nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Праз 12 дзён “пяцідзённай” вайны

20 жніўня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

���� 5.JPG

Перад тым, як прыступіць да канчатковага збору “ідэалагічнага ўраджаю” ў сувязі з чарговай вайной расейскай імперыі супраць Грузіі, варта апошні раз зірнуць на рэальнае поле бою. Прайшло ўжо 12 дзён з часу, калі пачалася вайна, і тыдзень, як прэзідэнт Расеі Мядзьведзеў заявіў пра пасьпяховае завяршэньне аперацыі “прымусу да міру”, загадаў расейскім генералам спыніць агонь і вярнуцца ў месцы зыходнай дыслакацыі… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/18/60339; … 08/19/60357; … 08/20/60374; …08/20/60373).

1.

Тым часам Манана Дыяшвілі, жыхарка грузінскай вёскі Курта, разьмешчанай паблізу ад Цхінвалі, распавяла карэспандэнту брытанскай газеты Times, што калі да яе прыйшлі расейскія салдаты, яны сказалі, што “ў іх ёсьць загад Пуціна прымушаць жыхароў зыходзіць альбо забіваць”. Яе былыя суседзі пацьвярджалі словы Мананы. А да 79-гадовай Вардо Бабутыдзэ прыходзілі не расейскія салдаты, а асецінскія. Яны проста, бяз слоў, забілі яе 85-гадовага мужа на яе вачах. “Суседзі дапамаглі пахаваць мужа ў нашым садзе, а потым я пайшла з дома”, – распавяла Вардо. Перапужаныя грузінскія ўцекачы распавядаюць дзясяткі аналагічных гісторый.

Карэспандэнт англійскай The Indepeden паведаміў з Горы (гэта самы буйны горад Грузіі, захоплены расейскімі войскамі), што ён заблакаваны на галоўнай трасе расейскімі вайскоўцамі на БТРах. Карэспандэнт прабраўся ў Горы акольным шляхам, дзе мясцовыя жыхары распавялі яму пра іншыя зьверствы. Напрыклад, 70-гадовы Аркадзь Чумбанадзэ паведаміў, як яго 26-гадовага сына застрэлілі расейскія салдаты. “Ён ішоў па мосьце, а салдат на КПП без усялякай прычыны проста адкрыў па ім агонь. Дзьве пулі трапілі ў грудзі, а адна ў галаву… Мой бацька загінуў, змагаючыся на баку Чырвонай арміі ў час ВАВ, а я служыў савецкім памежнікам на турэцкай мяжы. Я не зрабіў Расеі нічога кепскага. Чаму яны забілі майго сына?” – пытаўся стары.

Прадстаўнікі ААН, якія прыбылі ў Горы з гуманітарным канвоем пацьвердзілі, што горад цалкам разрабаваны рускімі марадзёрамі. “Паўсюль бачны сьляды масавага марадзёрства, пад які падпалі як крамы, так і прыватнае жыльлё”, – гаворыцца ў заяве вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў. Прастаўнікі ААН знайшлі ў Горы толькі невялікую групу людзей – за гумантарнай дапамогай да іх прыйшло ня больш за 50-60 чалавек.

Новазеландскае тэлебачаньне таксама перадала, што рускія не зьбіраюцца адыходзіць з Грузіі й прывяло свае факты ў доказ гэтага. “У даны час расейскія КПП блакуюць асноўную магістраль Грузіі, якая зьвязвае ўсход і захад краіны – трасу паміж Тбілісі й чарнаморскімі портамі Грузіі”. Расейскія салдаты працягваюць утрымліваць гарады ў заходняй Грузіі, кантралюючы транспарт і яго рух.

Ёсьць зьвесткі аб працах па мінаваньні нафтаравода Баку-Тбілісі-Джэйхан.

Як перадало Агенцтва Рэйтар з Поці, тут 19 жніўня расейскія вайскоўцы захапілі ў палон 20 грузінскіх ваеннаслужачых (падкрэсьлім, гэта адбылося пасьля афіцыйнага спыненьня баявых дзеяньняў), завязалі ім вочы, надзелі кайданкі (гл. фота ўверсе) і завезьлі на базу ў Сенакі. У Поці расейцы таксама зьнішчылі радар, караблі, абсталяваньне берагавой аховы.

Карэспандэнт “Ню-Ёрк Таймса” перадаў, што ў аўторак расейцы працягвалі акопвацца на ўскрайку горада Кралеці з боку Тбілісі, усталявалі там новыя КПП. Ніякія “пагадненьні” не дазваляюць расейскім акупантам знаходзіцца ў вёсцы Ігаеці, што ў 45 км ад Тбілісі. Тым ня менш, яны там і не зьбіраюцца сыхозіць. Яны паначаплялі на блок-пастах сімволіку “міратворцаў” і сталі “сіламі па падтрыманьні міру”…

Між тым Міжнародны камітэт па ўцекачах пры ААН у Жэневе мае інфармацыю, што расейцы страляюць па грузінскіх уцекачах, якія хочуць выбрацца з акупаванага Расеяй Цхінвальскага раёна.

Карэспандэнт Times у Цхінвалі, праязджаючы каля пакінутых грузінскіх вёсак, пацьвердзіў, што яны былі разрабаваныя акупантамі. Ён паўсюль бачыў на трасе Цхінвалі-Горы сьляды марадзёрстваў і разбурэньняў – як у прыватных дамах, так і крамах. Іншы карэспандэнт бачыў там жа, як бульдозеры зносілі дамы і валілі на зямлю слупы ліній электраперадач.

Многія лічаць, што Расея ўжо прайграла PR-вайну ў вачах міжнароднай супольнасьці. Таму што ёсьць усе гэтыя факты. Акрамя таго, ёсьць і такія яркія моманты, як зьвесткі аб выкарыстаньні расейскім бокам забароненых міжнароднымі канвенцыямі ракет і касетных бомбаў; адна з заходніх карэспандэнтак была паранена ў Грузіі ў наўпроставым эфіры, а некаторым удалося непасрэдна засьняць (і паказаць) марадзёрствы, які рабілі салдаты расейскай арміі…

2.

У Радзе Бясьпекі ААН ў аўторак унесены праект рэзалюцыі, які патрабуе тэрміновага выкананьня 6 пунктаў пагадненьня паміж Расеяй і Грузіяй ад 12 жніўня і тэрміновага вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Грузіі. Аднак сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін заявіў: “Расея ня зможа падтрымаць гэты дакумент”.

Удакладнім. Праект рэзалюцыі ўнесла Францыя, якая старшынюе ў ЕЗ і пасярэднічае ва ўрэгуляваньні канфлікту вакол Паўднёвай Асеціі. У праекце ААН проста канстатуецца неабходнасьць выкананьня падпісанага Мядзьведзевым пагадненьня аб вывадзе войскаў з тэрыторыі Грузіі, якое, як мы бачым, абсалютна не выконваецца.

3.

Высновы:

– ваенныя падзеі ў Грузіі працягваюцца ў значным маштабе;

– кіраўніцтва Расеі – гэта нахабны, крывавы агрэсар, якому абсалютна нельга давяраць (на гэты конт у нас ужо ёсьць адпаведны Дактрынальны прынцып);

– уся тая хлусьлівая прапаганда, якая цяпер шырокай плыньню цячэ з расейскіх тэлеканалах, мае выключна ўнутрырасейскае (і, на жаль, унутрыбеларускае) значэньне; увесь цывілізаваны сьвет мае непараўнальна больш праўдзівую, аб’ектыўную інфармацыю аб апошніх падзеях у Грузіі…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы