nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 1; Д пр-п 102)

жнівень 12, 2008 | 14 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

����.JPG

У нашай рэдакцыі былі свае планы на лета. Але іх даводзіцца адкласьці, каб абмеркаваць новую вострую сітуацыю на Каўказе. Для нас, як сайта ідэалагічнага, зьмястоўна-дэмакратычнага, зыходнае пытаньне заўсёды павінна гучаць прыкладна так: чый бок заняць у канфлікце паміж асетынскім і грузінскім народамі. Дарэчы, пачатак вайны быў дакладна спрагназаваны. І мы гэта ведалі (вось гучныя паведамленьні на гэты конт, якія ўжо 1-4 месяцы таму былі ўнесены ў нашу базу: kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/22/57847; …04/25/57910; …05/09/58184; …05/24/58477; …06/19/58982; …07/05/59287; …07/08/59345; …07/15/59481; …07/16/59517; … 07/17/59531; … 07/19/59572; …07/19/59568). Было ў нас і жаданьне папярэдзіць нашых чытачоў прыкладна так, як мы ўжо папярэджвалі пра магчымую агрэсію ўсходняй імперыі супраць Украіны. Але, на жаль, з-за розных іншых спраў рукі не дайшлі. Вайна пачалася, мы цяпер выгаворваем самі сабе і адначасна ў чарговы раз аддаем належнае чачэнскаму сайту “Каўказ-цэнтaр”, як надзейнай крыніцы інфармацыі аб падзеях на Каўказе.

1. Ці працуе ўніверсальны падыход.

Наша рэдакцыя ўжо шмат часу спрабуе выпрацаваць бесстаронны, універсальны падыход для ўсіх тэрытарыяльных спрэчак паміж народамі. Наша становішча, калі мы ні на каго не працуем – ні на якую глабальную суб’ектную сілу (гэта першае), і зыходна шчыра нацэлены на падтрыманьне ПРАЎДЫ, СПРАВЯЛІВАСЬЦІ, ПРАГРЭСУ – у чым мы толькі і бачым сэнс нашай дзейнасьці (гэта другое), прымушае нас так рабіць.

У падставе ўніверсальнага падыходу, які мы на сёньня выпрацавалі, знаходзяцца два стратэгічныя палажэньні, якія фармулююца прыкладна так:

1. Кожны народ, які жыве на сваёй этнічнай тэрыторыі, мае поўнае права ў яе межах будаваць сваю ўласную дзяржаву – г.зн. дзяржаву для сябе. Ці хопіць у яго на гэта волі й рэсурсаў (матэрыяльных, інтэлектуальных, іншых) – гэта іншае пытаньне, якое кожны народ праз сваю нацыянальную эліту вырашае сам.

2. Ва ўмовах тэрытарыяльных спрэчак паміж народамі-суседзямі міжнародная супольнасьць у імя забесьпячэньня міру і гуманістычнага прагрэсу нашай цывілізацыі (а інтарэсы ўсёй агульналюдскай цывілізацыі, што відавочна, вышэй інтарэсаў асобных этнасаў) павінна станавіцца на бок таго народу, які мае меньшую тэрыторыю (гэта першы параметр, які можна колькасна выразіць), меньшую шчыльнасьць насельніцтва (другі параметр з такім ж уласьцівасьцямі) і большую долю тэрыторыі, адданую пад абсалютныя запаведнікі (трэці параметр; дарэчы, абсалютны запаведнік – гэта той, дзе жывёлам і расьлінам аддаецца перавага перад чалавекам). Апошні параметр абраны як аб’ектыўны паказьнік культуры народа ў стаўленьні да навакольнага сьвету (Могуць быць запрапанаваныя і дадатковыя параметры, напрыклад, дадзеныя аб’ектыўных сацыялагічных дасьледваньняў пра тое, як ставяцца да варагуючых народаў прадстаўнікі іншых народаў-суседзяў; але пакуль першых трох параметраў дастаткова – галоўнае паказаць сутнасьць падыходу).

Пададзеная ў другім палажэньні камбінацыя прынцыпаў стварае ўмовы, каб бесстаронна і літаральна з матэматычнай дакладнасьцю вырашаць канфлітныя сітуацыі, звязаныя са спрэчкамі і войнамі за тэрыторыі (так, напрыклад, калі паміж народамі А і В адбываецца тэрытарыяльны канфлікт, і пры гэтым у народа А ў 5 разоў меньшая тэрыторыя, чым у народа В, але ў 2 разы большая шчыльнасьць насельніцтва, а пад запаведнікамі і там, і там па 10% тэрыторыі – міжнародная супольнасьць абавязана стаць на бок народа А, таму што інтэгральны паказьнік працуе на яго карысьць; калі ў канфліктуючых народаў С і Д плошча тэрыторыі й шчыльнасьць насельніцтва блізкія, але ў народа С істотна большыя тэрыторыі знаходзяцца пад запаведнікамі, дый у дадатак да яго істотна лепш ставяцца іншыя народы-суседзі, міжнародная супольнасьць павінна стаць на пазіцыі падтрымкі народа С; і г.д.).

Азначаны падыход дае магчымасьць захоўваць разнастайнасьць народаў у сьвеце, што ёсьць галоўнай умовай далейшага ПРАГРЭСУ ўсёй людскай цывілізацыі. Істотна таксама, што з кожным чарговым міжнародным канфліктам, вырашаным на яго аснове, чалавецтва будзе набліжацца ды эры міру, пра якую яно марыла ўсю сваю гісторыю; будзе зьніжаецца дэмаграфічны ціск на Зямлю; будуць стварацца ўсё лепшыя ўмовы для захоўваньня відавой разнастайнасьці біясьферы, жыцьця і разьвіцьця прыроды; будзе павялічвацца “экалагічнасьць” умоў існаваньня людзей, расьці іх агульная культура.

Вяртаючыся да канкрэтнай сітуацыі у Грузіі, цяпер мы ня можам назваць дакладныя лічбы па другім і трэцім параметрах, але што да першага зь іх, дык ён выразна (у разы!) працуе на карысьць асецінаў. Бо агульная тэрыторыя Паўночнай і Паўднёвай Асеціяў у разы меншая, чым тэрыторыя Грузіі без уліку Паўднёвай Асеціі й Абхазіі. І гэта нібы азначае, што міжнародная супольнасьць і мы разам зь ёй павінны стаць на бок… асецінаў.

Так бы яно і было, калі б у падзеі ня ўблытаўся трэці бок – Расея. Бо калі ў адносіны паміж народамі ўкліньваецца імперыя (гэты жахлівы антыцывілізацыйны, соцыядэструктыўны і даўно састарэлы монстар), сітуацыя мяняецца кардынальным чынам. Тады разгледжаны падыход ня толькі ня здольны вычарпальна апісаць яе, ён проста не працуе і таму адмяняецца. Уся ўвага ў такіх абставінах павінна канцэнтравацца на… імперыі, на яе агрэсіўных МЭТАХ (паколькі падобная сітуацыя ўвесь час паўтараецца, давайце прымаем пададзенае вышэй, як чарговы прынцып нашай дактрыны – Д пр-п 102).

Такім чынам, атрымліваецца, што мы мусім прааналізаваць і высьветліць у якасьці галоўнага ня тое пытаньне, зь якога мы пачалі, а іншае: ці не зьяўляецца Паўднёвая Асеція (ПА), як і ўвесь асетынскі народ, усяго толькі прыладай, сродкам у ва ўсё той жа бруднай агрэсіўнай палітыцы расейскай імперыякратыі, якую яна праводзіла ўсе апошнія стагоддзі. Калі высьветліцца, што так, усе ацэнкі кардынальна мяняюцца.

2. Чыньнік “Расеі”.

Прысутнасьць Расеі “ў вайне за Паўднёвую Асецію” (ПА) выяўляецца праз цэлы шэраг фактаў:

– у міжнародна прызнаных межах Грузіі сёньня прысутнічаюць і актыўна дзейнічаюць войскі Расеі (прычым у выразна большай колькасьці, чым дазваляе мандат міратворцаў, на што ўвесь час спасылаюцца расейскія палітыкі), авіяцыя бамбіць яе сувярэнную тэрыторыю (прычым, далёка за межамі тэрыторыі ПА), туды ж урываюцца калоны бронетэхнікі, уваходзяць дывізіі расейскіх войскаў; гэта ГАЛОЎНАЕ і ўжо цалкам дастатковае; але пералічым дадатковыя прыкметы не вайны асецінаў супраць грузінаў, а вайны Расейская імперыі супраць незалежнасьці Грузіі;

– абсалютная большасьць грамадзянаў ПА асецінаў па нацыянальнасьць (а ў ПА жыве каля 70 тысячаў чалавек, зь якіх каля 80% зьяўляюцца асецінамі) – па некаторых зьвестках больш 90% – у апошнія гады атрымалі пашпарты грамадзянаў Расейскай Федэрацыі; атрымлівацца, расейская імперыякратыя спачатку стварыла ў ПА на тэрыторыі Грузіі “грамадзянаў Расеі”, а цяпер яе ключавыя палітыкі заяўляюць, што “Россия должна защитить своих сограждан”; такім чынам, шмат гадоў штучна ствараўся фармальны прэтэкст для агрэсіі, а цяпер на яго імперыя хоча абаперціся, каб абгрунтаваць яе “законнасьць”;

– асяроддзе вакол прэзідэнта ПА, пана Какойты, усё спрэс расейцы – як правіла вышэйшыя афіцэры ФСБ, МУС, МА, якія да пераезду ў ПА служылі ў розных рэгіёнах Расейскай Федэрацыі (community.livejournal.com/nationalliberal/207627.html);

– вельмі істотным момантам ў праблеме, якая разглядаецца, ёсьць таксама пытаньне пра гісторыю зьяўленьня асецінаў у Паўднёвай Асеціі (гэта пытаньне патрэбнае, каб высьветліць, на колькі этнічнай для асецінаў ёсьць тэрыторыя ПА). Аказваецца, іх зьяўленьне тут адносна нядаўняе, і спрыяла яму ўсё тая ж Расея. Так, на сайце kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/10/60047 сьцьвярджаецца: “… асеціны пачалі прасочвацца з поўначы ў Цхінвальскі рэгіён усяго 100 гадоў таму. Калі Грузія была “далучана” да Расеі, у Цхінвальскім раёне не было ніводнага (!) асеціна. У часы СССР там было толькі каля 20% асецінаў. 80% насельніцтва складалі грузіны. У ходзе агрэсіі супраць Грузіі ў 1994 годзе “паўднёвыя асеціны” правялі этнічную чыстку грузін”. Атрымліваецца, і ў гэтым пытаньні зноў вылезьлі рогі расейскай імперыякратыі;

– грамадзяне ПА усе апошнія гады карысталіся грашовымі адзінкамі Расеі (!); Пуцін заявіў, што ўжо выдзяляе 1 мільярд рублёў на аднаўленьне Цхінвале, які “разбураны грузінскімі агрэсарамі”; быццам гаворка ідзе пра аднаўленьне Грознага – фармальна, горада ў межах тэрыторыі РФ;

– у час цяперашняга канфлікту ўсе палітычныя й інфармацыйна-прапагандысцкія рэсурсы Расеі таксама кінутыя на вайну з Грузіяй. Паколькі наша беларуская інфармацыйная прастора ўжо даўно захоплена “Расеяй” (мы пра гэта шмат пісалі), мы вымушаны жыць і пакутаваць у ёй, але сёньня гэта дае магчымасьць нам, нібы сьведкам у судзе, пацьвердзіць: на грамадства Беларусі й Расеі сёньня татальна ўзьдзейнічае абсалютна аднабаковая і хлусьлівая прапаганда, якая адлюстроўвае пазіцыю й інтарэсы толькі агрэсара – г.зн. расейскай імперыякратыі;

– нарэшце, істотным доказам поўнай заангажаванасьці “Расеі” ў вайне супраць Грузіі (асабліва для тых, хто разумее, што такое сучасная піяр-прапаганда) зьяўляюцца прапагандэмы, якія выкарыстоўвае расейскі бок. Назавем толькі самыя галоўныя. Так прэзідэнт Мядзьведзеў, напускаючы на сябе вобраз міратворца, старанна рэкламуе прапагандэму “прымус Грузіі да міру”. (Дарэчы, цікава назіраць, як кожную сваю новую ваенную агрэсію расейская імперыякратыя называе ці то “інтэрнацыянальным доўгам”, Аўганістан, 1979-89 гг.; ці то “аднаўленьнем канстутыцыйнага парадку і тэрытарыяльнай цэласьці”, Чачня, 1994-96 гг.; ці то “барацьбой зь міжнародным тэрарызмам”, Чачня, з 1999 г. да сёньня; ці то як цяпер у выпадку з Грузіяй “прымусам да міру”). Між тым, Пуцін больш націскае на прапагандэмы накшталт “генацыд асецінскага народа” і “трыбунал для Саакашвілі за злачынствы супраць чалавечнасьці”. У апошнім выпадку сітуацыя выглядае яшчэ цікавей. Чалавек, які з галавы да ног у крыві чачэнскага народа (250.000 мірных чачэнцаў, зь якіх 42.000 дзеці – на “сумленьні” Муціна), заклікае пакараць за генацыд чалавека, на рахунку якога нібыта 1.600 мірных асецін (папярэджваем, што апошнія лічбы называюцца ўладамі ПА – баком у канфлікце – і яшчэ нікім і нічым не пацьверджаны!). Але нават, калі прыняць гэтыя лічбы, атрымліваецца, што Саакашвілі, які, вядома, не падарунак, у 160 разоў (!) меншы генацыдчык і настолькі ж менш годная міжнароднага трыбуналу асоба, чым Пуцін!… Саакашвілі – гэта толькі мізінчык Пуціна! Абсурд настолькі відавочны, што мы не выключаем, што Пуціна нехта падстаўляе. Бо Саакашвілі ў любы спрыяльны момант можа заявіць: “Я згодны з трыбналам, але толькі па чарзе – пасьля Вас, Уладзімір Уладзіміравіч!..”

Можа мы ня ўсё пералічылі, але і гэтага асалютна дастаткова, каб убачыць, што так і ёсьць – сёньня адбываецца не вайна паміж асецінскім і грузінскім народамі, а ВАЙНА ПАМІЖ РАСЕЙСКАЙ ІМПЕРЫЯЙ І ГРУЗІЯЙ – вайна паміж імперыякратыяй і аднім з народаў, які жадае жыць у сваёй самастойнай дэмакратычнай свабоднай краіне і мае поўнае права на гэта…

Пры такім раскладзе ўсё зыходнае ўспрыманьне сітуацыі мяняецца на супрацьлеглае. Яна цяпер выглядае так: Расеі – імперыя, якая зноў пажадала захапіць, падпарадкаваць і пераўтварыць у раба чарговы народ…

А што асеціны? – спытаюць некаторыя. А нічога. Яны зьвязалі свой лёс з расейскай імперыяй, значыць цяпер іх лёс будзе цалкам залежыць ад лёсу імперыі (дарэчы, іншыя каўказскія народы, не зьвязалі – змагаліся і змагаюцца за сваю самастойнасьць; несумніўны лідар тут – чачэнцы). Цяпер кожны грузін можа запатрабаваць асеціну з ПА паказаць свой пашпарт. І пасьля гэтага: “Ах, у цябе пашпарт грамадзяніна РФ! Ну, дык і дуй (можа быць скарыстана і больш грубае слова) ў сваю Расею”… І, што істотна, ён будзе правы.

Пытаньне вырашанае, пяройдзем да наступнага. Паглядзім, як разгортваюцца падзеі?

3. Ідзе сапраўдная вайна.

Грузіны на гэты раз змагацца добра. У якасьці ілюстрацыі мы вырашылі падаць толькі адзін аповед – матэрыял з “КП.ру”.

Распавядае непасрэдны відавочца пачатку вайны паміж Расеяй і Грузіяй карэспандэнт газеты “Камсамольская праўда” Аляксандр Коц:

“Мы ехалі ў Цхінвалі на машыне камандуючага 58-й арміяй, у калоне з 30 баявых машын, каб разблакаваць акружаных у Паўднёвай Асеціі расейскіх міратворцаў і журналістаў. Уязджалі ў Цхінвалі з поўдня. Асноўная Зарская дарога неміласэрна абстрэльвалася і мы вырашылі рухацца па іншай дарозе, праз лес. Раптам я ўбачыў каля падбітага танка двух грузінаў. Потым прыглядзеўся: за кожным слупом – грузіны з аўтаматамі, кулямётамі. Сказаў байцу, які сядзеў побач: “Грузіны”. Ён закрычаў не́мым голасам: “Грузіны!” Калона затрымалася.

“Да машынаў!” – крыкнуў камандуючы. Мы пабеглі да БТРа, але тут пачалася стрэляніна. Упалі паміж БТРам і “ўазікам”. Я чуў, як трашчыць шкло ўазіка. Зразумеў, што страляюць па нас. Разам з Сладковым, сьпецкарам тэлеканала “Весьці”, яго аператарам і яшчэ двума журналістамі пабеглі да бятоннага плоту. Усё гэта адбывалася на вуліцах Цхінвалі. Упалі. “Ай, я паранены! – крычаў аператар. – Рука нямее”. У яго было скразное раненьне ў плячо.

Грузіны адразу падпалілі дзьве нашы БМП. Стралялі адусюль, падалі людзі, нашы і грузіны. Бой ішоў у дзесяці метрах адныя ад адных, расстрэльвалі ва ўпор. Потым калона стала разьязджацца ў розныя бакі, расьцягнулася кіламетра на паўтары. Мы вырашылі бегчы за БТРам, які ад’язджаў, у кірунку ад горада. Наперадзе бег генерал. Гляджу, ён зьнік ў дыме. У гэтую ж секунду ўзарваўся БТР, да якога беглі мы. На мяне выскоквае грузін. Я крычу яму: “Я журналіст!” Ён крычыць: “А я кілер!” І пачаў паліць па мне метраў з васьмі. Мне падалося, што з аўтамата, але Віця Сікорка потым сказаў, што гэта быў гранатамёт. Я адчуў моцны ўдар у руку, зваліўся. Чакаю, калі ён будзе ў сьпіну дабіваць. А ён не дабівае. Паварочваю галаву, а ён ляжыць мёртвы. З намі быў маёр, вось ён яго і заваліў. Так мы ўпяцёх і ляжалі, уткнуліся ў зямлю, рабілі выгляд, што трупы: я, Віця, два байцы і гэты маёр. Маёра потым моцна параніла – у галаву і перабіла калена.

Вось так ляжым зь Віцяй тварам у твар. Кажу: “Віця, я сыходжу крывёй”. Віця вельмі спакойным голасам: “Трымайся, усё будзе нармальна”. Потым нехта кінуў у нас гранату метрах у трох. Яна ўзарвалася. Пальба з усіх бакоў. Пытаюся ў Віці: “Ты быў у такіх пераплётах?” Ён зноў вельмі спакойна: “Не, у такіх ня быў, але ўсё будзе нармальна. Галоўнае – ляжы, не варушыся, паспрабуй перацягнуць руку”.

Я перахапіў яе іншай рукой. Адчуваю, моцна выцякае кроў. Рука спачатку зьнямела, потым пачало пячы. А потым мне ўсё стала абыякава… Нехта з снайпераў пачаў страляць па-над нашымі галовамі. Потым стрэляніна пачала аддаляцца. Працягваем ляжаць. Я кажу Віце: “Мне зараз будзе трындец”. Ён кажа: “Трэба нешта рабіць”. Выскоквае і бяжыць напярэймы падбітай БМПшке, якая цягнулася з гораду. Крычыць: “Затрымайцеся, тут параненыя!”

БМП праехала і не затрымалася. Але тут жа пад’ехала яшчэ адна БМП. Гэтая затрымалася. Сталі грузіць маёра, ён вельмі цяжкі.

А я не магу падняцца. Віця кажа: “Саня, зьбярыся, трэба ў яе заскочыць”. Потым мы забраліся ў БПМ і выехалі зь небясьпечнай зоны. Там салдацікі мяне перавязалі. А маёр, які выратаваў мне жыцьцё, да шпіталя не даехаў. Памёр.

У шпіталі мне сказалі, што з 30 машын, якія былі ў калоне, з Цхінвале выйшлі толькі 5. Але гэта я пацьвердзіць не магу”.

14 каментарыяў

  1. Вельмі добры артыкул. Асабіста для нас, беларусаў, у выпадку, калі Расея захопіць Грузію, што называецца “прыйдуць кранты”, у тым ліку закончыцца царстваванне і для Лукашэнкі. Адна справа быць царком, няхай і маленькай краіны, а другая быць на пабягушках у складзе “двухгаловага монстра”.
    Спадарства, не “стройце” з сябе вялікіх справядліўцаў і не шукайце віноўных і не віноўных. Калі вы палітыкі, ў першую чаргу, вас павінна цікавіць: а як гэта ці іншая падзея адаб’ецца на маёй радзіме і на маім жыцці? Усе другія народы самі аб сабе павінны клапаціцца.
    Як можа гэта на нас адбіцца? Тут і казе зразумела: сёння захопяць Грузію, заўтра Украіну, а пра Беларусь і гаварыць нечага. Захоп Беларусі ужо адбываецца. Заўтра можна правесці рэферэндум на тэму: які язык вы лічыце сваім родным – рускі ці беларускі? І 90% адкажа, што рускі. Далей справа тэхнікі: расейская імперыакратыя перад светам даказвае, што такой нацыі, як беларусы не існуе. Беларусы – гэта ёсць этнічныя рускія і тэрыторыя Беларусі – гэта ёсць «исконно русские земли». А невялічкая група нацыяналістаў у разлік не бярэцца. Думаеце, што ў складзе Расеі беларусам будзе добра жыць? Не трэба і даказваць- параўнайце: якое становішча ў свеце займала Вялікае Княства Літоўскае сярод краінаў Еўропы і якое займае цяпер ў Еўропе? Якую тэрыторыю займала ВКЛ і якую тэрыторыю займае цяпер? Пры тым звярніце увагу на той факт, што ВКЛ не захоплівала чужых тэрыторый і што на тэрыторыі жыў адзін народ з адной мовай і культурай. Звярніце увагу на той факт, што ВКЛ называлі краінай замкаў, а цяпер на тэрыторыі ВКЛ замест замкаў стаяць халупы. 10% насельніцтва ВКЛ складалі рыцары, а колькі цяпер такіх рыцараў? Вось кошт расейскай акупацыі. Чым далей мы ад іхняга брацтва, тым лепш. Што бы там не было і як бы там не было, але я адназначна станаўлюся на абарону інтарэсаў беларусаў. А інтарэсы беларусаў застаўляюць абараняць сувэрнітэт Грузіі.
    З другога боку, паглядзіце на рэакцыю суседзяў, ЕЗ і ЗША. Усе, як адзін, сталі на абарону Грузіі. Чаму? Таму што Расея стала пагрозай кожнай з гэтых краінаў, Расея сёння вельмі небяспечная для свету. Ніхто з гэтых краінаў па-спраўднаму не шукае хто праў, а хто віновен. Кожны абараняе свой інтарэс і толькі шукае падмурак, як апраўдаць сваю пазыцыю. І атрымліваецца, што беларусы за справядлівасць могуць і маму радную здаць, не то што радзіму. Вывернутае шыварат на выварат мышленне: ходзім з голым задам, дочак на панель аддаем, сябр сябра за капейку задушыць, але ж мы такія крутыя інтэрнацыяналісты, мы – чужую бяду, рукамі развяду, а да сваёй і галавы не прыкладу. Вот хто мы.
    Не спадарства, так не пойдзе. Трэба разумець, што сёння абараняючы Грузію, мы абараняем сваю краіну. А што унутры Грузіі, гэта іх справа: там няма ні дыктатуры, ні генацыду. Там сапраўды вялікая беднасць, але ж ніхто ім са свайго кармана не выне і не дасць. Толькі можна іх пашкадаваць.

  2. Владимир кажа:

    Интересная у вас теория назрела, вот только придумали её до вас, и назвали теорией “жизненного пространства”. И как и всякая антинаучная теория, она существует лишь в теории. Быть может вы бы и встали на сторону осетинов – но посредством чего? Докажите вашу теорию агрессору, особенно если она ему “не в масть”. Подход снова “не працуе і таму адмяняецца”.

    Почему в вопросе о прошлом не упоминается 1920 год?
    Почему, в конце концов, никто не заметил, что “территориально целая” грузия тоже является “империей”?

    И, что мне больше всего не понравилось, это отношение к осетинам – раз связались с империей, так и загнитесь под ней. Почаще вспоминайте, что белорусы связаны точно также, только в рамках суверенного государства. И что по вашей логике они тоже должны сделать то, что вы предлагаете осетинам.

    О паспортах вообще смешно слушать – господа “белорусы-Евросоюза”, у всех ли у вас паспорта РБ?? [“Ах, у цябе пашпарт грамадзяніна РФ! Ну, дык і дуй (можа быць скарыстана і больш грубае слова) ў сваю Расею”]

    Статья неконструктивная и безинформативная. Ничего нового я из неё не вынес.

  3. А тут не патрэбна ніякіх тэорыяў. Тут патрэбна сказаць: “Пайшоў вон з маёй хаты”. Так усюды і заўсёды прывечаюць нахабных непрошаных гасцей.

  4. Аўтару артыкула вялікі плюс і падзяка за выяўленне прынцыпаў вызначэння станоўчых адносінаў да пэўнага боку ў вайне, якая сама па сабе агідная сітуацыя ў адносінах між народамі. Чым большае ўжыванне сілы ваеннай і чалавечыя страты, тым агідней. Але трэба разьбірацца, хто больш вінаваты- Грузія, якая захапіла юрыдычна сваю тэрыторыю ваенна-палітычнай акцыяй на працягу некалькіх гадзінаў і з мінімальнымі стратамі сярод мірнага асецінскага насельніцтва ці “міратворчая” Расея, якая
    выбівала з адміністратыўных і іншых будынкаў грузінскіх ваенных так “як заўсёды” -з дзікай лютасцю і дзікай колькасцю ахвяраў з боку цывільных асецінаў.Нават Лукашэнка зразумеў, як “крыважэрны рускі мядзьведзь” “абароніць” саюзную Беларусь – з тысячамі ці дзесяткамі тысячаў забітых беларусаў у выпадку унутраняга канфлікту ці з Еўропай, і не пахваліў пару пецярбургскіх палітычных карлікаў! Мусіць, стала боязна за сябе і за сваіх афіцыйных і неафіцыйных сыноў – маладзец “Бацька”!

  5. Рэдакцыя кажа:

    Шкадуем, што трохі расчаравалі Вас, спадарыня Галіна, а таму мусім удакладніць для Вас свой падыход на тэму: у чым моц “тэорыі”.
    1) Тэорыя стварае нашу ўласную сілу. Калі мы ўводзім універсальныя падыходы ДЛЯ ЎСІХ народаў па вырашэньні супярэчнасьцяў паміж імі, заснаваныя на прынцыпах, каштоўных для ўсёй агульналюдскай цывілізацыі, мы ствараем умовы для зьбіраньня САПРАЎДНАЙ ІТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЙ СІЛЫ, каб вырашаць усе пытаньні САМАСТОЙНА (бо ўсе паняволеныя народы здольны ўбачыць тут свой справядлівы інтарэс), а не з дапамогай той ці іншай магутнай і часта імперскай, разбуральнай сілы (Расея ці ЗША: на чый бок станавіцца, да каго падладжвацца?), якая фарматуе чалавецтва пад інтарэс сваёй паразітнай эліты, дэзарганізуючы і дэградуючы яго.
    2) Тэорыя паказвае кірунак прагрэсіўнага разьвіцьця людскай цывілізацыі, што надае СЭНС у тым ліку і палітычнай дзейнасьці. Справа ў тым, што паводзіны Расеі й ЗША адносна Грузіі ў чымсьці нагадваюць вядомую гульню з падсьледчым у “злога і добрага сьледчага”. Мы за стагоддзі ведаем: Расейская імперыя – гэта зло. І нам здаецца, што абсалютнае. На гэтым фоне ЗША могуць выглядаць абсалютным дабром. Але гэта ня так. Можа стацца, што з-за падпарадкаваньня ЗША ў народа ўзьнікнуць іншыя праблемы і не абавязкова меншыя. Таму ёсьць задача стварыць Глабальны Канструктыўны Праект (як альтэрнатыву ўсім дэструктыўным праектам, якія прапануюць сёньня глабалісцкія соцыяпаразітныя сілы), каб усім было бачна, куды трэба рухаць людскую цывілізацыю. (Адказ: вось куды – на больш высокі ўзровень яе арганізацыі).
    Удакладнім, што такое больш высокі ўзровень. Калі мы вырашаем праблему, напрыклад, нашага народу зь нейкім ворагам па старым падыходзе – папросту выганяем яго, мы ўсяго толькі вяртаемся ў ранейшую кропку і чакаем… новага нападу. Задача ў тым, каб, выгнаўшы ворага, стварыць такую сітуацыю, каб ён больш ніколі ня мог напасьці. Гэта і будзе больш высокі ўзровень вырашэньня праблемы.
    Такім чынам, калі вы кажаце, што трэба ведаць толькі адно: прыйшоў вораг – гані яго, – гэта ўсё так, але недастаткова. Беларуска-літвінскі народ усю сваю гісторыю так і рабіў, але з-за таго, што ў апошнія стагоддзі сілы былі абсалютна няроўнымі, мы панішчылі значную частку сваіх пасіянарыяў, з-за чаго розныя “Владимиры” распавядаюць цяпер нам у твар, што мы “не змагаемся з Расеяй” (хаця тысячы беларусаў усе гады ўлады Лукашэнкі выходзяць на вуліцы і канкрэтна, фізічна змагаюцца, сядзяць ці адседзелі ў турмах, выкінуты з працы, многія забіты – гэтага “Владимиры” ня бачаць), і распавядаюць нам сакрэты расейскіх імперцаў, як яны плануюць нас канчаткова захапіць, абапершыся на ЭТНАЦЫД, які яны пры Лукашэнку амаль зьдзейсьнілі…
    Таму тэорыя патрэбна не для змаганьня, яна патрэбна для таго, каб перамагчы і выйсьці на новы ўзровень арганізацыі адносінаў паміж народамі.

  6. Паважаная рэдакцыя, я нісколькі не расчаравалася і поўнасцю з Вамі згодна, што “тэорыя” ёсць падмурак для дзеянняў. Мабыць я не даскальна выказалася, але я хацела сказаць Уладзіміру, калі нехта не разумее тэорыю, ён павінен зрабіць хаця б элементарны ахоўны крок: сказаць непрошанаму нахабнаму госцю – “Пайшоў вон з маёй хаты”.

  7. Владимир кажа:

    Жаль, что мой предыдущие вопросы авторы и редакция оставили без ответа. Пусть они останутся вам для досужих размышлений.

    Галина, обходя глубокие “глобально-конструктивные” теории: чьим домом, по вашему мнению, является Южная Осетия?

    А уважаемой редакции я повторю еще раз: когда вы говорите великое слово “МЫ” – поясняйте, что оно значит, для вас “МЫ” – это ни то весь белорусский народ, ни то его “сьвядомыя” факелоносцы. К сожалению вы сами видите окружающую вас реальность очень избирательно. Народам делить нечего, а вот государям и держателям касс – всегда есть что. То же с Россией – белорусы никогда не сражались с некой абстрактной “Россией”, но всегда не любили тех, кто заставлял их жить бедными и униженными, будь то цари, кпсс или батька.

  8. Уладзіміру.
    Паважаны спадар, я не ведаю дакладна чыя гэта зямля. Я не ведаю дакладна у якой якасці там жывуць асеціны: ці яны карэнныя жыхары гэтай зямлі, ці панаехаўшыя каланісты, па-гэтаму не магу і сказаць чыя гэта хата. Але я дакладна ведаю, што гэта зямля не расейская. І ахвёра з выдачай расейскіх пашпартаў не што іншае, як дыверсія. Гэта гаворыць аб тым, што Расея ужо даўно рыхтавалася да вайны з Грузіяй і рабіла “ліпавае” апраўданне перад светам.
    Расея сваю прысутнасць на тэрыторыі ПА называе міратворчай місіей. Але ці так гэта? Першае, у Расеі няма мандату ААН на прысутнасць у гэтым рэгіёну і не можа быць, т.я усе краіны свету прызналі цэласнасць тэрыторыі Грузіі і не прызналі ні Абхазію, ні Паўднёвую Асецію незалежнымі краінамі. Юрыдычна, на міжнародным узроўні, на сёняшні дзень гэта ёсць тэрыторыя Грузіі і атрымліваецца, што гэта ёсць унутраныя справы Грузіі. На ўсе 100% упэўнена, што ні адна краіна свету не захоча ад сябе добраахвотна адпусціць сваю калонію, як не хоча гэтага рабіць і Расея. Калі ПА не ёсць грузінская калонія, а яе этнічная тэрыторыя. то нават і размовы няма.
    Узнікае пытанне, калі расейскія войскі сапраўды міратворчая сіла, то чаму расейскія, а не войскі ААН? А дзе ж войскі іншых краінаў? І чаму ААН даверыла мандат міратворчых сіл краіне, якая толькі што была гаспадаром над гэтай краіне7 Чаму яна не даверыла нейтральнай краіне гэты мандат? Я не думаю, што ААН, дзеля расейскіх інтарэсаў, нарабіла б столькі сабе праблемаў. Інакш у Грузіі з’яўляецца шанец падаць на ААН ў міжнародны суд і патрабаваць кампэнсацыі за згубу.
    Вынік адзін: Расейскія войскі незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Грузіі. Але ёсць даведка, што раней, калі не было яшчэ пры уладзе Саакашвілі, была падпісана дамова паміж Грузіяй і Расеяй аб знаходжанні там войск. Падпісаць дамову паміж Расеяй і ПА І Абхазіяй Расея не можа, бо гэта ёсць умяшанне ва унутраныя справы Грузіі, гэта ёсць акт агрэсіі і ваеннага канфлікту. Такім чынам, пачатак агрэсіі адбыўся тады, калі Расея падпісала акт з рэгіёнамі Грузіі і атрымліваецца, што Расея першая пачала агрэсію супраць Грузіі, усё астатняее потым ёсць ідэалагічная вайна, хто каго сумее абвінаваціць (адзін нападае, а другі абараняецца). Да ведама, Расея ужо зрабіла акт агрэсіі супраць Беларусі, падпісываючы дамовы з чалавекам, які незаконна прысвоіў сабе функцыі прэзыдэнта краіны і утрымлівае уладу з дапамогай ваеннай сілы. Расея не можа падпісаць ніякай дамовы ні з Крымам, ні з Усходняй Украінай. г. зн. рэгіонамі Украіны. Расея павінна паважаць сувэрнітэт любой краіны.
    Што адносна маёй думкі: я не суддзя і не клоун, я лічу сябе палітыкам (канешне, на узроўні – думка народа, а народ мае права на сваю думку, значыць і я маю права на думку.) Палітык, у першую чаргу. думае пра інтарэсы народу і не з’яўляецца суддзёй. Я ведаю дакладна, што Расея хоча вярнуць усе свае калоніі назад, у тым ліку і Беларусь. З вяртаннем ў Расею, беларусаў нічога добрага там не чакае. Нам не будзе ніякага доступу да міжнароднай супольнасці. У вачах Масквы мы забітая правінцыя. І я ніколі не забуду, як Масква асадзіла Чарнобыльскія воблакі на нашу тэрыторыю, як яна заявіла, што калі і памрэ 1.5-2 млн. жыхароў Чарнобыльскай зоны нічога страшнага і гэты спіс можна падоўжыць яшчэ, і яшчэ, і яшчэ. Так што мне наогул ігаль, што пра мяне скажуць, гэта іх праблемы. Я дакладна ведаю, што ў інтарэсах беларусаў заняць бок Грузіі, а не Расеі і я стану на бок Грузіі (даведама, гэта разумее нават Лукашэнка). Для беларусаў пагроза зыходзіць з Расеі. а не з Грузіі, а канфлікт паміж грузінамі і асецінамі хто там разбярэ, няхай самі вучацца мірны ужывацца.

  9. Dimon111

    Печатай. печатай. Надаелі вашы спекуляцыі. Калі да вас прыслухоўвацца дык і воўсе не патрэбна свае інтарэсы абараняць.

  10. Алесь кажа:

    Як рыхтаваўся напад Расеі на Грузію
    гл. kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/16/60291.shtml

  11. Рэдакцыя кажа:

    Уладзіміру.
    Тэорыі “жыцьцёвай прасторы” ёсьць у псіхалогіі, сацыялогіі, геапалітыцы.
    Але ўсе яны КАРДЫНАЛЬНА адрозьніваюцца ад сістэмы 3-4 запрапанаваных намі прынцыпаў урэгуляваньня канфліктаў паміж народамі па шэрагу параметраў:
    – сьферай прымяненьня;
    – наборам асноўных палажэньняў;
    – зьместам (нашыя прынцыпы складаюць сістэму, дзякуючы якой чалавецтва можа БЕСПЕРАПЫННА, ПРАГРЭСІЎНА і МІРНА разьвівацца; а гэта ёсьць ці не вышэйшыя гуманістычныя каштоўнасьць чалавецтва).
    Калі вы заяўляеце, што дадзены падыход не зьяўляецца новым, дакажыце сваю правату. Нагадаем, абавязковай умовай навуковых доказаў зьяўляюцца СПАСЫЛКІ на адпаведныя крыніцы інфармацыі. Ля-ля ў навуцы не праходзіць, а калі праходзіць – гэта ўжо не навука, а… прапаганда. Нашаму ідэалагічнаму сайту яна нафіг не патрэбная.

  12. Siarhiej кажа:

    1. Пры расвале СССР быў прыняты варыянт што ўсе межы застаюцца і не мяняюцца.
    Гэта прадухіліла вялікія крывавыя “разборкі” кшталту югаслаўскіх.
    І ўсе краіны за выключэннем РФ прытрымліваюцца гэтай дамовы.
    2. Масква, замест таго каб будаваць і развіваць сваю культуру і цывілізацыю (напрыклад: дзе расейскі сярэдні клас?),
    пры спрыяльных эканамічных умовах занялася марнаваннем рэсурсаў, накіравала свае людскія і іншыя
    рэсурсы на падаўленне сваіх суседзяў.
    3. Можа я нешта не даглядзеў, не заўважыў, але здаецца што ў Крамлі сядзяць ідыёты.

  13. Владимир кажа:

    Уважаемая редакция, где можно увидеть доказательства научности вашей теории? Пока я вижу лишь претензии на неё – ваша теория не соответствует даже вашим критериям.

  14. Рэдакцыя кажа:

    Уладзіміру.
    Гэта і ёсьць ваш адказ на наша тлумачэньне і пытаньне (каментар 13) у адказ на вашу заяву пра тэорыю “жыцьцёвай прасторы” (каментар 2)?
    А мы спачатку падумалі, што вы чалавек сур’ёзны.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы