nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗША за “адзіную, моцную Расею”? ці ХТО ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ СВАБОДЫ НАРОДАЎ (частка 1)

Ліпень 8, 2008 | 2 каментарыя

���енджа� � ��двед.JPG

У сьферы публічнай палітыкі (г.зн. піяраўскі й дыпламатычна абмежаванай) часта гаворыцца пра “ўзаемаадносіны паміж Расеяй і ЗША”. Аднак ў ідэалагічна-аналітычнай сьферы такі стыль выказваньняў не спрацоўвае. У сувязі з гэтым мы ўжо даўно заклікаем называць дакладныя імёны канкрэтных (дыскрэтных) сілаў (а яшчэ лепш – імёны іх элітаў), якія зацікаўленыя ў правядзеньні той ці іншай палітыкі. Адначасна мы прапануем не ісьці на повадзе жаданьня гэтых сіл схавацца за значна больш маштабнымі і неўтральнымі аб’ектамі (напрыклад, за “Расею” ці “ЗША”). Каб яшчэ раз прадэманстраваць практычнае значэньне прапануемага намі падыходу, вельмі дарэчна падасьпеў матэрыял Яна Максімюка, перададзены па радыё “Свабода” (гл. www.svaboda.org/content/Article/1181292.html). У ім было паведамлена, што тры чалавекі – Генры Кісынджэр, Стывэн Коэн, Дзьмітры Рагозін – выступілі 2 ліпеня г.г. ва ўплывовым часопісе ЗША “International Herald Tribune” з артыкуламі, дзе заклікалі перагледзець палітыку ЗША ў адносінах да Расеі і, увага, не прымаць Украіну ў NATO (!). Гэтая падзея настолькі паказальная, каб прадэманстраваць унутраную разнароднасьць палітычных сілаў у ЗША і розьніцу, часта супрацьлеглую, іх інтарэсаў (і на гэтым фоне яшчэ раз актуалізаваць наш заклік), што не скарыстацца з аказіі было немагчыма. Мы знайшлі артыкулы першых двух палітыкаў, выстаўляем іх, а затым абмяркуем саму падзею.

Рэдакцыя.

 

РАСЕЯ: НЕАРТАДАКСАЛЬНЫ ПОГЛЯД

Генры Кісінджар (Henry A. Kissinger, 02 чэрвеня 2008 г., “The International Herald Tribune“, США; паводле http://www.inosmi.ru/translation/242330.html).

У адпаведнасьці з артадаксальным пунктам гледжаньня [тэрмін “артадаксальнасьць” выкарыстаны аўтарам з піяраўскіх прычынаў, просім не паддавацца… – Рэд.], уступленьне Дзьмітрыя Мядзьведзева на пасаду прэзідэнта Расейскай Федэрацыі азначае захаваньне ўсяўладдзя Крамля і напорыстай вонкавай палітыкі, што было характэрна для двух прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна.

Аднак, паездка ў Маскву, дзе я меў магчымасьць сустрэцца зь вядучымі гульцамі на палітычнай арэне [“гулец” – элемент тыповага ліберастычнага дыскурсу і мысьленьня. – Рэд.], а таксама прадстаўнікамі розных узроставых групаў зь дзелавых колаў й інтэлігенцыі, пераканала мяне, што гэтую выснову варта прызнаць спрошчанай і дачаснай.

Па-першае, сістэма ўлады, якая фармуецца ў Маскве, ўяўляецца больш складанай, чым прынята лічыць. Напрыклад, у мяне заўсёды выклікала сумніў такая рэч: калі, як сьцьвярджаецца, галоўнай мэтай Пуціна было захаваньне ўлады, навошта прэзідэнт, які знаходзіўся на піку папулярнасьці, якая дазваляла яму зьмяніць канстытуцыю і балатавацца на новы тэрмін, абраў такі складаны і непрадказальны шлях, як перамяшчэньне на пасаду прэм’ер-міністра? [таму, што Лу-ка не згадзіўся канчаткова здаць Беларусь, і таму, што хацеў імітаваць “цывілізаванасьць”! – Рэд.]

У мяне складаецца ўражаньне, што палітычны працэс у Расеі ўступіў у новую фазу. Заява пра тое, што прэзідэнт вызначае вонкавую палітыку і палітыку бясьпекі, а прэм’ер зьдзяйсьняе частку яе элементаў, паўтараюць, нібы заклінаньне, усе расейскія чыноўнікі – пачынаючы ад Мядзьведзева ды Пуціна і далей па ідучай уніз. Ніхто з расейцаў, зь якімі мне давялося размаўляць – а гэта былі ня толькі прадстаўнікі дзяржаўных структур – не сумняецца, што адбываецца нейкае пераразьмеркаваньне ўлады, хаця з упэўненасьцю прадказаць яго зыход яны ня могуць.

Пуцін захоўвае немалую ўладу і вялікі ўплыў. Відаць, ён узяў на сябе ролю “назіральніка” за дзеяньнямі свайго пераемніка; верагодна таксама, што ён не выключае магчымасьці балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Зрэшты, які б ня быў канчатковы вынік, нядаўнія прэзідэнцкія выбары засьведчылі сабой пераход ад этапа кансалідацыі да перыяду мадэрнізацыі. Механізм расейскай эканомікі становіцца ўсё больш складаным, у сувязі з чым узьнікае патрэба ў прадказальных прававых працэдурах – пра гэта ўжо кажа Мядзьведзеў. Наяўнасьць у структуры расейскай дзяржавы двух цэнтраў улады – прынамсі, на першапачатковым этапе – магчыма, азначае [зьвярніце ўвагу, пра ўсё, што піша – ва ўсім сумняецца. – Рэд.] пачатак руху да сістэмы стрымак ды супрацьвагаў, якая адсутнічала да гэтага часу.

Якія высновы можна зрабіць з усяго сказанага вышэй з пункту гледжаньня вонкавай палітыкі ЗША?

У бліжэйшыя некалькі месяцаў у Расеі будуць выпрацоўвацца практычныя механізмы размежаваньня паміж “вызначэньнем” і “зьдзяйсьненьнем” палітычнага курсу ў сьферы нацыянальнай бясьпекі. І адміністрацыя Буша, а таксама кандыдаты ў прэзідэнты паступілі бы разумна, калі б далі ёй магчымасьць спакойна сфармаваць гэтую сістэму, праяўляючы стрыманасьць у публічных заявах пра тое, што адбываецца ў гэтай краіне [а потым вы не жахнецеся, убачыўшы вынікі?! – Рэд.].

Што да доўгатэрміновай персьпектывы, то на пачатак варта заўважыць: пачынаючы з распада СССР у 1991 г. усе амерыканскія адміністрацыі дзейнічалі так, быццам галоўнай задачай ЗША зьяўляецца пабудова дэмакратыі ў Расеі [а што можа быць важней за гэтую задачу; Кісінджэр дайшоў да таго, што стаў крытыкаваць ідэю распаўсюду дэмакратыі! – Рэд.]. Мы часта станавіліся сьведкамі выступленьняў, у якіх асуджаліся недахопы расейскай палітычнай сістэмы, і жэстаў, запазычаных зь інструментару барацьбы за дамінаваньне ў часы “халоднай вайны”.

Напорыстае ўварваньне ў сьферу, якую расейцы лічаць выключна сваёй прэрагатывай і важным элементам самаідэнтыфікацыі, можа прывесьці да таго, што мы ня здолеем рэалізаваць ні нашы геапалітычныя, ні маральныя задачы. Несумніўна, у Расеі ёсьць людзі, і групы людзей, якія разьлічваюць, што Амерыка дапаможа паскорыць дэмакратычную эвалюцыю краіны. Аднак, амаль усе назіральнікі згодныя ў тым, што абсалютная большасьць расейцаў лічыць: Амерыка паводзіць сябе бесцэрэмонна й імкнецца перашкодзіць адраджэньню іх краіны [Кісінджэр адкрыта выступае за тое, каб Расея зноў адрадзілася як агрэсіўная імперыя!? – Рэд.]. У падобнай сітуацыі нашы дэмаршы хутчэй выклічуць рэакцыю ў нацыяналістычным [шавіністычна-імперскім. – Рэд.] ды канфрантацыйным духу, чым дадуць новы імпульс разьвіцьцю дэмакратыі [таму мы ўвесь час і кажам, што пабудова сапраўднай дэмакратыі, а не ліберастызм, у Расеі без яе распаду немагчымая. – Рэд.].

Шкада, калі гэты настрой захаваецца, паколькі ў многіх адносінах мы становімся сьведкамі аднаго з самых шматабяцальных перыядаў у расейскай гісторыі [зьвярніце ўвагу, і гэтая крутая выснова будуецца на ўсіх папярэдніх “можа быць”, “складаецца ўражаньне”, “з упэненасьцю сказаць нельга”; няўжо “шматабяцальнасьць” зьвязаная з тым, што прэзідэнтам РФ стаў Мядзьведзеў-Мендэль? – Рэд.]. Сёньня кантакты і ўзаемадзеяньне расейцаў з сучаснымі адкрытымі грамадствамі па даўжыні й інтэнсіўнасьці ня маюць прэцэдэнтаў у мінулым – нават нягледзячы на годныя жалю рэпрэсіўныя меры. Мы можам узьдзейнічаць на сітуацыю хутчэй за кошт цярплівасьці і разуменьня гістарычных асаблівасьцяў краіны [зьмест гэтых асаблівасьцяў у тым, што “Расея” – гэта паганая крыважэрная імперыя; гэта “зразумець і далей цярпець” заклікае Кісінджэр! – Рэд.], а не станавіцца ў позу паўкрыўджанай дабрачыннасьці й чытаць публічныя натацыі [патрабаваньне спыніць пакуты мільёнаў людзей, спыніць існаваньне імперыі – гэта “натацыі”; запомнім. – Рэд.]

Гэта тым больш важна ў сьвятле таго факта, што цяперашнія геапалітычныя рэаліі даюць унікальную магчымасьць для стратэгічнага супрацоўніцтва былых супернікаў часоў “халодай вайны” [нармальны чалавек з закарэнелым злачынцам супрацоўнічаць ня будзе, нармальная дэмакратычная краіна з, як мінімум, аўтарытарнай імперыяй – таксама; Кісінджэр, што, лічыць, што ЗША такая ж паганая імперыя, як і Расея?! вось і прынцыповая частка сьветагляду Кісінджэра паказалася… – Рэд.]. На долю Расеі й ЗША прыпадае 90% агульнасусьветнага ядзернага арсеналу. Па памерах тэрыторыі Расея ня мае роўных у сьвеце [таму, што гэта – імперыя, якой ужо даўно не павінна быць на Зямлі. – Рэд.] – яна мяжуе і зь Еўропай, і з Азіяй, і з Блізкім Усходам [можа, ёй яшчэ даць магчымасьць да Індыйскага акіяну выйсьці, каб Расея “межавала”, а яе імперыякратыя камандавала ўсім сьветам?! – Рэд.]. Для руху ў кірунку стабільнасьці ў сьферы ядзерных узбраеньняў на Блізкім Усходзе і ў Іране неабходна супрацоўніцтва паміж Расеяй і Амерыкай – прынамсі, яно будзе ў гіганцкай ступені спрыяць гэтаму працэсу.

Нягледзячы на канфрантацыйную рыторыку, расейскія лідэры добра ўсьведамляюць межы сваіх стратэгічных магчымасьцяў [“на пачатак вярнуць сабе поўны кантроль на тэрыторыі былога СССР”… – Рэд.]. Больш за тое, палітыку Масквы пры Пуціне я б ахарактарызаваў, як пошук надзейнага стратэгічнага партнэра – прычым, перавага тут аддаецца Амерыцы [у гэтай справе?! – Рэд.].

“Бу́йны” характар заяваў Масквы ў апошнія гады часткова зьвязаны з раздражненьнем, якое выклікае ў яе ўяўная нечульлівасьць ЗША да ідэі такога партнэрства. Акрамя таго, парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі, стварылі ў расейскіх лідэраў стымулы для апеляцыі да нацыяналістычных [дый шавіністычных, імперскіх!!! – Рэд.] настрояў, распаўсюджаных у краіне пасьля дзесятка гадоў прыніжэньняў, пад якія, як лічаць расейцы, яны падпалі [і гэта яшчэ не была адплата за стагоддзі злачыннай імперскай палітыкі, гэта быў толькі яе анонс… – Рэд.]. Гэтыя “адхіленьні”, аднак, не перакрэсьліваюць базавых рэаліяў. У нашым двухбаковым парадку дня першае месца займаюць два пытаньні: бясьпека, Іран, і адносіны Расеі з былымі “дамініёнамі”, асабліва Украінай [у вачах Кісінджэра ранг Украіны вышэй няма куды – “былы дамініён”… – Рэд.]

З-за сваёй перавагі ў ядзернай сьферы Расея ды Амерыка мусяць выступаць у ролі лідэраў пры вырашэньні міжнародных праблем, зьвязаных зь ядзернымі ўзбраеньнямі – напрыклад, у справе іх нераспаўсюджаньня [а мы ўжо, было, падумалі, што ў справе іх ліквідацыі. – Рэд.]. Тут неабходна знайсьці адказ на чатыры пытаньні: ці прытрымліваюцца Расея і ЗША адзінага пункту гледжаньня адносна пагрозы, зьвязанай з ператварэньнем Ірана ў ядзерную дзяржаву? Ці існуе паміж імі згода што да характара іранскай ядзернай праграмы? Ці займаюць яны аднолькавыя пазіцыі ў тым, якія дыпламатычныя метады неабходныя для прадухіленьня гэтай небясьпекі? І, нарэшце, наколькі супадае іх меркаваньне аб мерах, якія неабходна прыняць, калі любыя ўзгодненыя дыпламатычныя крокі не дадуць выніку? [усе гэтыя пытаньні выглядаюць, як мінімум, амаральнымі да той пары, пакуль ЗША і Расея разам не прымуць узгодненую праграму ліквідацыі ўласных ядзерных узбраеньняў і ня пройдуць значную частку шляху яе рэалізацыі; пакуль такіх падзеяў няма – г.зн., што чапляньне да Ірана ёсьць звычайная агрэсія супраць яго. – Рэд.]  

На мой погляд, па першых двух пытаньнях можна казаць пра істотнае зьбліжэньне пазіцый Расеі й ЗША. Што да двух іншых, дык абедзьвюм краінам варта памятаць: па аднаму адолець гэтую праблему кожнай зь іх будзе скрайне цяжка, а то і зусім немагчыма.

Пытаньне пра Украіну непарыўна зьвязанае з агульнымі ўяўленьнямі Масквы і Вашынгтона аб характары міжнародных зносінаў. Сапраўдная незалежнасьць Украіны скрайне важная для функцыянаваньня мірнай міжнароднай сістэмы, і Злучаным Штатам варта яе адназначна падтрымаць. Аднак, прасоўваньне заходніх структур бясьпекі ад Эльбы ледзь не да ваколіц Масквы [у выпадку прыняцьця Украіны ў НАТА. – Рэд.] будзе азначаць аслабленьне ўплыву Расеі [Кісінджэр, аказваецца, катэгарычна супраць “аслабленьня Расеі”! – Рэд.], што непазьбежна выкліча там эмацыйную рэакцыю, якая будзе перашкаджць вырашэньню ўсіх іншых праблем [падазрэньне: ці ня створаныя “іншыя праблемы” для таго, каб потым мець магчымасьць выкарыстоўваць аргументы на карысьць “цэласьці Расеі”, “захаваньня яе спакою і магчымасьці ўплыву на суседзяў”, “непрыняцьця Украіны ў НАТА”? – Рэд.]. Данае пытаньне ня варта здымаць з парадку дня, але і фарсаваць яго нельга – толькі так захаваецца шанец на прасоўваньне наперад па іншых пунктах двухбаковага парадку дня [няўжо пагроза ад Ірана для ЗША большая, чым ад г.зв.“Расеі”?! няўжо ніхто не заўважыць неадэкватнасьці, надуманасьці падобнай “аргументацыі”? а, можа, справа ідзе пра іншую краіну, бясьпека якой для ЗША важней за бясьпеку самой ЗША? – Рэд.].

Сочынская дэкларацыя прэзідэнтаў Буша і Пуціна, прынятая ў красавіку гэта года, утрымлівае “дарожную мапу” для разьвіцьця стратэгічнага дыялогу паміж абедзьвюмя краінамі. Укараніць яе ў жыцьцё – задача для новых адміністрацый, як у Маскве, так і ў Вашынгтоне.

 

 

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    1. Кісінджэр ужо стары і тут праяўляюцца прызнакі разумовага пагаршэння.
    2. Вялікая сёмка магчыма спрабуе задушыць Маскву ў абдымках, ці хаца б нейтралізаваць.
    3. Расія вымірае, співаецца і хамее.
    4. Іран (яе кіруючыя мулы) імкнецца стаць таталітарнай імпэрыяй.

  2. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Насамрэч дадзены артыкул быў надрукаваны 1 ліпеня (July 1), але ніяк ні 2 чэрвеня. Спасылка на яго ў звычайным выглядзе (http://www.iht.com/articles/2008/07/01/opinion/edkissinger.php) ды для друку (http://www.iht.com/bin/printfriendly.php?id=14135943).
    Прапанова Генры Кісінджэра адмовіць Украіне ва ўлучэньні ў Арганізацыю Паўночнаатлантычнае Дамовы (АПАД) за спыненьне пастаўкі паліва ўрадам Расеі на персідскія АЭС ёсьць і глупствам, бо ўрад Ірана ўжо мае неабходную сыравіну ды прылады для распрацоўкі ядравае зброі.
    Адсутнасьць паставак паліва з Расеі можа толькі замарудзіць хаду распрацоўкі зброі, што значыць адцягненьне вайны.
    Але варта адзначыць і адсутнасьць дагэтуль дастатковай грамадзянскае падтрымкі ва Ўкраіне ўступу ў АПАД у выпадку галасаваньня на рэферэндуме.
    Таму і няма нават пытаньня пра адмову ў праве на ўступленьне.
    Важка, што ў гэтым артыкуле спадар Кісінджэр ужывае слова “дамініёнамі”.
    Тут маецца на ўвазе прапанова маўчанкі ў выпадку інкарпарацыі Беларусі ды спыненьне вайсковай супрацы з урадам Грузіі, што мусіць прывесьці да захаваньня падзелу краіны ды дзяржаўнага перавароту.
    Таксама, такім чынам, мусяць узнавіцца й спробы дзяржаўнага перавароту ў Азербайджане.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы