nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ледакол NATO-Украіна

22 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Паводле ariru.info/doc/?id=3113

РаÑ�еÑ�-Ð�Ð�ТÐ�.JPG 

Нарастаньне напружанасьці паміж Расейскай імперыяй і Украінай многімі заўважана і з другога боку – у самой Расеі. Як гэтую сітуацыю ацэньваюць расейскія шавіністы, якія наступствы прагназуюць. Ім і слова для прэзентацыі іхняй даволі экзатычнай гіпотэзы. Ня будзем хаваць, у рэдакцыі стаўленьне да гэта артыкула было неадназначным: ад “поўная лухта” да “цікавае меркаваньне”. Сышліся на “няхай будзе”…

Рэдакцыя.

 

Як паведамляюць медыі расейскай федэрацыі, візіт у Кіеў дэлегацыі НАТА выклікаў “незвычайны грамадскі рэзананс ва Украіне”. У якасьці карцінкі “рэзанансу” паказалі старую калошу, якая шэпелявіць у мегафон. Яшчэ паказалі натоўп сацыялістаў-камуністаў трохі маладзейшага ўзросту, якія былі абвешаны “бутэрбродамі” са свастыкай. Аднак мы – людзі дарослыя, і выдатна ведаем кошт “грамадскім рэзанансам” падобнага кшталту. Можам нават прыкладную суму назваць, якую выдзелілі на мітынг для выжылай з розуму “грамадскасьці”. Мы з усёй адказнасьцю можам сказаць: народу ва Украіне глыбока “да лямпачкі” што НАТА, што высадка іншапланенікаў. Ёсьць, вядома, шчырыя рускія людзі, але пад сьцягі “працоўных камуністаў” яны не пойдуць. Асноўная маса людзей занятая сваімі справамі й ня бачыць розьніцы, хто з замежнікаў будзе імі кіраваць – які-небудзь Яап де Хооп Схеффер альбо мясцовая разнавіднасьць абрамовічаў ды дзерыпасак… Дарэчы, у пана Яапа фізіяномія на парадак больш сімпатычная. Так што з пункту гледжаньня фізіянамістыкі ў яго шанцаў больш.

Але пытаньне ня ў гэтым. Пытаньне ў тым, да чаго ўвесь гэты маніфестацыйны сыр-бор? Навошта NATO Украіна? Рэдакцыя АРІ склікала наш Аналітычны аддзел, каб высьветліць, так бы мовіць, куды падзьмуў вецер? Хто і што стаіць за ўваходжаньнем у НАТА чарговай былой рэспублікі СССР? І, нарэшце, якія персьпектывы ўсё гэта вымалёўвае? Адказ, якія далі нашы аналітыкі, стаў шокавым для іх саміх. Яго мы хочам запрапанаваць нашым чытачам.

Пытаньне неабходнасьці сяброўства Украіны ў НАТА даўно і дакладна прапрацоўваецца многімі аналітыкамі, асабліва – галавазадымі людзьмі ў пагонах, якія займаюцца стратэгіяй у расеянскім Генштабе. І трэба аддаць належнае галавазадым – пытаньне гэтае ня мае практычнага сэнсу, калі падыходзіць да яго так, як іх вучылі ў акадэміях. Сапраўды, для вядзеньня гіпатэтычных дзеяньняў у глыбіні Еўразіі Украіна мала патрэбная. Так, калі мадэляваць канфлікт ЗША з Кітаем, то пры каласальных прасторах матэрыка адлегласьць Кіеў-Пекін альбо Варшава-Пекін прыблізна аднолькавыя.

Мы самі, шчыра кажучы, доўга не маглі ськеміць, што да чаго, пакуль не падышлі да пытаньня зь некалькі іншага боку. Бо на самой справе – і мы гэта неаднаразова паўтаралі – войны бранетанкавых калонаў адышлі ў далёкае мінулае. Сёньня войны іншыя: эканамічныя, палітычныя, інфармацыйныя, арганізацыйныя і г.д. Па вялікім рахунку “маніфестацыі” супраць НАТА, паказаныя па тэлеку – гэта тая ж самая вайна – са сваімі штабамі, зь пяхотай, якая знаходзіцца на забесьпячэньні ў зацікаўленых у шуме спонсараў. Аднак, калі думаць ў гэтым ключы, дык у НАТА магчымасьці памітынгаваць у расеянскай федэрацыі куды больш. Уласна, разваліць яе ўшчэнт – справа пары месяцаў і, ад сілы, пары мільярдаў баксаў.

Сьхема простая: даць грошай чачэнцам, іншым каўказцам, даць грошай татарскім нацыяналістам, даць грошаў тувінцам, трохі падкінуць азербайджанцам у Маскве. Ня шмат – па некалькі дзясяткаў мільёнаў, каб працэс пайшоў. Плюс – завербаваць таго-сяго з расеянскіх сілавых генералаў – накшталт таго, як гэта было зроблена ў Іраку. І ўсё пасыплецца нібы сьнежны ком, паколькі рускія – якія ёсьць “прыдуркі” і якіх “няма” – бачылі рэжым расеянскай федэрацыі ў труне, у белых тапках. Ніхто нікога бараніць ня будзе. Больш за тое, калі Захад падкіне грошай яшчэ і рускім нацыяналістам, спантанныя, самафінансуемыя Маршы якіх ставяць на вушы МВД усёй краіны [апошні “рускі марш” быў цалкам правальным, гл. https://nashaziamlia.org/2007/11/08/1037. – Рэд.], тады сістэма ня проста пачне сыпацца: яна абваліцца са страшнай сілай, пахаваўшы пад сабой усё расеянскае чыноўніцтва [просім не зьвяртаць увагу на пэўныя асьпекты аматарскай наіўнасьці аўтараў; артыкул пададзены, каб прадэманстраваць іншае. – Рэд.].  

Законнае пытаньне: калі ўсё так проста – дык чаму да гэтага часу ніхто нікога нікуды ня зьліў? Пытаньне цікавае, складанае, якое даўно абмяркоўваюць патрыёты, якія таксама даўно вырашылі: NATO і “дарагія расеяне” ў змове!  Яны адзін аднаго задавальняюць і таму “дарагія расеяне” будуць гадзіць нам на галовы бясконца [пра стаўленьне расейскай імперыякратыі ды заходняй фіналігархіі ў адносінах да Беларусі мы прыйшлі да дакладна такой жа высновы (гл. Д пр-пы 67, 83, 84, 85, 89), мала таго, і сёньня працягваем лічыць яе найбольш адэкватнай нашай этнацыднай рэчаіснасьці. – Рэд.].  

Што б ні казаў афіцыёз пра “шматнацыянальную” краіну – рэальна Расею стварылі рускія [такіх залепаў у расейскіх “арыйцаў” шмат; думаем, нашым чытачам зразумела, чаму мы іх называем шавіністамі… – Рэд.]. Без рускіх немагчыма ні раманаўская Расейская імперыя, ні СССР, ні расеянская федэрацыя [а вось гэта варта запомніць (для будучай адказнасьці): маскалі самі прызнаюцца, што яны заўсёды былі галоўнай прыладай расейскага імперыялізму. – Рэд.]. Так, арганізацый у нас няма. Так, грошай у нас няма. Так, можна дзесяцігоддзямі пляваць нам у твар з тэлевізара і абзываць “прыдуркамі”. Нават у канцлагеры можна пасадзіць палову краіны, як гэта было ў 1937-м. Але што было ў 1941, калі рэжыму пагражала вонкавая агрэсія? Былі “браты і сёстры”. Не да грузінаў так зьвяртаўся пан Джугашвілі, і не да якутаў – ён зьвяртаўся да рускіх. І сёньня, калі што здарыцца – усё будзе вызначаць рашэньне рускіх. А яно ў адносінах да рэжыму расеянскай федэрацыі ўжо вызначана – раз і назаўсёды [праігнаруем і гэтае выпендрываньне. – Рэд.]. Калі б улады проста кралі, яшчэ можна было неяк разруліць сітуацыю – грошы аддаць, пакаяцца, пасадзіць дзесятак-другі жулікаў у вязьніцу. Але “дарагія расеяне” аказаліся ня толькі сквапнымі, але і тупымі: акрамя крадзяжу, яны яшчэ і рэпрэсіямі адказваюць на кожную публікацыю “Таймс” пра “рост нацыяналізму ў Расеі”. Думаем, падобныя пасылы прыдумваліся не без дапамогі адукаваных псіхолагаў АНБ ЗША і ЦРУ.

У выніку яміна паміж рускім народам і гэтым рэжымам вырытая настолькі глыбокая, што яе не закрыць ужо нічым і ніколі. Дзьмутыя “рэйтынгі” ня лічацца. Калі правесьці апытаньне: вас дасталі Абрамовіч, Дзерыпаска, Алікпераў, Ваксельберг, Керымаў, Усманаў й іхныя менэджэры ў Крамлі? Ня ведаем, “Так!” адкажуць 99% ці 99,5%, але недзе блізка да гэтага. Таму, без падтрымкі рускіх, без рускага нацыяналізму і патрыятызму кожны рэжым у Расеі нагадвае мужыка, які залез на тонкую і высокую палку. Пакуль ніхто не штурхнуў, трымаецца. Піхнулі – зваліўся.

Узьнікае пытаньне: калі ўсё так проста, дык чаму да сёньня ніхто нікога нікуды ня зьліў?

На самой справе ўсё нашмат складаней, бо расеянская федэрацыя – гэта не Грузія. Гэта – каласальная тэрыторыя, прычым тэрыторыя, нафаршаваная ядзернай ды хімічнай зброяй, захоўвае масу тэхналогій, пападаньне якіх ня ў тыя рукі пацягне за сабой самыя непрадказальныя наступствы. Гэта 140 мільёнаў чалавек. У дадатак, ад пастаўкі газу, нафты ды рознай іншай сыравіны заходні сьвет сур’ёзна залежыць. Пакуль “дарагія расеяне” ва ўладзе – сістэма яшчэ сяк-так працуе: склады ахоўваюцца, за баягалоўкамі і ракетамі арганізаваны які-ніякі́ кантроль.

А калі сістэма абрынецца? Узьнікне вакуум улады? Калі кожны камандуючы дывізіяй РВСН ненадоўга адчуе сябе паўнапраўным гаспадаром? Хай ён не абвесьціць сябе царом якой-небудзь Уральскай вайсковай акругі, але прадаць тым жа арабам пару-тройку баягаловак здолее лёгка. Ёсьць заводы, тысячы складоў узбраеньняў, можа, не такіх магутных, як ядзерныя зарады, але цыстэрна іпрыту на сусьветным рынку таксама нешта каштуе, як і некаторыя незапатрабаваныя тэхналогіі. Хто іх будзе ахоўваць? Хто будзе падтрымліваць парадак, калі ўсё пасыплецца? Немцы? Французы? Не пойдуць – іх продкі тут ужо былі й набылі кепскія ўспаміны. Амерыканскія рэзервісты? Для іх таксама могуць быць праблемы. Тры галандца? Альбо, можа, неграў завязуць з Эфіёпіі?

У прынцыпе, НАТА – арганізацыя даволі вялікая. Падзяліць расеянскую федэрацыю на зоны, увесьці ў кожную кантынгент – сілаў хопіць. Але што будзе далей? Ня факт, што людзі тут успрымуць усё спакойна. Ня факт, што і салдаты НАТА будуць паводзіць сябе правільна – як яны паводзяць сябе ў Іраку і нават у Японіі, мы ведаем. Але рускія – не ірацкія федаіны. Які-небудзь прэзідэнт Анатольевіч з рускім прозьвішчам можа сядзець у Крамлі, аддаваць загады пра “барацьбу з экстрэмізмам” якому-небудзь татарыну ў МУС – і народ будзе цярпець гэта моўчкі. Але калі ў Крамлі будзе сядзець негр, а лацінасы разгульваць па вуліцах з аўтаматамі – тады, баімся, ЗША будзе за месяц столькі трунаў з Расеі вывозіць, колькі вывезлі за ўвесь час вайны ў В’етнаме. А можа, будзе і больш [тыповая шавіністычная фанабэрыя. – Рэд.]. Напрыклад, які-небудзь спраўны мічман з АПЛ прыстрэліць капітана, які прысягне акупантам, і дасьць залп па Амерыцы з усіх шахтаў. Вясельле пачнецца магутнае – НАТА забудзе, навошта сюды прыходзіла. Аднак, у адрозьненьне ад расеянскіх генералаў, там такую сітуацыю пралічваюць, дакладней – даўно пралічылі. Ня факт, што так будзе, але і ня факт, што так ня будзе – кепскія статыстычныя суадносіны. У цэлым, з наяўнымі сіламі вырашыць пытаньне вельмі дорага, складана і небясьпечна. Тады, магчыма, натаўцы пралічылі сітуацыю і прыдумалі зь яе выйсьце, якое, на жаль, толькі цяпер зразумелі нашы аналітыкі.

Але, каб было больш зразумела і нашым чытачам, давайце ненадоўга перанясемся ў Пскоўскую вобласьць, дакладней – у яе Пячорскі раён, на які мае нейкія віды суседняя Эстонія. Маючы на яго віды, Эстонія ня стала разводзіць антымоніі ў міжнародных судах, а адразу перайшла да справы, дазволіўшы мясцовым жыхарам браць сваё грамадзянства – г.зн., захоўваючы дакументы грамадзяніна расеянскай федэрацыі станавіцца на самой справе падданымі Эстоніі з усімі вынікаючымі з гэтага добрымі настуствамі: безвізавай паездкай па Еўропах, усялякімі варыянтамі бізнесу, таннымі крэдытамі, службай у… эстонскай арміі – г.зн. натаўскай арміі [тут варта нагадаць тым, хто думае пра маральны асьпект: 80-90% жыхароў Абхазіі й Паўночнай Асеціі маюць расейскае грамадзянства. – Рэд.]. Рускім хлопцам адчыняюцца прамыя вароты ў войскі НАТА – ідзі й служы. І служаць, з радасьцю. Сколькі рускіх хлапцоў такім чынам “адкасіла” ад арміі расеянскай федэрацыі, мы ня ведаем, але колькасьць жыхароў Пячорскага раёна з падвойным грамадзянствам нам вядомая: каля 10 тысячаў чалавек з 25 тысячаў жыхароў. Адтуль у апошнія гады ў расеянскую армію ніхто служыць не пайшоў – аддалі перавагу эстонскім корачкам і службе ў эстонскай арміі. Натаўскай арміі. Гэта стала вядома, калі мясцовы ваенкамат, відаць з-за таго, што пазбавіўся “законнага” заробку, пачаў біць у званы.

Цяпер змадэлюем сітуацыю. НАТА зьлівае рэжым у расеянскай федэрацыі й замяняе яе ўзброеныя сілы салдатамі НАТА зь Пячорскага раёна. Запытаемся: ці будуць рускія пачынаць партызанскія дзеяньні супраць такога абмежаванага кантынгенту? Вельмі сумняемся. Асабліва, калі гэты абмежаваны кантынгент пачне аддаваць пад суд расеянскіх генералаў. Адно толькі “але”: вельмі мала будзе такіх салдатаў у НАТА, надзвычай мала – занадта невялікі гэты Пячорскі раён. Вось, калі б ён быў памерам з Беларусь ці Украіну!  Але, з другога боку: а чым грамадзяне гэтых дзяржаў адрозьніваюцца ад хлопцаў зь Пячорскага раёна? Яны што – ня рускія? Рускія. [вось вам і яшчэ адзін элемент мысьленьня, які выдае маскальскіх шавіністаў; страх за свой лёс – своеасаблівы элемент комплексу імперскай непаўнавартасьці – штурхае іх да абсурду – імкненьня прызнаваць “рускімі” й украінцаў-русінаў, і беларусаў-літвінаў. – Рэд.]. Прычым, у 2/3 [жыхароў гэтых краін] яшчэ і крэўныя ёсьць у расеянскай федэрацыі, як і ў 2/3 расейскіх рускіх ёсьць крэўныя ва Украіне.

Што, мужык, які жыве пад Масквой, будзе падрываць зяця, які прыехаў зь Кіева, толькі за тое, што той апрануў форму НАТА? [элементарна будзе; усё залежыць ад таго, як гэтаму мужыку накруціць мазгі. – Рэд.]  

Калі так, дык гэта – грамадзянская вайна, між іншым. У прынцыпе такая сітуацыя магчымая. Як магчымай яна была ў 1918-м. Але ў 1918-м і ў таго, і ў другога боку была ідэя – адпаведна “ўся ўлада саветам!” і “за веру, цара і айчыну!”. А тут якую ідэю запрапануюць рускім партызанам жыхары Рублёўкі?  Уся ўлада Абрамовічу?! За Рыдыгера, Анатольевіча і плавільны кацёл нацый – “Расеянскую Федэрацыю”?  Думаем, што такія лозунгі не пракацяць. Галоўнае – каб натаўскія міратворцы былі з рускімі тварамі, размаўлялі па-руску, мелі крэўных у Расеі. І тады на абарону рэжыму расеянскай федэрацыі не паўстане ніводны полк. Разве што на Рублёўцы па-хуткаму зьбяруць фольксштурм на чале з Ксюшай Сабчак…

Ва Украіне пражывае каля 50 мільёнаў чалавек. Нейкая частка, зразумелая справа, лічыць сябе нашчадкамі атлантаў. Дык у ваенкаматах НАТА ёсьць псіхіятры… Укамплектаваць рускімі кантынгент мільёна ў паўтара можна гуляючы – літаральна да таго, што рэкамендаваць Кіеву дазволіць выдачу ўкраінскага грамадзянства ўсім жыхарам расеянскай федэрацыі.

Натуральна, разам з уваходжаньнем у НАТА ва Украіне будзе разгорнутая ў поўным аб’ёме ўся яе ваеннай, выведчая і, галоўнае, арганізацыйная структура. Тады ва Украіне можна будзе і ўладныя структуры прэвентыўна сфармаваць – прычым, з грамадзянаў жа расеянскай федэрацыі. У час “Ч” аглоблю расеянскай улады з панамі, якія ўлезьлі на яе і гадзяць усім на галовы, абураныя расейскія грамадзяне ўсіх розных нацыянальнасьцяў ціхенька штурхнуць, і рэжым за гадзіну рассыплецца. Але парадак будзе каму падтрымаць – з тэрыторыі Украіны завязуць падрыхтаваных рускіх жа людзей – цэлыя гатовыя структуры ў мэрыі па ўсіх гарадах і весях – і паралельна расставяць рускіх міратворцаў НАТА прыглядаць за сьхільнымі да крадзяжу расеянскімі генераламі – каб справы перадалі й пад шумок нічога не сьцягнулі.

Вось такі прыблізна праглядаецца расклад зьліву расеянскай федэрацыі, які яйкагаловыя хлопцы з ЦРУ даўно ўжо, відаць, і пралічылі, і нават абкаталі ў Пячорскай вобласьці. Ня проста ж так Эстонія зрабіла прэцэдэнт з падвойным грамадзянствам і службай у арміі Эстоніі. Геніяльная стратэгічная распрацоўка, між іншым. Бо расеянскія вайскоўцы ўсё мысьлілі катэгорыямі “непатапляльных авіяносцаў” накшталт Японіі. А тут вось яно як – на расеянскую федэрацыю ідзе непатапляльны ледакол “Украіна”, каб узламаць замёрзлае балота. І акрамя Ксюшы Сабчак з гранатамі за бюстгалтэрам, кідацца пад гэтую махіну няма каму і, самае галоўнае – НЯМА ЗА ШТО.

Р.S. Хай чытачы не западозраць нас у нейкай гістэрыцы што да NATO. Мы пакуль можам толькі назіраць. Але, хто ведае?..

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы