім нават ганарацца, легалізючы тое, што ўжо даўно ўкаранілася ва ўладзе і бязь іх. Як ракавыя клеткі пазбаўленыя якой бы та ні было карысьці, але, тым ня менш, ірвуцца да кармушкі, так і ў прадстаўнікоў сучасных расейскіх моладзевых рухаў і палітычных партый няма ніякіх ідэй, акрамя ўбудоўваньня ў сістэму “халяўнага” харчаваньня.
Гэта датачыць і, нібыта, “апазіцыйнага” лагеру – “Нязгодныя”, “Іншая Расея”. Ніякай іншай ідэі, акрамя “а дай-ка я парулю” яны вылучыць ня могуць, усё думаюць, што адораць грамадства боскай ласкай, калі дарвуцца да ярлыка на княжаньне і збор даніны. Адбываецца негалосная змова: нікому ні пад якім выглядам ня ставіць пад сумніў “кармушку” – саму сістэму [імперскай] улады, выступать можна толькі за замену крэслаў, і ўсімі, неістотна якімі – дэмакратычнымі, ліберальнымі, камуністычнымі, патрыятычнымі ды інш. фібрамі сакралізаваць імперскае адзінства. Не выпадкова партыі ў сваіх назвах раптам сталі цягацець да “Расеі” – “Адзіная Расея”, “Свабодная Расея”, “Справедлівая Расея” [некаторыя сябры нашай рэдакцыі дадзены кірунак расейскай імперскай прапаганды спрагназавалі яшчэ ў мінулым стагоддзі; гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2006/04/16/50. – Рэд.].
Няма ніякай розьніцы як на гэты раз будуць самазьністажацца “агульначалавекі” – найбольш верагодным ёсьць сцэнар, падобны на шлях фашысцкай Нямеччыны: неадэкватная рынку антысістема справакуе крызіс; далей гэты крызіс выкліча інстынкт фашыстоўскага аб’яднаньня [зноўку, мы пра гэта гаворым зь сярэдзіны 1990-х! – Рэд.] – тупога заалагічнага яднаньня нацыі; потым дурны ўзлёт, беснаваньне эканомікі зь мілітарысцкім ухілам, правакацыя вайны… крах… [дарчы, дадзены сцэнар ўжо пачаўся. – Рэд.]. Важна ведаць, што такі шлях ёсьць натуральны шлях самалячэньня ад рака, і яму нельга перашкаджаць, так як добрыя намеры толькі адцягнуць канец і павялічаць колькасьць ахвяраў, якіх і сёньня вельмі шмат – выміраньне ў мірнай Расеі бье рэкорды стратаў у ваенныя гады. Бачна, што на гэты раз адбываецца “разьвітальная гастроль” расейскага рака, і хутка хоспіса памерам у 1/7 частку сушы на планеце ня будзе. Так ці інакш расейская імперская антысістэма пойдзе ў нябыт, туды ж, куды накіраваліся яе прабацькі: Рымская, Візантыйская, Мангольская ды іншыя імперыі.
Падобны сцэнар не абавязкова азначае распад Расеі [вось, і прыехалі. – Рэд.], а толькі зьмену якасьці яе дзяржаўнай сістэмы – са злаякаснай статычнай “вертыкальнай” антысістэмы яна можа пераўтварыцца ў дабраякасную [дабраякасная пухліна – гэта таксама пухліна, якая, дарэчы, у любы момант можа стаць злаякаснай. – Рэд.] канструктыўную рухомую плоскую здаровую сістэму-канфедэрацыю, якая стымулюе разьвіцьцё ўваходзячых у яе склад унікальных культур [так выглядае ідэалізм рускага імперыяліста-антыімперыяліста. – Рэд.]. Закончыцца боўтанка-ліхаманка ўверх-уніз, пачнецца роўная прамая дарога.
У цэлым, прагноз, як сказаў бы лекар, аптымістычны, і ёсьць вялікае шанцаваньне ў тым, што хутка прыйдзецца ўбачыць настолькі грандыёзную перамену, нешта такое, чаго і ўявіць сабе было немагчыма ні ў якой утопі…
[аўтар – несумніўна, таленавіты мысьляр, публіцыст; ён прапануе змагацца зь імперскасьцю Расеі (разумеючы, што прычына “расейскай хваробы” ў гэтым), але сам па духу ёсьць яшчэ ня цалкам антыімперцам; ён яшчэ ня здольны прыняць, што без сьвядомага дэмантажу ці наадварот неарганізаванага самараспаду “Расеі” (гэта як атрымаецца) нічога добрага не адбудзецца, а будзе зноўку, па словах самаго аўтара, “ныраньне ва ўсё тое ж імперскае г*”; ніякае культурніцтва ачуняць Расеі не дапаможа; выснова: сапраўднага рэцэпту лекаваньня расейскай імперскай хваробы ў аўтара няма па прычыне таго, што ён яшчэ ня стаў дастаткова пасьлядоўным антыімперцам. – Рэд.]