Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У свой час мы ўжо разьбіралі пытаньне, пададзенае ў загалоўку (гл. https://nashaziamlia.org/2006/07/05/181). Тады мы прыйшлі да высновы, што ў беларускім небе ў ноч з 3 на 4 ліпеня ўсе апошнія гады бухае “ўладны ідыятызм”. Але новы погляд на сітуацыю робіць неабходным разгледзець яшчэ адну версію. Гэтая версія бярэ за аснову ня дурасьць мясцовага начальства, а яго схаваныя каштоўнасьці – тыя, якія яно патаемна ад грамадства на самой справе адзначае і менавіта 3 ліпеня.
Каб успрыняць думку, якая будзе запрапанаваная, варта разгледзець аналагічны і ў той жа час больш паказальны прыклад. Возьмем дзяржаўную сімволіку цяперцаў. Тое, што іхныя сімвалы (герб і сьцяг цяперцаў; гл. малюнак уверсе) – гэта ня сімвалы ўлады беларускага народу на яго ўласнай зямлі, а сімвалы паразітычнай бюракратычна-цяперскай улады над беларускім народам (г.зн. менавіта іх і толькі іх сімвалы), відаць, зразумела кожнаму. А таму гэты асьпект мы разглядаць ня будзем. Варта зьвярнуць увагу на іншае – на тое, што цяперскі герб РБ (а зь ім і сьцяг РБ) наўпрасткі паходзяць зь герба былой БССР, а герб БССР паходзіць зь герба СССР. У сваю чаргу, герб СССР заснаваны на вобразе… пахавальнага вянка, што зьдзекліва, але дакладна сімвалізуе намеры тых паноў, якія прыйшлі да ўлады на тэрыторыі былой расейскай імперыі пасьля вядомых падзеяў 1917-га году. Дык вось, сваім такім гербам яны, тыя паны-бальшавікі, імкнуліся сказаць (натуральна, у закадаваным выглядзе): “мы вас усіх пахаваем”, “мы будзем уладарыць тут вечна, прынамсі да таго часу, пакуль ніводнага з вас у жывых не застанецца”, “вас чакае заняпад, пакуты, выміраньне”, “вас чакаюць могілкі” і да т.п. сэнсы. Пагадзіцеся, гэтыя сэнсы істотна адрозьніваліся ад абяцанай бальшавікамі “сьветлай будучыні для ўсяго чалавецтва”. Але, як паказала гістарычная практыка, спраўдзілася тое, што было ў схаваным сэнсе іх сімвалаў, а ня тое, пра што казалі іхныя абяцаньні. Тое ж, што ўсе жыхары былога СССРа вымушаныя былі яшчэ і літаральна маліцца на такую сімволіку – сімволіку ўласнага выміраньня-пахаваньня – выкліка́ла ў душах новых уладароў (асабліва павязаных з тагачаснай сіянакратыяй) ні з чым не параўнальную садысцкую асалоду. Бо, як вядома, абсалютная большасьць бальшавікоў-рэвалюцыянераў першай хвалі якраз і былі садыстамі-некрафіламі.
Аднаўленьне дадзенай сімволікі Лукашэнкам хутчэй за ўсё мае той жа прыхаваны сэнс – бо ў якасьці дзяржаўных сімвалаў РБ мы бачым усё той жа пахавальны вянок у якасьці герба, а на сьцягу РБ у дадатак яшчэ і… беларускі пахавальні арнамент. Ня ведаем толькі, ці ўсьведамляў Лукашэнка сэнс таго, што рабіў зь дзяржаўнай сімволікай у 1995 г., ці яго выкарысталі ўцёмную (з чалавекам, які “вырас на вершах Быкава” і ведае, што “Скарына працаваў у Пецярбурзе”, можа быць рознае…), але пройдзе час, высьветліцца і гэты асьпект сёньняшняга сатанізму, у якім мы жывем і пры якім дэградацыя выдаецца за прагрэс, цёмнае за сьветлае, зло за дабро.
Дык вось, у выпадку абсалютна недарэчнага адзначэньня цяперцамі РБ 3 ліпеня, як важнейшай сімвалічнай даты – “Дню Незалежнасьці Беларусі”, таксама можа быць так, падумалі мы (наадаем, 3 ліпеня 1944 году палова Беларусі яшчэ застаецца пад нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі – гэта раз; на зьмену адным акупантам прыйшлі іншыя – гэта два; уся тэрыторыя даваеннай Беларусі застаецца нявызваленай дасёньня – тры). Можа быць, што сапраўдны сэнс гэтага штучнага, недарэчнага “сьвята”, якое нам гвалтам накідаюць, ёсьць цалкам адрозны ад таго, пра які публічна абвяшчаюць лукашысцкія ўлады. Можа быць, і тут цяперцы з садысцка-некрафільнай патаемнай асалодай назіраюць, як людзі “сьвяткуюць” тое, што цалкам супярэчыць і здароваму сэнсу, й інтарэсам беларусаў, дый у цэлым усяму таму, што ў прынцыпе можа быць сьвятам. А тое, што ў цяперскім кіраўніцтве РБ таксама ёсьць параноікі, садысты, некрафілы – сквапныя, нібы вампіры, спажыўцы псіхічнага вычварэнства – мы дуем, вядома ўсім…
Каб праверыць гіпотэзу заставалася “зазірнуць у аналы гісторыі” і паглядзець, якія падзеі мелі месца 3 ліпеня з тых, што маглі б радаваць душы галоўных прадстаўнікоў цяперскага беларусафобскага рэжыму. Аказалася, такія падзеі – прэтэндэнты на адзначанае, сапраўды ёсьць. Вось дзьве найбольш падыходзячыя.
Пра першую паведаміў наш славуты гісторык Валянцін Грыцкевіч (гл тут: www.svaboda.org/content/Article/1181469.html). Аказваецца, 3 ліпеня 1655 года ў ходзе самай крывавай за ўсю гісторыю нашага беларуска-літвінскага народу вайны, якую Расея вяла супраць Вялікага Княства Літоўскага, войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча быў захоплены [увага! не вызвалены, захоплены!!! – Рэд.] горад Менск. Прафэсар Грыцкевіч так і заявіў, што “ўлады сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня літаральна на касьцях нашых продкаў… Людзі зазналі самыя вялікія страты. Насельніцтва Беларусі скарацілася на палову. Прычым, ва ўсходніх ваяводзтвах уключна зь Менскім, Віцебскім, Мсьціслаўскім, Полацкім, нават было страчана дзьве траціны насельніцтва. Для Беларусі гэта была самая цяжкая з войнаў”.
Зразумела, што для цяперашніх беларусафобскіх уладаў такая падзея для сапраўдна-схаванага адзначэньня імі Дню 3 ліпеня ёсьць у самы раз! Яны, аказваецца, на справе могуць сьвяткаваць 3 ліпеня захоп Менску маскалямі…
Але вось і другая гістарычная падзея.
На адным з сайтаў рускіх нацыяналістаў (гл. тут: vdesyatku.com/index.php?option=com_content&task=view&id=658&Itemid=48) чытаем: “Набліжаецца вялікае Руськае сьвята – 3 ліпеня – Дзень Перамогі над Хазарыяй. У гэты дзень, дзякуючы Сьвятаславу Харобраму, адбылося пазбаўленьне Русі ад Хазарскага рабства… З-га ліпеня па ўсёй краіне Русічы робяць салюты. Не забуддзьце пра свой салют!” І далей: “Сьвяткаваньне 3 ліпеня – ня толькі даніна слаўнай памяці нашым продкам. Успамінаючы, як было адолена юдэйскае іншароднае ярмо, мы выразна бачым незамутнёнымі [алкагольным] пойлам вачыма рэінкарнацыю гэтага ярма, тут і цяпер. Русь апынулася занадта даверлівай і дазволіла ўблюдкам выбудаваць новы крамлёўскі каганат. Мы скінем нашчадкаў хазар у тую ж Лету, што нашы продкі скінулі іхных папярэднікаў. Мы выбудуем такія Расавыя законы Сьветлай Русі, што ніводны ўпыр не заляціць больш на нашу Рускую зямлю. Слава Русі!”
Некаторыя могуць сказаць пра сумніўнасьць патаемнага адзначэньня Лукашэнкам менавіта гэтай падзеі ў дзень 3 ліпеня. Маўляў, закліку рабіць салюты ў гэты дзень, як аргументу, які даводзіць шчыльную еднасьць рускіх шавіністаў і Лукашэнкі, недастаткова.
На першы погляд так і выглядае. Але тыя, хто больш уважліва сочыць за расейскімі падзеямі, ведаюць: Лукашэнка зьяўляецца кумірам многіх рускіх шавіністаў (у доказ гл. фота ўверсе зьлева, дзе лозунгі ў падтрымку Лукашэнкі, як і яго сьцягі прысутнічаюць разам са шматлікімі сьцягамі расейскіх шавіністычных партый і рухаў на г.зв. “Рускім маршы”). Акрамя таго, ёсьць зьвесткі (іх можна знайсьці ў сеціве), што Лукашэнка патаемна фінансуе гэтыя рускія шавіністычныя партыі й рухі (!).
Калі цябе шануюць рускія шавіністы, калі ты іх фінансуеш, значыць, ты падзяляеш (у дадзеным выпадку, патаемна) іх погляды. Атрымліваецца, што так. Як і тое, што іх найвялікшае сьвята 3 ліпеня (з абавязковым салютаваньнем у гонар перамогі над юдэямі Хазарыі) ёсьць сьвятам і для цябе… Ну, што, стала цяплей?
Пройдзем па гэтай сьцежцы далей. Успомнім хвалебныя оды Лукашэнкі ў гонар гітлераўскага рэжыму Нямеччыны, якія ён, як “малады палітык”, дазваляў сабе яшчэ ў сярэдзіне 1990-х. Ну, што, яшчэ цяплей?.. Дададзім сюды зьвесткі, што ў вядомага “аб’яднальніка ўсіх славянаў”, як у байструка, можа быць комплекс непаўнавартасьці, які праяўляе сябе ў жаданьні давесьці ўсім, што ён не габрэй (бо чуткі пра бацьку-габрэя Лукашэнкі ходзяць даўно і ўпарта, і ён пра іх ня можа ня ведаць). З гэтай жа нагоды успомнім, якую падставу найверагодней гэты ж комплекс зрабіў Лукашэнку ня так даўно, выклікаўшы шумны канфлікт з уладамі Ізралю (пра што мы таксама пісалі тут: https://nashaziamlia.org/2007/10/21/940/#more-940). Што, стала зусім цёпла?
А калі мы дададзім сюды наступнае: маці Лукашэнкі – беларуска, а ён, прэзідэнт Беларусі, праводзіць агрэсіўную этнацыдную палітыку, робячы яе ў інтарэсах паганай Усходняй імперыі. З гэтай нагоды многія называюць яго “юдай, які прадае свой народ за 30 срэбранікаў”. Каб псіхалагічна (хаця б унутры самога сябе) супрацьстаяць такім меркаваньням, адзначэньне перамогі над юдэйскай Хазарыяй таксама падыходзіць.
З усяго пералічанага атрымліваецца, што версія, што цяперцы на чале з Лукашэнкам кожны год 3 ліпеня на справе прымушаюць нас адзначаюць перамогу тысячагадовай даўніны над юдэйскай Хазарыяй, выглядае таксама дастаткова праўдападобнай.
Адсюль парада: кожнаму, хто праз пэўны час ня хоча выглядаць дурнем, на ўсялякі выпадак з нагоды пытаньня пра сапраўдныя прычыны “сьвяточнага” буханьня, якое цяпер штогод назіраецца ў Беларусі ў ноч на 4-е ліпеня, варта трымаць у сваёй памяці абедзьве пададзеныя версіі й сачыць за далейшай хадой падзей. Раней ці пазьней, праўда выплыве на паверхню і мы ўрэшце высьветлім, што ж такое мы “адзначалі”…
…
Зразумела, што калі мы рыхтавалі гэты артыкул, мы не маглі прадбачыць яшчэ адзін “бух”, які адбыўся ў Менску ў ноч на 4-е. На першы погляд выглядае, што гэта кардынальна іншы “бух”, адрозны ад тых, пра якія мы напісалі вышэй. Але сёньня мы ня маем права абысьці ўвагай і яго.
Вядома, падзея непрыемная (гл. фота ўверсе справа, дзе паказаныя шматлікія параненыя; усяго па дадзеных СМІ было паранена больш за 50 чалавек!). І першае, што мы хочам зрабіць – гэта выказаць спачуваньне ўсім пацярпелым й іх блізкім. А другое – паспрабаваць дапамагчы сьледчым, якія шчыра настроеныя прафесійна выканаць свае абавязкі. Мы гатовыя на добраахвотных пачатках дапамагчы максімальна дакладна вызначыць кола магчымых тэрарыстаў й іхных заказчыкаў. Такога роду аналітыка якраз больш для тых, хто займаецца ідэалогіяй, а не крыміналістыкай… Пошук матываў – аснова любога крымінальнага рассьледваньня, але ж у падмурку тэрарыстычнага акту знаходзяцца ня столькі побытавыя матывы, колькі сацыяльна-палітычныя…
Цяпер усіх жыхароў Беларусі просяць дапамагчы сьледству сваімі фота і кінадакументамі. Мы лічым, што наша аналітычная праца мае значэньне ня меншае.
Першае, што мы параілі б нашым беларускім сьледчым – гэта выкінуць з кола тых, хто падпадае пад падазрэньне: прадстаўнікоў афіцыйнай “аб’яднанай апазіцыі”. Галоўных аргументаў тут два: не з таго цеста гэта людзі (першы), й іхны сапраўдны інтарэс шчыльна, нібы плод праз пупавіну з арганізмам маці, зьвязаны з далейшым працягам стабільнага існаваньня лукашэнкаўскага рэжыму (другі). Яны, вось ужо шмат гадоў, апасяродкавана праз “дэмакратычны” Захад кормяцца ад гэтага рэжыму, “змагаючыся зь ім” (дарэчы, многія атрымліваюць двайны даход, як двайныя агенты). Існаваньне рэжыму Лукашэнкі, яго стабільнасьць ім жыцьцёва патрэбныя. Яна дае ім хлеб, масла ды яшчэ чорную ікру зьверху. Іх апазіцыйнасьць, адкрыем вам, ужо даўно з сапраўднай вырадзілася ў імітацыйную… Адселекцыянаваў такую “апазіцыю” сам “Захад”, але цяпер гэтае пытаньне ня ёсьць нашай тэмай.
Сярод магчымых падазроных таксама вельмі малаверагоднымі зьяўляюцца г.зв. “беларускія нацыяналісты”. Даведзеныя да адчаю патрыятычныя беларускія хлопцы сапраўды ёсьць. Са свайго досведу ведаем, як цяжка любому нармальнаму беларусу ўтрымацца, каб не зрабіць нешта значнае, пратэстнае супраць той этнацыдна-генацыднай палітыкі, якую вось ужо 14 гадоў праводзіць Лукашэнка зь яго цяперцамі, супраць іх гандлю нашымі палітычнымі, эканамічнымі, культурнымі каштоўнасьцямі ды інтарэсамі, супраць усяго іншага сатанізму, які робіцца імі на нашай зямлі. Але ў гэтай версіі, калі яна ўсё ж будзе разглядацца, ёсьць два “але”. Па-першае, няма ў беларускай традыцыі, як і ў беларускім сьветаглядзе, тэрарыстычнай дзейнасьці. Дыверсійная партызанская дзейнасьць – так, ёсьць. А тэрору няма… Па-другое, калі выявіцца, што выбух у Менску (натуральна, па дурасьці) зрабілі нейкія адчайныя і, адначасова, адвязныя беларускія хлопцы, вінаватым аб’ектыўна ўсё роўна зьяўляецца Лукашэнка і яго непасрэднае бюракратычнае атачэньне. Так што на гэты кірунак пошуку, як найбольш бесперсьпектыны, раім сілаў не губляць.
Пад значна большае падазрэньне пападаюць рускія партызаны (падазроныя №3), якія якраз пачалі сваю актыўную дыверсійна-тэрарыстычную дзейнасць (гл. папярэдні матэрыял). Калі вам здаецца, што яны павінны дзейнічаць толькі ў Расеі, хочам запэўніць, што гэта ня так. Ужо шмат гадоў Лукашэнка прапагандуе “Саюзную дзяржаву”, ніякай мяжы паміж Расеяй і Беларусьсю няма (адмыслова зьнесена), расейскія сьпецслужбы, алігархі, крымінальнікі свабодна шчыруюць на тэрыторыі Беларусі (такую палітыку праводзіць Лукашэнка). Так што простыя рускія рабяты, якім ад нараджэньня намоўлены імперскі сьветагляд, ва ўмовах такой прапаганды цалкам натуральна могуць лічыць і тэрыторыю Беларусі зонай сваёй “партызанскай” дзейнасьці. Тым больш, што саюзьніцкія адносіны паміж расейскай імперыякратыяй, вайну якой нядаўна аб’явілі рускія партызаны, і цяперскім рэжымам Лукашэнкі абсалютна відавочныя нават сьляпому. Калі дадаць сюды, што ў Расеі вельмі шмат людзей, якія прайшлі праз розныя “гарачыя канфлікты” ці прагляд розных кінафільмаў накштал “Брат – 2”, мы атрымаем першую працоўную версію, годную ўвагі сьледчых (праўда, найменш абгрунтаваную): выбух у Менску ў ноч на 4-е арганізавалі рускія антыімперскія партызаны. Стварыў усе ўмовы для гэтага зноў жа А.Лукашэнка, з-за чаго ён ёсьць галоўным вінаватым у трагедыі.
Падазроным №2 зьяўляюцца расейская імперыякратыя і яе сьпецслужбы. Яны ставілі Лукашэнку на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе на 10, ну, максімум, 12 гадоў. Яны падтрымлівалі яго ўвесь гэты час, падстаўляючы пад крытыку свой уласны імідж на міжнароднай арэне, яны аддавалі на падтрыманьне цяперскага рэжыму Лукашэнкі штогод па некалькі мільярдаў (!) даляраў… Яны ж са свайго боку выканалі ўсе свае абяцаньні. Час прайшоў, а Лукашэнка ня хоча выконваць сваё – аддаваць Беларусь у Расею. Як гаворыцца, кінуў маскалёў… Гэтага яны не прабачаюць. І вось такім чынам, праз тэрарыстычны акт на любімым сьвяце Лукашэнкі, якое праходзіла напярэдадні пачатку ўжо 15-й гадавіны яго “царскіх паўнамоцтваў”, крэмлядзі цалкам верагодна маглі вырашыць нагадаць яму пра яго частку абавязкаў. Аддавай, маўляў, Беларусь нам, а ня то наступны разам ты выбухнеш сам… Так што версію з “чорнай меткай” у адрас Лукашэнкі з боку яго шматгадовых “крышавацеляў”, мы раім рассьледаваць самым што ні ёсьць дакладным чынам (а запрошаных эксьпертаў з Расеі раім да галоўных улікаў і версій не дапускаць; магчыма, яны якраз і прыехалі, каб разбурыць сьледства). І тут мы зноў мусім адзначыць: усе ўмовы для такой магчымай хады падзеяў зноў стварыў сам Лукашэнка, з-за чаго ён, у выпадку яе пацьверджаньня, ёсьць галоўным вінаватым у трагедыі.
Чацьвертая, апошняя версія – найгалоўная. У адпаведнасьці зь ёй падазроным №1, як ня дзіўна, зьяўляецца сам Лукашэнка (ён, як заказчык; сьпецслужбы РБ – як выканаўцы). Справа ў тым, што яго ўлада ў “нявіданнай у сьвеце дзяржаве”, якую ён пабудаваў, ва ўмовах “супердэмакратыі”, якую ён стварыў (гэта словы Лукашэнкі), трашчыць па ўсіх швох. Ільготы студэнтам, пенсіянерам, шматдзетным сем’ям адмяніў, працоўных закабаліў кантрактамі, але цэны ўсё роўна працягваюць імкліва расьці. Каб далей пратрымацца ў крэсьле прызідэнта “нявіданнай у сьвеце дзяржаве”, Лукашэнка пачаў падрыхтоўку да масавага продажу нашых беларускіх прадпрыемстваў расейскім алігархам! У выніку мы на ўласнай зямлі хутка можам стаць рабамі розных абрамовічаў і дзерыпасак – адкрытых агентаў глабалісцкай сіянакратыі. Пратэсты моладзі й прадпрымальнікаў не сьціхаюць. Вось-вось да іх далучацца рабочыя, пенсіянеры ды іншыя сацыяльныя групы… Магчымы сабатаж вайскоўцаў, міліцыі. У такой абстаноўцы Лукашэнку пазарэз патрэбны прэтэкст для арганізацыі чарговай хвалі тэрору супраць нашага беларускага грамадства. Яшчэ больш жорстка прыдушыць усіх, “як пры Сталіне”, стварыць прэтэкст для чарговых ушатаў гістэрычнай зьвягі па “яшчыку”, каб запужаць усіх – толькі ў гэтым усё больш ён можа пачаць бачыць свой шанец (дарэчы, у сваіх каментарах да начной трагедыі Лукашэнка пра гэта ўжо пачаў казаць). Вось і маем выразны матыў у наяўнасьці ў спалучэньні з магчымасьцямі Лукашэнкі й… яго авантурным характарам (пра “стрэл” па ўласнай машыне пад Лёзна, мы спадзяемся, сьледчыя не запамятавалі? а пра “зьніклага” вашага міністра не забыліся?..). Вось мы і атрымліваем усе (!) умовы для громкага тэракту, арганізаванага самім Лукашэнкам. Сярод дадатковых ускосных фактаў, якія падтрымліваюць дадзеную гіпотэзу: занадта аператыўнае зьяўленьне Лукашэнкі “ў эпіцэнтры выбуху”, яго зрэжысіраванае піяраньне на фоне трагедыі, адсутнасьць адмены канцэрта на тым жа фоне. Усё гэта выглядае так, што ён ня толькі адразу ведаў, што адбылося, але і заранёў ведаў, што і як (у якім маштабе) адбудзецца…
Такім чынам, па гэтай версіі Лукашэнка – галоўны падазроны (падарозроны №1), а па ўсіх версіях – самы галоўны вінаваты ў дадзенай трагедыі.
Мы акрэсьлілі ўсе магчымыя версіі. Іх атрымалася дастаткова шмат. Параўнайце: калі, напрыклад, нешта падобнае адбылося б у час адзначэньня Дня 25 сакавіка як дзяржаўнага сьвята, абмежаваць кола магчымых тэрарыстаў было б нашмат лягчэй – толькі расейская імперыякратыя і яе агентура. А так, на фоне незразумелай даты і незразумелых сэнсаў “сьвята” са стрэлянінай у неба атрымліваецца вось такое шырокае кола патэнцыйных тэррыстаў.
Карацей, Лукашэнка дабухаўся… Ці ня стане нядаўняя начная падзея ў Менску стрэлам стартавага пісталета, які абвясьціў пачатак зьмены палітычнага рэжыму ў Беларусі? Вось актуальнае пытаньне сёньняшняга дня.
Ад рэдакцыі.
Пасьля таго, як быў выстаўлены дадзены артыкул мы знайшлі яшчэ і такую інфармацыю (гл. http://www.svaboda.org/content/Article/1181594.html):
З інтэрвію А.Лукашэнкі «Комсомольской Правде» 3 ліпеня: «…Насцярожвае той факт, што Захаду наша апазыцыя моцна надакучыла. Асабліва амерыканцам. Тыя ўжо гавораць прама: будзе справа – будуць грошы. А гэта што значыць? Першым чынам вулічныя выступы, дэманстрацыі. А калі яшчэ пагромы і выбухі… Тады заказчык наогул быў бы задаволены».
Цалкам згодна з апошняй версіяй, што гэта справа рук самога Лукашэнкі і накіравана супраць ЗША. Фактычна ён ужо выказаваў свае меркаванні ў прыведзеным інтэрў’ю. Што гаворыць аб тым, што гэта справа рук самого Лукашэнкі?:
1. Вельмі мягкая фармулёўка матывацыі здарэння афіцыйнымі уладамі – хуліганства;
2. Почарк здарэння чыста кэдэбісткі, пры тым яшчэ паўтарэнне (зусім атупелі мазгі ад жыру у хлопцаў). Гэта беларускае КДБ (як аддзел расейскага ФСБ) перанімае их вопыт. Успомніце бездарна праведзеныя імі правакацыі (імітацыі пад тэракты) на самой тэрыторыі Расеі.
3. Ніхто не спужаўся з прадстаўнікоў улады, г.зн. ведалі аб гэтым выбуху (канцэрт як быў, так і працягваўся). Сам Лукашэнка застаўся на месцы здарэння, яшчэ прыйшоў і паглядзець. Ці быў у яго на твары страх, сапраўднае спачуванне людзям, злосць ці іншыя другія эмоцыі ў такіх выпадках? Твар і вочы чалавека выдаюць адразу, нават калі ён вельмі добры артыст. (Напрыклад, у прафесійнага шпіёна Пуціна, вочы ў такіх выпадках ледзяныя. Ён думае, што ён схаваў сапраўдныя эмоцыі, але вочы ледзяныя).
4. Самі спецслужбы без ведама Лукашэнкі ні пры якіх умовах не зробяць такога, бо ніхто з іх на такі крок не пойдзе. Хаця і пад кіраўніцтвам Лукашэнкі, але тыя хто гэта зрабіў павінны збіраць свае манаткі і бегчы прасіць палітычны прытулак, бо ненарокам заўтра ужо будуць ляжаць без галавы. Яны ж самі лепей за нас пра гэта ведаюць.
5. Улада нават не палічыла патрэбным аб’явіць у краіне дзень смутку (столькі ахвяраў).
6. Усе асобы ў сілавых структурах засталіся на свіх месцах і ні ў кога з іх на тварах не было перапугу. Калі б яны не ведалі пра ініцыатара правакацыі, то ужо нехта б з іх можа і на месяц забег бы ад страху. І яшчэ ёсць вельмі шмат прыкметаў аб характару правакацыі, зробленай уладамі.
Фактычна гэтая правакацыя накіравана супраць ЗША, каб абвінаваціць гэтую краіну ва ўмяшанні у ўнутраныя справы Беларусі. Натуральна, што гэтай правакацыяй кіравалі з Масквы. Масква даўно паставіла сабе мэту ліквідаваць гэтую сверхдзяржаву і застацца на плянеце самой адзінай сверхдзяржавай. Расейскія спецслужбы справакавалі штучна эканамічны крыз ў свеце (падзенне узроўня жыцця адчуваюць жыхары ва ўсіх высокаразвітых краінах, толькі ў Расеі ад гэтага крызу расце даход), каб эканамічна аслабіць ЗША. Паміж гэтымі сверхдзяржавамі ідзе змаганне за сферы уплыву. Расея хоча вярнуць пад свой уплыў і Украіну, і Грузіі. Па-гэтаму, гэта ёсць повад для нападак за ўмяшаннэ ва ўнутраныя справы і рэпетыцыя перад больш сур’ёзнай правакацыяй. Як казаў Папандапула: “Хлопцы, мы парозе вялікага шухера” Такія дзеячы, з хворымі галовамі, могуць давесці і да трэцяй сусветнай. Госпадзі, абарані і памілуй. Ніякая апазыцыя Лукашэнку не патрэбна.
Лу ўжо выкарыстоўвае гэта калецтва і, магчыма, забойства людзей для расправы са сваімі ворагамі.
Гэбілы спрактыкаваныя ў такіх тэрактах. Напрыклад, Літвіненка, якога атруцілі ў Лондане, сведчыў што ФСБ узрывала Расію.
Шалёныя сабакі
(Інтэрнэт, апазіцыйны артыкул)
Што можна сказаць аб святкаванні Незалежнасці нашай Рэспублікі 03.07.2008 года ў Менску? Так! Гэта ўсенароднае свята! Але яго вырашылі ўлады выкарыстаць у сваіх “чорных” справах і мэтах. Свой начны правакацыйны выбух, падчас гуляння моладзі, яшчэ раз падкрэсліў, да якой ганебнасці, подласці і брыдоты яны дакаціліся! З гэтага дня з выкарыстаннем гэтай гнюснай правакацыі, можна сказаць, пачаўся чарговы адлік барацьбы за ўладу пры Выбарах Дэпутатаў. З далёкасцю прадбачання выкарыстання гэтага прэтэндэнта на Выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Так! Уся замежная Беларуская апазыцыя смуткуе аб гэтым выпадку які адбыўся! І голасна крычыць на увесь Сьвет аб зверскім падступстве і здзекаванні над мірным працавітым народам!
Гэты гнюсны ўдар быў нанесены, не па аппазіцыі, а па сваёй таталітарнай, узурпірованнай і пазапраўнай удадзе. Сваімі гітлераўскімі замашкамі, метадамі хлусні і падману, яны імкнуцца любымі шляхамі застацца ў руля. І пад любым, найменшым прэтэкстам, не толькі не дапушчаць разважных людзей да яе, але бездакорна адрэзаць любы дэмакратычны падыход аппозіціі.
Таталітарнымі дзеяннямі ўлада палітычна і эканамічна дыктуючы праз сродкі масавай інфармацыі сваю волю, зрабіла народ Сінявокай Беларусі сваімі закладнікамі і рабамі. Яны, як сляпыя кацякі, змушаныя змірыцца і трываць, у чаканні ад улады нейкіх перамен да лепшага. Непрадказальнасць, хлусня і падман атачае іх жыццё і паўсядзённы побыт. Паўсядзённы страх, перад дыктатурай улады прававога і эканамічнага пакарання, за свавольнае мысьленне і выказванні, знішчае ў іх маральны і незалежна-ганарлівы дух беларуса. Карыстаючыся зменай пакаленняў, улады імкнуцца да канца сцерці са сьвядомасьці беларусаў такія рысы характару. Выкарыстаўшы такі дзень, для сваіх гнюсных мэт, яны ўсвядомлена даюць зразумець народу, хто яны ёсць і паказваюць усім з кім народ мае справу. Тым самым, застрашаннем, сваёй хлуснёй навязваюць свой выбар.
Ад імя сямісот тысячнай Беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі, ад мільённай Беларускай дыяспары Італіі, ад пяцісот тысячнай Беларускай дыяспары ў Нямеччыне, ад пяцісот тысячнай Беларускай дыяспары ЗША, ад пяцісот тысячнай Беларускай дыяспары Скандынаўскіх краінаў, ад трохсот тысячнай Беларускай дыяспары Польшчы, ад двухсот тысячнай Беларускай дыяспары Францыі мы прыносім сваім суайчыннікам нашы шкадаванні аб гэтым здарэннi ў Дзень Святкавання Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 03.07.2008 года.
Мы гарантуем і абяцаем, што будзем і ў далейшым сваім ціскам і дзеяннямі за мяжою, у выгнанні, на міжнароднай арэне, аказваць на таталітарны рэжым у Беларусі пасільны нам уплыў ва ўсталяванні паўнавартаснага дэмакратычнага, палітычнага і эканамічнага развіцця у далёкай ад нас Бацькаўшчыне.
Жыве Беларусь! З павагаю, Віталь Чаравач
Лондан, Вялікабрытанія
P.S. Як хто запамятаў – Мой E-mail cherewin@com
Нагадваем наведвальнікам сайта, што меркаваньне кожнага – гэта і яго права, і яго адказнасьць.
Мы кантралявалі і будзем кантраляваць (па меры магчымасьці), каб выказваньні адпавядалі тэме і не ўтрымлівалі неабгрунтаваных абразаў…
Паважаныя спадары і спадарыні, ёсць адчуванне, што арыштаваных катуюць ў засценках міліцыі і КДБ. Інакш, іх бы не садзілі на 10 сутак. Па 10 сутак ім даюць для таго, каб сышлі з цела сінякі. Давайце будзем дружнымі, накіроўвайце свае лісты ва ўсе газеты, міжнародныя арганізацыі, ў амбасады аб гэтай правакацыі, аб гэтым злачынстве супраць народа Беларусі.
Жыве Беларусь!