Рэдакцыя
Апошнія месяцы і нават гады мы зьяўляемся сьведкамі сістэматычных правакацый расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу. Пры гэтым галоўнай персонай, якая непасрэдна зьдзяйсьняе гэтыя правакацыі, зьяўляецца мэр Масквы – Юры Лужкоў. Яго выказваньні скіраваныя на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ва Украіне ў цэлым і ў Крыме ў прыватнасьці, а галоўная мэта скіравана на разбурэньне сяброўскіх адносінаў паміж брацкімі ўкраінскім і маскоўскім народамі, на захоп Крыма расейскай імперыяй.
Так, яшчэ ў траўні г.г. Лужкоў заявіў, што “пытаньне дзяржаўнай прыналежнасьці Севастопаля застаецца нявырашаным”. Гэта прывяло да абвастрэньня ў двухбаковых расейска-украінскіх стасунках. Улады Украіны забаранілі Лужкову ўезд на яе тэрыторыю, а прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанака даручыў ураду распрацаваць законапраект аб спыненьні з 2017 года дзеяньня міжнародных дамоваў, якія датычаць часовага знаходжаньня на тэрыторыі Украіны Чарнаморскага флоту Расеі.
У адказ улады Расеі забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю “шэрагу ўкраінскіх палітыкаў” (гл., напрыклад, тут: life.ru/news/13896).
Нягледзячы на гэтыя падзеі, Ю.Лужкоў не суняўся і працягваў сваю правакатыўную дзейнасьць. У канцы чэрвеня ён заклікаў спыніць дзеяньне дамовы аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Расеяй і Украінай. “Я перакананы, што нашай краіне трэба прыняць рашэньне аб завяршэньні гэтай дамовы, а не пра яе працяг”, – сказаў маскоўскі граданачальнік.
І вось ужо зусім нядаўна Лужкоў заклікаў ўлады Украіны прызнаць Крым “падарункам” і аддаць яго назад Расеі (гл. напрыклад, тут: kavkazcenter.com/russ/content/2008/07/11/59415.shtml). У артыкуле, надрукаваным у газеце «Известия», ён у характэрнай зьдзеклівай манеры, у прыватнасьці, напісаў, што настаў час, калі ў стасунках паміж Расеяй і Украінай трэба выправіць памылкі мінулага і глядзець у будучыню. Пры гэтым Украіна павінна прызнаць, што “Крым і Севастопаль не належаць ёй па праву”.
“Хаця ўкраінскія ўлады ў тым адкрыта не прызнаюцца, але няўпэўненасьць у гістарычнай справядлівасьці й юрыдычнай чысьціні многіх пытаньняў сучаснай украінскай дзяржаўнасьці, найперш датычных Крыма і Севастопаля, яны выдатна разумеюць. … Сёньня наступіў той час, калі Расея ня толькі, нарэшце, можа, але і павінна перавярнуць сітуацыю з галавы на ногі і сказаць суседу праўду, вярнуць яго да рэчаіснасьці”, – піша Юры Лужкоў.
Пра сапраўдных гаспадароў Крыма – крымскіх татараў, якіх Масква практычна вынішчыла, маскоўскі граданачальнік у сваім артыкуле не сказаў ні слова…
Усе гэтыя “дзіўныя” паводзіны пана Лужкова, па сутнасьці, дастаткова поўна ўжо патлумачаны намі ў папярэднім артыкуле.
Акрамя таго, нам – беларусам – варта запомніць некаторыя выказваньні Лужкова, каб у свой час выкарыстаць іх у спрэчках з расейскай імперыяратыяй. У будучыні ў перамовах з маскоўцамі нам таксама прыйдзецца заклікаць іх “выправіць памылкі мінулага”, “перавярнуць сітуацыю з галавы на ногі” і… вярнуць нам нашы Усходнія тэрыторыі, а таксама кампенсаваць нанесеныя нашаму народу расейскай імперыяй страты, аддаўшы Калінінградскую вобласьць, бо гэтыя тэрыторыі “не належаць Расеі па праву”…
Зачет, сенкс автору
Обращаю внимание редакции, что кто-то смеха ради пишет от чужого имени:) У вас есть возможность проверить по данным почты
Если конечно не имеет место банальное совпадение:)
Уладзіміру (апошняму).
Сапраўды, імя аднолькавае, Е-мэйлы – розныя. Калі сітуацыя паўторыцца, мы паспрабуем яе выправіць.
Уладзіміру (першаму).
Ці не маглі б Вы наступным разам пісаць, напрыклад, “Уладзімір-2” ці як-небудзь інакш. Бо наведвальнік пад імем “Уладзімір” ужо сапраўды ёсьць на нашым сайце.
галоўная мэта скіравана на разбурэньне сяброўскіх адносінаў паміж брацкімі ўкраінскім і маскоўскім народамі, на захоп Крыма расейскай імперыяй.
============================================================================
Я зноў неяк губляюсь у непаслядоўнасці рэдакцыі. Спачатку Вы змяшчаеце артыкулы, дзе даводзіце, што маскоўскі народ зусім не з’яўляецца брацкім ні беларусам, ні украінцам. Пасля вы гэтыя народы назваеце ўжо брацкімі. Дык якой кропкі погляду вы прытрымліваецесь?
Брыдкі і нахабны чалавек гэты Лужкоў. Крым і сапраўды не належыць Маскве. Ён належыць крымскім татарам. Ва ўсіх міжнародных дакументах запісана, што кожны народ мае права быць свабодным і жыць самастойна. Але на самай справе каланісты не хочуць аддаваць чужыя захопленныя землі. Ў Уставе ААН запісана, што кожны народ мае права бараніць сваю землю, нават са зброяй ў руках. Народу Расеі трэба добра падумаць над гэтымі словамі і гнаць ў шыю такіх кіраўнікоў.
Актывісту.
Дзякуй за пытаньне. У тым, верагодна, і наша правіна, што мы дасёньня не склалі сістэмную карціну справядлівай будучыні. Яна ёсьць у нашых галовах. Па дадзеным пытаньні фрагмент сістэмы выглядае прыкладна так:
– вакол беларускага народу на сваіх этнічных тэрыторыях жывуць іншыя асобныя (дыскрэтныя) брацкія народы, братэрства якіх вызначаецца і генетычнай, крэўнай, роднаснай блізкасьцю (якая дакладна вымяраецца метадамі папуляцыйнай генетыкі), і блізкасьцю культы, мовы, гістарычнага лёсу (апошняе вызначаецца мовазнаўцамі, культуролагамі, гісторыкамі – натуральна, сумленнымі);
– але ўсе гэтыя брацкія, што да беларускага, народы блізкія да яго ў рознай ступені;
– таму, калі Лукашэнка кажа, што “беларусы і рускія – самыя блізкія народы”, ён хлусіць, робячы гэта зь відавочных, патрэбных яму каньюнктурных мэтаў; сярод усіх народаў, якія вакол нас, рускія (маскоўцы) – найменш брацкі нам народ; Хлусьня відавочная, супраць такой хлусьні Лукашэнкі мы пратэстуем, таму што яна пярэчыць інтарэсам нашага беларускага народу;
– калі габрэй Лужкоў распальвае варажнечу паміж славянскімі народамі зь відавочнымі дэструктыўнымі мэтамі – ня даць стварыцца інтэрнацыянальнаму адзінству народаў (сістэмнаму, уладкаванаму), бо тады шмат якім сацыяльным паразітам ня будзе месца на Зямлі – мы таксама пратэстуем, таму што гэта не яго справа, і таму што гэта не адпавядае інтарэсам народаў, у т.л. і нашага, беларускага;
– тое, што рускі народ у пэўнай ступені брацкі нам – беларусам, не азначае, што гэта той самы народ, што і мы. НЕ! Гэта АСОБНЫ НАРОД і мае свой гістарычны рахунак негатыву у адносінах да нашага ды іншых народаў – вялікі рахунак, прама скажам. Ён выкарыстоўваўся, як прылада расейскай імперыякратыі. Таму яму прыйдзецца адказваць (як немцы, вось ужо дзесяцігоддзі, адказваюць перад габрэямі) перад нашым ды іншымі народамі за свае грахі ПА СВАІМ РАХУНКУ – прыйдзецца прасіць прабачэньне і кампенсаваць страты (як гэта павінна быць зроблена, сфармулявана намі ў адпаведным прынцыпе Беларускай дактрыны);
– але правіна рускіх перад іншымі другасная. Галоўным ініцыятарам гістарычных жахаў – сапраўдным, сутнастным ворагам вялікай колькасьці народаў (у т.л. і рускага) – зьяўляецца РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРЫЯКРАТЫЯ. Таму найперш на яе павінна быць скіраваная ўся нашая ўвага!
Сп-р Актывіст. Ці задаволеныя вы адказам? Паінфармуйце нас, калі можна.
У пэўнай ступені я зразумеў вашу кропку погляду. Дзякуй за адказ.