nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дзень нараджэньня героя

3 ліпеня, 2008 | Каментары (1)

Назар Грынык (“Украінская праўда”, Украіна, паводле www.inosmi.ru/translation/242274.html; ілюстрацыя – постаці С.Бандэры і Р.Шухевіча) 

ШÑ�Ñ�евÑ�Ñ�.JPG 

 

Мы будзем біцца на морах і акіянах, мы будзем біцца зь несакрушальнай упэўненасьцю і сілай духу ў паветры, мы будзем бараніць наш востраў любым коштам. Мы будзем біцца на берагах, мы будзем біцца на аэрадромах, мы будзем біцца ў палях і на вуліцах, мы будзем біцца ў гарах. Мы ніколі не скарымся!Уінстан Чэрчыль, 4 чэрвеня 1940 г.

У стэрэатыпных вобразах, якія актыўна культывуюцца антынароднымі групоўкамі, украінцы паказаныя нейкімі салаедамі, якія пьюць самагон, лаюць маскалёў, а калі даходзіць да справы, дык адразу пачынаюць старую песьню пра “маю хату з карю”.

Гэтая казачка вельмі выгадная антыўкраінскім сілам, якія на фоне вобразаў вусатых дзядзькаў з мутнымі ад гарэлкі вачыма раней малявалі эпічныя карціны “гераічных таварышаў” у скураных паўшубках з чырвонымі зоркамі на фуражках, а цяпер насаджаюць вобразы “славы рускава сьпецназу”, які гераічна змагаецца ў Чачні.

Хлопцы з Усходу так захапіліся, што ўжо самі сьпяць і бачаць, як “чырвонаармеец рату́е простую ўкраінскую дзяўчыну ад лапаў бесчынстуючых бандэраўцаў”. Ім можна доўга тлумачыць, што бандэравец – гэта брат гэтай простай дзяўчыны, а чырвонаармеец – нямыты акупант, які прыйшоў у дом, паклаў ногі на стол і пачаў нахабна камандаваць на незразумелай мове. На жаль, не дапамагае…    

Вераць у гэты стэрэатып і некаторыя занадта чульлівыя суб’екты ва Украіне, напрыклад у Луганску, дзе нядаўна паставілі памятную шыльдам “ахвярам УПА”, увага… “якія загінулі ў Львоўскай і Івана-Франкоўскай вобласьцях”. І гэта пры тым, што людзі ў Заходняй Украіне, дзе, уласна, і дзейнічала гэтая армія, наадварот, за свае грошы ўжо даўно пазносілі помнікі бальшавіцкім ідалам і паставілі помнікі стральцам УПА. 

Чым жа так не дагадзіла УПА прыхільнікам “вялікарускай славы”? Альбо, можа, партызанская армія, якая перастала існаваць амаль 50 гадоў таму, яшчэ дасёньня настолькі не дае спаць “вялікай і магутнай” [імперыякратыі], што некалькі яе ключавых ведамстваў панічна рыюцца ў нафталінавых архівах у пошуках кампрамату і, нягледзячы на яго фактычную адсутнасьць, публікуюць на сваіх афіцыйных вэб-сайтах “жахлівую статыстыку” пра “зьверскі забітых 50 (!) мірных жыхарах”?

Няўжо ў іх няма больш важных заняткаў, напрыклад, знайсьці заказчыкаў забойстваў журналісткі Ганны Паліткоўскай? Але не, прывіды Шухевіча і Бандэры вітаюць па-над Крамлём і не даюць спаць “геніям рускай палітычнай думкі”, чые рукі так і цягнуцца дапамагчы “братняй Украіне ад натаўскіх фашыстаў”.

У мяне ёсьць тлумачэньне. УПА не падыходзіць пад генеральны стэрэатып [пададзены вышэй]. Якраз наадварот, хлопцы Бандэры-Шухевіча, як і хлопцы з Халоднага Яра ўзору 1919-га года, як і казакі Мазэпы ды Выгоўскага зьяўляюцца прамой супрацьлегласьцю гэтага стэрэатыпа. Як жа маглі “вусатыя п’яныя дзядзькі” спачатку амаль 5 гадоў супрацьстаяць тром акупацыйным арміям, а потым яшчэ 15 гадоў весьці актыўную барацьбу супраць магутнейшай у сьвеце ваеннай машыны СССР?

Яшчэ адна “нестыковачка” стэрэатыпаў у тым, што тыя 16 тысяч украінцаў, “паслугачоў гітлераўскіх бандытаў”, якія былі ў дывізіі СС “Галічына”, нямецкіх батальёнах “Нахтыгаль” і “Роланд”, яшчэ ў 1942-м годзе адмовіліся служыць Гітлеру і прысягнулі на вернасьць Украіне, а амаль мільённая (я не памыліўся – 1.000.000) армія расейцаў працягвала верна служыць фашыстам пад камандаваньнем “героя абароны Масквы гінірала Ўласава” ў складзе Рускай Вызвольнай Арміі (рус. – РОА), Казацтва Стана ды іншых падобных фармаваньнях.  

Больш за тое, хлопцы з УПА ваявалі на сваёй тэрыторыі й баранілі свае дамы ад акупантаў, а ня лезьлі на чужыя землі, прыкрываючыся прапагандай “асвабадзіцеляў”.

Пасьля асэнсаваньня гэтых фактаў увогуле ўзьнікае пытаньне: якога лешага было лезьці сюды, а потым падымаць парасячы візг пра “зьверствы УПА”? Няўжо не зразумела, што калі ў дом без стуку лезе наглая морда, дык ёй абавязкова прышчымяць пальцы, а потым могуць і вілы ўванзіць паміж рэбраў?!

Відаць, становіцца ўсё складаней некаторым “савецкім гіроям” надзяваць свае НКВДшныя ўзнагароды, глядзець на сябе ў люстра і пераконваць сябе ды сваіх родных, што “простай украінскай дзяўчыне” сапраўды быў патрэбны паратунак. Вось і хочацца назваць ваяроў УПА “бандытамі ды галаварэзамі”… дзеля спакойнага сну. Дарэчы, такую рыторыку ў сваіх дакументах пра УПА стала выкарыстоўвалі ня толькі бальшавікі, але і фашысты, што падштурхоўвае да роздуму пра агульны почырк. Ці ня так?  

Супрацьлегласьцю стэрэатыпа пра цёмнага спажыўца сала ёсьць вобраз чалавека дзеяньня, чалавека, здольнага на выбітны ўчынак у скрайне складаных абставінах. Калі ж такі ўчынак накіраваны на добрую справу, гэта называюць геройствам.

І нягледзячы на тое, што камусьці з прычыны сваёй абмежаванасьці здаецца, што героі бываюць толькі ў форме федэральных войскаў і ваююць яны толькі з “тэрарыстамі”, “бандытамі” і “галаварэзамі”, як правіла, не на сваёй тэрыторыі, украінцы павінныя ганарыцца, што зьяўляюцца нашчадкамі такіх людзей як Раман Шухевіч.

Бо ён, хто паходзіў зь вядомай інтэлігентнай сям’і, меў дзьве вышэйшыя еўрапейскія адукацыі – інжынера ды музыкі – і ўласны пасьпяховы рэкламны бізнэс, мог спакойна яшчэ да вайны выехаць за мяжу і пісаць “адозвы да украінскага народу з экзылю” ці памяшчаць сямейныя фота на Аднакласьніках.ру.

Але ён абраў іншы шлях для сябе, сваёй сям’і і сваіх ваяроў. Сувязная Шухевіча Вольга Ільків неяк успамінала, што ўжо пасьля вайны, у перыяд бальшавіцкай акупацыі, Шухевіч, нягледзячы на сталыя прапановы эвакуацыі, загадаў усім сваім падначаленым застацца ва Украіне:

Выязджаць могуць вядомыя мастакі, пісьменьнікі, музыкі – тыя, хто мусіць застацца ў жывых і здолее годна прадставіць Украіну перад сьветам. Мы ж ўсе павінныя застацца і змагацца да канца”.

Навошта шукаць сабе куміраў у Чэ Гевары альбо Запаце? Няўжо гэта ня годны для перайманьня прыклад для сучаснай моладзі?

Нам сёньня, слава Богу, ня трэба хавацца ў сырых і халодных бункерах ад перасьледу ды расстрэлаў і аплакваць сваіх родных, забітых акупатамі. Гэты жах замест нас прайшлі папярэднія пакаленьні ўкраінцаў.

Але ж ня трэба і забываць, што мільёны людзей аддалі свае жыцьці за наша спакойнае еўрапейскай жыцьцё, і наш абавязак – кожны дзень прыкладаць максімум высілкаў, каб Украіна кьвітнела.   

Сярод гэтых людзей было і некалькі дзесяткаў тысяч воінаў УПА разам зь іх камандзірам Раманам Шухевічам. Яго дзень нараджэньня, 30 чэрвеня, кожны сьвядомы грамадзянін Украіны павінен лічыць сваім асабістым сьвятам.  

Мы, усе ваяры УПА і ўсе падпольшчыкі, у прыватнасьці, і я, разумеем, што раней ці пазьней нам прыйдзецца загінуць у барацьбе з грубай сілай. Але запэўніваю вас, – мы ня будзем баяцца паміраць, паколькі паміраючы будзем усьведамляць тое, што станем угнаеньнем зямлі ўкраінскай. Гэтая наша родная зямля запатрабуе яшчэ шмат угнаеньня, каб у будучыні вырасла на ёй новая ўкраінская генерацыя, якая закончыць тое, што нам не суджана было закончыць…”. Раман Шухевіч, ліпень 1944 г.

Каментары (1)

  1. Драб кажа:

    Слава Украіне! Героям слава!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы