nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

На “мядзьведзя” ёсьць “ваўкі”?

15 верасня, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

�а�к� � м�дз�ведз�.JPG

Пасьля папярэдняга артыкула, у якім выкрываюцца планы “Імперыі зла”, цікава назіраць, як расейская імперыякратыя іх апраўдвае. Імперцы зразумелі, што шантаж Захаду Лаўровым, які запрапанаваў заходнікам выбіраць паміж Грузіяй і Расеяй (гл. nashaziamlia.org/2008/08/24/1509/#more-1509), ці аргументы накшталт таго, што начальству расейскіх ФСБ, МУС, арміі няма дзе адпачываць улетку, таму ім патрэбная Абхазія (гл. ariru.info/doc/?id=3139), ёсьць слабым абгрунтаваньнем анэксіі часткі тэрыторыі Грузіі. Відаць, з гэтай нагоды ў расейскай інфармацыйнай прасторы пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра план “Чыстае поле”, які пэўныя структуры з Захаду нібыта зьдзяйсьняюць супраць Расеі. Актыўную ролю ў распаўсюдзе страхаў пра гэты план адыгрывае і Пуцін. Мы вырашылі разабрацца з дадзенай тэмай.

Рэдакцыя.

1. Папярэднія тлумачэньні.

Галоўны матэрыял, які пададзены ніжэй, як інтэрвю, і які тлумачыць многае, што датычыць плана “Чыстае поле”, напэўна, належыць нейкай PR-групе расейскага ГРУ (Галоўнае выведчае ўпраўленьне РФ). Гэтая група мае свой сайт (адрас: http://left.ru/info.html), на якім прэзентуе сябе як рэдакцыю незалежнага палітычнага штотыднёвіка Лефт.ру (“Левая Россия”), якая ставіць за мэту “распаўсюджаньне сацыялістычных ідэй, крытыку буржуазнай ідэалогіі, адраджэньне марксісцкай культуры ў Расеі й прыцягненьне да яе маладой інтэлігенцыі” – карацей, як адну з левых сілаў Расеі.

Падраздзяленьнем сайта Лефт.ру ёсьць дасьледчая група Бурцаў.ру.

Лефт.ру і Бурцаў.ру лічаць сваім стратэгічным апанентам нейкую міжнародную групоўку “палітычных правакатараў” і яе Прыватную Інфармацыйную Кампанію “Фарвэст” (Farwest), адрас: http://far-west.livejournal.com.

“Бандэраўцамі” прадстаўнікі групы Лефт.ру называюць усіх украінскіх патрыётаў, якія змагаюцца, як могуць, за самастойнасьць і свабоду Украіны.

У прынцыпе, гэта ўсё, што зыходна трэба ведаць, каб успрыняць разьмешчаны ніжэй матэрыял-дыялог паміж чальцамі рэдакцыі Лефт.ру.

2.
ПАСТКА ДЛЯ РАСЕІ

Вадзім Штольц (паволе http://left.ru/2008/8/stolz177.phtml).

13 жніўня сябра Маскоўскай рэдакцыі Лефт.ру Натальля Барч размаўляла па тэлефоне з Вадзімам Штольцам – старшынём Міжнароднай рэдакцыі Бурцаў.ру. Вадзім знаходзіўся ў Азербайджане. Ніжэй мы прыводзім адрэдагаваныя адрыўкі зь яго паведамленьня.

Н.Барч: Вадзім, што ты можаш сказаць пра гісторыю, натхніцеляў і арганізатараў трэцяга грузінскага генацыду ў Паўднёвай Асеціі? [тое, што гэты сайт хучтэй за ўсё належыць не нейкім “левым”, а ГРУ РФ, мы папярэдзілі. – Рэд.].

В.Штольц: Мы лічым, што змова канчаткова склалася да вясны 2008 г. у такім трохкутніку: выбарчая кампанія Макейна + былыя чальцы “звышсакрэтнай групы” Чэйні 1989-91 гг. + прадстаўнікі бандэраўскага цэнтра ў Галоўным упраўленьні выведкі МА Украіны (ГУВ МАУ) + кіраўніцтва Фарвэста.

– А вось у гэтым месцы, калі ласка, падрабязьней і па магчымасьці з пераходам на асобы.

– Асноўная фігура, якая зьвязвае штаб Макейна з выканаўчай уладай – гэта Чэйні й яго адміністрацыя. Што да самога штаба, дык тут мы выдзяляем два тыпажы – Рэндзі Шэйнэман (Randy Scheunemann ) і Роберт Каган.

Шэйнэман – гэта старшы дарадца Макейна па вонкавай палітыцы і галава лабісцкай фірмы, якую наняў Саакашвілі для лабіраваньня сяброўства ў НАТА. Шэйнэман быў заснавальнікам “Камітэту за вызваленьне Ірака” (2002) і адным з галоўных лабістаў уварваньня. Удзельнічаў у фальшаваньні даных выведкі па Іраку і ў арганізацыі марыянеткавага ўраду [такога ж, як у Беларусі? – Рэд.]. Быў шчыльна зьвязаны з Ахмадам Чалабі і, як мы лічым, з Эрмартам, якога ў той час Гейтц уладкаваў у кампанію Science Applications International Corporation (SAIC) – найбуйнога падрадчыка Пентагону, ФБР і ЦВУ. Гейтц там сідзеў у радзе дырэктараў. Буйнейшым кантрактам SAIC па Ірану [так у тэксьце. – Рэд.] была якраз падрыхтоўка марыянеткавага ўраду.

Другі персанаж – гэта ценевы раднік Макейна з атлантычных элітаў – Роберт Каган, ідэолаг вяртаньня да заходняга імперыялізму канца ХІХ стагоддзя. Яго жонка – прадстаўнік ЗША ў НАТА. Жывуць у Брусэлі. Каган і Шэйнеман вылупіліся з неаліберальнага “Праекту новага амерыканскага стагоддзя” Вулсі-Вулфавіца. Дарэчы, Вулсі – заснавальнік “Фрыдам хаўза” – галаўнога праекта інфармацыйнай вайны правых рэспубліканцаў.

З “звышсакрэтнай групы” – гэта найперш Гейтц, Кондзі Райс, Эрмарт, а таксама стары выведнік Боб Блэквэл, амбасадар ў Індыі ў 2001-03 гг., і Эрык Эдэльман – намесьнік Гейтца па палітыцы. Гэтыя людзі ёсьць найбольш адмарожанай агентурай правых рэспубліканцаў, нэаконаў ды постнацызму ў сілавых і зьнешнепалітычных струтурах ЗША. Усе – ветэраны крыжовага паходу супраць СССР. Ударная група Барбароса-3.

Ад ГУВ МАУ гэта нашы старыя “сябры”, ценевыя кіраўнікі гэтай службы. Генерал Уладзімір Філін-Літоўчанка, ён жа “галоўны рэдактар украінскай рэдакцыі Форум.мск.ру», ён жа ваенны алігарх, які нажыў сотні мільёнаў даляраў на буйнаоптавым гандлі аўганскім гераінам, зброяй і адмываньнем чорнага налу. Цяпер ён партнэр Сораса па эталонным бізнэсе ў Бразіліі. Дарэчы, нашыя сябры ў Каракасе дапамаглі даведацца імя і прозьвішча яго бразільскага пашпарта.

І генерал Аляксей Ліхвінцаў, “народжаны” Каласоўскім. Па нашых дадзеных, абодва зьяўляюцца прадстаўнікамі бандэраўскага Цэнтру ў МАУ. Ну, і астатняя брація – іх партнэры: былы палкоўнік ГРУ ГШ МА РФ “палітолаг” Сурыкаў-Натхоеў; генерал-маёр ГРУ МА Узбекістана і кіраўнік нелегальнай Вонкавай выведкі кадыраўскай Чачні “палітолаг” Саідаў-Садулаеў; а таксама высокапастаўлены супрацоўнік Агульнай выведкі Саўдаўскай Аравіі, прэзідэнт ФарВэст ЛЛЦ прынц Рашыд. Удакладняю, што гэтая трэцяя група – давераныя выканаўцы атлантыстаў, Саўдзітаў, панцюркістаў, бандэраўцаў. Самастойнага палітычнага значэньня яны ня маюць.

– І як ты ўяўляеш сабе гісторыю змовы?

– У нас склалася такая карціна. Да вясны 2008 года асноўныя высілкі Фарвеста факусаваліся на зборы кампрамату і шантажы сілавой групы Сечына. Для гэтага быў створаны сьпецыяльны аддзел ГУВ, якім кіравалі Філін і Ліхвінцаў. Яны спадзяваліся раздзьмуць варажнечу паміж сілавікамі ды іншымі групамі вышэйшай бюракратыі й бізнэсу, каб узарваць Расею знутры, напрыклад, справакаваўшы генералаў-адмарозкаў у сьпецслужбах на дзяржпераварот, фізічнае адхіленьне Пуціна альбо небясьпечнай для іх кандыдатуры Сяргея Іванова. Пуцін здолеў перагуляць Фарвэст і разьвёл мацёрых сьпецслужбістаў і заходніх палітыканаў на старую як сьвет падманку ў “кепскага і добрага сьледчага” – Мядзьведзева і Іванова. Літаратурным дакументам гэтай барацьбы стала кніга Антона Баумгартэна [гэта яшчэ адзін сябра Лефт.ру. – Рэд.] “Трэцяя Барбароса”, а яе галоўнай ахвярай – генерал Аляксандр Бульбаў. Ён і яго сябры па Дэпартаменту аператыўнага забесьпячэньня Федэральнай службы па кантролю за зваротам наркотыкаў зьдзяйсьнялі “прафілактычныя мерапрыемства” ў адносінах да Фарвэста, г.зн. папросту спрабавалі спыніць рэзкія рухі зь яго боку. Яны пасёньня знаходзяцца ў турме па хлусьлівых абвінавачваньнях Сьледчага камітэту сечынскага саюзьніка Бастрыкіна.

Калі стала ясна, што перадачу прэзідэнцкай улады ў Расеі не атрымаецца выкарыстаць для стварэньня хааса, і што ў 2008 годзе рэспубліканцам нічога ня сьвеціць, пачалася новая фаза, гэтае “планаў грамаддзьё”. Важнае месца ў гэтых планах прызначалася рэжымам Саакавілі й Юшчанка. У планах вашынгтонскіх змоўшчыкаў іх роля – гэта справакаваць ваенна-палітычны канфлікт з Расеяй, які б стварыў прэтэкст для новай “халоднай вайны”. Гэта дазволіла б кансалідаваць НАТА вакол ЗША і павярнуць у зваротны бок распачаты працэс вызваленьня Заходняй Еўропы ад дзядзі Сэма. Але гэта ня ўсё. На думку Кагана, ААН неабходна дэмантаваць і замяніць “Лігай дэмакратычных краін”, якая будзе супрацьстаяць “лізе аўтакратычных краін”. Каго ён прызначыць у гэтую апошнюю, я думаю цябе тлумачыць ня варта. Такім чынам, новая халодная вайна супраць Расеі дазволіць атлантычтам захаваць і ўмацаваць свой ультраімперыялістычны саюз перад абліччам дэманізаваных Расеі і Кітаю. Сістэма міжнароднага права канчаткова зьмецена. Замест яго – “чыстае поле”, на якім адбываецца армагедон паміж сіламі сьвету і цемры. Каган марыць пра вяртаньне да перыяду “Вялікай гонкі”, які быў да першай сусьвтенай вайны, калі заходнія імперыялісты не клапаціліся пра палітычную карэктнасьць і мачылі “варвараў і дзікуноў” направа і налева. Цяпер іх будуць зваць проста “лігай аўтакратычных краін”. Усё гэта Каган называе “вяртаньнем гісторыі й канцом мараў”. Гледзячы на магутны піяр што да гэтага фашыстоўскага трызьненьня, Каган цяпер галоўны ідэолаг атлантызму. Аперацыя “Чыстае поле” сілкавалася гэтай ідэалогіяй. Адсюль сталыя заявы Саакашвілі, што Грузія – гэта “фарпост цывілізацыі” супраць “азіятчыны” і да т.п.

– Гэта вельмі важкі асьпект адбылай трагедыі, і я ўпэўнены, мы яшчэ будзем пісаць пра гэта. Але ўсё ж, як адбывалася падрыхтоўка да “Чыстага поля”.

– У свой час мы інфармавалі расейскую публіку, што ўвосень 2007 года Філін быў прызначаны каардынатарам з украінскага боку па ўзаемадзеяньні і абмене інфармацыяй паміж ваеннымі выведкамі Украіны і Грузіі. Праз Філіна ГУВ пачаў сістэматычна забясьпечваць грузінскіх вайскоўцаў выведданымі пра дзейнасьць сілавых структур Расеі на Каўказе ды іншай ваеннай і ваенна-палітычнай інфармацыяй, якая затым была выкарыстана для нападу на Паўднёвую Асецію. Самі грузіны працавалі даволі тапорна. Гэта заўважальна нават па арыштах іх агентуры. А ў Філіна былі для гэтага дасьведчаныя кадры яшчэ савецкага ГРУ і моцныя аператыўныя пазіцыі ГУВ у Маскве і на поўдні Расеі. Акрамя таго, у Філіна маглі быць крыніцы карупцыйнага паходжаньня ў ГРУГШ МА РФ ды іных сьпецслужбах ды арганізацыях РФ. Гэтыя людзі, якія прайшлі “камерцыйную перавярбоўку” Фарвэстам. Можна сказаць, што ў аператыўнай частцы ўкраінская ваенная выведка замяніла грузінскую ў падрыхтоўцы Аперацыі “Чыстае поле”. Іншае было справай тэхнічнай выведкі, якую амерыканцы разгарнулі ў раёне Горы ды іншых месцах.

Затым у сярэдзіне сакавіка Эрмарт зводзіць Фарвест з Каганам. Філін, Саідаў і Сурыкаў сустракаюцца ў Брусэлі. Мы пра гэта пісалі. Пачынаецца рэгулярнае ўзаемадзеяньне паміж Фарвестам і штабам Макейна. І праз пэўны час Філін пачынае свой ядзерны шантаж. Гэта ўзгоднена з Чэйні, г.зн. з тым жа штабам Макейна. Буш едзе ў Берлін і кажа Меркель, што ўкраінцы набудуць сваю Бомбу, калі немцы будуць супраць іх сяброўства ў НАТА. Потым Меркель едзе ў Кіеў, дзе ГУВ ужо падрыхтаваў праект заявы Юшчанка і СНБА пра спыненьне дзеяньняў украінскіх абавязацельстваў па ДНЯА і Будапештскаму пратаколу [гаворка пра абавязацельствы ЗША, Вялікабрытаніі й Расеі, прынятыя ў сьнежні 1994 году ў адносінах да абароны суверэнітэту Украіны і Беларусі, наўзамен за вывад ядзернай зброі зь іх тэрыторыі; тэкст беларускага варыянту мемарандума гл. тут nashaziamlia.org/2006/12/22/460/. – Рэд.]. Меркель пачала прагінацца, але ўсё ж пераканала Юшчанку пакуль не рабіць гэтай заявы. З нашай падачы тэма ўкраінскай ЯЗ пачала мусіравацца ва ўкраінскай прэсе пры поўным маўчаньні прэсы расейскай. Нарэшце, Леанід Грач зрабіў запыт Юшчанку: парушае Украіна ці не свае абавязацельствы. Паралельна ішлі заявы Лужкова па Крыме, з кола Суркова – Бялкоўскага зыходзілі правакацыйныя артыкулы накшталт “Механічнага апельсіна”. З абодвух бакоў пачалі нагнятацца жарсьці. Гэта менавіта тое, што трэба арганізатарам Аперацыі “Чыстае поле”.

Нарэшце, за некалькі дзён да атакі на Паўднёвую Асецію Рашыд, Саідаў, Філін і Сурыкаў едуць у ЗША. Відаць, для апошняй “зьверкі гадзіньнікаў” з палітычным кіраўніцтвам аперацыі і людзьмі Гейтца з РУМА. З ЗША Філін адразу паляцеў у Грузію. Па нашых даных, у Горы яго задачай было не дапусьціць несанкцыяваны падрыў грузінамі Рокскага тунэля. Пасьля марш-кідку першых батальёнаў 68-й арміі на Цхінвал Філін перамяшчаецца ў Кадорскаю цясьніну. Там па нашай ацэнцы яго роля была дваякай. У сітуацыі яўнай ваеннай паразы грузін яму трэба было адвесьці адтуль украінскіх вайскоўцаў і ціхай сапай забясьпечыць перадачу Кадоры абхазам, бо Кадоры – гэта мост на будучыню з Абхазіі да чаркесаў Паўночнага Каўказу. Гэта важна для Шэрых ваўкоў. У Адыгеі іх прадстаўляе “Чаркескі кангрэс”, які курыруе Сурыкоў-Натхоеў.

– Атрымліваецца, што Філін дапамог расейскай арміі. Чаму?

– Таму, што так было трэба для дасягненьня палітычных мэтаў Аперацыі “Чыстае поле”. Вядома, наўрад ці ўкраінцы і амерыканцы, ня кажучы ўжо пра Саакашвілі, якога яны згулялі ў цёмную як сваю ўжо скарыстаную агентуру, разьлічвалі, што разгром будзе такім маланкавым. Але стратэгічная мэта аперацыі была ў тым, каб уцягнуць Расею ў міждзяржаўную вайну, па магчымасьці вымотвальную, крывавую, зь вялікімі ахвярамі сярод мірнага насельніцтва, з хаасам на Каўказе, які распаўсюдзіўся б углыб Расеі. Не забывайце, што генацыд рыхтавўся і ў адносінах да Абхазіі. Там планаваўся мяшок, і думаю, што ў Абхазіі, а не пад Цхінвалам была галоўная канцэнтрацыя ўкраінскіх вайскоўцаў. Але наша армія не завязла каля Цхінвіла. Маланкавасьць кідку ўразіла амерыканскіх ваенных. Не дапамагло нават узмацненьне грузінскай арміі ўкраінскімі сьпецамі. Украінскія зенітныя комплексы, на якіх рацавалі ўкраінцы, зьбілі чатыры расейскіх самалёты. Але прынцыповага значэньня гэта ўжо ня мела. Хаця на нейкі час магло затрымаць прасоўваньне расейсіх войскаў, пасьля страты Т-22 нашы сталі асьцярожней выкарыстоўваць авіяцыю і справа замарудзілася. Але як толькі пазіцыі грузін на вышынях былі здушаны, і мы пакаціліся ў Горы, Філіну давялося адводзіць украінцаў з Кадора. Упэўнены, што гэта і здача цясьніны ўваходзілі ў іх план-мінімум. Пра перамогу над Расеяй у Грузіі гаворкі быць не магло. Яны выкарысталі Грузію, як марную краіну, як нажыўку для кручку. Украіна – іншая справа. І Філін пачаў размовы пра ядзерную бомбу для Украіны менавіта пад Аперацыю “Чыстае поле”.

– І мы не маглі пазьбегчы кручку?

Вядома, не. Адсюль і генацыд. Саакашвілі кінулі на авантуру. Мэтай быў не захоп Асеціі – гэта ў ЗША нікога не хвалюе. Калі б гэта было так, першае, што яны б зрабілі – узарвалі б уваход у Рокскі тунэль. Замест гэтага яны сталі забіваць мірных жыхароў і міратворцаў [усё гэта перапевы расейскай прапаганды. – Рэд.], запрашаючы Расею ўвайсьці і выратаваць іх. Разьлік быў беспроігрышны. У Расеі быў выбар паміж кепскім і вельмі кепскім, паміж вайной і здачай асецін на зьнішчэньне. Давялося абраць вайну, ідучы на пагаршэньне зносін з Захадам, што балюча ўдарыла па нашых саюзьніках там – Штайнмаеру ды іншых.

– А чаму не нанесьлі прэвентыўны ўдар? Зрэшты, гэта ідыёцкае пытаньне. Тады б нас выставілі агрэсарам.

– Без сумневу. І выратаваўшы дзьве тысячы жыцьцяў [вось адкуль узялася гэтая лічба – “2000; столькі чалавек, аказваецца, “выратавалі ад генацыду” расейцы!; гэтая агаворка выдае паходжаньне “2000 забітых мірных асецін” з заранёўных прапагандысціх планаў расейскіх імперцаў! гэта ж трэба так прагаварыцца… – Рэд.], у наступстве мы за гэта маглі заплаціць нашмат больш. Пачаўся б фарсаваны рух Украіны ў НАТА і тады б давялося ісьці на жорсткія меры зь вельмі небясьпечнымі наступствамі.

– Такім чынам, перамога ў Паўднёвай Асеціі – гэта не перамога?

– Гэта і перамога, і параза. Так, у рускай мове і само слова “по-беда” злучае гэтыя супярэчлівыя паняцьці. Мы не змаглі папярэдзіць гібель 2.000 мірных людей [нагадваем, па дадзеных аўтарытэтных міжнародных і расейскіх арганізацый, у Цхінвалі пасьля двух атак – грузінскай і наступнай расейскай – загінула ад 44 да 133 чалавек, акрамя таго, ня ўсе яны асеціны… – Рэд.] і разбурэньняў, і мы былі вымушаны сесьці на кручок. Таму што стратэгічная ініцыятыва застаецца ў іх руках, і гэтыя адмарозкі гатовыя пайсьці на ўсё. Але маральна – гэта наша перамога. І гэта галоўнае. І яшчэ. Яны далёка ня ўсё могуць пралічыць. Актыўная палітыка з нашага боку ўжо цяпер дае вынікі, на якія яны не разьлічвалі.

– Рэжым Саакашвілі да зубоў быў узброены Украінай, Ізраілем і ЗША. Як ты ацэньваеш ролю Фарвеста ў продажы Грузіі ўкраінскай зброі?

– Тут іх роля была выключна важнай. Філін і Ліхвінцаў курыруюць па лініі ГУВ ВТС Украіны зь іншымі краінамі. А праз сваю гандлёвую фірму ФарВэст ЛТД, а затым БІВІС-РУ яны былі галоўным бізнэс партнэрам Акруашвілі па пастаўках зброі з Украіны. Дарэчы, яшчэ і таму крытыка паставак зброі з Украіны ў Грузію, Азербайджан і ЗША выклікала ў Філіна проста гістэрыку. Памятаеш, недзе год таму “Профіль” надрукаваў артыкул, у якім Украіна была наўпрасткі названая падпальшчыкам гонкі ўзбраеньняў у Закаўказьзі. Калі мне не здраджвае памяць, у адказ Філін тады ўпершыню назваў Расею верагодным супернікам і прыгразіў раскрыць карупцыйныя моманты ў зьдзелках Расеі зь Венесуэлай. Яны прадавалі Грузіі ня толькі амерыканскія МАЎ, але і збройны кантрафакт са сваіх фабрык у Польшчы, Баўгарыі й Ярданіі.

– Што далей?

Саакашвілі яны хутка прыбяруць. Для ЗША – гэта даўно спаленая фігура, яго яшчэ ўвесну вырашылі памяняць на Бурджанадзэ, якую, каб не дыскрэдытаваць, на час вывелі ў цень. Юшчанка такая ж скарыстаная фігура, як Саакашвілі. ЗША і бандэраўцы рыхтуюць замест яго Цімашэнка [апошнія паводзіны Цімашэнка гэта не пацьвярджаюць. – Рэд.]. Яны вырашылі, што здолеюць яе кантраляваць. Некалькі гадоў яна спрабавала адстаяць сваю палітычную незалежнасьць, але ўрэшце Філін, Галака, Ліхвінцаў ды іншыя бандэраўцы псіхалагічна яе зламалі. Цяпер Цімашэнка перакананая, калі што – яны яе забьюць.

Цяпер нас будуць навязьліва правакаваць у Севастопалі, уцягваць у вайну з Украінай [а вы спрабавалі не ўцягвацца, ня думаць напасьці на Крым, ці хаця б пашпарты грамадзянаў РФ крымчанам, грамадзянам Украіны, не выдаваць? – Рэд.]. Калі гэта здарыцца, новая халодная вайна і прамая ўсебаковая падтрымка Захадам ядзернай бандэраўшчыны будуць гарантаваныя. Прычым, адмарожаныя бандэраўцы здольныя пайсьці на прымяненьня ЯЗ нават супраць Масквы.

Кадыраў і яго 25.000 дудаеўска-масхадаўскіх баевікоў (ня блытаць зь героямі батальёнаў Усход і Захад) пакуль не высоўваюцца, таму кранаць іх заўчасна, не да Чачні цяпер.

У Турцыі “Шэрыя ваўкі” праз Вярхоўны суд прыпужнулі Эрдагана, намалявалі яму рамку, ён іх баіцца, шукае ў нас падтрымкі і разуменьня.

Ізраіль, дзе палітыкі спаборнічаюць у крутасьці і ёсьць пункцік пра неабходнасьць удару па Ірану, – рызыкуюць трапіць у становішча Саакашвілі, калі ўдараць. Такі ўдар патрэбны не Ізраілю, а ЗША і арабам Заліва, якія баяцца персаў і хочуць іх аслабіць чужымі рукамі. А Ізраілю прыйдзецца расхлёбваць.

ЗША цяпер дамаўляюцца зь Кітаем – кітайцы нібыта просяць для сябе зону ваеннай адказнасьці ў Аўганістане, што аўтаматычна аддае ў іх сьферу ўплыву Сярэднюю Азію і Казахстан. Наўзамен гандлююцца зь Іранам. Такая ў нас інфармацыя, але не магу судзіць, наколькі яна дакладная.

Адносіны паміж Пуціным і Мядзьведзевым, па нашых назіраньнях, застаюцца добрымі, але паміж імі ўвесь час спрабуюць убіць кліны і звонку, і знутры. З Пуціна на Захадзе і ў прэсе Фарвеста штучна робяць вобраз фашыста. Выключэньне Расеі зь “Вялікай васьмёркі” цяпер пактычна непазьбежнае. У СНД нас ніхто па-сапраўднаму, без аглядкі на Захад, не падтрымаў. Хаця, наколькі нам вядома, Мядзьведзеў і Пуцін асабіста прасілі пра гэта Лукашэнка, Назарбаева і Карымава. Але ад усіх атрымалі адмову…

У мяне пакуль усё.

– Дзякуй. Да сустрэчы ў Маскве.

3.

Ад рэдакцыі.

Па-першае, ясна, што гэты тэкст пісаўся не прыхільнікамі “левых сілаў” і Маркса. Такі тэкст маглі пісаць толькі прафесіяналы з ГРУ РФ.

Па-другое, тэкст яўна прапагандысцкі. Яго задача – намовіць нам уяўленьне, што Расея – гэта ахвяра вымушанай вайны з Грузіяй. З гэтай тэзай не сыходзяцца ні доўгая прысутнасьць расейскіх войскаў у межах чужой сувярэннай дзяржавы; ні ўсе адзнакі актыўнай заранёўнай падрыхтоўкі да агрэсіі з боку расейскай імперыі супраць Грузіі (раздача пашпартоў грамадзянаў РФ жыхарам Паўднёвай Асеціі, падрыхтоўка арміі, падрыхтоўка прапагандысцкага прыкрыцьця за кошт матэрыялаў, аналагічных пададзенаму), ні хлусьня пра “генацыд асецінаў” ці “2.000 забітых мірных жыхароў Паўднёвай Асеціі”; ні разуменьне таго, што для таго, каб не пападацца “на кручок” Макейна, Чэйні, нейкага Фарвэста і бандэраўцаў, расейцам трэба было элементарнае – нічога не рабіць у чужой дзяржаве (ніхто ж у РФ не ўрываўся, калі там адбываўся сапраўдны 250.000-ы генацыд чачэнцаў)…

Выснова. Дэтэктыўна-шпіёнска-фантастычныя аповеды пра план “Чыстае поле”, якія распаўсюджваюцца ў расейскіх СМІ, якія распаўсюджвае сам Пуцін і ўзор якіх мы вам толькі што падалі – гэта хутчэй за ўсё адчайная спроба расейскай імперыякратыі хоць неяк апраўдацца перад унутранай і міжнароднай супольнасьцю за сваю агрэсію супраць сувярэннай Грузіі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы