Рэдакцыя (паводле news.gala.net/?cat=23&id=303118)
Яшчэ 28 жніўня Ўсетатарскі грамадскі цэнтар апублікаваў за подпісам свайго старшыні Талгата Барэева зварот да татарскага народу, зьмест якога выказаны ў заключнай фразе дакумента: “Няхай жыве вольны Татарстан!”.
Зварот быў прыняты ў сувязі з 18-й гадавінай прыняцьця Татарстанам Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, а яго эмацыйны фон у значнай ступені быў абумоўлены нядаўнімі падзеямі на Каўказе.
У звароце сярод іншага гаворыцца: “Чарговая каўказская вайна жніўня 2008 года прывяла да прызнаньня Расеяй незалежнасьці Абхазіі й Паўднёвай Асеціі. Якія б мэты ні перасьледвала пры гэтым Масква, важна падкрэсьліць, што ўпершыню ў найноўшай гісторыі Расея прызнае дзяржаўную незалежнасьць сваіх жа падданых (насельніцтву Абхазіі й Паўднёвай Асеціі раздадзеныя пашпарты РФ). Такім чынам, і татары, расейскае падданства якім было гвалтам накінута каланіяльным захопам іх дзяржавы ў XVI стагоддзі, таксама маюць права разьлічваць на хуткае вызваленьне і прызнаньне сваёй незалежнасьці”.
Пры гэтым варта адзначыць, што кіраўніцтва рэспублікі, улучна з прэзідэнтам Татарстана Мінцімерам Шайміевым, ніяк не каментуе сітуацыю з прызнаньнем Расеяй незалежнасьці былых грузінскіх аўтаноміяў. Слова “суверэнітэт” даўно зьнікла зь іх лексікону.
Што да сьвяточнага непрацоўнага Дню 30 жніўня (які раней адзначаўся як Дзень незалежнасьці), дык цяпер татарскае начальства імкнеца не ўвязваць яго з прыняцьцем Дэкларацыі аб суверэнітэце і называе ці то “Днём рэспублікі”, ці то “Днём гораду”…
На жаль, рэдакцыі не атрымалася здабыць больш поўны тэкст гэтага звароту. Але думаем, нашым сталым чытачам усё самае важкае – зразумела.
Ва ўсходней часткі РФ жыве шмат народаў якіх Масква пакуль не паспела цалкам знішчыць шляхам генацыду і этнацыду.
Абапіраючыся на факт прызнання Масквой незалежнасці Паўночнай Асетыі і Абхазіі яны таксама могуць дамагацца незалежнасці.
У доўгатэрміновай перспектыве Масква можа страціць Сібір. А пакуль Масква з кожным годам усе больш будзе марнаваць
рэсурсы на ўтрыманне сваіх рэгіёнаў пад кантролем. Падтрымка дыктатуры на Беларусі таксама ёсць марнаванне рэсурсаў.