Рэдакцыя.
На днях на свабоду выйшлі апошнія з прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі арыштаваныя сьпецслужбамі Лукашэнкі ў сувязі з выбухамі ў Менску ў ноч на 4-е ліпеня. Падаем іх фота (якія здолелі знайсьці) ды імёны. Робім гэта, зыходзячы з таго прынцыпу, што герояў, калі можна, варта ўшаноўваць яшчэ пры жыцьці. А тое, што сярод паказаных вышэй беларусаў большасьць – гэта сапраўдныя героі нашага часу, мы не сумняемся. У тым, што рэжым дапамог нам убачыць іх – адзін са станоўчых бакоў памянёнай вышэй у цэлым негатыўнай падзеі. Два нюансы псуюць справу: 1) напэўна, ня ўсіх герояў нашага часу мы здолелі й здольныя адзначыць; 2) сярод пададзеных асобаў могуць быць і агенты рэжыму, закінутыя для ўкараненьня ў шэрагі апазіцыі.