nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што паказала бітва прыхільнікаў РПЦ МП з прыхільнікамі Дыяміда?

1 ліпеня, 2008 | 2 каментарыя

Віктар Увераў (паводле ariru.info/doc/?id=3117)

Р�Ц.JPG

На нашым сайце ёсьць матэрыялы, прысьвечаныя выкрыцьцю сапраўднага аблічча Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (РПЦ МП), якая пакуль дамінуе і ў нашай Беларусі. Матэрыял, які падаецца ніжэй, мае сваю каштоўнасьць – у сеціве ён выстаўлены рускімі людзьмі (дакладней, рускімі шавіністамі), якія скарысталі добрую нагоду для аналагічнага.

Рэдакцыя.

З паведамленьняў прэсы стала вядома, што Архіерэйскі Сабор Рускай праваслаўнай царквы пастанавіў пазбавіць сана епіскапа Чукоцкага і Анадырскага Дыяміда, які заслужыў скандальную славу крытыкай сьвятароў-начальнікаў і няслуханьнем іх.

Гэтак званы “Архіерэйскі Сабор” – падзея рэдкая, значная і неардынарная для “праваслаўнай краіны” (як сьцьвярджаюць некаторыя): як ніяк, у адным месцы і ў адзін час сабраліся ўсе галоўныя духоўныя сьветачы. Скажам, калі на Блізкім Усходзе зрэдку здараецца падобны зьезд якіх-небудзь муфціяў і мул якой-небудзь краіны – 90% мясцовых арабаў стаяць на вушах. Астатнія 10% стаяць вакол мячэці альбо іншага будынку, дзе сабраліся іхныя папы́ і ловяць кожнае вымаўленае імі слова. Іншы прыклад – каталіцкая краіна, дзе вера ўжо далёка ня тая, што была гадоў сто таму. Але, тым ня менш, успомнім выбары апошняга Папы – мільёны людзей зьехаліся на пахаваньне Яна Паўла ІІ, як і на выбары яго пераемніка. Натоўпы людзей стаялі пад вокнамі й чакалі вынікаў галасаваньня. Г.зн., ёсьць цікавасьць масаў да ўзгаданых рэлігіяў, ёсьць.

Цяпер уявім, што заўтра межы гэтага сьвету пакіне пан Рыдыгер (а, можа, агент “Драздоў”). Ці шмат рускіх зацікавіць гэтая падзея? Бадай што толькі чыны з ФСБ прыйдуць праводзіць яго ў апошні шлях, дый тое – па доўгу службы, бо “Архіерэйскі Сабор” больш чым навочна паказаў падтрымку РПЦ у народзе. З раніцы да вечара рэпартажы адтуль трансляваліся па тэлевізары, але пайсьці паглядзець на багамольцаў, а тым больш падтрымаць, у рэале практычна нікому і ў галаву не прыйшло.

Пад вокны паседжаньня прыйшло аж 300 чалавек, зь якіх 295 – гэта платны статак з праваслаўнага аддзела афіцыёзнай групы “Наши”, з адзінкавымі ўлучэньнямі бесталачаў з рознага роду саюзаў нібы праваслаўных грамадзянаў і арганізацый ветэранаў. Асобных жа энтузіястаў у навакольлі амаль не назіралася – за выключэньнем 20 (па іншых дадзеных, аж 30) “моцнага выгляду мужчын і пажылых жанчын” (так пісала прэса) прыхільнікаў апальнага епіскапа Дыяміда. Прыўда, прыйшлі яны не для таго, каб паслухаць – чаго новага скажуць архіерэі, а падтрымаць свайго епіскапа, “справа” якога разьбіралася. Калі ж у гэтых людзей пачалася невялічкая спрэчка з прыхільнікамі пана Але́ксія, 20 ці 30 моцных мужчын і пажылых жанчын лёгка разагналі 300 грамадзянаў, якія прыйшлі на дыспут за грошы. Некага зьлёгку стукнулі іконай па галаве, некаму парвалі навочную агітацыю. У выніку натоўп «Наших» уцёк. Разьбегся таму, што сіла заўсёды не ў колькасьці, а ў Праўдзе. Праўда ж была за прыхільнікамі Дыяміда і яны перамаглі. У чым жа яго Праўда?

Мы далёка не падзяляем многіх поглядаў епіскапа Дыяміда на сьветаўладкаваньне, а ў некаторых нават знаходзімся на цалкам супрацьлеглых пазіцыях. Але у тым і справа, што сутнасьць прэтэнзіяў Дыяміда да, так бы мовіць, “калегаў” па цэху зь іншай плоскасьці, і тут мы маем права прыняць удзел у разборы.

Па сваім статуце РПЦ – гэта дэмакратычнае грамадскае аб’яднаньне, дзе Архіерэйскі Сабор ёсьць нечым накшталт рады дырэктараў буйной кампаніі, а Памесны Сабор – нешта накшталт агульнага сходу акцыянераў. У любым падобным аб’яднаньні, уключна з такім грамадскім аб’яднаньнем, як дэмакратычная дзяржава, раз у некалькі гадоў (звычайна ня больш пяці) акцыянеры зьбіраюцца і арганізуюць разнос радзе дырэктараў. Некага выганяюць, кагосьці прызначаюць, некага пакідаюць працаваць далей. У фірмах яно ўсё так і завецца: сход акцыянераў, рада дырэктараў. У дзяржавах [дэмакратычных] сход акцыянераў – гэта абраньне ў Парламент, якому акцыянеры дэлегуюць свае функцыі, а рада дырэктараў – гэта ўрад, які парламентары перыядычна выклікаюць “на дыван”.

У РПЦ эквівалентам шэраговых акцыянераў зьяўляюцца ўсе ўцаркоўленыя грамадзяне-вернікі, манахі простыя ды іншыя, а эквівалентам сходу акцыянераў зьяўляецца Памесны Сабор – своеасаблівы аднаразовы Парламент (які зьбіраецца раз у 5 гадоў), за кожным дэлегатам якога стаяць рэальныя людзі. Гэты Памесны Сабор і ёсьць вышэйшы орган РПЦ. У сваю чаргу Архіерэйскі Сабор – гэта эквівалент рады дырэктараў кампаніі, так бы мовіць, “урад царквы”. У РПЦ ж гэты “ўрад” сядзіць на сваіх табурэтках аж 18 гадоў! Але ніхто нават і ня думае зьбіраць Памесны Сабор, які разглядае дзейнасьць патрыярхіі й гэтага “ўраду”, ня думае даваць справаздачу перад вернікамі.

Такім чынам, па статуце РПЦ гэтыя архіерэі павінны прызначацца і несьці адказнасьць перад Памесным Саборам. Але ж паказаныя па тэлевізары клірыкі з адкормленымі мордамі апошнія 12 гадоў зьяўляюцца абсалютна самаўпаўнаважанымі панамі. Яны НІКОГА не прадстаўляюць! Нават сваю царку, бо царква, у адпаведнасьці зь яе ж канонам, гэта сукупнасьць вернікаў, а не будынкі і не царкоўныя служкі ў балахонах. І на памянёным “Архіерэйскім Саборы” гэтыя людзі, якія нікога не прадстаўляюць, вырашылі, ні многа ні мала – прыбраць са статута РПЦ пункт пра тое, што яе вышэйшым органам зьяўляецца Памесны Сабор, на якім акрамя епіскапаў удзельнічаюць сьвятары, манахі й прыхаджане. Груба кажучы, гэтыя паны вырашылі назваць царквой свае пасады. Гэта і выклікала незадавальненьне епіскапа Дыяміда, а разам зь ім яшчэ 14 епіскапаў, якія адмовіліся прыехаць на паседжаньне нікім і нікуды не ўпаўнаважаных асоб.

Акрамя таго, у Дыяміда ёсьць нямала іншых пытаньняў да так званых “архіерэяў”, многія зь якіх зьяўляюцца заснавальнікамі банкаў. Навошта банкі РПЦ? Незразумела. Як і незразумела, навошта ліцэнзія на гандаль водкай ды табаком. Можа, і наркатой папы́ прыгандлёўваюць, а паства і ня ведае? Цалкам, між іншым, дапушчальная рэч, паколькі наркотыкі – неад’емная частка рэлігійных рытуалаў у многіх народаў. Калі ж РПЦ выступае за экуменізм, чаму разам з камланьнямі з афрыканскімі шаманамі (бывала і такое) там так ненавідзяць рускіх раднавераў? Ах, так, там – у раднаверах – рускія нацыяналісты.

У дакор Дыяміду РПЦ ставіць яго заклік да сьвятароў адмовіцца ад мабільнікаў. Цікавае, дарэчы, пытаньне да “архіерэяў” – а навошта папа́м мабільныя тэлефоны? Бязь іх, што, сапраўды ніяк? Яны, што, ведаюць сакрэтны нумар тэлефону свайго Яхвэ і шлюць яму sms-кі зь нейкімі просьбамі? Альбо ў замагільны сьвет названьваюць, каб пацікавіцца ў нябожчыкаў, як там справы? Цалкам жа лагічае пытаньне, як і пытаньне пра морды папоў, якія сабраліся на тусьню. Яны яўна не выказваюць ніякай “благадаці”, адзін сорам, калі казаць па іхняму. А між тым, твар чалавека паказвае яго ўнутраны стан. Адбітак яшчэ той – прэ нутро сытых, напілых крыві дэманаў…

І гэта тое, што па скрыні бачна, у віртуале, так бы мовіць. У рэале ж гэтыя морды возяць на багамольле такія браніраваныя нямецкія тачанкі, што пазайздросьціў бы сам Чубайс! Але прапагандысты вунь усё як павярнулі: маўляў, Дыямід – страціў розум і не прызнае мабільныя тэлефоны. А чалавек, між ішым, радыё-інжынер па адукацыі, абвінавачваньне яго ў сярэдневечным цемрашальстве ў вуснах выпускнікоў філфака выглядае неяк сьмешна.

Таму мы і кажам: у прыхільнікаў Дыяміда – ёсьць аргументы. Хай сабе ня ўся ісьціна, няхай у іх свой нейкі пункт гледжаньня на сьвет, але ён у іх ёсьць. І гэтыя людзі гатовыя свой пункт гледжаньня адстойваць. Няшмат іх ёсьць, 20 чалавек прыйшло. Ну, можа, яшчэ некалькі тысячаў сядзяць па епархіях. І на гэтым усё. У той жа час за сабралымі ў Маскве барадатымі богамольцамі й увогуле няма нікога. Толькі “Наши”, якім пажылыя жанчына панаддавалі пінкоў пад зад. І ніхто, падкрэсьліваем – НІХТО добраахвотна не прыйшоў грудзьмі бараніць гэтых ср*ных архіерэяў. Сёньня ім проста зьлёгку навалялі па мардасах, заўтра, можа, і за бароды будуць вешаць. Але, зноў жа: ніхто іх бараніць ня прыйдзе. АМАП могуць паклікаць на абарону, армію ці НАТА на худы канец, але людзі – ня пойдуць. Гэта навочна прадэманстравала бойка з прыхільнікамі Дыяміда.

А адсюль выцякае ўжо іншае пытаньне: а навошта, уласна, да сёньня існуе ў Расеі гэта кантора “архіерэяў”? Не прадстаўляе яна нікога – нават са сваёй паствы. Бараніць яе не прыйшоў ніхто, акрамя наймітаў з «Наших». Не цікавая яна нікому. Але пры ўсім пры тым кантора мае банкі, тэлеканалы, выданьні, ліцэнзіі розныя, масу рухомай і нерухомай маёмасьці.

Пытаньне: а на якой падставе гэтыя самыя “архіерэі” распараджаюцца ўсім гэтым? Хто яны – гэтыя людзі? І ці не час гэтую кантору распусьціць, запрапанаваўшы яе супрацоўнікам заняцца фізічнай працай на карысьць грамадства, напрыклад, якім-небудзь маштабным будаўніцтвам на Новай Зямлі? Думаем, ідэя знойдзе ў народа разуменьне, калі не сказаць больш – масавую падтрымку.

Ну, а што рабіць веруючым? А веруючым, якім падабаецца візантыйскі культ – да Дыяміда.

Ад рэдакцыі:

У артыкуле слабавата прагучаў адзін істотны момант: практычна ўсе гіерархі РПЦ МП – высокапастаўленыя агенты КГБ-ФСБ. Пазнаёміцца з фактамі, якія гэта пацьвярджаюць, можна, напрыклад, тут: www.omolenko.com/otstuplenie/mpface.htm

2 каментарыя

  1. Актывіст кажа:

    Можна дадаць, што вытворчасць прадукцыі маркі “Бульбаш” цалкам кантралюецца РПЦ.

  2. Siarhiej кажа:

    РПЦ МП гэта “Вялікі бізнэс”, бізнэс на Хрысце.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы