Рэдакцыя
Амерыканскае выданьне Online Journal паведаміла, што некаторыя прадстаўнікі каманды кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джона Макейна, у прыватнасьці, дарадца кандыдата па вонкавай палітыцы Рэндзі Шойнеман і мультымільярдэр Джордж Сорас, плануюць дамагчыся прызнаньня незалежнасьці шэрагу нацыянальных рэспублік Расеі (www.finugor.ru/?q=node/8826).
Па даных выданьня, на першым этапе гаворка ідзе аб аддзяленьні ад Расеі Інгушэціі, Дагестана і Чачні. “Калі гэтым крокам не ўдасца стрымаць агрэсію Расеі супраць суседніх дзяржаў, міжнародная супольнасьць павінна разгледзець магчымасьць прызнаньня незалежнасьці іншых нацыяналных рэспублік у складзе Расейскай Федэрацыі”, – гаворыцца ў выданьні. У пашыраны сьпіс рэгіёнаў, якія дарадцы Макейна разьлічваюць адкалоць ад Расеі, увайшлі Адыгея, Алтай, Буратыя, Кабардына-Балкарыя, Калмыкія, Карачаева-Чаркесія, Карэлія, Комі, Мары Эл, Мардовія, Паўночная Асеція, Татарстан, Тува, Удмурція, Хакасія, Чувашыя. Мяркуецца, што кіраўніцтва новымі дзяржавамі будзе перададзена ў рукі “ўрадаў у выгнаньні”, якія будзе фінансаваць Д.Сорас.
На наш погляд, важкай ідэяй, агучанай у час кампаніі самім Макейнам, зьяўляецца таксама заклік стварыць “Лігу дэмакратычных дзяржаў”, якая павінна супрацьстаяць краінам, дзе пануюць аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы, якія, тым ня менш, зьяўляюцца сябрамі ААН (www.inosmi.ru/translation/242325.html).
Цікавым таксама зьяўляюцца заявы Макейна што да ядзернай зброі. У прыватнасьці, пад час выступу ва ўніверсітэце Дэнвера з прамовай, якую палітычныя аглядальнікі назвалі праграмнай, ён заявіў, што, паколькі Амерыка і Расея застаюцца самымі буйнымі ўладальнікамі ядзернай зброі, “яны нясуць асаблівую адказнасьць за скарачэньне яе запасаў” (www.svobodanews.ru/Article/2008/05/28/20080528103417533.html).
Пералічаныя ідэі немагчыма не вітаць, але пры ўмове, што пад імі разумеецца сапраўды прагрэсіўны зьмест, а не чарговыя інтрыгі палітычных прайдзісьветаў. Даведацца пра гэта дакладна мы здолеем толькі праз пэўны час… Цяпер жа мы можам зрабіць толькі прагноз па адзіным аб’ектыўным крытэры, якім ёсьць… склад каманды кандыдата ў прэзідэнта пана Джона Макейна.
Так у Вікіпедыі распавядаецца, што Джон Сідні Макейн ІІІ (англ. John Sidney McCain III; на фота ўверсе, зьлева) нарадзіўся 29 жніўня 1936 года ў сям’і вайскоўцаў (яго бацька і дзед былі генераламі). Макейн ваяваў лётчыкам у В’етнаме, быў зьбіты, трапіў у палон на некалькі гадоў, але не зламаўся. Сябра Рэспубліканскай партыі ЗША з 1982 года, сенатар ЗША ад штата Арызона з 1987 года.
Акрамя ўзгаданых вышэй паноў Сораса і Шойнэмана ў склад каманды Макейна ўваходзіць й ідзе кандыдатам на віцэ-прэзідэнты Сара Пэйлін (на фота ўверсе – у цэнтры). Пані Сара другі год – губернатар Аляскі. Ёй 44 гады, маці 5 дзяцей. Пэйлін зарэкамендавала сябе актыўным змагаром з карупцыяй і лабістам будаўніцтва трубаправоду для перакачваньня прыроднага газу з радовішчаў на арктычным узьбярэжжы ЗША. Яна прыхільніца правых перакананьняў: выступае супраць абортаў, аднаполых “шлюбаў”, бароніць права амерыканцаў на валоданьне агняпальнай зброяй.
Блізкім сябрам Макейна і сябрам яго каманды ёсьць Джозэф Ліберман (на фота ўверсе справа), які ў 2000 годзе быў кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад дэмакратаў (кандыдатам у прэзідэнты ішоў тады Альберт Гор). Пан Ліберман спрабаваў вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі ЗША ў 2004 годзе, але тады яго абышоў Джон Керы. З тае пары Ліберман здрадзіў дэмакратам і стаў “незалежным”. У падтрымку Макейна ён выступаў на зьездзе рэспубліканцаў.
Дарадцамі Макейна зьяўляецца таксама Генры Кісінджар і Роберт Каган. Першага мы ведаем даўно і добра, другога – не. Пан Каган – старшы навуковы супрацоўнік Фонда Карнэгі, ён рашучы прыхільнік палітыкі правага кірунку. Напісаў шмат прамоў для Макейна.
У цэлым у камандзе Макейна 5 былых дзяржсакратароў, пачынаючы ад Генры Кісінджара і заканчваючы Колінам Паўэлам, два былых дырэктара ЦВУ Джэймс Шлезінгер і Джэймс Вулсі (апошні прэтэндуе на пасаду дзяржсакратара), ды столькі ж экс-раднікаў па нацыянальнай бясьпецы (www.rg.ru/2008/03/18/mccain.html). Тут жа знаходзіцца была амбасадар ЗША ў ААН Джон Болтан.
На думку многіх амерыканскіх эксьпертаў, Макейн сабраў вельмі моцную групу дасьведчаных асоб, якія не зьвязаны непасрэдна з адміністрацыяй Буша-малодшага і зь ідэалогіяй нэакансерватызму. У большай ступені яны зьяўляюцца прыхільнікамі больш прагматычнага, класічнага падыходу рэспубліканцаў да вырашэньня пытаньняў абароны і міжнародных зносін. Але многім зь пералічаных асоб з-за вялікага ўзросту ўтульней дзейнічаць з-за сьпіны магчымага прэзідэнта.
Мы не ў Амерыцы, і можам дазволіць сябе сказаць большае. Нас, шчыра кажучы, зьдзівіла (хаця мы і адносна падрыхтаваныя) вялікая доля габрэяў у асяроддзі пана Джона Макейна. Магчыма, ня ўсе яны сіяністы. Але тое, што многія зь іх шчыльна зьвязаны з сіянісцкім лобі ЗША – без сумневу. Гэта, у сваю чаргу, азначае, што гаворка, якая ідзе са штаба Макейна пра вызваленьне народаў з-пад улады расейскай імперыі, пра новае аб’яднаньне дэмакратычных нацый, пра ядзернае раззбраеньне – гэта, на жаль, хутчэй ўсяго толькі чарговыя каляпалітычныя інтрыгі глабальнага маштабу. Таму мы рыхтуем сябе і раім падрыхтавацца іншым, што ўсе, на словах прагрэсіўныя ідэі, будуць перакручаны да непазнавальнасьці… Няхай мы памылімся, але лепш падрыхтавацца да горшага.
Застаецца толькі дадаць, што з дэмакратычным кандыдатам у прэзідэнты, Баракам Абамай, сітуацыя аналагічная. Па ўмовах кампрамісу зь Хілары Клінтан, чорнаскуры сенатар абавязаўся інкарпараваць у сваю каманду людзей з каманды Біла Клінтана. Сярод іх ёсьць экс-дзяржсакратар Мадлен Олбрайт (forum.msk.ru/material/lenty/498821.html).