nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

17 ліпеня народы Сібіры адзначаюць Дзень Незалежнасьці

18 ліпеня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле шэрагу інфармацыйных рэсурсаў; гістарычная спраўка тут: community.livejournal.com/real_siberian/244223.html)

СÑ�бÑ�Ñ�Ñ� Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�г.JPG 

На пачатак нагадаем, што толькі Заходняя Сібір для “Вялікай Расеі” дае асноўную долю здабычы нафты (70% ад усёй здабычы ў РФ), прыроднага газу (90%!), значную частку драўніны, вугалю, іншых выкапняў. На справе ж большая доля гэтых багацьцяў, ужо ўвыглядзе валюты, пападае ў кішэні чыноўнікаў і на рахункі алігархаў, а астатняе ідзе на зброю і сьпецслужбы. У сувязі з гэтым некаторыя сібіракі лічаць, напрыклад, так: “Ва ўмовах, калі Расея практычна нічога не вырабляе, акрамя нафты і газу, я не разумею, навошта Заходняй Сібіры ўвогуле ўсе іншыя тэрыторыі. Нафту і газ мы можам вырабляць і бязь іх. У нейкай ступені яшчэ Урал для нас цікавы, як таксама прамысловы рэгіён”.

 

У Іркуцку Дзень Незалежнасьці Сібірскай рэспублікі традыцыйна адзначаецца ўжо некалькі гадоў. Месца правядзеньня мерапрыемства – помнік Афанасію Шчапаву – сібірскаму абласьніку родам з Ангі, Качугскага раёна Іркуцкай вобласьці (тады губерні).

Бацька Афанасія Пракопавіча быў сельскім сьвятаром, маці – сялянкай, бураткай. Афанасій Шчапаў абгрунтаваў складаньне й існаваньне сібірскай нацыі, як новага этнічнага ўтварэньня на грунце як мясцовага, карэннага насельніцтва зь яго традыцыйнай культурай, так і прышлага рускага з розных краёў Заўральскай Расеі.

Дэкларацыя Незалежасьці Сібіры была была прынятая 90 гадоў таму Часовым Сібірскім урадам 4 ліпеня (па новым стылі – 17 ліпеня) 1918 года. Гэтай падзеі папярэднічала зьвяржэньне манархіі ў 1917 годзе. Зьезд народных упаўнаважаных Сібіры ў жніўні 1917 года зацьвердзіў Сібірскую сімволіку (герб і сьцяг).

На жаль, пазьней у Сібіры склалася два цэнтры стварэньня дзяржавы – у Омску, дзе быў створаны Часовы Сібірскі ўрад, і ў Іркуцку, дзе ствараецца Цэнтрасібір.

Як напішуць пазьней некаторыя гісторыкі, “на жаль, ні ў Омску, ні ў Іркуцку ўлады новай Сібіры ня здолелі адэкватна вызначыцца ў сваім стаўленьні да Грамадзянскай вайны ў Расеі. І сібірскія добраахвотныя войскі так ці інакш пачалі ўцягвацца ў яе… на баку Белай гвардыі. Урэшце гэта прывяло да таго, што генерал Грышын (Алмазаў), які быў фактычным стваральнікам Сібірскай арміі, быў вымушаны пакінуць Омск, а генерал Пепяляеў – пагадзіцца на ўдзел у Белым руху. Усё гэта закончылася пераваротам Калчака ў лістападзе 1918 года. Пасьля чаго пра Сібірскую незалежнасьць гаворкі ўжо ня йшло… Спробы Пепяляева неяк угаварыць Калчака лічыцца зь Сібірру, як самастойнай краінай, не знайшлі ў таго разуменьня – Калкач быў яшчэ большым цэнтралістам, чым хто б там ні быў з бальшавікоў. Усё гэта прывяло да таго, што народ Сібіры цалкам адмовіў у падтрымцы і Калчаку, і ўсім, хто быў зь ім нейкім чынам зьвязаны. У тым ліку і Сібірскай арміі”.

Няхай Дзень Незалежнасьці Сібіры будзе для ўсіх нас напамінам ў тым ліку і аб страчаных магчымасьцях, прычынах стратаў, аб тых уроках, якія мы павінны ўзяць зь гісторыі.

У Томску напярэдадні адзначэньня дня Сібірскай незалежнасьці адбылося чарговае паседжаньне Сібірскага аргкамітэту. Там пастанавілі:

– распрацаваць сімволіку сібірскага аўтанамісцкага руху;

– закупіць сьцягі, футболкі, банданы, кепкі, стужкі, фотарэпрадукцыі й да т.п. для інфармацыі й навочнай агітацыі, а таксама вянкі для ўскладаньня да помніка Г.Н.Патаніну і да сядзібы Пепяляева. 

– правесьці пашыранае паседжаньне сібірскіх аўтанамістаў;

– скласьці календар рэгулярных мерапрыемстваў і прыцягнуць да іх адзінадумцаў (напрыклад, абаронцаў драўлянага дойлідства);

– правесьці архіўныя пошукі з мэтай акумуляцыі фатаграфічнага і дакументальнага матэрыялу;

– працягнуць узгадненьне пытаньняў па стварэньні адзінага аўтанамісцкага інфармацыйнага рэсурса.

Актывісты Сібірскай рэспублікі таксама ўказваюць, што 17 ліпеня, у Дзень сібірскай незалежнасьці, сібіракі могуць зьбірацца ў любым памятным для сібірскай гісторыі месцы, зьвязаным зь яе незалежнасьцю, і там успомніць гісторыю і людзей, якія яе рабілі, а таксама абмеркаваць пытаньні сібірскай незалежнасьці.

 

Ад рэдакцыі:

Мы ня супраць стварэньня Незалежнай Сібірскай Рэспублікі. Наадварот, мы абедзьвюма рукамі “за”. Але мы ведаем, што асноўныя багацьці Сібіры знаходзяцца на этнічных тэрыторыях народаў комі, перм, ханты, мансі, ненцы, якуты, бураты, чукчы, каракі, эвенкі й г.д., а таму найперш павінны прыносіць карысьць ім.

 

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы